1. Сямейнае шчасце -- вышэйшае шчасце! (100 вершаў)

1. Сямейнае шчасце – вышэйшае шчасце! (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

46     ДЗЕД I БАБА

 

Глянуць – аж захопiць дух,

Дзеўкi ўсе – дарма бы,

Ды iдзе звычайны рух:

З дзевак будуць бабы.

 

Праз гады не хлопец ты,

Дзедам ўжо завешся,

Час мiнае залаты,

З бабай застаешся.

 

Як спакойна дзед сядзiць

I адпачывае,

Ў бабы аж душа гарыць:

Спраў яму шукае.

 

Як няма рабiць чаго,

Цяжка пагадзiцца,

Баба тузае яго,

Толькi б прычапiцца.

 

I нявесткi хоць няма,

I жыццё – не скруха,

Баба лае нездарма,

Бо ў душы – свякруха.

 

Дык сагнiся, галубок,

Што цяпер журыцца?

Бо зрабiў рашучы крок:

Вырашыў жанiцца.

 

13.11.1992

 

File 2     Home Page

 

91     ГАЛОЎНАЕ ПАЧУЦЦЕ

 

Знайсцi жаданага свайго,

Якi крытэрый браць да ўвагi?

Кахання хопiць аднаго

Цi ёсць другiя перавагi?

 

Каханне – быццам мiражы:

Цудоўнасць надае адлегласць,

Ды хутка, як няма мяжы,

Ператварыцца ў процiлегласць.

 

Каханне вабiць – як аванс,

Бо абяцае даць багата,

Ажыццявiць няпроста шанс,

Каб доўжылась бясконца свята.

 

Каханне – дзiўная яда,

Нiбы iкру кладуць на лусту,

Спаткае горкая бяда,

Калi сапраўднасць не па густу.

 

Кахання дзiва – пачуццё,

Якое ўсiм патрэбна людзям,

Мэта жыцця – ствараць жыццё,

Мэты важней зусiм не будзе.

 

Адказнасць за сваiх дзяцей

Заўжды – галоўнае пачуцце,

Тым лепей, чым яно мацней,

Каб не было ў iм каламуцi.

 

17.07.1993

 

File 2     Home Page

 

199     ПЛАЦIНА I ПАВОДКА

 

Паводку стрымаць не па сiлах плацiне,

У плынi вясновы iмпэт,

Размые напор вады выхад у глiне,

Плацiны не знойдзецца след.

 

Калi надыходзiць вялiкая сiла,

Напору яе не спынiць,

Каб меншай па сiле не стэлась магiла,

Праход трэба ёй адчынiць.

 

Паводка нявечная, скончыцца з часам,

Бязглуздая з ёй барацьба,

Агульную мову знайсцi лепей разам,

Прыняўшы аблiчча раба.

 

Калi пранясуцца па лёсе вiхуры,

Дубы больш пазнаюць пагроз,

На трэскi сукi разляцяцца ад буры,

Ды мяккiя косы бяроз.

 

Яны, нiбы флюгер, кладуцца па ветры,

Так робяць зусiм нездарма,

Час пройдзе, i цiша пануе ў паветры,

Вялiкай пагрозы няма.

 

Магутны напор не стрымае плацiна,

Шырокi праход зрабiць след,

Калi стрымаць ў дзеях бацькi хочуць сына,

Яго пераможа iмпэт.

 

1.10.1993

 

File 2     Home Page

 

264     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Дзе шчасце, радасць i любоў?

Душа сумуе ад атруты.

Чаму бясконца зноў i зноў

Даруе доля мне пакуты?

 

Цябе кахала палка я,

Пяшчотна мiлым называла,

Была шчаслiваю сям'я,

Бо пiў яшчэ гарэлкi мала.

 

Забыў на свеце цалкам ўсё,

Я берагла цябе ад згубы,

Цяпер, як тое парасё,

Ў гразi ляжыш пад плотам, любы.

 

Няўжо, так скончыцца жыццё?

А, можа, знойдзеш яшчэ сiлы,

Сваё адновiм пачуццё

I зноў набудзем шчасця крылы?

 

Хай радасны настане час,

Сваёй сям'i не адцурайся,

Не дай прыйсцi бядзе да нас,

Прашу, мой любы, намагайся!

 

Кахаю, як раней, цябе,

Ў шчаслiвы лёс я веру цвёрда,

Ты пераможаш ў барацьбе,

Зноў па жыццю каб крочыць горда!

 

2.11.1993

 

File 2     Home Page

 

293     СТВАРАЛЬНIКI БЮДЖЭТУ

 

Як прыкладу бацькоўскага няма,

I сын не атрымае выхавання,

Ўсе намаганнi прападуць дарма,

Не выканаць цудоўнага жадання.

 

Хоць сын цярпеў ад бацькi глум не раз,

Калi прыходзiў ён дадому п'яны,

Яму здавалась, што ў бацькоўскi час

Заўжды ласкавы будзе i рахманы.

 

Знiшчала яго гора без мяжы,

Шчымела сэрца незагойнай ранай,

Бо мацi шкадаваў сын ад душы,

I думаў быць пяшчотным для каханай.

 

Ды спакваля ў мужчыну сын падрос

I на красунь быў зазiраць ахвочы,

Пакораны красою русых кос,

З надзеяй зазiраў каханай ў вочы.

 

Але у п'янiц ясна ўсё заўжды:

Сканчаюцца любоўныя раманы,

Пачнецца новы смутны круг бяды,

Прыходзiў муж дадому надта п'яны.

 

Людскiя лёсы жорстка меле млын,

Але дзяржаве iх зусiм не шкода,

Калi п'е бацька, будзе пiць i сын,

Бюджэт яны ствараюць для народа.

 

20.11.1993

 

File 2     Home Page

 

381     ЖАНОЧЫ ТВАР

 

Душа спявае ад юнацкiх мар,

Гляджу упарта маладым у вочы,

Палае ў iх агеньчыкаў пажар,

Вясёлы вельмi юны твар дзявочы.

 

Няма у iм нi суму, нi турбот,

Заўжды iдзе красуня хадой цвёрдай,

Нiбы гатова пачынаць палёт,

I выглядае незачэпай гордай.

 

Карэнным чынам выгляд зменiць час,

Iснуе вельмi важная прычына,

Твар сумны, позiрк палкi цалкам згас,

I выглядае стомлена жанчына.

 

Не кожнай шчасце прапануе лёс,

А шчодра дорыць вечную трывогу,

Бо шмат нягод ў жыццi i шмат пагроз,

Здабыць над iмi нельга перамогу.

 

Былых шчаслiвых весялух шкада,

Iдуць пакорным i бязвольным крокам,

Сустрэлася бясконцая бяда,

А шчасце абышло далёкiм бокам.

 

Шмат здатны расказаць жаночы твар,

Туга на iм, як не збылiся мары,

Калi прыйшоў ў душу кахання дар,

То радасць вылучаецца на твары.

 

15.10.1994

 

File 2     Home Page

 

399     ПЯШЧОТНАСЦЬ

 

Як прыйдзе час, i ўпартага мужчыну

Патрэбна ў чым-небудзь пераканаць,

Не трэба шукаць важкую прычыну,

Пяшчотнасць толькi лепей прымяняць.

 

Дарэмны вымаганнi i пагрозы,

Скандал бязглузда нават утвараць,

Не стануць моцным аргументам слёзы,

Пяшчотнасць здатна ўраз пераканаць.

 

Пяшчотнасць. Мае моц, такая зброя,

Нiшто не можа ёй процiстаяць,

Якая б не прыйшла жанчыне мроя,

Адзiны шлях яе ажыццяўляць.

 

Пяшчотнасць, цэлы час адна пяшчотнасць!

I здзейснiцца жаданае ураз,

Мужчынскую не зачапiць каб годнасць,

I настрой будзе добры доўгi час.

 

Як скардзiлась жанчына на мужчыну,

Яна несправядлiваю была,

Пакорную нiхто яшчэ не кiнуў,

Бо зброяю пяшчотнасць узяла.

 

Калi к другiм адносiшся з пяшчотай,

Самiм не будзе гора i бяды,

Як мяккасць сэрца надана прыродай,

Шчаслiвымi магчыма быць заўжды.

 

22.11.1994

 

File 2     Home Page

 

428     ГАРМОНIЯ Ў КАХАННI

 

Каханне – папярэдняя аплата,

Каханне – неаплачаны аванс,

Яно надзей чароўных дасць багата,

Але, цi стане явай дзiўны шанс?

 

Сямейнае жыццё калi пачнецца,

Дакладна толькi можна адчуваць:

Цi доля шчасцем шчыра усмiхнецца,

Цi трэба аб памылцы шкадаваць.

 

Заўжды жанчына як на сёмым небе,

Цвiце, як бэз у чэрвенi, любоў,

Калi няздатны патураць патрэбе,

Прыйдзецца слухаць шмат ганебных слоў.

 

Таму па сiлах трэба браць задачу,

Яе каб добра ўдалася рашыць,

Як цяжка, то не след чакаць удачы,

Не знойдзецца аванс чым аплацiць.

 

Ў сям'i бясконца запануе згода,

Як ночкi салаўiныя прыйдуць,

А калi не, здараецца нагода,

I сваркi ўжо нiяк не абмiнуць.

 

Душы каханне добра не заўсёды,

Аванс вялiкi след адпрацаваць,

Калi ён завялiкi, вельмi шкода,

Работу трэба iншую шукаць.

 

7.12.1994

 

File 2     Home Page

 

481     ТРЫВАННЕ Ў КАХАННI

 

Мядовы месяц, месяц згоды,

I ў шалашы рай можа быць,

Як пройдуць першыя пяшчоты,

Становiцца няўтульна жыць.

 

Чаму вялiкае каханне

Ушчэнт руйнуецца ў быту?

Было цудоўным пачынанне,

Далей цяпер адзiн iду.

 

Iду разбiтым цяжкiм шляхам

I адчуваю боль ў душы,

Гляджу у будучыню з жахам,

Пакуль сумую без мяжы.

 

Шлях гокi можа паўтарыцца,

Як боль мiне, прыйдзе любоў.

Аднойчы цяжка памылiцца,

А як памылка будзе зноў?

 

Усе падобныя жанчыны:

I песцiць будуць, i скрыўджаць,

Таму лепш не шукаць прычыны,

Каб больш капрызы не трываць.

 

Было каб моцнае каханне,

Бясконца трэба дараваць,

Як хопiць сiлы на трыванне,

Магчыма шчасце атрымаць.

 

25.12.1994

 

File 2     Home Page

 

558     НЕ ТРЭБА АДЗIНОТЫ

 

Гнялi пакуты цёмнымi начамi

Ад адзiноты, не ад крыўды, як заўжды,

Бяссоннiца з вiльготнымi вачамi,

Без спадарожнiка жыцця iшлi гады.

 

Калi такi этап ў жыццi мiнае,

I пойдзе сум ад адзiноты ў небыццё,

Душа бясконца радасць адчувае,

Бо здатна ацанiць сямейнае жыццё.

 

Была жыццёвай нормай адзiнота,

Ды доля цяжкая, памучыўшы, прайшла,

Таму спакою вабнага ахвота,

Бо шчасце спроба адзiноты зберагла.

 

Як цяжкасцей душа не адчувала,

Без адзiноты вабным быў сямейны шлях,

Iснуючага шчасця вельмi мала,

I сум па вольнiцы паўстане, нiбы гмах.

