1. Шчасце крохкае. як шкло, можа і разбіцца. (100 вершаў)

1. Шчасце крохкае, як шкло, можа і разбіцца. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

66     КАХАННЕ

 

Каханне знiкла, звяла яго прага,

Няма даўно i недзе яе ўзяць,

Кахання дзiва – Боская адзнака,

А не дэ-факта целам пакахаць.

 

Каханне – нiбы сонейка праменнi,

Асобна цела i душы агонь,

Як змогуць злiцца разам iх струменi,

Любоў адзначыць Боская далонь.

 

Калi кахаць душою, а не целам,

То прыйдзецца заўжды пакутаваць,

Душа каб цяжкай прагi не цярпела,

I целам трэба будзе пакахаць.

 

Калi не зберагаецца умова,

I толькi цела трэба аддаваць,

Парушыцца маральная аснова,

I шчасця немагчыма адшукаць.

 

Ды прапануе выбар час бясконца:

Чакаць ад лёсу шчасця цi нягод?

Ў душы заззяе радаснае сонца

Цi знiшчыць дзiўны цуд астылы лёд?

 

Ў суровай барацьбе душа i цела,

Хоць оптымум нялёгка выбiраць,

Ды спакваля ў жыццi каб шчасце спела,

Душой спачатку трэба пакахаць.

 

11.12.1992

 

File 1     Home Page

 

149     ДУША I ШЧАСЦЕ

 

Чаму заўжды сабе ацэнку

Даюць высокую, як гмах?

Бароняць, нiбы вока зрэнку,

Свой iмiдж i жыццёвы шлях.

 

Заўсёды кожны хоча болей

I неналежнага узяць,

Хоць мае i свайго даволi,

Замест таго, каб болей даць.

 

Як ставiцца сабе заданне

Недасягальнае заўжды,

Яно дае расчараванне,

Вядзе упарта да бяды.

 

Бо пыха зайздрасць выклiкае,

Ды шчасце адвярнецца ўбок,

Бо радасць толькi там шугае,

Дзе вельмi сцiплы кожны крок.

 

Мець лепей ўсё ў жыццi па норме,

I ёй павiнна быць мяжа,

Бо прыгажосць – не ў знешняй форме,

А як прыгожая душа.

 

Душа – адвечная сяброўка,

Не трэба ёй рабiць бяды,

Жыццё заззяе, як вясёлка,

I шчасце прыйдзе назаўжды!

 

19.09.1993

 

File 1     Home Page

 

195     ВЫПРАБАВАННЕ

 

Прыемна паглядзець ў блакiт нябёс,

Душу чаруе кожнае iмгненне,

Але дае выпрабаванне лёс:

Кiдае нечакана ў сутарэнне.

 

Чакаць цярплiва трэба час другi,

Бо наракаць – не лепшае уменне,

Прайсцi лепш лесам, выйсцi на лугi

I атрымаць цудоўнае натхненне.

 

Бо лёс – вялiкi i дзiвосны маг,

I мае неабмежаную сiлу,

Ён выбiрае неабходны шлях,

Не паддаецца знешняму уплыву.

 

Лёс выяўляе жорсткасць i любоў,

У змозе вадэвiль змянiць на драму,

Даць ворагаў або знайсцi сяброў,

Завесцi на вяршыню або ў яму.

 

Як кепска, лiць не трэба горкiх слёз,

У лёса два бакi: арол i рэшка,

Калi падорыць шчасце любы лёс,

Заззяе белазубая усмешка,

 

Зноў сонейка паднiмецца ў зенiт,

I хмары вельмi хутка знiкнуць з неба,

З натхненнем добра паглядзець ў блакiт,

I шчасця ў жыццi большага не трэба.

 

29.09.1993

 

File 1     Home Page

 

216     СЦЯЖЫНКА ДОЛI

 

Iду прысадай дзiўнаю з бяроз,

Нясуць, як крылы, хутка мяне ногi,

Такi шлях прапануе шчыры лёс,

Хаця iснуюць iншыя дарогi.

 

Бягуць сярод квiтнеючых садоў,

Ад iх у сэрцы радасць i пяшчота,

А ёсць такiя, што вядуць у роў,

У багну i смярдзючае балота.

 

Сцяжынка лёсу або магiстраль,

Што падаруе выбар выпадковы?

Каму на шчасце, а каму на жаль

Запрапануе лёс свае умовы.

 

Як выбраў шлях, патрэбна iм iсцi,

Хоць будуць сустракацца перашкоды,

Няма адразу дзвюх дарог ў жыццi,

Адзiн шлях добры цi благi заўсёды.

 

Лёс прапануе варыянтаў шмат,

Бягуць сцяжынкi па жыццёвым полi,

Ды выбару не кожны надта рад,

Сцяжынкi лепшай не знайсцi нiколi.

 

Як цяжка адшукаць сярод дарог

Адзiную, сваю сцяжынку долi!

Жаданую мэту хто здзейснiць змог,

Той шчасця атрымаў ў жыццi даволi.

 

7.10.1993

 

File 1     Home Page

 

229     ПРЫВЕТЛIВАЕ ЛЕТА

 

Прабегла лета ўжо даўно,

Мiнае залатая восень,

Зiма пастукала ў акно,

Сняжынкi кiнула ў валоссе.

 

Хай беласнежная зiма

Марознай i завейнай будзе,

Ды страху перад ёй няма,

Бо сэрца сагравае грудзi.

 

Калi агонь ў душы гарыць,

Ад сцюжы стрэнуцца нягоды,

Ды здатна полымя дарыць

Вясну i лета назаўсёды.

 

Ў душы вясновя сады

I спеў цудоўны салаўiны,

Не адчуваецца бяды,

А толькi шчасця стан няспынны.

 

Калi душу не астудзiць,

Яна зазнае добрай долi,

Як полымя любвi гарыць,

Зiмы не стрэнецца нiколi.

 

Няхай лютуюць халады,

Як сэрца шчасцем абагрэта,

Зiма прыйшла хоць назаўжды,

Ў душы – прыветлiвае лета!

 

11.10.1993

 

File 1     Home Page

 

273     АНАЛIТЫКА

 

Я аналiтыку люблю i паважаю,

У шэраг факты мне цiкава расстаўляць,

Бо iнфармацыяй ўраз вынiк адкрываю,

Якi нiхто i нiзашто нязгодны даць.

 

Калi расставiць добра факты ў рад цудоўны,

З iх пiрамiду ведаў можна збудаваць,

I кожны здатны зразумець iх сэнс асноўны:

З вяршынi добра наваколле назiраць.

 

Шлях да вяршынь заўжды без таленту закрыты,

Да зорак з ведаў збудаваць няпроста гмах,

Ды цяжкай працай вабны плён калi набыты,

Адкрыты таленту цудоўны ясны шлях.

 

Ўсё бачна, як ступiць на пiрамiду ведаў,

Бо адкрываецца шырокi далягляд,

Хто тайны цуд, упершыню адкрыты, зведаў,

Нiколi больш ужо не вернецца назад.

 

Я аналiтыку бясконца паважаю,

Бо здатна веды адшукаць на самам дне,

Ад добрых вынiкаў цуд шчасця адчуваю,

Яна чароўнае натхненне дорыць мне.

 

Не дасць яна мне напiсаць верш, як папала,

Каб была логiка, iмкнецца цэлы час,

Дасюль ў навуцы ёй не вызначылась справа,

Але у вершы ўдзел яе пакуль не згас.

 

4.11.1993

 

File 1     Home Page

 

275     БУДУЧЫ ЎСПАМIН

 

Як добра ўсё, калi табе шаснаццаць!

Калi яшчэ наперадзе жыццё!

Каменнем як не трэба раскiдацца,

Час вабны, каб iшло iх набыццё.

 

Усе шляхi цудоўныя адкрыты,

Лагодна зоркi шчасця зiхацяць,

Жыццёвымi нягодамi нябiты,

I зорку з неба хочацца дастаць.

 

Як ад кахання досыць асалоды,

Душа жадае весела спяваць,

Для сварак ў любы час няма нагоды,

Надзённы хлеб не трэба здабываць.

 

Жыццё вакол вясёлкаю iграе,

Натхненне шчодра дорыць кожны дзень,

Душу пакута здрады не кранае,

Ў ёй ззяе яркi сонечны прамень.

 

I музыка мажроная няспынна

Гучыць, каб ў сэрцы быў салодкi мёд,

Цудоўная жыццёвая карцiна:

Пачаўся самастойны ўраз палёт.

 

Цанi жыццё, калi табе шаснаццаць!

Так добра можа быць яшчэ калi?

Заўжды з пяшчотай будуць ўспамiнацца

Гады юнацтва, што даўно прайшлi.

 

7.11.1993

 

File 1     Home Page

 

278     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

 

Аднолькавасць заўсёды небяспечна,

Яна даруе спакваля журбу,

I людзi намагаюцца адвечна

Упартую з ёй весцi барацьбу.

 

Няспынна плынi замiнае бераг,

Няма сустрэч цiкавых для вады,

Уражанняў калi вялiкi шэраг,

Пачуццяў плынь жыве ў душы заўжды.

 

Аднолькавасць няўмольна прыгнятае,

Збядняе думкi, дзеi, пачуццi,

Старонкi-днi ўраз час перагартае,

Ды новага зусiм няма ў жыццi.

 

I на душы няўтульна i будзённа,

Узлёту i натхнення ў ёй няма,

Аднолькавасць, аднолькавасць штодзённа,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Як ад яе бясконцыя маркоты,

I кола суму цяжка разарваць,

Ствараць умовы трэба, каб заўсёды

Ў прыродзе разнастайнасць назiраць.

 

Якая разнастайная прырода!

Натхненне здатна дараваць спаўна,

Прыемная ў любую пару года,

Для шчасця разнастайнасць нам дана!

 

10.11.1993

 

File 1     Home Page

 

291     БЫЦЬ ЗАДАВОЛЕНЫМ

 

Як хлеб сабе надзённы зарабiць

I атрымаць ад працы асалоду?

Як у сваёй сям'i каханым быць

I не знаходзiць лiшнюю прыгоду?

 

Адвечныя пытаннi так стаяць,

Не кожнаму рашаць iх удаецца,

Нялёгка долю вабную спаткаць,

Як быццам бы яна з людзей смяецца.

 

Шчаслiвы лёс нясталы госць заўжды,

Бо не хапае, нiбы птушцы, волi,

Цярпець бясконца трэба ад бяды,

Бо шчасце прыйдзе зрэдку цi нiколi.

 

Але з тым iсным трэба сцiпла жыць,

Бо выпраўляць няўдалы лёс – без толку,

Не след нi шкадаваць, анi тужыць,

Бо нельга учынiць перастаноўку.

 

Ўраз нанава магчыма скласцi верш,

Начыста перапiсваюць раманы,

Такiм даецца шчасце перш-наперш,

Хто у жыццi пакорны i рахманы.

 

Шчаслiвымi становяцца гады,

Як лёсам задаволены i ўдзячны,

Бо добры настрой прыйдзе назаўжды,

I будзе плён жыцця бясконца значны.

 

19.11.1993

 

File 1     Home Page

 

296     ЛЕТУЦЕННIКI

 

Шмат летуценняў ўзнёслых i прыемных,

Яны – знаходка вабная душы,

Няма нiколi летуценняў дрэнных.

Ўсю прозу прэч! Няхай гучаць вершы!

 

Хаця што крок чакае непрыемнасць

Або бяда сустрэнецца ў жыццi,

У летуцення добрая адменнасць:

З iм цуд дзiвосны можна ўраз знайсцi.

 

Жыццё няспынна прапануе шкоду,

Знiкае хутка радасць назаўжды,

А летуценне дорыць асалоду,

Нясе душу ў квiтучыя сады,

 

I ад бяды яе абараняе,

Дае ў уяве добрае пазнаць,

Душа цяпло i шчасце атрымае,

I лёд абразы стане адтаваць.

 

Прыходзiць ў сэрца жорсткасць чалавеку,

Калi ён ў дзiўных марах не лятаў,

А летуценнiк добрым быў спрадвеку,

Гуманнасцi нiколi не губляў.

 

Няхай часцей лунаюць летуценнi,

Было каб болей шчасця на Зямлi,

Святло душы рашуча знiшчыць ценi,

Яны вытокам жорсткасцi былi.

 

22.11.1993

 

File 1     Home Page

 

297     ШЧАСЦЕ

 

Да шчасця кожны надта ласы,

Бо вабiць, нiбы мiражы,

Каштоўней не знайсцi украсы,

Яно – дарунак для душы.

 

Ды шчасце лёгка не даецца,

Як можна любае злавiць?

Руку працягнеш – узаўецца,

I птушкай сiняю ляцiць.

 

Таму на шчасце спадзявацца

Не трэба, каб iмпэт не згас,

Яно, як сонейка, ўсмiхнецца

I шпарка пакiдае нас.

 

Пакiне, ды не назаўсёды,

Час пройдзе – завiтае зноў,

Умовы прыйдуць для нагоды,

I сэрца закране любоў.

 

Ды шчасця не занадта многа,

Багата i не можа быць,

Што ўдосталь ёсць, з таго нiчога

Не навучылiся цанiць.

 

Як птушка шчасця прыляцела,

Яе бясконца песцiць след,

Як зберагаць любоў умела,

Вакол цудоўным стане свет.

 

22.11.1993

 

File 1     Home Page

 

302     МЭТА ЦI ШЧАСЦЕ?

 

Адным жыццё – шырокая дарога,

А iншым нават сцежкi не знайсцi,

Жывуць на свеце ўсе не вельмi многа,

Ды трэба шлях да фiнiшу прайсцi.

 

Лепш ношу выбiраць сабе па сiлах,

Пад цяжаром яе каб не стагнаць,

Шукаць па сэрцы, не па твары мiлых,

Якiя будуць горача кахаць.