 

Нiхто не цэнiць iснае належна

I плача горка, калi згубiць назаўжды,

Ў адносiнах стан цяжкi непазбажна

Вядзе да спрэчак, потым да бяды.

 

I будзе горка на душы ад шкоды,

Што па сваёй вiне прыйшлося нарабiць,

Няхай не будзе у жыццi нагоды

Ад адзiноты на падушку слёзы лiць.

 

14.02.1995

 

File 2     Home Page

 

596     ШТО ТРЭБА?

 

Хай будзе муж хоць залаты,

Не трэба жонцы i нагоды,

Хоць ён стараецца заўжды,

Незадаволена заўсёды.

 

Хоць зарабляе многа ён,

Але няма зусiм спакою,

Хай атрымае хоць мiльён,

Не стане жонка залатою.

 

Няхай не курыць i не п'е,

Не будзе мiру i павагi,

Няма спакою у яе,

Бо раздражняе крок ўсялякi.

 

Хай даглядае муж дзяцей,

У хаце ёй дапамагае,

За помач ён, ўсяго хутчэй,

Пяшчоты зноў не атрымае.

 

Магчыма быць, што курыць, п'е,

I не стараецца нiколi,

I грошы ўсе не аддае,

Ды не пазнае горкай долi.

 

Бо ў хаце будзе мiр тады,

Для сварак прападзе прычына,

Як будзе муж ўвесь час, заўжды

Не толькi муж, яшчэ мужчына.

 

5.03.1995

 

File 2     Home Page

 

674     УРАДЛIВАЯ ВОСЕНЬ

 

Калi душа парой зiмовай спiць,

Вясна яе, без сумнiву, узбудзiць,

Вясна каханне здатна запалiць,

Пяшчотней, чым зiмой кахаюць людзi.

 

Прыйшла вясна, каб дараваць цяпло,

I подыхi яго душа адчула,

Каханне, ўрэшце, палкае прыйшло,

Натхненне мне вясна ў душу ўдыхнула.

 

Хаця цудоўна на душы вясной,

Калi ўрадлiвай восенi не будзе,

Не адгукнецца як каханы мой,

I росквiту каханне не набудзе.

 

Занадта мала, каб самой кахаць,

Патрэбна, каб цябе яшчэ кахалi,

Сваю вясну жадаю сустракаць,

Каб кветкi пустацветам не апалi.

 

Ў каханнi адчуваю шчасце я,

Iмкнецца к шчасцю кожная дзяўчына,

Узрадвана цяпер душа мая,

Ўзаемнае каханне ў тым павiнна.

 

Хай восень дорыць для мяне плады,

Дачка ў мяне народзiцца, мажлiва,

Дарэмна не цвiтуць вясной сады,

А, можа, сына Бог пашле на дзiва!

 

28.03.1995

 

File 2     Home Page

 

684     ПАДАБАЦЦА ЖАНЧЫНАМ

 

Як надта малады i ганарлiвы,

Наперадзе яшчэ жыцця гады,

Прынц прыгажун, цудоўны ды iмклiвы,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Капрызам каб бясконца патуралi,

Былi нiжэй травы, цiшэй вады,

Аддана каб i горача кахалi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Каб камплiменты толькi гаварылi

I ў сэрца не прыносiлi бяды,

Букеты руж зiмою каб дарылi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Памылкi каб без лiку даравалi,

I вельмi смела бралi гарады,

Каханне для адзiнай зберагалi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

I шчодрымi, i шчырымi каб былi,

Ды не хадзiлi з дому нiкуды,

I нават працу хатнюю рабiлi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

Як доўгае жыццё ужо пражылi,

А муж душой застаўся малады,

Каханне каб былое не згубiлi,

Жанчынам падабаецца заўжды.

 

1.04.1995

 

File 2     Home Page

 

713     НОЧ ДУШЫ

 

Ноч спусцiлась чорная, як вугаль,

Чарната цяпер ў душы маёй,

Шчасце хутка скрылася за вугал,

I душу знiшчае неспакой.

 

Мой каханы ад мяне паехаў,

Засталася, на бяду, адна,

Ён – мая апора i уцеха,

Мiлы i жаданы, як вясна.

 

Цяжка ў адзiноце пакутую,

Стала ноч прыйшла ў маю душу,

Ад працяглай цемры холад чую

I вярнуцца любага прашу.

 

Шчыра ўсе памылкi я дарую,

Ганарлiвасць кiну сваю ў бруд,

Абдыму, пяшчотна расцалую,

Каб нясцерпных больш не мець пакут.

 

Адзiнокай цяжка i трывожна,

Хочацца i песцiць, i кахаць,

Ноч сцярпець халодную няможна,

Цяжка ранку шэрага чакаць.

 

Хутка любы вернецца дадому,

I прыйдзе канец бядзе маёй,

Бо загоiць ў сэрцы боль i стому,

Для душы дасць радасць i спакой.

 

10.04.1995

 

File 2     Home Page

 

730     СВАЯ БЯДА

 

Iмкнуцца трэба к лепшаму заўжды,

Паганае не вабiла нiколi.

Але, як быць, калi бягуць гады,

А лепшага чамусьцi недаволi?

 

Калi памылка трапiлась ў жыццi,

Лёс пакарае строга i сурова.

Па iншаму шляху калi пайсцi,

Не вызначыць нiяк своечасова.

 

Здаецца, з часам можа лепей стаць,

I вернецца жаданая лагода,

Бо сумна, як няўдала пакахаць:

Трываць пагана, развiтацца шкода.

 

Сканчаецца жыццёвая шаша,

Пачнуцца сцежкi, пыльныя прасёлкi,

У смутку i журбе заўжды душа,

Ў ёй не заззяе радаснай вясёлкi.

 

Лёс можа шчодра дараваць бяду,

Але бяда свая, а не чужая,

Па воласу яе не развяду,

Душа ў абразе, ды яшчэ трывае.

 

Бо дзе сабе каханага знайду?

А доля горка нада мной смяецца.

Мо, зразумее хто маю бяду

I дасць каля свайго агню пагрэцца?

 

17.04.1995

 

File 2     Home Page

 

892     ПАРАДА

 

Каб не спаткацца з цяжкай скрухай,

Эмоцый лепш не браць ў сябры,

А розум свой халодны слухай,

З душой па душах гавары.

 

Аналiз спраў не па урыўках,

А цалкам трэба вызначаць,

Вучыцца на чужых памылках

Выгодна, час каб не страчаць.

 

Наспех рабiць пагана справы,

Каб мець параду з мудрых слоў,

Лепш ведаць меркаванне сталых,

Каб выбраць вабную з высноў:

 

Дабро рабiць людзям бясконца,

Ў адказ нiчога не жадаць,

Цяпло сваёй душы да донца

Каханым шчыра аддаваць.

 

I спачуванне хай прачнецца,

Яно – крынiца дабраты,

Дабро заўсёды адгукнецца

Ў адказ больш ў сто разоў заўжды.

 

Лёс трэба будаваць прыстойна,

Сям'я – галоўнае ў жыццi,

Бо з ёй надзейна i спакойна

Па бурнаму жыццю iсцi.

 

22.06.1995

 

File 2     Home Page

 

915     МАСТАК

 

Як скакуна няздатны асядлаць,

Зусiм за справу непатрэбна брацца,

Бо прыйдзецца ўвесь час з сядла спадаць,

I людзi будуць з коннiка смяяцца.

 

Шукаць патрэбна справу па сабе,

Калi мастак – пашана i павага,

Страчаць не трэба сiлы ў барацьбе,

У мастакоў заўсёды перавага.

 

У кожнай справе трэба свой мастак,

I сваю справу след выдатна ведаць,

Бо хто няздатны, робiць ўсё не так,

Ды якасцi у вынiку не зведаць.

 

Складаную работу каб рабiць,

Не пацярпець ганебнага фiяска,

Квалiфiкацыя павiнна быць,

За добры вынiк прычакае ласка.

 

Па сiлах толькi трэба працу браць,

Каб розуму i спрытнасцi хапала,

Бо нават, як спатрэбiцца кахаць,

То кепска, калi будзе сiл замала.

 

Цудоўна, як стрымаеш скакуна,

Ён мастаку з павагай пакарыцца.

Калi мастак – шчаслiвая яна,

Бо бестурботна i спакойна спiцца.

 

4.07.1995

 

File 2     Home Page

 

989     КАХАННЕ НЕ МIНЕ

 

Душа ў пакутах, выйсце дзе знаходзiць?

Неверагодна, як мог раскахаць?

Здавалась, сонцу не пара заходзiць,

Ды ноч прыйшла, i зорачкi гараць.

 

Ды болей ў iх няма былога бляску,

I зоркам сонца цуд не замянiць,

Забыць патрэбна пра любоў i ласку,

Душа стамiлась цяжка i балiць.

 

Бо вельмi светлай будучыня была,

Мо надта кепска любасць берагла?

Дзе на шляху жыцця яе згубiла,

А страту, пэўна, iншая знайшла?

 

Не ўзяць каханне ў рукi, не пабачыць,

Нябачнае, ды даражэй ўсяго,

Жыццё каханне здатна перайначыць,

Знiкае шчасце, i няма яго.

 

Для шчасця неабходна мець каханне,

Яно, як птушка, здольна адлятаць,

Каб не астыла палкае жаданне,

Каханне пiльна трэба зберагаць.

 

Нi смачны борш, нi чыстыя кашулi

Каханага няздатны утрымаць,

Патрэбна, каб пяшчотна прыгарнулi,

Каханне не мiне, калi кахаць.

 

11.08.1995

 

File 2     Home Page

 

1074     ВЫНIК

 

Закласцi ураджай калi умееш,

Не прыйдзецца занадта шкадаваць,

Бо ведаеш: вясною што пасееш,

Прыйдзецца толькi тое ўвосень жаць.

 

Калi вясною не ўдалось пасеяць,

Спазнiўся ураджай чакаць дарма,

Адну мякiну з сумам бедзеш веяць,

Бо зерня ў каласах зусiм няма.

 

Ўсяму свой час павiнен быць заўсёды,

Калi яго няўрокам упусцiць,

Чакаюць толькi цяжкiя нягоды,

I вельмi позна горкi стан змянiць.

 

Як не прышчэпiш дрэва будзе дзiчка,

I шкадаваць прыйдзецца горка зноў,

Дасць каламуць прыгожая крынiчка,

Як праглядзець дачок або сыноў.

 

Што выхаваеш вынiк такi будзе,

Цi добрыя уродзяцца плады?

Высокародныя з iх будуць людзi

Цi застануцца дзiчкамi заўжды?

 

13.09.1995

 

File 2     Home Page

 

1275     ПРЫГАЖОСЦЬ ЦЕЛА ЦI ДУШЫ?

 

Што лепей: лысы муж або дурны?

Калiсьцi кожны чуў такую фразу.

«Хай будзе дурань» думалi адны,

Хоць вада непрыметная адразу.

 

Цудоўна вельмi добры вагляд мець,

На прыгажосць была заўсёды мода,

Але душу прыемней зразумець,

Ў адносiнах каб грэла асалода.

 

Цi трэба прыгажуню ў жонкi браць,

Каб патураць ўвесь час яе капрызам?

Ад прыгажунi можна ўсё чакаць,

I выбрыкам здзiўляцца, i сюрпрызам.