 

Прасцей задачы i лягчэй рашэннi,

I меней на шляху жыцця бяды,

Парадуюць цудоўныя iмгненнi,

Складуць яны шчаслiвыя гады.

 

Калi ў мэце высока ставiць планку,

Не пераскочыць мiгам праз яе,

Хаця скакаць ад самага свiтанку

Да ночы, мэта шчасця не дае.

 

Калi душа жаданага шукае,

Ды можна задаволiць яе ўраз,

То шчасце ў цёмным лесе не блукае,

Чым менш мэта, тым больш шчаслiвы час.

 

Жыццёвы шлях, як цуд, прыемным будзе,

Як паднябеснай не жадаць мэты,

Высокую мэту як ставяць людзi,

То шчасця не знаходзiцца заўжды.

 

24.11.1993

 

File 1     Home Page

 

307     КАБ ШЧАСЦЕ ПРЫЙШЛО

 

Не загучыць нi музыка, нi песня,

Язык не скажа больш чароўных слоў,

Калi душу пакрые цалкам плесня,

Як пройдзе, нiбы дым кастра, любоў.

 

Калi няма цудоўнага кахання,

Туга знаходзiць месца у душы,

Былыя словы палкага прызнання

Цяпер здаюцца словамi iлжы.

 

Iдзе натоўп, мiльгаюць побач лёсы,

Iмкнуўся кожны чалавек кахаць,

Замест кахання многiя п'юць слёзы,

Бо лёс няздатны шчодра шчасце даць.

 

Адных нясуць, як моцных птушак, крылы,

Ў другiх агонь ў вачах даўно пагас,

Адразу бачна, хто яшчэ шчаслiвы,

А хто няшчасны цалкам сярод нас.

 

Каб шчасце мець, адзiны шлях адвечны:

Кагосьцi трэба горача кахаць,

Калi парадак ў справах ёсць сардэчных,

Натхненне можна стала зберагаць.

 

I з'явяцца цудоўныя умовы,

Каб ззяла ярка у душы святло,

Чароўныя каб загучалi словы,

Бо шчасце пажаданае прыйшло!

 

26.11.1993

 

File 1     Home Page

 

311     ДАРЫ КАХАННЯ

 

Як натхненне, пяшчотнасць i шчасце набыць?

Лёгка выканаць гэта заданне,

Каб пачуццi другому ўсе разам дарыць,

Да яго мець патрэбна каханне.

 

Засумуе душа, як кахання няма,

Ў ёй халодныя ветры гуляюць,

Ад кахання ў душы весялосць нездарма,

Яе струны прыемна спяваюць.

 

Як каханне прыйшло, лепш яго не страчаць,

Ў сэрцы каб яму жыць назаўсёды,

I на крылах кахання ў нябёсы ўзлятаць,

Бо каханне – дар дзiўны прыроды.

 

Як з каханнем жывеш, шчасце прыйдзе к табе,

Без кахання жыццё, як атрута,

Бо бясконца з тугою душа ў барацьбе,

Цела моцна згрызае пакута.

 

Без кахання жаданай пяшчоты няма,

Бо яна – неад'емнасць кахання,

Страсць прымусiць, пяшчотнасць пальецца сама,

Ў ёй магутнасць вытокаў жадання.

 

Разам каб i пяшчотнасць, i шчасце было,

Шлях ў нябёсы натхненне праклала,

Трэба, каб хутчэй ў сэрца каханне прыйшло

I чароўным агнём сагравала.

 

27.11.1993

 

File 1     Home Page

 

321     ПТУШКА ШЧАСЦЯ

 

Iмчацца днi, складаюцца ў гады,

Няўмольна часу плынь ў нябыт бяжыць,

Як шчасця не знаходзiцца, заўжды

Не вельмi вабна i на свеце жыць.

 

Чакаць не трэба доўга, а шукаць,

Дзе шчасце непазнанае ляжыць,

Бо прымаўку патрэбна добра знаць:

Вада сама пад камень не бяжыць.

 

Таму свой камень трэба варушыць,

Каб ссунуць з месца мог яго паток,

Ў жыццi шчаслiвым кожны можа быць,

Адпiць ад шчасця хоць адзiн глыток.

 

Не трэба лёс кiдаць на самацёк,

Бо ён нахабства здатны утвараць,

Каб назаўжды шчаслiвы час не ўцёк,

Патрэбна толькi горача кахаць.

 

Для шчасця кожны сам сабе каваль,

Гарачае пакуль, не след зяваць,

Праз час душа астудзiцца, на жаль,

I шчасця ўжо з яе не адкаваць.

 

Гады мiнаюць – нiбы не было,

Аб шчасцi немажлiва забываць,

Каб сiняй птушкай ўраз яно прыйшло,

Патрэбна толькi палка пакахаць.

 

2.12.1993

 

File 1     Home Page

 

325     ПЕКЛА ЦI РАЙ?

 

Як радасць сэрца напаўняе,

Краса раскiнецца наўкол,

Прыемна вельмi сонца ззяе,

Ў душы пяшчота i любоў.

 

Шмат можна мець i быць няшчасным,

Калi жаданняў – без мяжы,

Жыццё, як сонца, будзе ясным,

Калi багацце мець душы.

 

Калi натхняе наваколле,

I шчасце льецца цераз край,

Ў душы жаданае прыволле

Стварае вабны зямны рай.

 

Калi ўсяго бясконца мала,

Жыццю цудоўнаму не рад,

Яно, як пекла, цяжкiм стала,

Душу знiшчае, нiбы кат.

 

Таму дылема ёсць заўсёды:

Рай або пекла выбiраць?

Дадасць багацце толькi шкоды,

Ў нябёсы лепш душой ўзлятаць.

 

Жыццё, як цуд, прыемным будзе,

I шчасце прыйдзе назаўжды,

Напоўнiць стала радасць грудзi,

Павек не стрэнецца бяды.

 

3.12.1993

 

File 1     Home Page

 

326     ШАНАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ

 

Усё адносна вельмi ў белым свеце,

Залежна ад таго, з чым параўнаць,

I эталон якi мець на прыкмеце,

Адказ няпэўны можна атрымаць.

 

Таму, жыццё заўжды было каб добрым,

Яго праявам быў бясконца рад,

Жыццё няхай застанецца падобным,

Змянiць нуль трэба у каардынат.

 

Ў квадранце перш знаходзiўся адмоўным,

Ў дадатны ўмомант можна перайсцi,

Без змен жыцця зрабiлась ўсё цудоўным,

Каб радасць шчасця лёгка мог знайсцi.

 

Не трэба плакаць, як ў жыццi пагана,

Бо значна горай можа быць яшчэ,

Ў квадранце iншым стрэнецца нiрвана,

Ў ёй сэрца боль нiколi не пячэ.

 

Хоць кепска, але радасна заўсёды,

Ў любых умовах можна добра жыць,

Але такiя людзi ад прыроды,

Не хоча кожны горш за iншых быць.

 

Цудоўна, што на свеце ўсё адносна,

Шчаслiвым ў адзiн момант можна стаць,

Як не глядзець на лёс нiколi злосна,

Наяўнае бясконца шанаваць.

 

3.12.1993

 

File 1     Home Page

 

334     АДКУЛЬ ШЧАСЦЕ?

 

Ў душы замоўкла скрыпка ўраз,

Звычайных песень не спявае,

Бо настрой нечакана згас.

Але чаму? Адказ шукае.

 

Чаму трывога i журба

Ў душы пачалi панаванне?

Бо з адзiнотай барацьба,

Бо разбурылася каханне.

 

Каханне – радасць у жыццi,

Дае цудоўнае натхненне,

Прыемна па жыццю iсцi

Часова хай, хаця iмгненне.

 

Калi душа жыве другiм,

То рацвiтае, нiбы ружа,

Пачуццем радасным жывым,

I сэрца не кранае сцюжа.

 

Калi каханне прыйдзе зноў,

Ў жыццi змянiцца здатна роля,

Бо ад пяшчотных цёплых слоў

Ўраз шчасцем адарае доля.

 

Зноў песнi радасна гучаць,

I скрыпка у душы спявае,

Чароўна шчасце адчуваць,

Таму, хто горача кахае.

 

6.12.1993

 

File 1     Home Page

 

353     ПЯШЧОТА

 

Шчасце – як горны ручай,

Ззяе струмень вадаспадам,

Або цяснiны адчай,

Дзе берагi стануць катам.

 

Вольнаю птушкай ляцiць

Цi паўзе жудасным змеем,

Сцюжу у змозе дарыць

Цi з iм цяплом душу грэем.

 

Вокам нябачна яно:

Штыль вабны, потым цунамi,

Кожнаму лёсам дано,

Ды ўтрымаць цяжка рукамi.

 

Каб шчасце моцным было,

Не сустракалась маркота,

Хай у адносiнах зло

Зменiць любоў i пяшчота.

 

Шчасця сцяжынка бяжыць,

Лепшай дарогi ахвота,

Iсным след лепш даражыць,

Бо можна трапiць ў балота.

 

Толькi пяшчота адна,

Можа ўтрымаць шчасце стала,

Шчасце – як ў сэрцы вясна

Кветкi павек раскiдала.

 

17.12.1993

 

File 1     Home Page

 

395     КАХАННЕ I ШЧАСЦЕ

 

Як цудоўна i радасна жыць,

Калi ў сэрцы каханне палае!

Свет чароўны прыемна любiць,

Бо пяшчота душу напаўняе.

 

Калi стане каханне былым,

Ўсё вакол выглядае будзённа,

Час шчаслiвы знiкае, як дым,

Сум у госцi заходзiць штодзённа.

 

След да шчасця упарта iсцi,

Мара будзе пустым спадзяваннем,

Шчасця нават з агнём не знайсцi,

Бо яно непадзельна з каханнем.

 

Трэба зорку кахання шукаць,

Каб не страцiць жыццёвы кiрунак,

I пяшчотна аддана кахаць,

Бо каханне – ад бед паратунак.

 

Цуд кахання выводзiць на шлях,

Цалкам знiкнуць ў хадзе перашкоды,

I засвецiцца радасць ў вачах,

Каб пазнаць дзiўны смак асалоды.

 

Шчасце – светлы i радасны дар,

Дар цудоўны душы ад прыроды,

Як каханне запалiць пажар,

Шчасце будзе з iм побач заўсёды.

 

19.11.1994

 

File 1     Home Page

 

407     СОНЕЙКА КАХАННЯ

 

Каханне робiць кожнага шчаслiвым,

На свеце без кахання не пражыць,

Жыццё ўраз стане без яго нямiлым

I без мэты бяссэнсава бяжыць.

 

Навокал шмат людзей, ды адзiнота

Ў душы, калi каханага няма,

Задавальненне не дае работа,

Жыццё iдзе, але зусiм дарма.

 

Заўжды паганы настрой i маркотны,

Трывога ў сэрцы i бясконцы сум,

Бо цяжка, як працяглы час самотны,

Ўначы не спiцца ад нялёгкiх дум.

 

Хто адзiноты не пазнаў, не можа

Каханне адпаведна ацанiць,

Яно заўжды, як сонейка, прыгожа

I здатна цалкам ўраз жыццё змянiць.

 

Душу каханне шчодра абагрэе

I радасцi дасць цэлы вадаспад,

Каханне шчасце дараваць умее

I думы хутка вызваляе з крат.

 

Хто перажыў пакуты без кахання,

Той будзе пiльна берагчы яго,

Калi прыйшоў час шчырага прызнання,

Не трэба шчасця упускаць свайго.

 

26.11.1994

 

File 1     Home Page

 

414     ПАЧУЦЦI I МАЛАДОСЦЬ

 

Калi другая маладосць прыходзiць,

Яна натхненне здатна дараваць,

Ды трэцяя калi на падыхдзе,

Якiх пачуццяў ад яе чакаць?

 

Хто вельмi многа жыў, той многа бачыў,

Ды бачыць шмат, яшчэ зусiм не знаць,

Ў жыццi ўсё адбываецца iначай,

Той ведае, хто змог шмат адчуваць.

 

Пачуццi для людзей – крынiцы ведаў,

Яны штурхаюць да вялiкiх спраў,

Хто у жыццi пачуццяў мала зведаў,

Той ў маладосцi старасць сустракаў.

 

Як у другi раз маладосць спаткае,

Заклiча зноў вяршынi штурмаваць,

Зноў сонейка ў жыццi прыгожа ззяе,

Душы ад шчасця хочацца спяваць.

 

Жыццёвыя мацуюцца зноў сiлы,

Нягоды расплываюцца, як дым,

Цудоўна, чалавек як побач мiлы,

Прыемна быць бясконца маладым.

 

Калi ў душы пачуццi да кагосьцi,

Шмат можна бачыць, надта многа знаць,

Быць хораша заўсёды ў маладосцi

I старасцi нiколi не чакаць.

 

30.11.1994

 

File 1     Home Page

 

475     ДОБРЫ НАСТРОЙ

 

Жывем сярод людзей працяглы час,

I наш настрой ад iх залежыць будзе:

Цi добрым, або горшым стане ўраз,

Заўсёды на настрой ўплываюць людзi.

 

Вакол шмат адбываецца падзей,

I людзi iх удзельнiкi заўсёды,

Ды розныя уплывы ад людзей:

Адзiн з дабром, другi наробiць шкоды.

 

Цудоўны настрой будзе не заўжды,

Бясконцыя iснуюць перашкоды,

Але унiкнуць можна ад бяды,

Калi знайсцi прыемныя нагоды.

 

Страчаць не трэба сiлы ў барацьбе,

А з iншымi пакорна пагаджацца,

Бо настрой не залежыць ад цябе,

Ад iншых трэба лепш засцерагацца.

 

Шчаслiвым у самоце нельга быць,

Мець зносiны ў людзей парыў нязгасны,

Ад зносiн добры настрой не набыць,

Калi вакол цябе народ няшчасны.

 

Пакуль што iдуць шэрыя гады,

Нясе iх хутка ў вечнасць час iмклiвы,

Шчаслiвым будзе як народ заўжды,

I настрой будзе, кожны як шчаслiвы.

 

23.12.1994

 

File 1     Home Page

 

491     УСПАМIНЫ ЖЫЦЦЯ

 

У памяцi жыццё перабiраю,

Памылкi ў чым сур'ёзныя былi?

Жыву як, як працую, як кахаю,

У шэраг ўсе гады жыцця ляглi.

 

Ўсё роўна для жыцця, якая праца,

Была б мажлiвасць грошы зарабляць,

Галоўнае – каб моцна закахацца

I каб цябе ў адказ маглi кахаць.

 

Бо нельга жыць на свеце без кахання,

Цудоўна, як яно агнём гарыць,

Бо не зазнае доля марнавання,

Крынiцай будзе радасць ў сэрцы бiць.

 

З прыемнасцю юнацтва ўспамiнаю,

Хаця яно далёка адышло,

Ад успамiнаў асалоду маю

I на душы прыемнае цяпло.

 

Ў юнацтве ўсё цудоўна i прыгожа,

Чароўнымi пачуццi могуць быць,

Каханне паўтарыцца яшчэ можа,

Юнацтва немажлiва паўтарыць.

 

У памяцi жыццё перабiраю,

Юнацкае не страцiў пачуццё,

Не памылiўся, цвёрда адчуваю:

Сiнонiмыкаханне i жыццё.

 

28.12.1994

 

File 1     Home Page

 

501     СВЯТЛО ДУШЫ

 

Праменьчык сонца ў цёмны кут загляне,

Адразу надае магчымасць жыць,

Няхай ў душы, нарэшце, сонца ўстане,

Каб цеплыню кахання падарыць.

 

Без сонца цемра, быццам ў падзямеллi,

Пануе смерць, не доўжыцца жыццё,

Не вырасце нiколi нават зелле,

Паўстаць ў душы няздатна пачуццё.

 

Няхай кахання сонца не заходзiць,

Пяшчотна прамянямi зiхацiць,

Ўзаемнасць каб жаданую знаходзiць

I ў iншым сэрцы сонца запалiць.

 

Святло душы! Яно ўсiм неабходна,

Бо шчодра здатна дараваць дабро,

Ад цемры прыйдзе сцюжа верагодна,

Нянавiсць будзе панаваць i зло.

 

Душу каханне робiць залатою,

Цудоўнае для шчасця набыццё,

Душа з каханнем будзе маладою,

Каханне здатна асвятляць жыццё.

 

Калi прамень святла на час знiкае,

Душы у цемры вельмi цяжка жыць,

Няхай святло ў душы не затухае,

Каханне яркiм полымем гарыць.

 

1.01.1995

 

File 1     Home Page

 

550     АСНОЎНЫ IНСТЫНКТ

 

У маладосць вяртаюся упарта,

Бягуць гады, але ўсё маладзею,

Заўсёды вызначаю ўзрост, хоць жартам,

Не пашпартам, а як кахаць умею.

 

Каханне i жыццё ў адзiнстве разам,

Цудоўна жыць, калi гарыць каханне,

Бо без кахання – для душы абраза,

I не жыццё iдзе, а iснаванне.

 

Вядома, не ўвайсцi ў раку два разы,

Адна рака, ды iншая заўсёды,

Ёсць глыбiня i сэнс прывабнай фразы,

Каханне дае новыя нагоды.

 

Так створан чалавек: ў любым узросце

Жадае моцна палкага кахання,

Душа iмкнецца пакахаць кагосьцi,

Чакае часу ўзнёслага прызнання.

 

Абавязкова прыйдзе час цудоўны,

Агонь кахання апануе грудзi,

Праявiцца iнстынкт жыцця асноўны,

Ў iм сутнасць, каб жылi на свеце людзi.

 

Час дзiўны прыйдзе, расцвiце каханне,

Красой ў палон захопiць назаўсёды,

Бягуць гады, душа ў юнацкiм стане,

I для сустрэч жадае зноў нагоды.

 

5.02.1995

 

File 1     Home Page

 

551     ГАЛОЎНАЕ

 

Што здатна радасць дараваць ў жыццi:

Прыгожая жанчына i каханне.

Цi iншыя каштоўнасцi знайсцi,

Каб адчувалась радасць iснавання?

 

Грашэй калi багата у цябе,

Ўсё будзе, ды душа чаму ў пакуце?

Жыццё iдзе ў турботах i журбе,

Як ў сэрцы не запалiцца пачуцце.

 

I гаспадарка будзе хай свая,

Калi адзiн – у ёй занадта цiха,

Патрэбна, побач каб была сям'я,

Бо без жанчыны ў хаце жыве лiха.

 

Як шмат дабра i безлiч ёсць сяброў,

I нават ад iх радасцю багаты,

Ды прыйдзе вечар, трэба з сумам зноў,

Як кожны дзень, iсцi да цёмнай хаты.

 

Прыемна, калi ўсё ў дастатку ёсць:

Сябры i грошы, хата, гаспадарка,

Але ў душы знаходзiць месца злосць,

Жыццё не дасць жаданага падарка.

 

Бязрадасна бягуць жыцця гады,

Ды лёд у сэрцы ад цяпла растане,

Калi каханне прыйдзе назаўжды,

Галоўнае – жанчына i каханне.

 

6.02.1995

 

File 1     Home Page

 

557     СIНЯЯ ПТУШКА

 

Як стаць шчаслiвым у жыццi, я добра знаю,

Каб абсалютнае мог шчасце адчуваць,

Замала вельмi, што каханы i кахаю,

Нiколi трэба i нiчога не жадаць.

 

Бо шчасце, як заўжды, бывае птушкай сiняй,

Але нiкому не дано яе злавiць,

Здаецца: ўжо тваё, ды нечакана згiне,

На iншым месцы птушка ўжо ў красе сядзiць.

 

Калi аддаць на лоўлю шчасця цалкам сiлы,

Не дасягнуць нiяк жаданага ў жыццi,

Не заспакоiцца нiхто i да магiлы,

Хоць ўсё жыццё за сiняй птушкаю прайсцi.

 

Чым болей ёсць, тым значна болей не хапае,

Нiколi шчасця гонка к шчасцю не дае,

I марна толькi любы час жыцця сплывае,

Бязглузда трацiць сiлы кволыя свае.

 

Як надта мала ёсць, то небагата трэба,

Блiжэй адразу стане вабная мэта,

Надзея тлела каб, скарынкi хопiць хлеба,

Ў тры пальцы солi ды крынiчная вада.

 

Чым менш жадаць ў жыццi, тым болей шчасця будзе,

I птушка сiняя у рукi прыляцiць,

Ў жаданнях маюць непамерны попыт людзi.

А як маглi б цудоўна ў шчасцi вабным жыць!

 

14.02.1995

 

File 1     Home Page

 

582     ЗАЎСЁДЫ РАЗАМ

 

Не трэба адрывацца ад зямлi,

На свет цябе якая нарадзiла,

Мне родныя лясы, лугi, палi,

Нiколi не забыць такое дзiва!

 

Як стала ўсе яны вакол цябе,

То цуд красы не хоча бачыць вока,

Але душа ў трывозе i журбе,

Калi, як зорка, родны край далёка.

 

I лепшыя на свеце ёсць краi,

Край, дзе жыву я зараз, непаганы,

Ды сэрцу не знайсцi мiлей зямлi,

Сум па Радзiме, быццам бы ад раны.

 

У думках зноў вяртаюсь да цябе,

Мой родны Крычаў над чароўным Сожам,

Ты ў радасцi са мною i ў журбе,

I для мяне, як цуд зямны, прыгожы!

 

Дзяцiнства i юнацтва тут прайшлi,

Пазнала сэрца першае каханне,

Ў свет ад цябе дарогi павялi,

Пабачыць родны край жыве жаданне.

 

Не трэба пакiдаць зямлю бацькоў,

Калi здарылась, лепш вярнуцца з часам,

Бо да Радзiмы не прайшла любоў,

Ў чароўных думках з ёй заўсёды разам.

 

27.02.1995

 

File 1     Home Page

 

611     РОЗНЫЯ ЖАДАННI

 

Жаданнi! Iх бясконца можна мець,

Пакуль жыццё ў грудзях патроху тлее,

На свет як зацiкаўлена глядзець,

То сэрца бiцца радасна умее.

 

Але жаданняў надта шмат ў душы,

Iх выклiкаюць розныя прычыны,

Да найвышэйшай блiзяцца мяжы,

Калi ўражае прыгажосць жанчыны.

 

Калi цiкавiць навакольны свет,

Знаходзяць ад яго натхненне людзi,

Але, калi няма красы прыкмет,

Жаданне не такiм гарачым будзе.

 

Як смачна есцi хочацца i пiць,

А прыгажосць нiколi не цiкавiць,

Хаця на свеце можна доўга жыць,

Жаданне клiча, ды яно зняславiць.

 

Да ежы абыякавы калi,

Ды сэрца у грудзях з iмпэтам б'ецца,

Жаданнi бескарысна не прайшлi,

Натхняцца можна iмi i сагрэцца.

 

Каб мець, як цуд, цiкавае жыццё,

Патрэбна, мела каб душа жаданне,

Было каб моцным ў сэрцы пачуццё,

Яго даруе палкае каханне.

 

11.03.1995

 

File 1     Home Page

 

615     ЦУД ЖЫЦЦЯ

 

Цудоўны дар на белым свеце жыць!

Хай доля горкая i шчасце не спаткала,

Наперадзе канва жыцця ляжыць,

Узоры шчасця вышываць на ёй – нямала.

 

Няма шляхоў, каб ўбок з канвы сысцi,

Ды падабраць узор i нiткi добра можна,

Упартай працай шчасце зноў знайсцi,

Хоць невялiкае, каб не было трывожна.

 

Хоць часам кепска, ды прыемна жыць,

Само жыццё – чароўны цуд i нагарода,

Жыццём бясконца трэба даражыць,

Яно – бясцэнны дар, якi дае прырода.

 

Адносны надта шчасця стан ў жыццi,

Калi здаецца: вельмi цяжка i пагана,

Патрэбна горшы эталон знайсцi,

Без страт загоiцца адразу ў сэрцы рана.

 

Жыццё! Няхай ляцяць яго гады!

Бо шчасце – проста жыць i назiраць прыроду,

Не след у думках наклiкаць бяды,

Iмкненне лепей жыць даруе толькi шкоду.

 

Больш шчасця, чым само жыццё, няма,

Пакуль жывы яшчэ надзённым толькi хлебам,

Бо лепшага шукаць – час марнаваць дарма,

Жыць проста хораша заўжды пад сiнiм небам.

 

12.03.1995

 

File 1     Home Page

 

643     ВАБНАЯ ГАРМОНIЯ

 

Не можа супакоiцца душа!

Яна – як быццам рухавiк магутны,

I рух, i голас яе целу чутны,

Яна – кiрунак целу i шаша.

 

Ўсё поўнасцю залежыць ад душы,

Якое дасць яна матываванне,

Нянавiсць прыйдзе ўраз або каханне,

Лёс будзе ў вечнай буры цi ў цiшы.

 

Душа – пачатак ўсiх спраў у жыццi,

Яна патрабаваннi целу ставiць,

Узнесцi можа або ўраз зняславiць,

Душа даруе шчодра пачуццi.

 

Душа i цела – нiбы не свае:

Яны iснуюць не заўсёды ў згодзе,

I цела пры любой малой нагодзе,

Жадае не паслухацца яе.

 

Душа жаданнi ўзнёслыя дае,

Але яна задужа вымагае,

Усё выконваць цела не жадае,

Таму на дыбкi часам i ўстае.

 

Нiколi шчасця не кранае бiч,

Ў гармонii калi душа i цела,

I як душа чагосьцi захацела,

Ўраз выканаць патрэбна яе клiч.

 

19.03.1995

 

File 1     Home Page

 

645     СВЕТЛЫ МАЙ

 

Мне прыемна, калi на душы светлы май,

А не цёмны заснежаны студзень,

Крылы хутка растуць, хоць ў паветра ўзлятай,

I тугi зусiм ў сэрцы не будзе.

 

Дзiва шчасця душу ўраз напаўнiць праз край,

I каханне паселiцца ў грудзi,

Ад жыцця толькi светлай дарогi чакай,

Пэўны сэнс iснаванне набудзе.

 

Пралятае iмгненна чаруючы май,

Ды i ў студзенi жыць будуць людзi,

Зiмнi холад ў душу лепш зусiм не пускай,

Бо яна цалкам шчасце забудзе.

 

Не схавацца, як лёд завiтае ў душу,

Абсячэ ён у радасцi крылы,

Пераступiць душа асалоды мяжу,

Будзе ў ёй страшны холад магiлы.

 

Але месяцаў кола няспынна бяжыць

I надзею душы пакiдае,

А з надзеяй прыемна i радасна жыць,

Бо апошняй яна памiрае.

 

Студзень скончыцца, зноў надыдзе светлы май,

Адрастуць ў душы новыя крылы,

Каб яшчэ пры жыццi адчуць радасны рай,

Светлы час дарагi, сэрцу мiлы.

 

19.03.1995

 

File 1     Home Page

 

666     НЕ ЗГУБIЦЬ ШЧАСЦЯ

 

Калi ў душы любоў, пяшчота, вернасць,

Яны у змозе шчасцем абдарыць,

Ды трэба мець вялiкую майстэрнасць

Заўчасна шчасце цалкам не згубiць.

 

Ды часта шчасце вабнае губляюць

I клiчуць горкi смутак у душу,

Шчаслiвыя зусiм не заўважаюць

Бяспечнасцi нябачную мяжу.