 

Як жонка непрыгожая, няхай,

Ды каб жыццё уладкаваць умела,

Абавязкова шчасце з ёй чакай,

Галоўнае, каханне каб гарэла.

 

Каханне ёсць, не трэба i красы,

Душою лепей быць заўжды прыгожым,

Хоць модна прыгажосць ва ўсе часы,

Сямейнаму жыццю не дапаможа.

 

16.12.1995

 

File 2     Home Page

 

1288     ЦУДАДЗЕЙНЫ РЭЦЭПТ

 

Навала хутка наляцела,

Жахлiвы цяжкi час прыйшоў,

Падняўся вецер скажанела,

Галлё ламае у дубоў.

 

Лiсты пасыпалiсь з бярозы,

Парастрапалася кара,

I мiмаволi льюцца слёзы,

Не вельмi лёгкая пара.

 

I шум стаiць, i лямант чутны,

Не ўратавацца ад бяды,

Ад болю стогне дуб магутны,

Бярза плача, як заўжды.

 

I, незалежна, вiнавата

Цi толькi, як заўжды, права,

Ахвяр ў навалу небагата:

Пад ветрам хiлiцца трава.

 

Таксама i ў скандал сямейны,

Сябе каб цалкам захаваць,

Рэцэпт ёсць вельмi цудадзейны:

Заўсёды лепей памаўчаць.

 

21.12.1995

 

File 2     Home Page

 

1298     ПРАГА

 

Боль ў душы, i начамi не спiцца,

Горкай доля была не адна,

Замуцiлася шчасця крынiца,

Вада высахла з часам да дна.

 

I сумуе цяпер маладзiца,

Ў душы прага, i хочацца пiць,

Чысцiнёй струменiлась вадзiца,

Цяпер зруб недарэчны стаiць.

 

Звонку выгляд як быццам крынiца,

Ды гады жыцця ў празе iдуць,

Не памыцца з яе, нi напiцца,

Засталася на дне каламуць.

 

Як ў крынiцы вада красавала,

То здавалась: не хочацца пiць,

Ды як ссохла, пачалась навала,

I ад прагi аж сэрца гарыць.

 

Невядома, ваду дзе знаходзiць,

Мо другую крынiцу капаць?

Прага цяжкая з розуму зводзiць,

Пэўна, буду ваду пазычаць.

 

26.12.1995

 

File 2     Home Page

 

1449     МАТЧЫНА ЛЮБОЎ

 

Дзяцей маленькiх шчодра песцiць мацi,

Не зведалi каб горкую тугу,

Зрабiць утульнасць можна добра ў хаце,

Але з малымi цяжка у шляху.

 

Вакзал сцюдзёны, i далёка ранак,

Ад холаду амаль не грэе кроў,

Дачушка спiць, не чуўшы калыханак,

Ды грэе яе матчына любоў.

 

Без роздуму матуля куртку зняла,

Каб ёй дачушку любую накрыць,

Хаця сама ад холаду дрыжала,

Дачцы жадала радасць падарыць.

 

Гады мiнуць, дачка дарослай стане,

Падымецца, як птушка, на крыло,

Цi з цеплынёй матулi ў вочы гляне,

I цi падорыць ёй ў адказ цяпло?

 

Пяшчоты патрабуюць свае дзецi,

Ў адносiнах змяняе многа час,

Але важней ўсiх спраў на белым свеце

Без роздуму аддаць цяпло ў адказ.

 

1.04.1996

 

File 2     Home Page

 

1479     ГЕНАЦЫД

 

Хто з iх чытаў Экзепюры?

Iх шлях – па плоскасцi пахiлай,

Iм ў пяцьдзесят ужо вятры,

Як воўкi, выюць над магiлай.

 

Але чаму мужчыны п'юць?

Знаходзяць грошы i нагоду,

Жыццё жахлiвае вядуць

Сыны вялiкага народу.

 

Як п'юць – то толькi ад душы,

Заўжды без сэнсу i без меры,

Так саспяваюць алкашы,

Сумлення ў iх няма i веры.

 

Раней так з п'янкай не было,

Чаму заўжды пiць ёсць гатоўнасць?

Як прыпынiць такое зло,

Якому назва – бездухоўнасць?

 

Сям'я ў стрэсе доўгi час,

Бо п'яны муж – раўня бандыту.

Якая будучыня ў нас,

Бо п'янка горай генацыду?

 

13.07.1996

 

File 2     Home Page

 

1505     НIБЫ КАВАЛЕРЫ

 

Мы розныя, а трэба разам быць,

Адны з рабра, другiя толькi з глiны,

Таму i цяжка парытэт здабыць

Ў адносiнах жанчыны i мужчыны.

 

Каханне надта цяжка зберагаць,

Адрозненне яму прыносiць шкоду,

Калi нi ў чым нiколi не ўступаць,

Любая пара прыплыве к разводу.

 

Як кепска прага iншую шукаць,

Здаецца, значна лепей будзе тая,

Ды мiражы не здатны явай стаць,

Прырода у жанчын не залатая.

 

Мужчынам iснасць лепей зразумець,

Каб бруду яшчэ болей не напiцца:

Зусiм не трэба iншай жонкi мець,

А змогу знайсцi з першай прымiрыцца.

 

Каханне вельмi цяжка зберагаць,

Ды надзвычайнай не патрэбна меры,

Адзiную пяшчотна каб кахаць:

Паводзьце сябе, нiбы кавалеры.

 

12.08.1996

 

File 2     Home Page

 

1516     НЕ ШКАДАВАЦЬ ПЯШЧОТНАСЦЬ

 

Калi сям'ю жадана зберагчы,

Не трэба руйнаваць мужчыны годнасць,

Яму патрэбна ўдзень i уначы

Пяшчотнасць, цэлы час адна пяшчотнасць.

 

Гняце нахабства, нават незнарок,

Не атрымаць больш любасцi падаркi,

Абраза першы недарэчны крок,

Якi вядзе каханага да чаркi.

 

I хутка гаснуць iскаркi ў вачах,

Зусiм пагаснуць трэба развiтацца,

Штуршок няўдалы быў на хiбны шлях,

Каб назаўсёды без сям'i застацца.

 

Як шанаваць мужчыну i любiць,

Не пагражае для сям'i маркота,

Як з ласкай не захоча чарку пiць,

Пяшчота трэба, цэлы час пяшчота.

 

Калi ёсць змога, можна выбiраць:

Цi зберагаць без мужа сваю годнасць,

Цi ўсё жыццё выбраннiка кахаць?

Не трэба шкадаваць сваю пяшчотнасць.

 

17.08.1996

 

File 2     Home Page

 

1535     КАБ НЕ ГАРАВАЦЬ

 

Справы розныя бываюць:

Вельмi важныя цi не,

Але цалкам сэнс страчаюць,

Як каханне прамiне.

 

Улагоджана як справа,

Добра поспех адчуваць,

Ды натхненне каб спаткала,

Трэба горача кахаць.

 

Вабiць у сям'i каханне

Ды пяшчотнасць добрых слоў,

Бо iнакш сям'я як зданi,

Карабель без ветразёў.

 

Дзе каханне там i справы

Будуць лепшымi заўжды,

Сям'я любай i трывалай

На працяглыя гады.

 

Таму справам перавагу

Не патрэбна аддаваць,

А каханню ўсю увагу,

Каб ў сям'i не гараваць.

 

20.08.1996

 

File 2     Home Page

 

1544     АХВОТА ПАБАЧЫЦЬ

 

Глядзiш на аблiччы жанчын i заўжды

Без клопату долi чытаеш,

Якая шчаслiвай была ўсе гады,

Не часта сабе адзначаеш.

 

Чаму вельмi горкая доля жанчын,

Мо самi яны вiнаваты?

Але вельмi многа iснуе прычын,

Што лёс iм сустрэўся пракляты.

 

Чаму у дзяўчат у вачах весялосць,

Ды сум i журба у жанчыны,

А часам амаль непрыкрытая злосць?

Вiноўнiкi, пэўна, мужчыны.

 

На сталых жанчын часам цяжка глядзець,

Iх шчасце трымалася квола,

Ад радасцi iм бы заўжды зiхацець,

Ды круцiцца вечнае кола.

 

Усмешак на твары нiколi няма,

Бясконца журба i турбота,

Табе яна часам ўсмiхнецца сама,

Пабачыць твар светлы ахвота.

 

21.08.1996

 

File 2     Home Page

 

1555     ХУТКА ЗГАРАЕ

 

Куртатае шчасце чакае жанчын,

Знiшчае iх гонар дзявочы,

Ў жыццi вельмi многа сур'ёзных прычын,

Каб згаслi бязрадасна вочы.

 

Як лёс пойдзе шляхам занадта крутым,

Няшчасцем запоўнiцца хата,

Кахання, якое было залатым,

Зусім засталось небагата.

 

Сям'ю немажлiва нiяк збудаваць,

Як стануць з кахання агаркi,

Як свечкi кахання амаль не гараць,

Заўжды пачынаюцца сваркi.

 

Каханне даруе i радасць, i смех,

Ў сям'i пажаданыя дзецi,

Знiкае каханне i цягне на грэх.

Як жыць без кахання на свеце?

 

Чаму ў жанчын шчасце, як ў зайцаў хвасты?

Працяглым яно не бывае,

Бо просты адказ: месца там для бяды,

Каханне дзе хутка згарае.

 

26.08.1996

 

File 2     Home Page

 

1559     ПРАЗ УСЁ ЖЫЦЦЁ

 

Паспрабаваў ў жыццi хто каньяку,

Не стане захапляцца самагонкай,

Патрапiла як iншым пад руку,

Не будзе ўжо нiколi добрай жонкай.

 

Не часта ўдасца спрабаваць каньяк,

Хоць ад яго душы прыемна дужа,

Ўспамiнаў вабных не забыць нiяк,

Бо хлебны квас прыходзiцца пiць з мужам.

 

Цудоўны секс, i вабiць ён заўжды,

Магутнаму прыемны да магiлы,

Юнацтва хутка прабягуць гады,

Калi не толькi сексам людзi жывы.

 

Ды здавальнення ў сексе больш няма,

Калi зрабiць з мiнулым параўнанне,

Ўсе намаганнi прападуць дарма,

Каб зберагчы пяшчотнае каханне.

 

Як не прыходзiў хмель ад каньяку,

То да спадобы будзе кубак з квасам,

Каханага трымаць каб пад руку,

Праз ўсё жыццё прайсцi з каханнем разам.

 

26.08.1996

 

File 2     Home Page

 

1592     ХОЧАЦЦА КАХАЦЬ

 

Чаму такое хуткае каханне,

Чаму яно ламаецца заўжды?

Было, ды засталіся толькi зданi,

Не хоча зберагацца на гады.

 

Спачатку яго травеньская ружа

Пялёсткi пачынае адкiдаць,

Спадзе апошнi i няма больш мужа.

Як новае каханне адшукаць?

 

Каханне вельмi тонкая iстота,

Як знiкне не дурманiць галавы,

Каб не прыйшла замест яго маркота,

Заўсёды з iм патрэбна быць на «Вы».

 

Калi, як ружу, даглядаць каханне,

Яно не звяне, будзе доўга жыць,

Ў адносiнах павiнна быць трыванне,

Бо след сваiм каханым даражыць.