 

Як добра ўсё, не адчуваюць гора,

А шчасце варта добра ацанiць.

Куды пасля дзяваць няшчасця мора,

Калi з туманам шчасце адляцiць?

 

Як шчасце стала ззяе, нiбы сонца,

Хоць i здаецца: можа лепей быць,

Як ад дабра дабра шукаць бясконца,

Наяўнасць можна спакваля згубiць.

 

Бо шчасце надта крохкае заўсёды,

Яно – як быццам кубак з хрусталю,

Кiдаць яго не след шукаць нагоды,

Бо долю можна разбурыць сваю.

 

Калi ў душы любоў, пяшчота, вернасць,

Як зрэнку вока, лепш iх зберагаць

I набываць уменне i майстэрнасць,

Каб знiкнуць шчасцю любаму не даць.

 

25.03.1995

 

File 1     Home Page

 

683     ЖЫЦЦЁ I КАХАННЕ

 

Усё жывое, што наўкол iснуе,

Каб жыць i род бясконца прадаўжаць,

Ў душы заўжды чароўны поклiч чуе,

Да кожнага прыходзiць час кахаць.

 

Кахаюць ўсе: раслiны i жывёлы,

Бо без кахання не было б пладоў,

Кахаюць дужы, слабы, нават кволы,

Да ўсiх павiнна завiтаць любоў.

 

Каханне яблынь белае цвiценне

Або пяшчотнасць белых лебядзей,

У кожнага ў жыццi жыве iмкненне,

Каб пару адшукаць сваю хутчэй.

 

Ў душу чужую ўлезцi мы не можам,

Любоў раслiн не зведаць нам павек,

Але з пачуццем радасным прыгожым

Знаёмы добра кожны чалавек.

 

Каханне i жыццё ў адзiнстве разам,

Не падзялiць каханне i жыццё,

Бо без кахання i жыццё – абраза,

А цуд кахання – лёсу набыццё.

 

Хто зведае чароўнае каханне,

Пачуцце ў сэрцы будзе зберагаць,

Бо з iм не пажадае развiтання,

Кахаць – жыць ўзнёсла, жыць – заўжды кахаць.

 

1.04.1995

 

File 1     Home Page

 

691     ЦУД МАЛАДОСЦI

 

Так хораша, калi ў душы каханне,

Пакуль яго агонь яшчэ гарыць,

Калi, як ў маладосцi, адчуванне,

Калi душа бадзёрая не спiць!

 

Калi красу душа пабачыць можа

I адэкватна ўраз рэагаваць,

Калi душы прыемна i прыгожа,

Каб злёгку ап'янелым адчуваць,

 

Каб здольнасць не мiнула i жаданне

Ў каханнi быць на вабнай вышынi,

Каб не прыйшло з каханнем развiтанне,

Не ўспамiнаць пасля былыя днi.

 

Няхай гады змяняюць трохi цела,

Але, калi душою малады,

Як старыцца душа не захацела,

Спаткаў цуд маладосцi назаўжды.

 

Быць можа вельмi маладое цела,

Але амаль састарылась душа,

Кахаць няздатна радасна i смела,

Цана яго ў каханнi менш граша.

 

Душа, як цуд дзiвосны, маладая

Не лiчыць ўзросту сталага гадоў,

Мiнаць пара не хоча залатая,

I, пэўна, будзе вечнаю любоў!

 

4.04.1995

 

File 1     Home Page

 

695     УДЗЯЧНАСЦЬ

 

Адкахаю цябе, калi прыйдзе вясна,

I каханне спадзе белым цветам,

Зварушыла душу ты да самага дна,

I я вельмi удзячны за гэта.

 

I цябе нават я нi аб чым не прашу,

Без адказу аддана кахаю,

Ды кахання святло струменiцца ў душу,

Цеплыню ад яго адчуваю.

 

Мне прыемна глядзець на красу доўгi час,

Стала ты для мяне iдэалам,

Нечакана каханне спаткалася ўраз,

Падарыла мне шчасця нямала.

 

Ад агню маладосцi сагрэюсь цяпер,

Хай нястала, няхай толькi трохi,

Ты каханню майму хочаш вер цi не вер,

Развядуць нас па свету дарогi.

 

Ты спаткалася мне на жыццёвым шляху,

Хоць сустрэча кароткая будзе,

Ды пяшчоту у сэрцы адчуць зноў магу,

I душа ўдосталь шчасця набудзе.

 

Развiтаюсь з каханнем, як пройдзе вясна,

Бо яно – як альпiйскае лета,

Людзям радасць кахання для шчасця дана,

I табе вельмi ўдзячны за гэта.

 

6.04.1995

 

File 1     Home Page

 

718     ЯНА

 

Хоць красавiк iдзе, а намяло сумёты,

Як быццам снежань сёння на двары,

Так i ў жыццi: заўжды спаткаюцца маркоты,

Калi яны зусiм не да пары.

 

Калi замест цяпла душу знiшчае холад,

Бо лёс неспадзявана моцна б'е,

I нават як душой магутны, нiбы волат,

То сцюжа хутка ўразiць i яе.

 

Ад холаду ў душы магчыма баранiцца,

Хоць лёд паўстане моцнаю сцяной,

Каб хутка лёд растаў, i збегла ўраз вадзiца,

Сустрэцца трэба са сваёй вясной.

 

Калi вясна ў палон захопiць нечакана,

Хай будзе сцюжа жорсткая трываць,

Цяпло ў душу прыходзiць шчодра ад каханай,

Каб абагрэцца, трэба пакахаць.

 

Хай студзiць красавiк, як палкае каханне

Своечасова ўзняла на крыло,

Ў душы жыве вясны чароўнай адчуванне,

Хаця вакол сумёты намяло.

 

Каб не ляглi ў душу халодныя сумёты,

I доўжылась чароўная вясна,

Нiколi страту не цярпець ад цяжкай шкоды,

Знайсцiсь павiнна для душы яна.

 

12.04.1995

 

File 1     Home Page

 

751     БОГ I КАХАННЕ

 

Любоў Сам Бог. Таму каханне Богам

Асвечана здаўна на ўсе вякi,

Чароўней ў свеце не было нiчога,

Бо падыход у Бога быў такi.

 

Рашыць пытанне iншымi шляхамi,

Каб людзi iснавалi, мог бы Бог,

Ён сам мужчына, Ён душою з намi,

Без радасцi пакiнуць нас не змог.

 

Таму зрабiў нам Бог з рабра Адама

Жанчыну, каб каханне дараваць,

Жанчына неабходная таксама,

Людзьмi зямлю маглi каб напаўняць.

 

I выканаць каб запаветы Бога,

То не па-боску ноччу цiха спаць,

Iснуе адна вабная дарога,

Асвечаная Богам: пакахаць.

 

Пачуццi у душу прыйшлi ад Бога,

Але каханне Бог таму стварыў,

Ажыццявiлась каб Яго вымога:

Мужчына каб з жанчынай ў пары быў.

 

Каханне быць у кожнага павiнна,

Кахаць – для Бога добрае рабiць,

Адзiныя жанчына i мужчына,

Каб вечна Бога славiць i любiць.

 

22.04.1995

 

File 1     Home Page

 

758     У ЧЫМ ШЧАСЦЕ?

 

Дзiвосна надта жыць на свеце белым!

Цудоўна нават проста iснаваць,

Прыемней адчуваць душой i целам

Жыццё, як прыйдзе ўзнёслы час кахаць.

 

Калi жывеш, адным жыццём шчаслiвы,

I дар вялiкi трэба зберагаць,

Хай час бяжыць няўмольны i iмклiвы,

Як добра, не след лепшага шукаць.

 

Бо шчасця падарыць няздатны рэчы,

Калi агонь ў грудзях амаль ачах,

Лепш золкам накiдаць пiнжак на плечы,

Ў каханай шчасце заблiшчыць ў вачах.

 

Калi глядзiш на лес, раку i неба,

А сэрца мае любую сваю,

Для шчасця болей iншага не трэба,

На поглядзе такiм заўжды стаю.

 

Каб шчасце мець, не трэба жыць для цела,

Прыемней жыць патрэбамi душы,

Знаходзiць шчасце каб душа умела,

Нi хмар каб не было ў ёй, нi iмжы.

 

Каб песнi душа радасна спявала,

Багацце непатрэбна ёй збiраць,

Яна для шчасця патрабуе мала:

Душу другую шчыра пакахаць.

 

23.04.1995

 

File 1     Home Page

 

765     ХВАЛI ШЧАСЦЯ

 

Шчасце спаткаецца, потым знiкае,

Хвалямi хутка бяжыць,

Кожны ў жыццi сваё шчасце шукае,

Бо без яго не пражыць.

 

Кожны сваёй дачакаецца хвалi,

Вечнаму штылю не быць!

Тыя, хто ветру свайго прычакалi,

Здатны i хвалю здабыць.

 

Iншаму моцныя бурныя хвалi

Лёс у жыццi можа даць,

Каб з галавою ўсяго накрывалi,

Шчасце каб спрэс адчуваць.

 

А для другiх не падымуцца хвалi,

Толькi адна рабiзна,

Шчасця вялiкага не атрымалi,

Хваля прыйшла б хоць адна.

 

Чым болей хваля – радзей прыбягала.

Што ў жыццi лепей шукаць:

Рэдка i многа цi часта i мала,

Шчасце якое пазнаць?

 

Шчасце вялiкае або малое

Хваляй прыходзiць заўжды,

Шчасце не будзе бясконца з табою,

Бо памiж хваль час бяды.

 

26.04.1995

 

File 1     Home Page

 

774     ЦУДОЎНАЯ  ТРЫЯДА

 

Не вечна ўсё, i пройдзе хутка з часам,

Мiне любоў, здароўе i жыццё,

Не будзе цягi к дарагiм украсам,

Калi паклiча ўладна небыццё.

 

Калi не грэе палкае каханне,

Нялёгка стан такi жыццём назваць,

Трывае без iмпэту iснаванне,

Калi душа няздатна пакахаць.

 

Каханне – сродак надта ўсемагутны,

Яно здароўе здатна мацаваць,

I настрой не сустрэнецца пакутны,

Бо крылы шчасця здольны адрастаць.

 

Каханне i жыццё. Лепш быць iм разам,

Каб радасна i паўнакроўна жыць,

Каб вельмi не астыла сэрца з часам,

Касцёр кахання трэба варушыць.

 

Калi жыццё каханне аздабляе,

Ў здаровым целе моцны дух заўжды,

Бо цеплыня ў адносiнах трывае,

I шчасце завiтае на гады.

 

Каханне – шчасця пэўная прынада,

I ад здароўя моцы пачуццё,

Цудоўная адзiная трыяда:

Здароўе i каханне, i жыццё.

 

29.04.1995

 

File 1     Home Page

 

780     СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ

 

Калi перагартаць жыцця старонкi,

Як шторм эмоцый ўжо ўдалечынi,

Адчуць магчыма голас рэха звонкi,

Чароўныя, як цуд, успомнiць днi.

 

Уражанняў што больш дае заўсёды?

Хоць колькi раз старонкi не гартай,

Ды лепшай не сустрэнецца нагоды

Згадаць каханне i квяцiсты май.

 

Што iншае душа лепш успрымае?

Што можа больш iмпэту даць ў жыццi?

Там толькi шчасце, дзе душа кахае,

Бо шчасця без кахання не знайсцi.

 

Запомнiць нельга кожнага выпадку,

Няздатна памяць столькi утрымаць,

Ды застаецца, што было спачатку,

Як першы раз прыйшлося цалаваць.

 

Не можа памяць адкiдаць каханне,

Хаця забудзе шэраг iншых спраў,

З каханнем немагчыма развiтанне,

Бо Бог на радасць нам каханне даў.

 

З каханнем хай усе старонкi будуць,

Прайшлi што, ёсць, чакаюць што ў жыццi,

Калi каханне любае набудуць,

Удасца шчасце вабнае знайсцi.

 

2.05.1995

 

File 1     Home Page

 

799     ПАДМУРАК ШЧАСЦЯ

 

Спакой i злагада, натхненне i пяшчота

Для кожнага ў жыццi павiнны быць,

Бо шчасце вабнае душы пазнаць ахвота.

Але, як сапраўды яго здабыць?

 

Памурак як знайсцi, каб будаваць заўсёды

Будынак шчасця свой без перашкод,

Не ведаць нават каб ў жыццi благой нагоды,

Непажаданых не пазнаць нягод.

 

Падмуркам моцным што ў жыццi стаць хутка можа,

Каб шчасце, сэрцу любае, здабыць?

Адна умова толькi ёсць, што дапаможа:

Кахаць самому i каханым быць.

 

Калi жыве ў душы чароўнае каханне,

Пяшчоту здатна падарыць яно,

Бясконца будзе i натхнення адчуванне,

Душы ў аблокi узлятаць дано.

 

Падмурак моцны, як каханне сталым будзе,

Да шчасця лёс вядзе сваёй рукой,

Душа пяшчоту неабходную набудзе,

Жаданыя узнёсласць i спакой.

 

Для шчасця злагада патрэбна, безумоўна,

Каб ўсё жыццё зрастаў кахання гмах,

З каханнем ў сэрцы жыць прыемна i цудоўна,

Ззяць вечна будзе радасць у вачах.

 

10.05.1995

 

File 1     Home Page

 

807     БУДНI I СВЯТЫ

 

Калi буднi ёсць, чакае свята,

З адных свят жыццё не можа быць,

Будняў сустракаецца багата,

Здатна мала свят жыццё дарыць.

 

Ласкай душу свята сагравае,

Буднi не даюць амаль цяпла,

Свята для душы – калi кахае,

Буднi – як любоў зусiм прайшла.

 

Каб мець свята у душы заўсёды,

Цуд патрэбна ўпарта будаваць,

Хаця i чакаюць перашкоды,

З будняў свята радасна ствараць.

 

Каб для шчасця свята утварылась,

Трэба зайздрасць забываць i злосць,

I ператварыць нянавiсць ў мiласць,

Свята каб жаданае знайшлось.

 

Не стварыць палац чароўны ў мары,

Ў летуценнях шчасця не знайсцi,

Лепш шукаць ў сваiм каханнi чары,

Каб i ў буднi свята мець ў жыццi.

 

Цуд дзiвосны радаснае свята,

Шчасце каб бясконца адчуваць,

I святковых дзён было багата,

Трэба свята у душы ствараць.

 

14.05.1995

 

File 1     Home Page

 

808     БЕЛЫ ВАЛЬС

 

Ты на танец мяне запрасiла,

I вiхор закружыў моцна нас,

Белы вальс быў сапраўднае дзiва,

Запалала каханне ураз.

 

Як страла, шмат гадоў праляцела,

Белы вальс не забыць з той пары,

Ты пяшчотна з каханнем глядзела,

Мы з юнацтва дагэтуль сябры.

 

I мелодыя вальса прастая

Падабаецца мне лепш усiх,

Ў вабным танцы сустрэлася тая,

Што лунала у марах маiх.

 

Успамiны вальс шчодра даруе,

Як пачую я гукi яго,

Душа музыку шчасця адчуе,

Яна рэха юнацтва майго.

 

Белы вальс! Ён чароўны заўсёды.

Уладар i жаданняў, i мар,

Белы вальс – ўвасабленне пяшчоты,

I кахання цудоўны нектар.

 

Мне вальс шчасця даруе даволi,

Хай мелодыя вальса гучыць,

Бо юнацкае шчасце нiколi

Немагчыма бясследна забыць.

 

14.05.1995

 

File 1     Home Page

 

838     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Душа i цела. Цела i душа.

Яны ўвесь час iснуюць толькi разам,

Ды памiж iмi ёсць заўжды мяжа,

Хаця яна нябачная адразу.

 

Збягаюцца ў душы жаданнi ўсе,

Яна дае i думкi, i парады,

Але адпавядальнасць не нясе

За вынiк, як не чуць яе загады.

 

Як ў злагадзе i цела, i душа,

То абмiнаюць грозныя напасцi,

Жыццё бяжыць, як роўная шаша,

I немiнуча абяцае шчасце.

 

Разбежнасцi у цела i душы

Прыводзяць к суму i тузе заўсёды,

Спаткаюцца крутыя вiражы,

I на шляху чакаюць перашкоды.

 

Як з целам у гармонii душа,

Жыццё, як казка вабная, прыгожа,

Калi няма мiж iмi рубяжа,

Душа з ахвотай целу дапаможа.

 

Бясконца шчасце можна адчуваць,

Як выканаць заданне можа цела,

Душы патрэбна толькi загадаць,

Чаго б яна для шчасця захацела.

 

25.05.1995

 

File 1     Home Page

 

841     ЦУД КАХАННЯ

 

Цудоўны, як вясна, жыццёвы шлях,

Прыемней для душы няма падарка,

Калi агонь кахання у грудзях,

Цудоўны шлях ён асвятляе ярка.

 

Як залатая надыдзе пара,

Лёс пазалоцiць, нiбы спелы колас,

Зрабiць багата хочацца дабра,

I глухне ў сэрцы рыс адмоўных голас.

 

Каханне здатна шчасце шчодра даць,

I лепей сродкаў болей не iснуе,

Не трэба птушку сiнюю шукаць,

Яна сама кахання поклiч чуе.

 

Калi ў душу каханне не прыйшло,

Заўсёды шчасця будзе недаволi,

Бо не гарыць зусiм ў душы святло,

А ў цемры шчасця не знайсцi нiколi.

 

Спаткаць каб шчасце, трэба пакахаць,

Цудоўным свет абавязкова будзе,

Не прыйдзецца у прыцемках блукаць,

Агонь кахання абагрэе грудзi.

 

Бо непрыемна цемрадзь адчуваць,

Як халады душу гнятуць заўсёды,

Пакут каб у жыццi не сустракаць,

Кахання цуд iснуе у прыроды.

 

28.05.1995

 

File 1     Home Page

 

850     МОСТ У МАЛАДОСЦЬ

 

Цалкам пасiвела галава,

Ды душа бясконца маладая,

Маладосць жаданая прайшла,

Але сталасць старасць не пускае.

 

З маладой душой цудоўна жыць,

Радасць шчодра дорыць ёй натхненне,

Шлях жыццёвы весялй бяжыць,

Песцiць шчасцем кожнае iмгненне.

 

Збеглi, нiбы снег вясной, гады,

I на выгляд састарэла цела,

Ды душой бясконца малады,

Па шляху жыцця ступаю смела.

 

Што душу зрабiла маладой?

Без праблем усiм апавядаю:

Не патух агонь нязгасны мой,

Як ў юнацтве, радасна кахаю.

 

Няхай будзе пажылы узрост,

Каб мець маладое адчуванне,

Ў маладосць будую моцны мост,

Вабны мост – чароўнае каханне.

 

Шчасце, як каханне не прайшло,

Сiвiзна пакрыла хай галовы,

Маладосць ў нябыт не аддало,

Здатны гаварыць пяшчоты словы.

 

1.06.1995

 

File 1     Home Page

 

911     ВЫБАР

 

Як выбар ёсць, цудоўна жыць заўсёды!

Рабiць не трэба вымушаны ход,

Як абысцi мажлiва перашкоды,

Пазбегнуць непатрэбных шмат нягод.

 

Не будзе непрыемнасцей нiколi,

Iх iншым ходам можна унiкаць,

Бо цяжкасцей i так ў жыццi даволi,

I непатрэбна лiшнiя шукаць.

 

Калi заўсёды ёсць альтэрнатыва,

Магчыма зберагчы сабе спакой,

Калi няма – жыццё душы нямiла,

Бо кожны ход найгоршы будзе твой.

 

Як выбар ёсць, ёсць вабная свабода,

Нiчога ў свеце лепшага няма,

Якая б не здарылася прыгода,

Душу не ўразiць, гараваць дарма.

 

Нясе адсутнасць выбару няволю,

Цугцвангам толькі будзе любы ход,

Бо цяжка мець бязвыбарную долю,

Яна – пралог няшчасцяў i нягод.

 

Малы няхай хоць, але выбар будзе,

Каб мець спакой i волю для душы,

Няшчаснымi iначай будуць людзi.

Цудоўна, як ёсць выбар без мяжы!

 

3.07.1995

 

File 1     Home Page

 

920     ПАТРЭБНА КАХАЦЬ

 

Да шчасця ёсць адна дарога,

Яе магчыма адшукаць,

Не трэба i шукаць нiчога,

Пяшчотна трэба пакахаць.

 

Калi жыве ў душы каханне,

Рэальнасць цяжка адчуваць,

Яно змяняе успрыманне

I здольна радасць дараваць.

 

Як быць ў ружовых акулярах,

Прыгожым стане кепскi стан,

Бо у бясконцых вабных марах,

Як праўда, бачыцца падман.

 

Каб шчасце мець, зусiм не трэба

Свет жорсткi к лепшаму змяняць,

I чорнае у хмарах неба

Каханне здатна аздабляць.

 

Каханне шчасця шчыт надзейны,

Каб ад нягоды баранiць,

Каб зберагчы спакой сямейны,

Цудоўны стан не разбурыць.

 

Свет не парушыць навакольны,

Але, каб шчасце атрымаць,

Змянiць свой погляд кожны здольны:

Патрэбна толькi пакахаць.

 

7.07.1995

 

File 1     Home Page

 

963     ЗОРНЫ ЧАС

 

Далей чым, тым мiлей на свеце жыць,

Напэўна, што душою не старэю,

А, мо, таму, што хутка час бяжыць,

I кожны момант ацанiць умею?

 

Цудоўна, як жыццё заўжды любiць,

Хаця яно праносiцца iмклiва,

I свята кожны дзень сабе дарыць,

Ўсе запар днi падобныя на дзiва.

 

Цiкава, калi сэрца грэе жар,

Хоць скронi, як туман ў лагу, сiвыя,

Яны няздатны пагасiць пажар,

Палае ён, i полымя аж вые.

 

Як за плячыма ёсць багаж гадоў,

А сэрца – як ў далёкай маладосцi,

Душа кахаць бясконца хоча зноў,

Спакою не знайсцi ад прыгажосцi.

 

Калi ўзрост сталы, ясна ўсё наўкол,

Нi таямнiц няма, анi сакрэтаў,

Таму мой зорны час цяпер прыйшоў,

Каханне трэба для душы паэтаў.

 

Калi агонь палае у душы,

Яго гасiць не трэба намагацца,

Каханнем насычаю я вершы,

Каб iншым не прыйшлося памыляцца.

 

29.07.1995

 

File 1     Home Page

 

975     ПЕСНI ПРА КАХАННЕ

 

Любоў адна, ды можна песень многа

Чароўных, вельмi ўзнёслых, ёй спяваць,

Душу не можа так натхняць нiчога,

Як стан, калi каханне адуваць.

 

Не абмiнуць нiяк любоў паэту,

Каб песень пра каханне не спяваў,

Бо кожны пра Рамэо i Джульету

Ў свой час радкi прыгожыя складаў.

 

Калi няма цi не было кахання,

Як не палаў ў душы яго пажар,

Калi не зведаў шчасця адчування,

Не адгукнецца паэтычны дар.

 

Каб шэраг песень праспяваць каханню,

Палёт душы ў нябёсы апiсаць,

Належнае аддаць пакутаванню,

Любоў самому трэба паспытаць.

 

Калi любоў бязмежная, то песнi

Аб ёй бясконца у душы гучаць,

Калi ў душы трывалае прадвесне,

Пачуцце ў вершах можна адбiваць.

 

Прадвесня сэрцу любыя прыметы,

Бо пра каханне пiшуцца вершы,

Тысячагоддзi пiшуць iх паэты,

Ды тэма, нiбы мора, без мяжы.

 

1.08.1995

 

File 1     Home Page

 

1012     ПРЫЕМНА ЖЫЦЬ

 

Шчасце недзе птушкай сiняй

Паляцела па лясах,

Назаўжды яно не згiне,

Заблукаўшы ў верасах.

 

Але як яго знаходзiць

I чаму яго няма?

Нешта доўга не прыходзiць,

Мо далей чакаць дарма?

 

Бо не зловiш птушкi гэтай,

Нават ўбачыш не заўжды,

Шчасце выдумка паэтаў,

Ў жыццi шэрыя гады.

 

Шчасце доўгiм быць не можа,

Птушка ў клетцы не сядзiць,

I нiшто не дапаможа,

Як спужаеш. Адляцiць.

 

Хоць здараюцца напасцi,

Не стрымаць ад крыўды слёз,

Жыць прыемна, калi шчасце

Падаруе шчодры лёс.

 

18.08.1995

 

File 1     Home Page

 

1048     НЯМА ЛЕПЕЙ ЧАСУ

 

Час дзяцiнства. Няма лепей часу,

Ўзнёслы час пазнавання жыцця,

Прабягае iмклiва адразу,

Стае ўласнасцю для забыцця.

 

Час маленства. Няма лепей часу,

Безтурботнасць i радасць дае,

Адчуваеш яго, як украсу,

Калi ўжо ён мiнулым стае.

 

Час юнацтва. Няма лепей часу,

Бо душа ад кахання гарыць,

Ўзнёсласць ён прынясе i абразу,

Немагчыма яго паўтарыць.

 

Час даросласцi. Лепш няма часу,

Без даволу ўсё можна рабiць,

Асалоды у змозе даць масу,

Ды i ён вельмi хутка бяжыць.

 

Старасць прыйдзе. Няма лепей часу,

Бо свабодны, як птушка, заўжды,

Шкадаваць не патрэбна нi разу:

Ўсе цудоўныя вельмi гады.

 

5.09.1995

 

File 1     Home Page

 

1087     РАДАСЦЬ I ТУГА

 

Лепей радасць дарыць, чым прыносiць тугу,

Ад тугi сэрца стогне i плача,

Заспакоiць яго я нiяк не магу,

Ды пакуль не бывае iначай.

 

Калi радасць ў душы, весялей значна жыць,

Не гнятуць моцна нават нягоды,

Як ад скрухi душа пачынае тужыць,

Усё стане нялюбым заўсёды.

 

Душа з радасцю ў небе, як птушка, ляцiць,

У яе паяўляюцца крылы,

Калi ў болю, ёй цяжка па долу хадзiць,

Белы свет будзе цалкам нямiлы.

 

Разам з радасцю шчасця ў душы – цераз край,

Усё вабна наўкол i прыгожа,

А без радасцi шчасце шукай, не шукай.

Ды знайсцi яго хто дапаможа?

 

Як шчаслiвы, пяе звонка песнi душа,

Муза любiць прыходзiць у госцi,

Ад тугi на душы не напiшаш верша,

Слоў i рыфм не знаходзiцца штосьцi.

 

18.09.1995

 

File 1     Home Page

 

1094     У ЧЫМ ШЧАСЦЕ?

 

Ў чым шчасце? Толькi жыць заўжды ў сталiцы?

Цi хутка вабных дамагчысь чыноў?

Ды шчасце будзе толькi часам снiцца,

Як шлях жаданы у жыццi прайшоў.

 

Цi мець дастатак добры i багацце,

Шмат розных рэчаў, грошай не злiчыць?

Ды радасцi яшчэ не будзе ў хаце,

Як удаецца рэчы ўсе набыць.

 

Для шчасця вельмі гэтага замала,

Душа яго не будзе адчуваць,

Бо шчасце, каб душа не гаравала,

Дастатак поўны не у стане даць.