 

Нядобра, як жанчына нiбы ружа,

Ды трэба па жыццю адной iсцi,

Балюча сэрцу быць без ласкi мужа,

Бо ружы ярка хочацца цвiсцi.

 

11.09.1996

 

File 2     Home Page

 

1602     ПРЫГОЖАЯ КАЗКА

 

Хай лепш будзе прыгожая казка,

Няхай будзе ганебны падман,

Ды прыемней пяшчота i ласка,

Чым сапраўдны абразлiвы стан.

 

Душа кожнага – як таямнiца,

Калi б ведалi праўду заўжды,

То не варта было б i жанiцца,

Праўда часта вядзе да бяды.

 

Няма ў рай безграхоўнай дарогi,

Зробiш крок недарэчны, другi,

Ад кiрунку адхiлiшся трохi,

Паступова збiраеш грахi.

 

Ды кiрунак калi зберагаеш,

Часам выйдзе хаця за мяжу,

Як адну толькi верна кахаеш –

Не прадаў сваю д'яблу душу.

 

Пра адхiленнi ведаць не трэба,

I не след iх ў душы варушыць,

Засталося блакiтным каб неба,

Лепш з прыгожаю казкаю жыць.

 

17.09.1996

 

File 2     Home Page

 

1604     ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦI

 

Даўно сталi цалкам дарослымi дзецi,

Пранеслiся хутка гады,

Нiшто для бацькоў не змянiлася ў свеце,

Яны, як малыя, заўжды.

 

Пра iх не сцiхае нiколi турбота,

Каб iм толькi добра было,

Бацькам ад бяды баранiць iх ахвота,

Як трэба, то ўзяць пад крыло.

 

Iх справы бацькоўскiмi справамi сталi,

Каб шчасце хутчэй iм знайсцi,

Бацькi iх кахаюць, раней як кахалi,

Няма лепш нiчога ў жыццi.

 

I што б нi здарылась i ў шчасцi, i ў горы

Бацькоўская грэе любоў,

З душою душа зразумела гаворыць,

Дзяцей адчуваем без слоў.

 

Калi дзяцей бачыш, то сонейка свецiць,

Блiжэйшая наша радня,

Хоць самi бацькi ўжо дарослыя дзецi,

Ды ў сэрцы ад iх цеплыня.

 

18.09.1996

 

File 2     Home Page

 

1605     САПРАЎДНАЯ АДЗIНОТА

 

Як ёсць к каму душою прыхiнуцца,

Хаця грызе пакута ад бяды,

У цеплынi магчыма апынуцца,

Таўшчэзныя ў душы растануць льды.

 

Прыемна, калi душы ёсць такiя,

Што змогуць зразумець i падтрымаць,

Днi пабягуць не самыя благiя,

На адзiноту цяжка наракаць.

 

Спаткаюцца сапраўдныя нягоды,

Калi былы агонь кахання згас,

Хаця няма фiзiчнай адзiноты,

Але чужыя душы доўгi час.

 

Калi ў сям'i бракуе вабнай згоды,

I сэрца горка плача ад тугi,

Спаткае час сапраўднай адзiноты,

Бо стаў чужым калiсьцi дарагi.

 

Як ёсць к каму душою прыхiлiцца,

Цудоўна шчасце адчуваць i жыць,

Бо моцна б'е любоўная крынiца,

З якой струменьчык радасцi бяжыць.

 

19.09.1996

 

File 2     Home Page

 

1662     КЕПСКА КАХАЮЦЬ

 

Моладзь ў коле карагода

На лугах каля вады,

Звычку надзвычайна шкода,

Яна знiкла назаўжды.

 

Справа добрая прапала

Ўжо даўно, з сiвой пары,

Быў раней Iван Купала,

Не згасалi ноч кастры.

 

Як нявесту выбiралi,

Беглi голымi ў расе,

Замест ЗАГСу там кахалi,

Так жанiлiся усе.

 

А цяпер на тыя святы

Ў ваду кiдаюць вянкi,

Ходзяць ў вопратцы дзяўчаты,

Цел не бачаць юнакi.

 

Зараз часта пакупаюць

Для сябе ката ў мяху,

Таму кепска i кахаюць,

У сям'ю нясуць скруху.

 

5.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1663     НОЧ НА IВАНА КУПАЛУ

 

Цяпер бы называлi iх нудысты,

Яны ў той час язычнiкi былi,

Iх звычай i прыгожы, i квяцiсты,

Каб голымi пабегаць па зямлi.

 

Як шлюбная пара ужо настала,

Збiралiся юначкi, юнакi,

Iх Богам шлюбу быў Iван Купала,

I зараз адзначаюць дзень такi.

 

Шукалi кветку-папараць заўсёды,

Шчаслiвы, хто яе сабе знайшоў,

Бо не было чароўнейшай нагоды,

Каб пачалася ў гэту ноч любоў.

 

Бо пару сабе хлопцы выбiралi,

Скакалi ноччу разам праз кастры,

I гульбiшчы цудоўныя трывалi,

Цягнулась свята шлюбу да зары.

 

Нудыстамi цяпер бы iх назвалi,

Каб цалкам адбялiць мараль сваю,

Так нашы продкi ў ноч любвi кахалi,

Стваралi вельмi моцную сям'ю.

 

5.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1666     СПАКОЮ I КАХАННЯ

 

Змарылась цалкам ад чакання

I знемаглася ад бяды,

Хачу спакою i кахання,

Ды сняцца мне яны заўжды.

 

Жыць цяжка з доляю такою,

Душа зчарствела ад скрухi,

З табою не знайсцi спакою,

Хоць быў калiсьцi дарагi.

 

Ды марна ўспамiнаць каханне,

Ў душы былое варушыць,

Яно блукае, нiбы зданi.

Цi здатны п'яны муж любiць?

 

Гады ляцяць, жыццё мiнае,

Ды думы цяжкiя гнятуць,

Душа кахаць яшчэ жадае,

I мары светлыя бягуць.

 

Хачу спакою i кахання,

Адсуну ўбок сваю бяду,

Ўжо знемаглася ад чакання,

Я, пэўна, iх сабе знайду.

 

6.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1736     ЕДНАСЦЬ ДУШ

 

Душа заплача – сэрца забалiць,

Яны заўжды сумуюць толькi разам,

З душой балючай вельмi цяжка жыць,

Ды боль душы паволi знiкне з часам.

 

Душа заўжды галоўная з прычын,

Што навакольны свет адчуць мы ў змозе,

I што кахаем горача жанчын,

Ў жыццi iсцi каб па адной дарозе.

 

Душа ва ўсiх адметная, свая,

Ды шчасце быць з душой падобнай можа,

Душа стварае асабiстасць – «я»,

Калi падобны душы, iм прыгожа.

 

Тады, як крэмень, моцная любоў,

Магутнае сяброўства, не горш сталi,

Дакладна зразумела сутнасць слоў,

Такiх два «я» адну душу стваралi.

 

Як iснаваць у змозе еднасць душ,

То шчасце разам атрымаюць людзi,

Бо будуць сцiплай жонка, мужным муж,

Душа нi плакаць, нi балець не будзе.

 

20.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1761     ЗАЛАТЫ МУЖ

 

Стараемся ўсе звонку лепей быць,

Калi пара настала пакахаць,

Удасца як жаданае здабыць,

Душу наросхрыст можна раскрываць.

 

Паганае iмкнемся захаваць

Ў нябачныя амаль куткi душы,

Як прыйдзе час самiм сабою стаць,

То бачна, колькi прыхавана лжы.

 

Чаму бывае слабая любоў,

Чаму яе такi кароткi час?

Душа сама сабой як стане зноў,

Адносiны змяняюцца ураз.

 

Таму пачуцце моцнае заўжды

Знiкае вельмi хутка без слядоў,

Збяжыць, як веснавы паток вады,

Не кажуць вусны больш пяшчотных слоў.

 

Душу каханне здатна фарбаваць,

Паганае схаваць ў яе куты,

Заўсёды значна лепей пачакаць,

Каб ведаць, што муж будзе залаты.

 

28.10.1996

 

File 2     Home Page

 

1804     НЕ ТРЭБА СЦЮЖ

 

Душу няшчадна студзiць жорсткi холад,

Калi цяпла жаданага няма,

Цi кволым будзь, цi моцным, нiбы волат,

Надзею мець на добрае дарма.

 

Пякучы холад можа быць зiмовы,

Як прыйдзецца ў дарозе заблукаць,

Душу гнятуць жахлiвыя умовы,

Бяда прыйдзе, як шлях не адшукаць.

 

Шкада, як здатна змерзнуць душа летам,

Хоць небяспекi для жыцця няма,

Таксама халады гнятуць пры гэтым,

Як быццам стаiць лютая зiма.

 

Бо лёд душы няветлiвае слова,

Напоўнiць грудзi сцюжа ад абраз,

Калi iдзе бязглуздая размова,

Душа ад слоў ганебных змерзне ўраз.

 

Заўжды душа каб песнi пела звонка,

Не трэба ёй нi халадоў, нi сцюж,

Пртрэбна, каб была пяшчотнай жонка,

I каб заўсёды быў дастойным муж.

 

8.11.1996

 

File 2     Home Page

 

1818     ЗМЯНIЎСЯ ЛЁС

 

Маладая жарабiца,

Шыя выгнута дугой,

Скура золатам iскрыцца,

Ў вачах радасць i спакой.

 

Калi час свой адгуляе,

Зменiцца карэнна лёс,

Бо хамут ужо чакае

I занадта цяжкi воз.

 

Лёс становiцца паганы,

Больш няма ў жыццi украс,

Хамут робiць шыi раны,

Бiзун сцёбаў крыж не раз.

 

Жарабю гуляць час малы,

Быць ў аглоблях лёс такi,

Праца не даруе славы,

Толькi збруя трэ бакi.

 

Жарабiцай калi была,

Не чакалася бяды,

Цягне цяжкi воз кабыла,

Час у мроях залаты.

 

13.11.1996

 

File 2     Home Page

 

1820     МАТЧЫНЫ ПАРАДЫ

 

Вучаць толькi ўласныя памылкi,

Сунуцца з парадамi дарма,

Яны здатны выклiкаць ухмылкi,

Бо патрэбы ў iх зусiм няма.

 

Ды памылкi ўшэнт руйнуюць лёсы,

Бо не хочуць слухаць добрых слоў,

А пасля ўжо не дарэчы слёзы,

Калi цалкам адцвiце любоў.

 

Кажуць, што любоў заўжды сляпая,

I не бачны ёй жыццёвы цень,

Ды яна парады адкiдае,

Бо яшчэ глухая, нiбы пень.

 

I таму не чуе i не бачыць,

Як памылкi цяжкай не зрабiць?

Вады у каханых не адзначыць,

А пасля душа ад ран балiць.

 

Вельмi часта горкi лёс жаночы,

Бо не чулi, хоць страляй з гармат,

Ў час кахання, ў светлы час дзявочы

Надта добрых матчыных парад.

 

14.11.1996

 

File 2     Home Page

 

1855     ЛЮБОЎНЫЯ ГУЛЬНI

 

Калi ў душы гарыць агонь кахання

Цi нават не забыты цалкам секс,

Не страцiла жыццё зачаравання,

Яшчэ высокi ў iм iснуе сэнс.

 

Як гульнi ўжо любоўныя ў мiнулым,

То стрыжань паламаецца ў жыццi,

Хоць сэрца застаецца яшчэ чулым,

Але душы патолi не знайсцi.

 

Iнтымнага саромiмся заўсёды,

Але жыццё згасае без яго,

Няўмольна настае час цяжкай шкоды,

Любоў для цела даражэй ўсяго.

 

Прыходзiць разуменне толькi з часам,

Нагода даравала шанц любiць,

Здавалась, любоў будзе iншым разам,

Шкада ўсяго, прыйшлося што згубiць.

 

Калi сказаць сваё патрэбна слова,

Каб выбраць з двух адказаў: «Так» цi «Не»,

Сказаць патрэбна «Так» абавязкова,

Не замiнаць любоўнай каб гульне.

 

29.11.1996

 

File 2     Home Page

 

1879     МАЛЫЯ I ДАРОСЛЫЯ

 

Вясною ранняй дрэўцы пасадзiў

Ў гародчыку, ля вокан, каля хаты,

Iх даглядаў i песцiў, i любiў,

I радасцю даволi быў багаты.

 

Бярозкi там раслi i быў дубок,

Як распусцiлi першыя лiсточкi,

Любiў глядзець на iх малы сынок,

Са мной iх разам даглядалi дочкi.

 

Як дрэвы выраслi, кiдалi чорны цень,

Ён дакучаў працяглы час бясконца,

Хоць на двары быў вельмi светлы дзень,

У хаце не было нiколi сонца.

 

Стаў паступова пiлаваць сукi,

Бо дрэвы шкадаваў ссякаць адразу,

Ды шчодра закрывалi дах iмхi,

Меў толькi ад дарослых дрэў абразу.

 

Падобнае здараецца ў жыццi:

Малыя даражэй ўсяго на свеце,

Ды боль прыносяць, як пачнуць расцi,

Так дрэвы робяць, робяць так i дзецi.

 

9.12.1996

 

File 2     Home Page

 

1883     КАЛI ЖЫВЫ

 

Нябожчыкаў не трэба шкадаваць,

Праз нейкi час мы будзем ўсе такiмi,

Iх трэба песцiць, шанаваць, кахаць,

Пакуль яны яшчэ былi жывымi.

 

Калi жывы то сэрца не балiць,

Зрабiць i крыўду можна, i абразу,

Памрэ i пачынаюць слёзы лiць,

Вось так бы шкадавалi iх адразу.

 

Чаго пасля на могiлкi хадзiць?

Навошта успамiны аб мiнулым?

Калi жывы, пяшчотней трэба быць,

Лагодным сэрца каб было i чулым.

 

Зусiм пустая справа ўспамiнаць

Прыемныя пяшчотныя здарэннi,

Жывых патрэбна горача кахаць,

Жыццё людзей кароткiя iмгненнi.

 

I радасцю напоўнiць трэба iх,

Душэўныя аддаць патрэбна сiлы,

Не лiць каб фарысейскiх слёз сваiх

Пасля ля свежавырытай магiлы.

 

11.12.1996

 

File 2     Home Page

 

1930     БУДУЦЬ БЕЛАРУСЫ?

 

Адзiн, два, пяць не валiцца, ды п'яны,

I колькi iх магчыма сустракаць?

Чаму да звычкi цягнуцца паганай,

Чаму яе не хочуць унiкаць?

 

Ад п'янства ў арганiзме iдуць змены,

I у жыццё прыходзiць шмат нягод,

Не зберагуцца ад псавання гены,

Знiкае паступова мой народ.

 

Высокароднасць без слядоў забыта,

Часцей ганебны акружае стан,

Амаль знiкае годная элiта,

Ў адносiны даўно прыйшоў падман.

 

Народ амаль зусiм не мае волi,

Рэальнасць не жадае адчуваць.

Мо годнасць больш не вернецца нiколi?

Такiм народам лёгка кiраваць.

 

I сэрца ные, нiбы на iм рана,

Ў жыццё прыйшлi нялёгкiя часы,

Калi iдзе дамоў мужчына п'яны,

Цi будуць праз гады беларусы?

 

3.01.1997

 

File 2     Home Page

 

1949     ДУША I ТВАР

 

Пара цвiцення, песцiў шчасцем май,

Красу па кветках выбiраць ёсць звычка,

Здавалася, салодкi стрэну рай,

Бо, нiбы цуд, цвiла чароўна дзiчка.

 

Пунсова-белы колер вабiў зрок,

На сонцы кветкi ўзнёсла зiхацелi,

Зрабiў насустрач лёсу смелы крок,

Але пялёсткi хутка абляцелi.

 

Не прадракала яблынька бяды,

Была не горш, чым iншыя, адразу,

Але саспелi даўкiя плады,

Памылка праявiлась не адразу.

 

Вясной цвет вабiў, як чырвоны мак,

Ды не адведаў шчасця з яблык спелых,

Адчуў i водар, i цудоўны смак,

Ды яблыкi зрываў на iншых дрэвах.

 

Павiнна быць прыгожаю душа,

Каб у каханнi здзейснiлiся мары,

Адносiны раз'есцi здатна ржа,

Як пара выбiралася па твары.

 

21.02.1997

 

File 2     Home Page

 

2064     ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Бяжыць iмклiвы i нястрымны час,

Абмежавана ён ў жыццi даецца,

Каб нарадзiўся, свет пазнаў i згас,

Нiкому вечна жыць не удаецца.

 

Не трэба жыцця вечнага шукаць,

Не збераглiся нават фараоны,

Народжаны павiнен памiраць,

Бо у жыцця няўмольлныя законы.

 

Не застаецца цела i душы,

На час яны iснуюць ў людскiх згадках,

Ды вечнаму жыццю няма мяжы,

Бо кожны жыве вечна у нашчадках.

 

Непадуладнасць часу каб стварыць,

Асоба род прадоўжыць свой павiнна,

Каб жыць ў нашчадках, трэба нарадзiць

Дачку красуню цi асiлка сына.

 

8.05.1997

 

File 2     Home Page

 

2146     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

 

Каб шчасце мець, зусiм не трэба рэчы,

А толькi шэраг добрых цёплых слоў,

Бо для душы яны заўжды дарэчы,

Ад iх мацней становiцца любоў.

 

Каб зберагчы сваю любоў бясконца,

Бо ў тым жыцця ўсяго галоўны сэнс,

I каб ў душы адвечна ззяла сонца,

Дапамагае значна шчасцю секс.

 

Няма яго – каханне прагарае,

Не затрымаць яго на многа год,

У будучынi шчасце не чакае,

На гарызонце бачыцца развод.

 

Сям'я нiколi не спаткае гора,

Хоць могуць быць крутыя вiражы,

Як секс – заўжды надзейная апора,

Ён шчасце дасць i радасць для душы.

 

19.07.1997

 

File 2     Home Page

 

2171     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

 

Гарачае праз час заўсёды стыне,

Цi з печы шкло, або з мартэна сталь,

Цяпло былое назаўжды пакiне,

I цяжка зноў разаграваць, на жаль.

 

Гараць няшчадна вогнiшчы кахання,

Бо моцна грэе маладая кроў,

Ды гаснуць хутка, i не апраўданне,

Што не хапала на кастрышчы дроў.

 

Хоць паднiмалась полымя да неба,

Яму зусiм быў невядомы страх,

Але дроў болей вогнiшчу не трэба,

Бо прысак паззяў трохi i ачах.

 

Як нават вельмi моцны быў мужчына,

То з часам стане проста чалавек,

На лёс не можа скардзiцца жанчына,

Час сексуальны цягнецца павек.

 

25.07.1997

 

File 2     Home Page

 

2187     ШУКАЦЬ ВIНАВАТАГА

 

Iдзе няўмольна моцным крокам лёс,

Або занадта гладкi цi шурпаты,

Як ён бяду нязваную прынёс,

Шукаюць хто i ў чым быў вiнаваты.

 

Пункт гледжання у кожнага другi,

I цяжка ад нявернага дакору,

Абодва пакутуюць ад тугi,

Ды адчуваюць ад нягоды змору.

 

А пошук павялiчвае бяду,

Стаць трэшчына вялiкай можа прорвай,

Не дасягнуць жаданую мэту,

I доля больш ужо не будзе зорнай.

 

Не трэба вiнаватага шукаць,

Нiколi не знайшоўся ёе нi разу,

Ды пошук боль у змозе выклiкаць,

Душа не церпiць крыўду i абразу.

 

30.07.1997

 

File 2     Home Page

 

2216     НЯМА ПРЫКЛАДУ

 

Маладняк удала паляваць

Цяжка навуцыць тэарэтычна,

Кодлу звер павiнен паказаць,

Ежу як здабыць сабе практычна.

 

Хоць спакваля iдзе вучоба,

Ды звераня набудзе моц сваю,

Iначай марнай будзе спроба

На свеце выжыць i стварыць сям'ю.

 

А у людзей бяда – разводы,

Жыццё амаль пражытае дарма,

Ствараюць дзецям перашкоды,

Бо прыкладу для iх амаль няма.

 

Лёс сям'ю не даў ёй збудаваць,

Хоць з дачкою мацi – як квактуха,

Калi прыклад шчасця нельга даць,

I дачку пасля спаткае скруха.

 

11.08.1997

 

File 2     Home Page

 

2229     ДЗВЕ ФАРБЫ

 

Годнасць светлую, чорную ваду,

Шчасце, радасць, бяду i тугу,

I каханне, i жорсткую здраду

Сустракаюць на доўгiм шляху.

 

Ведаць трэба заўжды антыподы,

Каб пакрыўдзiць душу не мог боль,

I унiкнуць ад кепскага шкоды,

Раны каб не верадзiла соль.

 

Пазнаёмiць жыццё з чорным брудам,

Немагчыма яго абысцi,

Але лёс каб заззяў яркiм цудам,

Ведаць трэба усё у жыццi.

 

Маладых, каб з бядой не сустрэцца,

Зберагаем ад кепскiх падзей,

Нiкуды чорнай фарбе не дзецца,

I не стаць белай фарбе бялей.

 

17.08.1997

 

File 2     Home Page

 

2240     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Праходзiць моцная завея,

Ляжаць сумёты да пары

Пакуль вясна цяплом сагрэе,

I пабяжыць ручай з гары.

 

Ды не вярнуць ручай нiколi,

Назад не зробiць нават крок,

Так i ў каханнi крочаць долi

У вабны i жаданы бок.

 

Пачуцце не дае спакою,

Бо сiл няма стрымаць снягi,

Ручай становiцца ракою,

Паводка нiшчыць берагi.

 

Як побач у жанчыны мiлы,

Не трэба ёй нiякiх руж,

Бо адрастаюць шчасця крылы,

Спакойна, калi мiлы – муж.

 

24.08.1997

 

File 2     Home Page

 

2301     ПАКУЛЬ ЖЫВЫЯ

 

Ралля рунела, час збягаў iмклiва,

I думак не ўзнiкала пра снапы,

Ды залатою хутка стала нiва,

Зразалi жыта жорсткiя сярпы.

 

I радасцi прабеглi, i турботы,

Пяшчоты дзiўны час i барацьбы,

Ад спёкi знемаганне i ад слоты,

Наперадзе час смутку i журбы.

 

Счарнела хутка пожня залатая,

Лунае песня сумная вятроў,

Клiн жураўлiны ў вырай адлятае,

Не чутна шапацення каласоў.

 

Бацькоў шануй, пакуль яшчэ жывыя,

I ёсць яшчэ пакуль з кiм размаўляць,

Як вецер над магiлкаю завые,

Занадта позна памяць шанаваць.