 

Адзiн хай будзе толькi хлеб надзённы,

Але каханне як душу кране,

Абавязкова вынiк будзе плённы,

Нiколi шчасце бокам не мiне.

 

Вядома, для жыцця ўсе рэчы трэба,

Але не ў змозе шчасця яны даць,

Душа на крылах узлятае ў неба,

Як ёсць каго i песцiць, i кахаць.

 

22.09.1995

 

File 1     Home Page

 

1110     ЧАРОЎНАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё! Няхай канец яго суровы,

Але на свеце надта добра жыць!

Цi добрыя, цi кепскiя умовы,

Душы мажлiва радасць падарыць.

 

Тады душа смяецца i спявае,

Ў ёй вабныя агеньчыкi гараць,

Пяшчотна хтосьцi як цябе кахае,

I здатны сам калi ў адказ кахаць.

 

Ды, як няма нагоды закахацца,

Душа у цяжкiм смутку i балiць,

Бо цяжка у жыццi усталявацца,

Як вогнiшча кахання прагарыць.

 

Каханне людзям назаўжды даецца,

Яго патрэбна толькi зберагаць,

Як не збярог, то болем адгукнецца,

I шчасця больш зусiм не адшукаць.

 

Цудоўна жыць, калi душа кахае,

А як згасае палкая любоў,

Жыццё свой сэнс амаль зусiм страчае,

Чароўнасцi не будзе i слядоў.

 

4.10.1995

 

File 1     Home Page

 

1118     СТАН ПАЛЁТУ

 

Прыемна i цудоўна! Так бывае

Хоць зрэдку, хаця крыху, хоць на час,

Калi душа ўвышыню ўзлятае,

Шчаслiым адчуваеш сябе ўраз.

 

Але заўжды змяняюцца умовы,

I стан палёту цяжка утрымаць,

Хай шчасце будзе толькi стан часовы,

Але яго прыемна адчуваць.

 

Знiкае хутка вабны стан адразу,

Як не лятай, пасадцы трэба быць,

Ды для жыцця ён лепшая украса,

I хочацца палёт зноў паўтарыць.

 

Але душа ў паветра не ўзлятае,

Прыемнасць i цудоўнасць каб здабыць,

Для гэтага знайсцiсь павiнна тая,

Што здатна хутка крылы адрасцiць.

 

Як адрастаюць ад кахання крылы,

Бясконца лёгка ўвышынi лятаць,

Каханне настрой надае i сiлы,

Каб лётаць, трэба толькi пакахаць.

 

10.10.1995

 

File 1     Home Page

 

1157     ЧАС УЗЛЁТУ

 

Прыемна цешыць любая работа,

Але пенсiйны ўзрост прыходзiць ўраз,

Яшчэ прыемней поўная свабода,

Калi, як птушка, вольны цэлы час.

 

Не след узросту сталага баяцца,

Чароўнае свабоды пачуццё!

Чым пажадаеш, можна тым займацца,

Пара пазнаць сапраўднае жыццё.

 

Ёсць вольны час зрабiць любую справу,

А можа талент знойдзецца якi?

Рабiць выдатна можна ўсё памалу,

Не трэба бегчы напераганкi.

 

Нiшто не параўняецца з свабодай!

Яе з дзяцiнства нават не было:

Дзетсад i школа, iнстытут, заводы,

Як ў моцнай плынi без вясла нясло.

 

I вось прыйшоў час плынi супынiцца,

Каб больш не браць крутыя вiражы,

З крынiцы шчасця радасцi напiцца,

Узлёту час для стомленай душы.

 

30.10.1995

 

File 1     Home Page

 

1202     ДЗЕ ШЧАСЦЕ?

 

Душа дагэтуль цалкам не астыла,

Хоць шмат гадоў жыцця ўжо прайшло,

Душу такую доля падарыла,

Што здатна доўга вылучаць цяпло.

 

Гады iдуць, жыць, як раней, цiкава,

Як ў маладосцi, па жыццю iдзеш,

Заўжды за справай ёсць другая справа,

Жаданне новы пакарыць рубеж.

 

Узрост душы нiколi не замiнка,

Як жыць прыемна, хутка бяжыць час,

Апошняя ўдалечынi супынка,

Калi энтузiязм яшчэ не згас.

 

Няўмольны час змяняе значна цела,

Але душа нязменная заўжды,

Старэць душа нiяк не захацела,

Ёй нi па чым пражытыя гады.

 

Ўдалечыню за шчасцем ўсе iмкнуцца,

Але надзеi – толькi мiражы,

Лепш супынiцца, пiльна азiрнуцца,

Бо шчасце захавалася ў душы.

 

20.11.1995

 

File 1     Home Page

 

1203     МЕЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Калi незадаволены заўсёды,

I хочацца iнакшае знайсцi,

Нiчога, акрамя вялiкай шкоды,

Не знойдзецца, не зменiцца ў жыццi.

 

Спаўна як за iснуючае ўдзячны,

Няма жадання што-небудзь змянiць,

Абавязкова прыйдзе поспех значны,

Адразу весялей на свеце жыць.

 

Жыццё змянiць нiяк не удаецца,

Ды змена можа шлях адкрыць бядзе,

I толькi доля горка пасмяецца,

Бо па жыццю яна адна вядзе.

 

Не след за сiняй птушкаю iмкнуцца,

Бо шчасце не дагнаць i не злавiць,

Не заблукаць бы i хутчэй вярнуцца,

Сама яна, як трэба, прыляцiць.

 

Прыходзiць цалкам разуменне з часам,

Што махавiк жыцця не супынiць,

Каб шчасце мець, вярцецца трэба разам,

Адзінства не дае яго згубiць.

 

20.11.1995

 

File 1     Home Page

 

1237     РУЖОВЫ ПОГЛЯД

 

Калi душа ад шчасця запяе,

Для суму i тугi няма прычыны,

Жыццё бясконца радасным стае,

Прыгожымi здаюцца ўсе жанчыны.

 

Калi ў душы жыве палёту стан,

Жыццё нiбы шырокая дарога,

Не цяжка пераносiць i падман,

Бо дабрынi ў душы занадта многа.

 

Жыццё вакол ў ружовых колерах,

Хаця яно нязменнае засталась,

Мець добра акуляры на вачах,

Жыццё ружовым каб заўжды здавалась.

 

Хаду жыцця нiколi не змянiць,

Ды погляд на яго быць iншым можа,

Жыццё ружовай фарбай аздабiць

Адразу ўсё становiцца прыгожа.

 

Бо добра, калi радуе жыццё,

Душа ад шчасця шчыра заспявае,

Сваё адсунуць можна небыццё,

Прыемна фiласофiя такая.

 

2.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1256     ШЧАСЛIВЫ ЛЁС

 

Мне шчасця даволi,

Шчаслiвы заўжды,

Бо месца нiколi

Няма для бяды.

 

Бяда не кранае,

Мiнуў неспакой,

Мая дарагая

Заўсёды са мной.

 

Хай вецер злуецца,

Лютуе зiма,

Ды ёсць дзе сагрэцца,

I гора няма.

 

Гарачае сэрца

Ды радасць ў вачах,

Жыццё удаецца,

Бо лёгкi мой шлях.

 

Бясконца хай будзе

Шчаслiвым мой лёс,

Бяды не набудзе,

Маркоты i слёз.

 

10.12.2003

 

File 1     Home Page

 

1258     АПОШНI КРОК

 

Ў жыццi зрабiць нялёгка першы крок,

Але, калi шлях доўжыцца па пожнi,

Святло пачне змяняць магiльны змрок,

То не лягчэй зрабiць i крок апошнi.

 

Прыйсцi занадта цяжка у жыццё,

Бо шлях цярнiсты i пралёг праз мукi,

Яшчэ цяжэйшы шлях у небыццё,

Душу пячэ нястрымны боль разлукi.

 

На свет прыходзiць цяжка чалавек,

Ды церпiць ён нягоды несвядома,

Калi надыдзе час пайсцi павек,

Душу верадзiць неспакой i стома.

 

Прыходзiць час, i трэба памiраць,

Заўжды апошнi крок жыцця памерцi,

Лепш часам у жыццi пакутаваць,

Ды лёгкiм быў апошнi крок да смерцi.

 

Як першы крок, так i апошнi крок

Прайшлi удала i без перашкоды,

Ступiць як годна ў невядомасць змог,

Лiчы: шчаслiвым быў ў жыццi заўсёды.

 

11.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1262     ЖЫЦЦЁ ЯК МАЛIНА

 

Як радасць прыходзiць,

Душу не стрымаць,

Таму не зашкодзiць

Яе адшукаць.

 

Як шчасце спаткаеш,

Прыемна заўжды,

Бо зноў адчуваеш:

Не шкодзяць гады.

 

Душа маладая,

I сэрца гарыць,

Любоў не згасае,

I весела жыць.

 

Агеньчыкi свецяць

Бясконца ў вачах,

Нiяк не прыкмецiць,

Што з вадамi шлях.

 

Ад шчасця няспынна

Душой маладзей,

Жыццё як малiна,

Яшчэ саладзей.

 

12.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1265     АДНАВIЦЬ У ПАМЯЦI

 

Прыемна, калi ёсць што ўспамiнаць,

Калi ў жыццi пазнаць шмат удаецца,

Iнакш гады няпроста адразняць,

Бо ўсё жыццё ў адзiны год складзецца.

 

Цудоўна разнастайнае жыццё,

Калi шмат адчуваў i многа бачыў,

Iнакш жывы пазнаеш небыццё,

Жыццё такое не назваць iначай.

 

Пачуццi скарб вялiкi для душы,

Яна забыць iх ўсё жыццё не можа,

Як на шляху сустрэлiсь вiражы,

Iх ва ўспамiнах аднавiць прыгожа.

 

Жыццё пражыць не поле перайсцi,

Здарэннi будуць, выпадкi, прыгоды,

Прыемна мець, згадаць што у жыццi,

Цудоўна з часам ўспамiнаць заўсёды.

 

Магчыма у жыццi шчаслiвым быць,

Як ў памяцi чаму ёсць аднавiцца,

Каб радасцi нiколi не згубiць,

Мiнулым каб бясконца ганарыцца.

 

12.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1269     ДОБРЫ ЛЁС

 

То засмяецца доля, то заплача,

Чаму такi не вельмi сталы лёс?

Як птушка, можа паляцець удача,

I застаецца толькi мора слёз.

 

Як шчасце утрымаць, калi знайшлося,

Няшчасце хутка як перамагчы?

Калi сустрэць каханне удалося,

Яго як назаўсёды зберагчы?

 

Галоўны скарб пяшчотнае каханне,

Бо нельга без яго шчаслiвым быць,

На шчасце без падставы спадзяванне,

Калi каханне любае згубiць.

 

Ў жыццi не трэба iншага нiчога,

Адчуць каб шчасце цi яго шукаць,

Адзiная шчаслiвая дарога:

Пяшчотна сваю любую кахаць.

 

Бясконца каб ў душы квiтнелi ружы,

Нiколi каб не ведаць горкiх слёз,

Каб радаснымi толькi былi душы,

Шануй каханне, будзе добры лёс.

 

14.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1282     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Мяне ўгары трымаюць два крылы:

Паэзiя i любая рыбалка,

Хоць попыт верша ў чытача малы,

I пераважна ловiцца маляўка.

 

Але лячу ўвесь час ў нябёсах я

I ад натхнення маю асалоду,

Перада мной раскiнулась зямля,

Люблю глядзець бясконца на прыроду.

 

Бо радасць адчуваю ад красы,

Як бачу плынi Прыпяцi i Пiны

Цi поплавы ля iх, або лясы,

Цi прыгажосць адметную жанчыны.

 

Стварыў цiкавы паэтычны свет

I свет рыбацкi дарагi i мiлы,

Хаця я не рыбак i не паэт,

Але натхненне памнажае сiлы.

 

Бясхмарныя сабе ствараю днi,

Лаўлю малявак, вершыкi складаю,

Лячу на крылах шчасця ўвышынi,

Хоць сапраўды ў нябёсах не лятаю.

 

20.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1290     ТРЭБА ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Хвiлiны шчасця хутка прабягаюць,

Бязрадасным становiцца жыццё,

Але яны хаду сваю сцiшаюць,

Калi ў душы кахання пачуццё.

 

Жыццё каханне шчасцем напаўняе

I ўзнёслы сэнс яго дае адчуць,

Шчаслiвы той бясконца, хто кахае,

Бо крылы па жыццю яго нясуць.

 

Бо цяжка i маркотна быць бяскрылым,

I шчасця ў iншым чым-небудзь шукаць,

Чароўна быць каханым, любым, мiлым,

Сапраўднае каб шчасце адчуваць.

 

Другiя справы здатны даць натхненне,

I радасць ад iх можна атрымаць,

Ды радасць будзе толькi на iмгненне,

Калi душа не здатна узлятаць.

 

Бо звонку сэнс жыцця пазнаць бязглузда,

Галоўны сэнс каб шчасце адшукаць,

Яго не будзе, калi ў сэрцы пуста,

Для шчасця трэба горача кахаць.

 

22.12.1995

 

File 1     Home Page

 

1331     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

На крылах шчасця радасна ляцець,

У вышыню душу ўздымаюць крылы,

Прыемна у праменях зiхацець,

Палёт чароўна памнажае сiлы.

 

Ды крылы шчасця цяжка зберагчы,

Палёт каб вабны доўжыўся бясконца,

Высока як ўзляцець пачне пячы,

Бо ў вышынi нясцерпна грэе сонца.

 

Хоць хочацца, каб шчасце не згубiць,

Ды на шляху заўсёды будуць хмары,

Ад сонца калi пер'е не згарыць,

Перун разбiць у змозе велiч мары.

 

Не удаецца ў вышынi лятаць,

Блакiт хоць вабiць, безабсяжнасць неба,

Ды цяжка шчасце любае ўтрымаць,

Адпачываць ад шчасця часам трэба.