 

12.10.1997

 

File 2     Home Page

 

2303     ЦI СКАРДЗIЦЦА?

 

Як нават пiць зусiм не хочаш,

Бо халады пякуць штодня,

Пляваць не трэба у калодзеж,

Бо вернецца гарачыня.

 

Магчыма праявiць адвагу,

Калi спаткаецца бяда,

Ды ўтаймаваць прыйдзецца смагу,

А будзе бруднаю вада.

 

Каб не прыходзiў боль у грудзi,

Велiкадушным лепей быць,

Калодзеж чыстым няхай будзе,

Бо радасць можа падарыць.

 

Пакiнуў муж – i ў сэрцы сцюжа,

Душу трывогаю пячэ,

Не трэба скардзiцца на мужа,

Бо, можа, вернецца яшчэ.

 

14.10.1997

 

File 2     Home Page

 

2330     ЗЯМНЫ ЦУД

 

Што лепей сексу можа быць ў жыццi?

Спаткаецца – то ўсё накшталт эрзаца,

Як дзiўны цуд не суджана знайсцi,

Секс вабны здатны шчасцем не здавацца.

 

Секс – моцны стрыжань, добры чарадзей,

Ён здатны цуд ствараць ў жыццi бясконца,

Трымае разам ўсё жыццё людзей,

I ў душах iм запальваць здатны сонца.

 

Каханню мо не трэба нiзкi секс?

Ды без падставы гэта разважанне,

Бо пачуццё без сексу страцiць сэнс,

I пройдзе, нiбы дым кастра, каханне.

 

А без кахання ўзнёсласцi няма,

Вядома, шчасце да таго прыходзiць,

Ў чыёй душы вясна, а не зiма,

Хто ў сексе лепшы цуд зямны знаходзiць.

 

27.10.1997

 

File 2     Home Page

 

2335     КУБАК З МЁДАМ

 

О! Колькi i сябровак, i сяброў

З атрутай кубак выпiлi да дна,

Сям'ю ствараць другую страшна зноў,

Каб больш не распадалася яна.

 

I я таму заўзяты халасцяк,

Мне да спадобы цiша i спакой

Баюсь не дапусцiць ў жанiцьбе брак,

I долi не хачу таму другой.

 

Зязюля хутка лiчыць мне гады,

I кажа, што прыйшла пара любiць,

Мо я таму дагэтуль халасты,

Што волю цалкам не хачу згубiць.

 

Сустрэнецца сапраўдная любоў,

Стварыцца назаўжды сям'я адна,

Не прыйдзе гора, як было ў сяброў,

I кубак з мёдам буду пiць да дна.

 

30.10.1997

 

File 2     Home Page

 

2348     КАПРЫЗ

 

Як пачнецца жудасны капрыз,

Глузду у паводзiнах – нi трохi,

I не ў дапамогу кампрамiс,

Цяжка збочыць з выбранай дарогi.

 

Злагады нi ў чым зусiм няма,

Бузпадстаўны гучны смех i слёзы,

Аргументы прападуць дарма,

А капрыз руйнуе цяжка лёсы.

 

Пройдзе час, i скончыцца капрыз,

Але, як раней, ўжо не кахацца,

Бо таму, скацiлася што ўнiз,

Цяжка зноў на горачку узняцца.

 

Лепей глузд здаровы зберагаць,

Не даваць сваiм капрызам волi,

I зачэпкi сварак не шукаць,

Каб не паламаць шчаслiвай долi.

 

11.11.1997

 

File 2     Home Page

 

2354     РАКА ЖЫЦЦЯ

 

Бяжыць рака жыцця амаль бязглузда,

Што можа даць наступны паварот:

Адрэжацца яшчэ раз шчасця луста,

Цi кубак стане поўным ад маркот?

 

Жыццё бяжыць, як рэчышча у рэчкi,

Перш мелiна, пасля глыбокi вiр,

То на кавалкi шчасце крояць спрэчкi,

Цi ў душах толькi злагада i мiр.

 

I невядома, што далей чакае,

Шмат кепскiх лёсаў мучыць нездарма,

Бо небяспечны паварот бывае,

А лоцмана сапраўднага няма.

 

Калi не ўдасца выйсцi з павароту,

Бо моцна замiнае мелiна,

Чакаць патрэбна лепшую нагоду,

Паводку с часам прынясе вясна.

 

20.11.1997

 

File 2     Home Page

 

2363     ЛЕПШ

 

Мiлы! Як за дробязь можна

Крыўду ў сэрцы затаiць?

Ў сварцы вiнаваты кожны,

Лепш зусiм яе забыць.

 

Лепш забыць i не вяртацца,

Не казаць калючых слоў,

Лепш не плакаць, а смяяцца,

Лепш не крыўда, а любоў.

 

Не цярпець лепш ад абразы,

Камплiменты лепш сказаць,

Бо цудоўна ў шчасцi разам,

Лепш ўсяго ў жыццi кахаць.

 

Мiлы! Лепей усмiхнiся,

Крыўду выкiнь, не гаруй,

Па-юнацку абдымiся,

Палка ў вусны пацалуй.

 

28.11.1997

 

File 2     Home Page

 

2366     ДОБРАЕ СЭРЦА

 

Занадта часта людзi робяць зло,

Каб з жорсткасцю здарылась развiтанне,

Каб сэрца толькi добрае было,

Павiнна ў iм заўжды гарэць каханне.

 

Кахаючая мяккая душа,

За iншых не сцiхае ў ёй турбота,

Зсуваецца каштоўнасцей мяжа,

Сэнс набываюць ласка i пяшчота.

 

Але, калi каханне знiкне ўраз,

I толькi крок застаўся да разводу,

Ў душу прыходзiць надта жорсткi час,

Бо нават ўласным дзецям чыняць шкоду.

 

Не здатна сэрца iншага любiць,

Калi яно знявечана ад злосцi,

Бо тое сэрца добрым можа быць,

Калi ў iм дабрыня ад прыгажосцi.

 

1.12.1997

 

File 2     Home Page

 

2423     ХОЧАЦЦА КАХАЦЬ

 

Душа у стоме, сэрца крояць здзекi,

I так iдзе не дзень, не два – гады,

Пяшчота гiне, слёз збягаюць рэкi,

Каханне памiрае назаўжды.

 

Здавалась, што няма зусiм пагрозы,

Што моцнае каханне, як скала,

Ды першыя праз час з'явiлiсь слёзы,

А з iмi i бяда у лёс прыйшла.

 

Раскрылiся нахiльнасцi благiя,

Дамоў ужо дарогi не шукаў,

Мiнулi днi кахання дарагiя,

Пачуцце на гарэлку прамяняў.

 

Няма кахання i няма спакою,

I невядома, што далей чакаць,

Бо цяжка жыць з падраненай душою,

А хочацца не плакаць, а кахаць.

 

21.02.1998

 

File 2     Home Page

 

2452     СТАЛАЯ ТУРБОТА

 

Як аб табе каму ёсць турбавацца,

То радасней на белым свеце жыць,

Ёсць на чыё плячо абапiрацца,

I ёсць каму сваю любоў дарыць.

 

Калi адзiн – людзей хоць побач многа,

Ды кожнага турбуе шэраг спраў,

Бяжыць свая жыццёвая дарога,

Нiхто шляхоў для iншых не шукаў.

 

Калi ўдваiх – ёсць моцная надзея,

Што дапамога прыйдзе ў час заўжды,

Сустрэне нават кепская падзея,

Ды лепш абаранiцца ад бяды.

 

Калi iснуе сталая турбота,

Пяшчота назусiм ў душу прыйшла,

I ёй спяваць ад радасць ахвота,

Становiцца дух моцным, як скала.

 

6.03.1998

 

File 2     Home Page

 

2459     ПРЫКЛАД

 

Яшчэ маленькiя дзяўчаткi,

Яшчэ малыя хлапчукi.

Якiя будуць яны маткi?

Якiя будуць з iх бацькi?

 

Якое будзе выхаванне,

Так i складзецца iхнi лёс:

Ў сям'i пяшчотнае каханне,

Цi у разводзе мора слёз.

 

Мець трэба лепшыя узоры

Iм у паводзiнах бацькоў.

Каму звяртаць пасля дакоры,

Як не складзецца iх любоў?

 

Свяцiлiсь каб ў вачах iскрынкi,

I не прыйшла ў жыццё туга,

Даць трэба прыклад для дзяўчынкi,

I прыклад даць для хлапчука.

 

10.03.1998

 

File 2     Home Page

 

2503      ДЗIЦЯЧЫ ГАЛАСОК

 

Ў каханнi ёсць заўжды мэта,

Бадай, вышэйшая на свеце,

Спаткае iсная бяда,

Калi не нарадзiлсь дзецi.

 

Дзiцячы голас не гучыць,

Жыццё становiцца пустое,

Няма каму любоў дарыць,

Жыццё ў сям'i, ды халастое.

 

Багата розных ўласных спраў,

Каштоўных рэчаў на прымеце,

Ды Бог ў душу каханне даў,

Маглi каб свет пабачыць дзецi.

 

Гучыць дзiцячы галосок,

I лёс, як шкло, цудоўна-гладкi,

Труну пакрые як пясок,

Жыць будуць за цябе нашчадкi.

 

30.03.1998

 

File 2     Home Page

 

2556     ДАРУЙ

 

Я нахiляю прад табой каленi

I поплам пасыпаю галаву,

Хачу, каб памiж намi знiклi ценi,

Бо у трывозе доўгi час жыву.

 

Як i раней, пяшчотнае каханне

Агнём мне сэрца палiць i душу,

Бо за цябе турбуе хваляванне,

Як скарбам, я табою даражу.

 

Бясконцай не патрэбна нам маркоты,

I ценi цалкам трэба разагнаць,

Бо хочацца спакою i пяшчоты,

Каб поплам галаву не пасыпаць.

 

Ды трэба сыпаць попел, тым не меней,

Ты не сярдуй, а лепей пацалуй,

Схiляю нiзка прад табой каленi,

Прашу: велiкадушна мне даруй.

 

21.04.1998

 

File 2     Home Page

 

2557     ХТО ВIНАВАТЫ?

 

У кожнага свая мэта ў жыццi,

I кожнага свая гняце турбота,

Найлепшы стан чамусьцi не знайсцi,

Каб былi толькi ласка i пяшчота.

 

Туга i боль ў душы жывуць заўжды,

Хаця прыкласцi досыць намагання,

Прыходзiць больш няпрошанай бяды,

I значна меней ласкi i кахання.

 

Чаму так адбываецца, чаму?

I дзе ляжаць глыбiнныя прычыны?

Боль выгадна душы рабiць каму?

Вiноўнiкi мужчыны цi жанчыны?

 

Жадаецца, каб лепш было душы,

Але яна загнаная за краты,

Выразнай не знайсцi нiяк мяжы,

Жанчыны i мужчыны вiнаваты.

 

21.04.1998

 

File 2     Home Page

 

2587     ГАРКАТА

 

Растрывожыла сэрца вясна,

Смак на вуснах маiх гаркаваты,

Не мая у жаданнi вiна,

Ды каханне знявечылi вады.

 

Спакой хочацца мець для душы,

Бо абрыдлi размовы пра працу,

Ў пацалунках – прытулак iлжы,

Але прагне душа хоць эрзацу.

 

Мне ў душы залатая вясна

Паламала магутныя краты,

Буду п'янай цяпер без вiна,

Бо галодны скарыначцы рады.

 

Без кахання гасцюе бяда,

I бяссорамна доля смяецца,

Хоць на вуснах маiх гарката,

Душой хочацца часам сагрэцца.

 

3.05.1998

 

File 2     Home Page

 

2597     ЗАМУЖНIЯ ЎДОВЫ

 

Так павялося з даўнiны:

Бяда ў жыццi чакае дзеўку,

Бо беларускiя сыны

Мяняюць жонку на гарэлку.

 

Каханне гасне на вачах,

Як дым, ў нябыт збягаюць мары,

Ў душы пануе толькi жах,

Сямейнае жыццё горш кары.

 

А п'янаму – ўсё трын-трава,

Шмат ад яго цярпець прыйдзецца,

Жыве замужняя ўдава,

I недзе ёй душой сагрэцца.

 

Чаму жанчын пакрыўдзiў лёс?

Не вельмi цяжкае пытанне,

Мужчына сталы боль прынёс:

Гарэлка даражэй кахання.

 

9.05.1998

 

File 2     Home Page

 

2638     НАЛЕЖНА АЦАНIЦЬ

 

Калi дажджыць, то шлем дажджу праклён,

Ды дакучаць праз час пачне спякота,

Становiцца жаданым вельмi ён,

Бо пад дажджом папесцiцца ахвота.

 

Чаго ёсць ўдосталь – нiбы i няма,

Таго душы не хочацца нiколi,

Даступнага не трэба i дарма,

Цанiць не здатны падарункi долi.

 

Здаецца часам: кепскiя мужы,

Жыццё сям'i – прадукт занадта тонкi,

Як ёсць незадаволенне ў душы,

То, нiбы дождж, лёс праклiнаюць жонкi.

 

Ды трапiцца тужлiвая пара,

Абавязкова прыйдзе, непазбежна,

Як назаўжды знiкае муж з двара,

Ацэньваць i яго пачнуць належна.

 

3.06.1998

 

File 2     Home Page

 

2651     БЫЦЬ РАЗАМ

 

Раздзiрае глотку драч,

Ды крычыць зусiм без тольку,

Крык журботны, нiбы плач.

Страцiў мо сваю сяброўку?

 

Цi засталася адна,

Плача ў хмызняку драчыха,

Хоць не скончылась вясна,

Ды яе сустрэла лiха.

 

Каб душу не абпячы,

Пакарыць аб шчасцi мару,

А не плакаць, як драчы,

Зберагаць патрэбна пару.

 

Лепей радасна спяваць,

Каб не знiкла шчасце з часам,

Каб не плакаць, а кахаць,

Трэба быць заўсёды разам.

 

14.06.1998

 

File 2     Home Page

 

2673     СIМБIЁЗ

 

Калi сканчаецца каханне,

Для шлюбу ўжо няма пагроз,

Бо застаецца iснаванне,

Якому назва – сiмбiёз.

 

Хто палiць печ, хто коле дровы,

А хто гадуе кабана,

Хто косiць сена для каровы,

Ён не кахае i яна.

 

Але зусiм другая справа,

Калi, як мёд, каханне п'еш,

Заўжды, здаецца, будзе мала,

I ў кубак мёд бясконца льеш.

 

Але ўсяму канец прыходзiць,

Наўрад хто фiнiшу чакаў,

Ды трэба сiмбiёз знаходзiць,

Пагасла свечка, скончан бал.

 

2.07.1998

 

File 2     Home Page

 

2676     ЦУДОЎНЫЯ НОЧЫ

 

Ноч прыйдзе, i зорачкi ззяюць,

Абрыдлiвы вецер зацiх,

I хмары далёка гуляюць,

Як быццам зусiм няма iх.

 

Прыгожа i надта цiкава,

I настрой лагодны такi,

Бо зорачкi свецяць ласкава,

I зрэдку бягуць аблакi.

 

А ўдзень вецер моцны гуляе,

Ды хмары нясуць чарнату,

I настрой яна пагаршае,

Душа адчувае бяду.

 

Начамi да ласкi ахвочы,

Але ўдзень пяшчоты – анi.

Такiя цудоўныя ночы!

Такiя паганыя днi.

 

4.07.1998

 

File 2     Home Page

 

2682     У МIНУЛЫМ

 

Каней на пераправе не мяняюць,

Але, калi зусiм не цягне конь,

Яго ўсё роўна з часам пакiдаюць,

Хаця ваду прайшоў ён i агонь.

 

Быў моцны жарабец, а стала кляча,

Хамут яму ужо не па плячы,

Таму i адвярнулася удача,

Адносiнаў былых не зберагчы.

 

Яшчэ хоць кормяць, але ўжо не дужа,

Не прапануюць смачнага аўса,

Падобны лёс заўжды чакае мужа,

Калi ў мiнулым сiла i краса.

 

На лепшы лёс нi кроплi спадзявання,

Хоць быў раней гарачы, як агонь,

Калi зусiм ужо няма кахання,

Бяда прыйшла, не цягне добра конь.

 

12.07.1998

 

File 2     Home Page

 

2686     ЖАДАНЫ МОЙ

 

Цябе пад сэрцам я яшчэ нашу,

Але люблю аддана i бясконца,

Пяшчотнай ты зрабiў маю душу,

Ты для мяне цяпер – другое сонца.

 

Я чую, як гаворыш ты са мной,

Ты ведаеш смяюся я цi плачу,

Ты крыху пацярпi, жаданы мой,

Бо хутка я ужо цябе убачу.

 

Маё жыццё ты цалкам зменiш ўраз,

Бо з'явяцца прыемныя турботы.

Няхай хутчэй бяжыць патрэбны час,

Каб вызначыць дакладна, будзеш хто ты?

 

Дзяўчынка цi, хутчэй ўсяго, хлапчук,

Напэўна, ты чакаць ужо стамiўся?

Так хочацца, каб ў свет прыйшоў без мук,

Каб моцным i здаровым нарадзiўся.

 

17.07.1998

 

File 2     Home Page

 

2742     МIР

 

Мiж намi мiр падобны на вайну,

Таму заўжды зараджаны гарматы,

Калi памылку зробiш хоць адну,

Бiць пачынаюць цяжкiя снарады.

 

Б'юць моцна, не шкадуючы агню,

Каб амаль ўсё навокал зруйнавалi,

Iдзе змаганне зноў за вышыню.

Бой пройдзе, а якi мiр будзе далей?

 

Натягнуты, як тонкая струна,

Або такi, як тоўстыя канаты?

Пачнецца зноў суровая вайна

Цi змоўкнуць назаўжды цяпер гарматы?

 

Паганы мiр цудоўней, чым вайна,

I мець яго патрэбна намагацца.

Але цi будзе ў тым мая вiна,

Што прыйдзецца калiсьцi памыляцца?

 

21.08.1998

 

File 2     Home Page

 

2813     СВАЯ ТАЯМНIЦА

 

Пытаннi ёсць, што лепш не задаваць,

Бо ў вынiку адкрытага адказу

Добра ўжо больш не прыйдзецца чакаць,

Бо не прыдумаць горшую абразу.

 

Таму не трэба ведаць, што было,

У кожнага свая ёсць таямнiца,

Вялiкае адбыцца здатна зло,

Якое ў сне кашмарным не прыснiцца.

 

Бо веды здатны шчасце разбураць,

Мiнулае прайшло падобна рэху,

Хто здатны, нiбы Дон Жуан, кахаць,

Жыццё нiяк не пражыве без грэху.

 

Грэх быў або наперадзе яшчэ,

Але не трэба высвятляць пытанне,

Жыццё лагодна хай далей цячэ,

Бо веды здольны разбураць каханне.

 

14.10.1998

 

File 2     Home Page

 

2865     АДЗIНОКI

 

Непрыемна, калi адзiнокi,

Вельмi цяжка iсцi па Зямлi,

Значна болей цяжэйшыя крокi,

Як прыйдзе адзiнота ў сям'i.

 

Няма роднай душы ва ўсiм свеце,

Не пачуеш спагадлiвых слоў,

Як чужыя, i жонка, i дзецi,

Паратунку няма ад сяброў.

 

Бо сябры ёсць, як штосьцi iм трэба,

А як кепска – няма iх заўжды,

На душы без духоўнага хлеба

Адаб'ецца адзнака бяды.

 

Шлях жыццёвы адкрыты шырокi,

I людзей на iм шмат, без мяжы,

Але кепска, калi адзiнокi:

Побач роднай нiводнай душы.

 

14.12.1998

 

File 2     Home Page

 

2950     НЕДАВЕР

 

Абрыдла невядомасцi чакаць,

Лёд у душы хоць растае пакрыху,

Пытанне лепш адразу крута ўзняць,

Каб растапiць ад недаверу крыгу.

 

Бо недавер'е цiсне, нiбы прэс,

I хваляваннем напаўняе грудзi,

Здаецца, д'ябал у душу улез,

I доўгi час рабiць пакуты будзе.

 

Няўтульна у маёй душы цяпер,

Бясконца адчуваю толькi лiха,

Бо студзiць моцна душу недавер,

Хачу, хутчэй каб пачалась адлiга.

 

Малю цябе, нарэшце, мне павер,

Няхай каханне зноўку нас закружыць,

Хай знiкне, нiбы зданi, недавер,

Няхай ў душы квiтнеюць толькi ружы.

 

24.01.1999

 

File 2     Home Page

 

3056     АСЕННI СУМ

 

Квiтнее цёрн падобна кветкам слiвы,

Хто зблытае – пазнае шмат бяды,

Прыгожы белы цвет i сэрцу мiлы,

Ды даўкiя i кволыя плады.

 

Але, калi вясновае каханне

Ўбiрае белай кiпенню сады,

То не хапае сiлы для чакання,

Як слiва, цёрн здаецца малады.

 

Пазней спаткае горкi час расплаты,

Цёрн вяжа рот i коле без прычын,

Вясною усмiхалiся дзяўчаты,

Увосень сум нястрымны у жанчын.

 

20.03.1999

 

File 2     Home Page

 

3092     ГОРКАЯ ЗАГАНА

 

Бывае горкае каханне,

Сябе яно разбурыць ўшчэнт,

Не здатна спраўдзiцца чаканне,

Калi каханы – iмпатэнт.

 

Бяда i боль – калi каханы,

Бо скончыцца яднанне душ,

Але верадзяць сэрца раны,

Калi каханы ужо муж.

 

Каханне знiкне нечакана,

Муж непашкоджаны, жывы,

Ды вельмi горкая загана –

Лёс саламянай удавы.

 

6.04.1999

 

File 2     Home Page

 

3111     ЗАЛАТЫЯ ЧАСЫ

 

Я каханне пранёс праз гады,

Хаця срэбрам засыпала скронi,

Без цябе засумую заўжды,

Лепш трымаць у далонях далонi.

 

Ды пяшчотна далонi трымаць

I далей замiнае нам штосьцi,

Вiнаватага любiм шукаць,

Як здаралась не раз ў маладосцi.

 

Спрэчка нам – не замiнка кахаць,

Не мiнаюць часы залатыя,

Лепш ў далонях далонi трымаць,

Ды для гэтага мы – маладыя.