 

Як крылы ёсць, iснуе шмат турбот,

Каб падтрымаць ў парадку добрым крылы,

Штодня каб адпраўляцца у палёт,

Патрэбна, каб дало каханне сiлы.

 

12.01.1996

 

File 1     Home Page

 

1334     МОДНАЯ ДУША

 

Ўсё зменлiва занадта, як пагода,

Густ новы нясуць новыя гады,

Але на маладосць не пройдзе мода,

Бо добра, як гадамi малады.

 

Гады жыцця даюць не толькi сталасць,

Дзесятак пройдзе iх, пасля другi,

Нямодная спаткае хутка старасць,

Расчаравання час i час тугi.

 

Каб мода не прайшла, а пачакала,

Адна парада ёсць, няма другой,

Гадоў хоць назбiралася нямала,

Заўжды быць трэба маладым душой.

 

Тады не шкодзяць i капрызы моды,

Хоць маладосць прабегла назаўжды,

Багата выключэнняў у прыроды,

Любы узрост бывае залаты.

 

Бо маладосць не толькi выгляд звонку,

Хоць цела i прайшло яе мяжу,

Душа аб шчасцi доўжыць як гамонку,

Да модных трэба залiчыць душу.

 

16.01.1996

 

File 1     Home Page

 

1359     МАЛАДОСЦЬ

 

Што лепей можа быць, чым маладосць,

Як прад табой усе шляхi адкрыты,

На шчасце як ў душы надзея ёсць,

Жыццё як песцiць, iм яшчэ не бiты?

 

У маладосцi радасна заўжды,

Яна натхненне здатна даць i крылы,

Прыгожае жыццё, як малады,

Свет навакольны сэрцу вельмi мiлы.

 

Але паволi коцяцца гады,

I з часам ўсё змяняецца на свеце,

Жыццё нясе больш гора i бяды,

А радасцi вясёлка слаба свецiць.

 

Надзеi расплываюцца, як дым,

Жыццё мiнае ў клопаце штодзённым,

Ды як душою будзеш маладым,

Не стане цалкам дзiўны свет будзённым.

 

Для цела маладосць даўно прайшла,

Але душа ў далёкай маладосцi,

Каб вечна маладосць ў душы жыла,

То падабацца ёй павiнен хтосьцi.

 

29.01.1996

 

File 1     Home Page

 

1416     ПЯШЧОТНЫЯ СЛОВЫ

 

Слоў цудоўных у мове даволi,

Нiбы зорачак ў небе, шмат слоў,

Ды пяшчотней не знойдзеш нiколi,

Чым «Радзiма», «Жанчына», «Любоў».

 

Калi ёсць, што яны азначаюць,

Расцвiтуць ружы шчасця ў душы,

Бо пяшчотай яе напаўняюць,

Радасць сэрцу даюць без мяжы.

 

Як з трох слоў аднаго не хапае –

Нежаданыя лёсу гады,

Шчасце вабнае цалкам знiкае,

Месца ў сэрцы дае для бяды.

 

Шчасця большага нават не трэба,

Жадаць лепшых не варта умоў,

Як каханне ўздымае у неба,

I як ёсць да Радзiмы любоў.

 

Будзе шчасця бясконца багата,

Як надзейны саюз вабных слоў,

Непарыўнай як будзе трыяда

З слоў: «Жанчына», «Радзiма», «Любоў».

 

18.02.1996

 

File 1     Home Page

 

1423     СЦЯЖЫНКI КАХАННЯ

 

Як кепска, калi ўсё ужо ў мiнулым,

Калi фанфары болей не гучаць,

Валодае хто сэрцам вельмi чулым,

Таму бясконца хочацца кахаць.

 

Пара не прыйдзе, каб спраўляць дажынкi,

Калi агонь нязгасны у вачах,

Каханне – не ў мiнулае сцяжынкi,

А ў будучыню вабны светлы шлях.

 

Бо без кахання ў радасцi супынкi,

Душа каб пела, як аркестра медзь,

Павiнны у каханне быць сцяжынкi,

Каханую для сэрца трэба мець.

 

Каханне не залежыць ад узросту,

Зязюля не куе яму гады,

Цi ёсць яно, або няма папросту,

А калi ёсць – душою малады.

 

Каханню уласцiвы перашкоды,

Прыемна вельмi сэрцы пакараць,

Хачу, каханне каб магло заўсёды

У будучыню сцежку пракладаць.

 

20.02.1996

 

File 1     Home Page

 

1426     ЗАСТАНЕЦЦА ЖАБРАК

 

Каханне! Хто не зведаў яго мовы!

Каханне – надзвычайны феномен,

Яго пазнаў, хто целам вельмi кволы,

Спаткаў яго i дужы супермэн.

 

Заўжды каханне кожнага знаходзiць,

Не абмiнуць яго, не абысцi,

Яно, як ветрык радасны, прыходзiць,

Ад шчасця каб магла душа цвiсцi.

 

Нiхто яшчэ не зведаў паратунку

I не знайшоў нейтральную мяжу,

Каханне найвышэйшага гатунку

Без барацьбы ў палон бярэ душу.

 

К любому птушка шчасця прылятае,

Ды як яе знянацку не спужаць?

Аддана i пяшчотна хто кахае,

Надзейна здатны шчасце утрымаць.

 

Каханне – вельмi тонкая праява,

Спугнеш яго – i не здабыць нiяк,

Хто у жыццi пужаў яго нямала,

Той застанецца ў вынiку жабрак.

 

21.02.1996

 

File 1     Home Page

 

1519     УСПАМIНЫ ЛЕТА

 

Як час жыццёвы скронi пабялiў,

Наяве вiдавочная прыкмета:

Ён восень нечакана падарыў,

I бабiна ўжо за плячыма лета.

 

Наперадзе халодная зiма,

I нельга ад яе нiдзе падзецца,

Але пакуль снягоў яшчэ няма,

Цяплом асеннiм хочацца сагрэцца.

 

Ды восенню не летняе цяпло,

Калi бывала часам нават спёка,

Былое ва ўспамiны адышло,

Пара цяпла адсунулась далёка.

 

Пагодным днём патрэбна даражыць,

Ён здатны нагадаць былое лета,

Хоць дзень цудоўны хутка прабяжыць,

Ды восенi удзячны i за гэта.

 

Хай скронi, нiбы iней, ў серабры,

Ды часта сваё лета ўспамiнаем,

Асенняй дачакалiся пары,

Але яшчэ па-летняму кахаем.

 

17.08.1996

 

File 1     Home Page

 

1523     САПРАЎДНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Сапраўднае шчасце. Якое яно?

Сказаць вельмi цяжка, якое:

Калi яшчэ п'еш маладое вiно

Або як смакуеш старое?

 

Хто бачыў яго, сустракаўся хто з iм?

А мо хто не бачыў нiколi?

Нярэдка ад шчасця свайго мы бяжым,

Бо лiчым: яго не даволi.

 

Цi трэба яго толькi поруч шукаць,

Хаця здалёк лепшым здаецца?

Калi шчасце штучна сабе выбiраць,

Лёс горка заўжды пасмяецца.

 

Яго за марамi, лясамi няма,

Надзею такую хоць маем,

Але спадзявацца на ўдачу дарма,

Не там сваё шчасце шукаем.

 

Хоць нават за шчасцем праз сiлу бяжы

Цi нават звяртайся да неба,

Не будзе яго. Месца шчасцю ў душы,

Самому ствараць яго трэба.

 

18.08.1996

 

File 1     Home Page

 

1546     СТРЫЖАНЬ ЖЫЦЦЯ

 

Як цудоўна пяшчотна кахаць!

Калi ёсць для душы нехта мiлы,

У нябёсах прыемна лунаць,

Бо каханне вырошчвае крылы.

 

Як каханне прайшло цi няма,

Засумуе бясконца iстота,

Бо жыццё прабягае дарма,

I нiчога рабiць не ахвота.

 

Каб прайсцi небяспекi мяжу,

Трэба пару знайсцi пастарацца,

Каб пяшчота вярнулась ў душу,

Трэба палка яшчэ закахацца.

 

Бо каханне на радасць дано,

Бо народзяцца любыя дзецi,

Бо жыцця стрыжань моцны яно,

Няма лепей пачуцця на свеце.

 

I таму не патрэбна чакаць,

Не кахаць для сваёй душы здрада,

Радасць мець, калi верна кахаць,

Быць пад вабнай Эрота уладай.

 

21.08.1996

 

File 1     Home Page

 

1573     АБАВЯЗКОВА БУДЗЕ

 

Што лепей шчасця можа быць ў жыццi?

Вядома ўсiм няма амаль нiчога,

Але нялёгка да яго дайсцi,

Да шчасця вельмi цяжкая дарога.

 

Ды шчасце з часам свой змяняе стан,

Ўсё, што калiсьцi сэрца хвалявала,

Праз нейкi час здаецца, як падман,

Цi нават непрыемная навала.

 

Бо iншае цiкавiць праз гады

I прымушае палка хвалявацца,

Змяняе шчасце выгляд свой заўжды,

Ды хочацца ўвесь час яго кранацца.

 

Але дзе шчасце вабнае шукаць,

Ляжыць яго дзе залатая жыла?

Бясконца цяжка шчасце атрымаць,

Цыганка нават так наваражыла.

 

За шчасцем ўсе жадаюць паляваць,

Але памылкi часта робяць людзi,

Пяшчотна толькi трэба пакахаць,

Ў жыццi абавязкова шчасце будзе.

 

5.09.1996

 

File 1     Home Page

 

1594     СПАТКАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Сплыло каханне хутка, як вада,

I не знайсцi нiяк нiдзе спакою,

Душу знiшчае боль, туга, бяда,

З каханнем доля не была такою.

 

Жыве каханне у душы пакуль,

Няспынна цешаць радасць i натхненне,

Бо без кахання чалавек як нуль,

Не клiча больш нiякае iмкненне.

 

Каханне скарб душэўны дарагi,

Якога нельга нi за што цурацца,

Каб не спаткаўся лёс ў жыццi благi,

Патрэбна моцна за яго трымацца.

 

Як карабель, што ветразi згубiў,

Не здатны к сваёй гаванi дабрацца,

I без кахання чалавек без крыл:

Не здатны ў марах ў неба паднiмацца.

 

Няма кахання радасцi няма,

I шчасце не сустрэнецца нiколi,

За шчасцем нават паляваць дарма,

Шукаць яго як ветру ў чыстым полi.

 

11.09.1996

 

File 1     Home Page

 

1614     IМЯ – КАХАННЕ

 

Не знойдзеш як яго зусiм,

Стамляе цяжкае чаканне,

Як пройдзе хутка, нiбы дым,

Яшчэ вастрэй перажыванне.

 

Як ёсць яно – ў душы уздым,

Нiколi радасць не праходзiць,

А як няма – зайздросцiш тым,

Каго яно заўжды знаходзiць.

 

З iм – як за каменнай сцяной:

Спакой чароўны i пяшчота,

А без яго – нiбы iзгой,

Жыць нават часам не ахвота.

 

Яно даруе прыгажосць,

I для палёту дае крылы,

Як з iм сустрэцца не прыйшлось,

Зусiм няма жыццёвай сiлы.

 

З iм шчасце стрэнецца ў жыццi,

А без яго жыццё – як зданi,

З iм добра праз жыццё прайсцi,

Жыве ў душы, iмя – Каханне.

 

23.09.1996

 

File 1     Home Page

 

1669     ПАТРЭБНА, НIБЫ СОНЦА

 

Жыццё стварыў Бог i цудоўна, i цiкава,

Яно трывае доўгiя гады,

I каб сама сябе Прырода аднаўляла,

Каханне трэба для яе заўжды.

 

Кахаць зусiм не здавальненне, не распуста,

А неабходнасць, каб на свеце жыць,

Яно патрэбна для жыцця, як хлеба луста,

Наканавана ўсiм ў жыццi любiць.

 

Кахаюць палка ўсе жывёлы, птушкi, змеi,

I галаву губляюць па вясне,

Каханне клiча ўсiх кахаць, як хто умее,

Кахання цуд нiкога не мiне.

 

Нам цяжка ведаць, што жывёлы адчуваюць,

Але каханне клiча iх, як нас,

Вугры упарта акiян пераплываюць,

Каб род iх працягнуўся i не згас.

 

Пачуцце светлае, чароўнае бясконца,

Жывому свету даражэй ўсяго,

Патрэбна вельмi для жыцця яно, як сонца,

Ды людзi ўсё саромяцца яго.

 

6.10.1996

 

File 1     Home Page

 

1690     НОТЫ ШЧАСЦЯ

 

Душа заплача горка цi пяе,

Яна, як скрыпка, розная заўсёды,

Смычок жыцця кранецца да яе,

Дабро нясе гук цi бязмежнасць шкоды.

 

Душа чутлiвы надта камертон,

Ёй трэба толькi добрыя умовы,

Бо рэагуе i на крыўдны тон,

На кепскiя, абразлiвыя словы.

 

Яна то засумуе, то балiць,

А часам залiваецца слязамi,

Ў час скрухi цяжка i пагана жыць,

Душа кiруе вельмi ўладна намi.

 

Але, калi жыццё дабро дае,

Ў душы адразу радасць адгукнецца,

Яна пра шчасце любае пяе

I над бядой мiнулаю смяецца.

 

Душы прыемней радасна спяваць,

Яна не церпiць болю i маркоты,

Пра радасць скрыпка каб магла iграць,

Смычку жыцця браць трэба шчасця ноты.

 

10.10.1996

 

File 1     Home Page

 

1724     ГАДЫ ЮНАЦТВА

 

Галлё звiсае над вадой,

Ў ёй сонейка iскрыцца,

Вакол запанаваў спакой,

Як сон чароўны снiцца.