 

16.04.1999

 

File 2     Home Page

 

3118     ТОЛЬКI ВЕЦЕР

 

Галлё сагнула яблыня дадолу,

На ёй цудоўных яблык божы дар,

Ды не дала нiводнаму адмову,

Хоць i нязносны для яе цяжар.

 

Плады ўсе сокi з яблынi смакталi,

Каб мець i смак, i добрую цану,

Ды яблыкi, саспеўшы, пазляталi,

I яблыню пакiнулi адну.

 

Галлё гайдае толькi моцны вецер,

Наперадзе халодная зiма,

Таксама пакiдаюць мацi дзецi,

Ды шкода, як цяпла ад iх няма.

 

19.04.1999

 

File 2     Home Page

 

3119     ГАЛIЗНА ДУШЫ

 

Прыкрыць мажлiва цела голае заўжды.

Як затулiць сваёй душы галiзну?

Не ў змозе вопытны, не здатны малады,

Не прыстасуеш на яе бялiзну.

 

Як цалкам прапусцiць для выхавання час

I не здабыць каштоўнасцей маралi,

Душа, як голая, ёй не прыкрыцца ўраз,

Яна такой застанецца надалей.

 

Бяда, як галiзной знявечана душа,

Дабра чакаць дарма, бо немагчыма,

Памiж дабром i злом руйнуецца мяжа,

I дабрыня заўжды праходзiць мiма.

 

19.04.1999

 

File 2     Home Page

 

3242     ПРОСТАЯ СIСТЭМА

 

З'яўляецца ў сям'i дылема,

I можна кампрамiс шукаць,

Чым больш складаная сiстэма,

Цяжэй тым ёю кiраваць.

 

Калi далучыцца свякруха,

Ў сiстэмы стане больш свабод,

Дадасца i туга, i скруха,

I будзе цяжка ад нягод.

 

Як тэшча ускладнiць сiстэму,

То можа моцна дапячы,

Заўсёды лепей мець дылему,

Сваю сям'ю каб зберагчы.

 

18.06.1999

 

File 2     Home Page

 

3322     ЖАНОЧАЯ ПРЫРОДА

 

То кошачка цудоўная заўжды,

Пяшчота да якой ў душы i вера,

Ды ў рысь ператварыцца праз гады,

Цi будзе, як драпежная пантэра.

 

Жанчын змяняе вельмi крута час,

Хаця адна, кацiная парода,

Ды кошка была лепшаю з украс,

Драпежнаю што стала, вельмi шкода.

 

Заўсёды кошкi акружаюць нас,

Пакуль у iх дзявочая свабода,

Ды рыссю цi пантэрай стануць ўраз,

Такая ўжо жаночая прырода.

 

9.08.1999

 

File 2     Home Page

 

3446     ЯК У ЮНАЦТВЕ

 

Калi ад спрэчкi вельмi нечаканай

Ў душы ўтварыўся нежаданы лёд,

Шкада сябе, шкада сваёй каханай,

Затое прымiрэнне – нiбы мёд.

 

Растане лёд, збяжыць вадою ў рэчкi,

Адкрыецца абсяг для добрых слоў,

I стане значна лепей, чым да спрэчкi,

Пяшчотней i яшчэ мацней любоў.

 

Душу хоць спрэчка растрывожыць можа,

Ад болю вельмi цяжка, хоць крычы,

Але яна заўсёды дапаможа

Каханне, як ў юнацтве, зберагчы.

 

10.11.1999

 

File 2     Home Page

 

3448     БЕРАГI

 

Калi ў крынiцы вельмi шмат вады,

З яе выток рачулка пачынае,

I побач берагi яе заўжды,

Здаецца, iх нiшто не раз'яднае.

 

Але праз крок, а можа праз другi,

Зусiм пустыя пачынаюць спрэчкi,

I з кожным крокам далей берагi,

Адлегласць будзе значнай ў дэльце рэчкi.

 

На жаль, так i ў каханнi праз гады,

Адзiнае ў вытоках утваралi,

Мiж берагамi з часам больш вады,

Адлегласць пашырацца будзе далей.

 

11.11.1999

 

File 2     Home Page

 

3449     ВIШНЯ

 

Прыгравала сонейка прыветна,

Бо вясна ўвайшла ў свае правы,

Расквiтнела вiшня непаметна,

Ў белых кветках з ног да галавы.

 

Кветак распусцiлася багата,

Iм квiтнець хацелася ўвесь час,

Ды было кароткiм вельмi свята,

Бо пялёсткi вецер здзьмуў ураз.

 

Выгляд вiшнi горды быў i смелы,

Кветкi знiклi, настрой хутка згас,

У нявест сукенак колер белы,

Ды iх адзяваюць толькi раз.

 

12.11.1999

 

File 2     Home Page

 

3469     ПЯШЧОТА

 

У шэразе здарэнняў i падзей

Ў душу прыходзiць цяжкая маркота,

Ды не iснуе лекаў даражэй,

Чым любая для кожнага пяшчота.

 

Амаль што нагарода, для дзяцей

Ласкавыя пачуць ад мамы слоўцы,

Нiчога для душы няма мiлей,

Як бацька гладзiць сына па галоўцы.

 

Душы хай вельмi горка ад падзей,

Але яна мець можа слодыч мёду,

Магчыма, нават значна саладзей,

Калi адчуе ласку i пяшчоту.

 

24.11.1999

 

File 2     Home Page

 

3480     ЯК РУБIН

 

Матыль прыемна вабiць, як рубiн,

Бяскрыўдны i прыгожы ён без меры.

Чаму камар, фактычна яго сын,

Задужа злосны i занадта шэры?

 

Камар малы, ды робiць шмат бяды,

Выходзiць, што няпраўду кажуць людзi,

I прымаўка праўдзiва не заўжды:

Па яблынi заўсёды яблык будзе.

 

Стаць добрым чалавекам здатны сын,

Бо будзе ён ад кепскiх вадаў вольны,

I лёс яго заззяе, як рубiн,

Хоць бацька добры прыклад даць не здольны.

 

6.12.1999

 

File 2     Home Page

 

3540     БОЖЫ ДАР

 

Слёзы навярнулiсь, як дажджынкi,

Для душы яны – сапраўдны дар,

А пасля пабег, нiбы са скрынкi,

Градам ачышчаючы нектар.

 

Мокры твар, пачырванелi вушы,

А сляза, нiбы крышталь, бяжыць,

Слёзы прадугледжаны, каб душы

Ад пакут i болю баранiць.

 

Дождж прайшоў, i разышлiся хмары,

I заззяў, як сонца, мiлы твар,

Слёзы – не адзнака божай кары,

Бо яны – каштоўны божы дар.

 

9.01.2000

 

File 2     Home Page

 

3545     БРУД ЮНАЦТВА

 

Адвечныя каштоўнасцi маралi

Цяпер, напэўна, страцiлi свой сэнс,

Раней цнатлiвасць пiльна зберагалi,

Ў наш час бяспечны выбiраюць секс.

 

Амаль зусiм бяссорамнымi сталi,

Не разабрацца ў шэразе падзей,

Гатуем сем'янiнаў, каб кахалi,

Цi для Еўропы геяў i блядзей?

 

Мо я i неправы, сцвярджаць не буду,

Ды прыйдзе час яшчэ пашкадаваць,

Хто зведаў у юнацтве безлiч бруду,

Сям'i таму ужо не збудаваць.

 

10.01.2000

 

File 2     Home Page

 

3587     ЗНАЙДЗIСЯ, МАМА!

 

Чаму iнстынкт заўжды высокародны?

Ён свету дан жывёльнаму павек,

Але учынак кепскi i нягодны,

Хоць мае розум, робiць чалавек.

 

Бо да дзяцей шмат у жывёл пяшчоты,

Жыццём сваiм iх здатны баранiць,

Ў сiроцкiх словах колькi ёсць маркоты:

«Знайдзiся, мама!» – як набат гучыць.

 

Ды часам у людзей няма турботы,

З уласнымi дзяцямi чыняць жах,

Неверагодна, ды ў наш час сiроты

Жывуць без ласкi пры жывых бацьках.

 

24.01.2000

 

File 2     Home Page

 

3639     ПЯСЧАНЫ БЕРАГ

 

Аб скалы хваля б'ецца цэлы час,

Але пясок заўжды ласкава лiжа,

Разбураць камнi хвалi, хоць не ўраз,

А на пяску пануе толькi цiша.

 

Пясок змяняе хутка выгляд свой,

Якая б хваля не прыйшла крутая,

Працяглы нават здарыцца прыбой,

Ды бераг некранутым выглядае.

 

Заўжды любоў каб моцнаю была,

I поплеч крочыў ўсё жыццё каханы,

Не трэба быць такою, як скала,

Надзейней значна бераг мець пясчаны.

 

18.02.2000

 

File 2     Home Page

 

3667     НАСIЛКI

 

Ёсць справы, дзе адзiн – не воiн ў полi,

I дапамогi прыйдзецца прасiць,

Бо аднаму не справiцца нiколi

Насiлкi вельмi цяжкiя насiць.

 

I у каханнi трэба толькi пара,

Прывабны шлюбны, як вясна, саюз,

Дзiвосны i прыгожы, нiбы мара,

Ды з часам на насiлках будзе груз.

 

Ўдваiх iх можна несцi без турботы,

Ды часам прыйдзе у жыццё мана

I горкiя нялёгкiя нягоды,

Але насiлкi цягне ўжо адна.

 

29.02.2000

 

File 2     Home Page

 

3711     ГОЛАС

 

Гучаў твой голас, як ручай вясновы,

Было багата ў iм салодкiх слоў,

I гоман быў прыемны адмысловы,

Бо словы гаварыла мне любоў.

 

Каханне згасла, i змянiлiсь словы,

Цудоўная пяшчотнасць знiкла ўраз,

Стаў голас па-асенняму суровы,

У словах мора крыўды i абраз.

 

Журчаў каб голас, як ручай вясновы,

Асеннiх не было ў iм халадоў,

Каб радасць ад лагоднай мець размовы,

Патрэбна зберагаць сваю любоў.

 

18.03.2000

 

File 2     Home Page

 

3726     КАЗЫРНЫ ТУЗ

 

Пяшчотнасць – вось казырны туз кахання,

Калi яго ў гульнi не прымяняць,

Каб выйграць, марным будзе намаганне,

Шасцёркай простай добра не згуляць.

 

Душа праз час, без сумнiву, астыне,

Хоць вогнiшча палала – прагарыць,

Каханне без пяшчоты хутка гiне,

Яе лепш ўдосталь любым падарыць.

 

Не зробiць лёс крутыя павароты,

I моцным будзе, як скала, саюз,

Калi не шкадаваць зусiм пяшчоты,

Яна ў каханнi – як казырны туз.

 

25.03.2000

 

File 2     Home Page

 

3765     ПЯШЧОТАЙ ЗА ПЯШЧОТУ

 

Можна i пяшчотна, i ласкава,

Ды не паварушыцца язык,

Таму пачынаецца навала,

Шпiлькi падпускаць ён толькi звык.

 

Ды, калi душу хто моцна коле,

Доўжыцца руйнуючы працэс,

Аднаго уколу ўжо даволi,

Каб пачаўся абаронны стрэс.

 

Зброя вельмi моцная – пяшчота,

Як з пяшчотай словы гаварыць,

То пяшчотай адказаць ахвота,

Хочацца i песцiць, i любiць.

 

7.04.2000

 

Апошні верш     File 2     Home Page