 

Бываць прыемна ля вады,

Плынь думак набягае,

Ураз мiнулыя гады

Зноў памяць аднаўляе.

 

Гады нялёгкiя вайны,

Юнацтва, маладосцi,

Як ўспамiнаюцца яны,

Душу мне грэе штосьцi.

 

Хоць вельмi цяжка было жыць,

Ды шлях iшоў наперад,

Жыццё цяпер бягом бяжыць,

Шлях скiраваны ў нерат.

 

Ужо даўно немалады,

Не свеце жыў даволi,

Юнацтва дзiўныя гады

Мне не забыць нiколi.

 

17.10.1996

 

File 1     Home Page

 

1731     ВЫШЭЙШАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хай поспехi будуць ў жыццi без супынку,

Ды шчасця нiяк не здабыць,

Калi у каханнi спаткаеш замiнку,

Вышэйшае шчасце – любiць.

 

Бясконца каханне калi абмiнае,

Маркота i сум на душы,

А хто яго доўга упарта чакае,

Таму з любым рай ў шалашы.

 

Навошта багацце, прыгожыя рэчы,

Iх мець – намагацца дарма,

Пяшчотна руку як пакласцi на плечы

Няма каму – шчасця няма.

 

Здароўе – што трэба, ў парадку работа,

Ды шчасця нiяк не знайсцi,

Бясконцая ў сэрцы туга i маркота,

Кахаць – лепш ўсяго у жыццi.

 

I мудрасць сваю, i жыццёвыя сiлы

Патрэбна ў той бок скiраваць,

Каб пела душа, i каб поруч быў мiлы,

Вышэйшае шчасцекахаць.

 

19.10.1996

 

File 1     Home Page

 

1734     ЭРЗАЦ

 

Варыянтаў у жыццi багата:

Часам здатна дараваць палац,

Любая i звыклая каб хата

Выглядала кепска, як эрзац.

 

Можна ў хаце жыць, ды лепш iначай,

Але ўсiм палаца не было,

I душа бясконца горка плача,

Ды ў нябыт мiнулае пайшло.

 

Хочацца, каб зноў душа спявала,

Ды пакуль мелодыi няма,

Хаця хата цела сагравала,

Палац думку цешыў нездарма.

 

Як душы i целу добра будзе –

Шчасце дакранулася крылом,

Толькi цела як любоў набудзе,

Шчасце ўраз апынiцца ў былом.

 

Як кахаюць i душа, i цела,

Думка здольна збудаваць палац,

Як душа ад шчасця не трымцела,

Ад любвi астанецца эрзац.

 

19.10.1996

 

File 1     Home Page

 

1815     НА «ВЫ»

 

Шчасце, лепш з iм быць на «Вы»,

Каб не пакiдала,

Не схiляеш галавы

I яго не стала.

 

Шчасце вельмi рэдкi госць,

Каб з iм мог спаткацца,

Каб знайсцi яго прыйшлось,

Трэба завiхацца.

 

Яно слабае заўжды,

Як бурбалка з мыла,

Крок няўдалы не туды

Знiкне ўраз iмклiва.

 

Побач шчасце можа быць,

Ў рукi не даецца,

Цяжка мне яго здабыць,

Каб душой сагрэцца.

 

Каб не зведаць лёс крывы,

Жыць заўжды цiкава,

З шчасцем трэба быць на «Вы»,

Каб не пакiдала.

 

13.11.1996

 

File 1     Home Page

 

1848     ШЧАСЦЕ Ў РУКАХ

 

Шчасце ў рукi не даецца,

Яго трэба здабываць,

Лёс ганебна пасмяецца,

Калi цуд ў тузе чакаць.

 

Надта цяжкая задача

Сабе шчасце адшукаць,

Будзе сталая няўдача,

Калi марнага жадаць.

 

Як хацець занадта многа,

Мэту цяжка дасягнуць,

I не ўдасца мець нiчога,

Лёс дадолу не сагнуць.

 

Калi дастаткова мала,

Меней стомы ў барацьбе,

Шчасце каб не пакiдала,

Каб не быць душы ў журбе.

 

I не зведаць горкай мукi,

Не спаткаць ў жыццi бяды,

Шчасце моцна ўзяць у рукi,

Меней лепш жадаць заўжды.

 

24.11.1996

 

File 1     Home Page

 

1885     НЕ ПАДУЛАДНА ЧАСУ

 

Маладосць, яе здабыць жадаюць,

Як яна амаль зусiм прайшла,

Або нават часам забываюць,

Што яна калiсьцi i была.

 

Час iдзе, старэе значна цела,

Ды забыцца шчасце не прыйшлось,

Каб яно няспынна зiхацела,

Ў сэрцы не знiкае маладосць.

 

Як душа засталась маладою,

Не кранула старасцi iржа,

Ў ёй бясконца, як было вясною:

Да кахання здатная душа.

 

Бо чаруе ў сталасцi каханне,

Як яго не вычарпаў да дна,

Як яно сапраўднасць, а не зданi,

З часам у кахання больш цана.

 

Не адчуеш горкую абразу,

Калi не мiнае маладосць,

Як душа не падуладна часу,

I каханне любы сталы госць.

 

12.12.1996

 

File 1     Home Page

 

1890     САГРАВАЕ КАХАННЕ

 

Пануе у душы зiма,

Пякельная кусае сцюжа,

Адкуль чакаць цяпла няма,

Душы трываць пагана дужа.

 

I чым яе не сагравай,

Не дасягнуць мэты нiколi,

Хоць сто адзеж паадзявай,

Ды iх заўсёды не даволi.

 

Бо грудзi снегам замяло,

Гнятуць калючыя марозы,

Дзе ўзяць жаданае цяпло,

Каб шчасцю не было пагрозы?

 

Калi душу пячэ мароз,

I вецер вые, як зiмою,

Яна пакрыўджана да слёз,

Сустрэчы хочацца з вясною.

 

Бо шчасце шчодра, як вясна,

Цяплом душу перапаўняе,

Як печ, гарачая яна:

Каханне моцна сагравае.

 

14.12.1996

 

File 1     Home Page

 

1962     ЖАДАНАЯ ПЛЫНЬ

 

Адбiў гадзiннiк лепшыя часы

Дзяцiнства i юнацкай маладосцi,

У сталасцi няма былой красы,

Душу хвалюе i турбуе штосьцi.

 

Блакiту значна меней у нябёс,

I чорнымi, як сажа, сталi ценi,

Непадуладны наравiсты лёс

Стараецца паставiць на каленi.

 

I барацьбой становiцца жыццё,

Гасцюе у душы расчараванне,

Бо спакваля iдуць у небыццё

Пяшчотнасць i юнацкае каханне.

 

Ў душы ўсё больш ганебнай пустаты,

А шчасце толькi ў снах чароўных снiцца,

Бо вабiць час для сэрца залаты,

Пачуццяў светлых чыстая крынiца.

 

Прыемна, як ў руцэ твая рука,

Iначай радасць назаўжды пакiне,

Душа без шчасця брудная рака,

Ў якой амаль няма жаданай плынi.

 

23.02.1997

 

File 1     Home Page

 

2005     МЕЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Не вельмi лёгкi i няпросты час,

Як шчасце прабягае мiма,

Яго лавiла ўпарта безлiч раз,

Схапiць надзейна немагчыма.

 

Шукала шчасце ўлетку у лугах,

I ў дзiўным вераснёвым лесе,

Выходзiла i на зiмовы шлях,

Вясной глядзела ў паднябессе.

 

Заходзiла i ў поле на мяжу,

I мне рамонкi падказалi,

Уважлiвей глядзець ў сваю душу,

Каб днi шчаслiвыя насталi.

 

Каб шчасце мець, патрэбна пакахаць,

Хай платанiчна, без адказу,

Бо шчасце – шчасце адчуваць,

Свет стане радасным адразу.

 

23.03.1997

 

File 1     Home Page

 

2011     ШЧАСЛIВЫЯ

 

Занадта жорсткi навакольны свет,

Ён – як зiма, цi з халадамi восень,

А хочацца цудоўных цёплых лет

Або чароўных, ў белых кветках, вёсен.

 

Бязмежнае вакол пануе зло,

Душу гнятуць трывогi i напасцi,

Хачу, у ёй каб сонейка ўзышло,

I скончылiсь бясконцыя няшчасцi.

 

Бо зло i жорсткасць – горшыя з умоў,

Ды, калi ёсць да лепшага iмкненне,

Каб шчасце мець, галоўная з асноў:

Душы патрэбны крылы летуцення.

 

Шчаслiвыя, як цела на зямлi,

Але душа ляцiць пад аблакамi,

Патрэбна, стан такi каб набылi,

Глядзець на свет ўлюбёнымi вачамi.

 

27.03.1997

 

File 1     Home Page

 

2029     ЖЫЦЬ ЦIКАВА

 

Юнацтва незабыўныя гады,

Калi жыццё пастаўлена на карту,

Час шчасця i кахання залаты,

I радаснага велiчнага старту.

 

Бо вабiць прыгажосцю вышыня,

Бо клiча, каб мець хлеб надзённы, справа,

Наперад крокi робяцца штодня,

I хочацца, хутчэй каб стрэла слава.

 

Ляцiць iмклiва, як страла, жыццё,

Праз сiлу не патрэбна больш iмкнуцца,

Наперадзе чакае небыццё,

Ды ад жыцця прыемна не сагнуцца.

 

На фiнiшы – жаданнi i гады,

Для шчасця неабходна вельмi мала,

Не трэба больш спяшацца нiкуды,

Ды, як раней, жыць вабна i цiкава.

 

5.04.1997

 

File 1     Home Page

 

2061     ГАЛОЎНАЕ ПАЧУЦЦЕ

 

Зямля. Яна цудоўней ўсiх планет,

Тут створана ўсё Боскаю рукою,

Устроены цiкава дзiўны свет,

Ўражае ён матэрыяй жывою.

 

Бо ёй ўласцiва вечнае жыццё,

Змяняе нараджэнне завяданне,

Каб назаўжды не кануць ў небыццё,

Дарована жывым было каханне.

 

Каханне – галаўнейшая з асноў,

I для жыцця – апора i фундамент,

Ад старажытных велiчных часоў

Яно пляце бясконца свой арнамент.

 

Хай людзi будуць або зграя львоў,

Адзiны у пачуццях iх парадак,

Галоўнаю заўжды была любоў,

Яна спрадвек дае жыцця пачатак.

 

3.05.1997

 

File 1     Home Page

 

2062     УСПАМIН

 

Бягуць думкi, як хуткiя конi,

Прад вачыма нямое кiно,

Ўсё мiнулае, як на далонi,

Адбылося хаця ўжо даўно.

 

На душы ад ўспамiнаў пяшчота,

Яны чыстыя, як серабро,

Бо забылася цалкам маркота,

Ўспамiнаецца толькi дабро.

 

Стромкi лес, луг квяцiсты духмяны,

Рэчка Сож, дзе рыбачыў заўжды,

Час, калi ад кахання быў п'яны,

Не закрэслiлi ў сэрцы гады.

 

Шмат чаго забываецца з часам,

Ды былое ў нябыт не пайшло,

У адзiнстве жыццё заўжды разам,

Ўсё, што будзе, i ўсё, што было.

 

5.05.1997

 

File 1     Home Page

 

2102     НАЙЛЕПШЫ ДАР

 

Вельмi розныя лёсы бываюць,

Нават казкi з iх можна складаць,

Ды заўсёды ў жыццi ўсе кахаюць

Цi жадаюць яшчэ пакахаць.

 

Нiкуды ад кахання не дзецца,

Ў кожнай долi яно здатна быць,

Каб душой ў любы холад сагрэцца,

Сэрцу трэба аддана любiць.

 

Без кахання не радуюць ружы,

Свет не будзе ужо дарагi,

Кволым можа адчуць сябе дужы,

Сэрца ные ад цяжкай тугi.

 

Няма ў свеце каштоўней нiчога,

Чым палаючы ў сэрцы пажар,

Нам дана нагарода ад Бога,

Як найлепшы з усiх дароў дар.

 

20.06.1997

 

File 1     Home Page

 

2108     ПРЫГАЖОСЦЬ ДУШЫ

 

У iх вельмi прыгожыя твары,

I фiгура – глядзець нездарма,

Застаюцца нярэдка без пары,

Iм жаночага шчасця няма.

 

Папялушкi на выгляд – другiя,

Ды цудоўны жыццёвы iх шлях,

Долi маюць яны неблагiя,

Сваё шчасце трымаюць ў руках.

 

Не сустрэць каб пашкоджанай долi

I не зведаць ганебнай iлжы,

Прыгажосцi адной не даволi,

Трэба мець прыгажосць у душы.

 

Папялушку-душу вельмi шкода,

Шчасця мала заўжды у яе,

Прыгажосць у душы – нагарода,

Што жаночае шчасце дае.

 

26.06.1997

 

File 1     Home Page

 

2127     БЕЗ КАХАННЯ

 

I без кахання iснаваць магчыма,

Для шчасця кожны на Зямлю прыйшоў,

Ды крыўдна, як яно праходзiць мiма,

Не стукае нiколi ў скронях кроў.

 

Магчыма iснаваць, але не трэба,

Бо здатны кожны лёс прыдбаць другi,

Каханне для душы – кавалак хлеба,

Яно патрэбна, каб не мець тугi.

 

Душы не да спадобы iснаванне,

Ёй трэба жыць i мора шчасця мець,

А паратунак здольна даць каханне,

Ў душы павiнна вогнiшча гарэць.

 

I без кахання можна жыць, вядома,

Ды шлях пакут – не вабная шаша,

Бо ад жыцця рзгубленасць i стома,

Шкада, калi халодная душа.

 

9.07.1997

 

Апошні верш     File 1     Home Page