2. Радасць -- як полымя, можа і згаснуць... (100 вершаў)

2. Радасць – як полымя, можа і згаснуць... (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

2034     ДОБРАЕ

 

Часы юнацтва. Вабяць летуценнi

I казачны ў жыццi малююць край,

Здаецца, што праз нейкiя iмгненнi

Апынiцца ля ног сапраўдны рай.

 

Ляцяць iмклiва мары маладосцi,

Ды яваю не робяцца яны,

Не можа рай ажыццявiцца штосьцi,

I бачацца часцей юнацтва сны.

 

Жыццё не ўцешыць i не прыгалубiць,

I летуценняў больш зусiм няма,

Хаця душа, як i раней, iх любiць,

Ды не прыходзяць, клiкаць iх дарма.

 

Як добрага няма на самай справе,

Сустрэць яго магчыма толькi ў сне,

Хай добрае прыходзiць хоць ў уяве,

Бо гэта лепей, чым зусiм мiне.

 

12.04.1997

 

File 3     Home Page

 

2081     НЕ ДАГАРЭЛА

 

Дагарае свечка, дагарае,

Скончыўся даўно апошнi баль,

Хоць павольна, воск з яе збягае,

I падсвечнiк блiзiцца, на жаль.

 

Як далёка быў яшчэ падсвечнiк,

То здавалась: ёй канца няма,

Што жыццё бясконцым будзе, вечным,

Але спадзявацца так дарма.

 

Бо збягае воск, не супынiцца,

Кожнай кропляй трэба даражыць,

Што згарэла, ўжо не аднавiцца,

Ды яшчэ цяпло дае, каб жыць.

 

Дагарае, ды не дагарэла,

Хаця цемры блiзiцца мяжа,

Яшчэ радасць здатна знайсцi цела,

Яшчэ шчасце здольна мець душа.

 

25.05.1997

 

File 3     Home Page

 

2128     РАЗАРВАЦЬ АКОВЫ

 

Адвечна два iснуюць антыподы,

Для радасцi душа цi для тугi,

Нiколi памiж iмi няма згоды,

Адзiн перамагае цi другi.

 

Калi не грэе радасцю каханне,

Туга прыходзiць у душу сама,

За радасць трэба цяжкае змаганне,

Душы спакою без яе няма.

 

Чакаць не трэба радасцi нiколi,

Душу трымаць ў маркоце i журбе,

Каб радасцi было заўжды даволi,

Яе здабыць патрэбна ў барацьбе.

 

Чаканне бессэнсоўнае стамiла,

Яго аковы трэба разрываць,

Душу каб радасць светлая залiла,

Тугу патрэбна хутка выганяць.

 

9.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2129     ЗДАЛЁК

 

Як вабiць сонца i як клiчуць зоры!

Але па iм не зробiш нават крок.

А ноччу след ад месяца на моры!

Краса заўжды бяспечная здалёк.

 

Нiколi сэрца радасць не пакiне,

Бо выгляд прыгажосцi дарагi,

Здалёк цудоўны айсбергаў вяршынi,

На горных схiлах вечныя снягi.

 

Ў душы ад прыгажосцi ўздым няспынны,

Ды побач здатна даць краса урок,

Ўсяго мiлей прыгожыя жанчыны,

Але, калi на iх глядзець здалёк.

 

Краса заўсёды зблiзку небяспечна,

Няўтульна яе побач адчуваць,

Душу краса хоць моцна вабiць вечна,

Яе здалёк прыемней назiраць.

 

11.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2130     ПРЫГАЖОСЦЬ ЖАНЧЫН

 

Прыгажосць жанчынам робiм мы, мужчыны,

Iм прыемна позiрк хцiвы адчуваць,

Як сланечнiк к сонцу, голавы павiнны

Паварочваць хутка, каб красу ствараць.

 

Было б вельмi сумна, каб не памячалi

Як iдзе красуня ў лепшыя часы,

Прыгажосць жанчыны каб не адзначалi,

У жанчын, напэўна, менш было красы.

 

I жанчыны многа пацярпелi б лiха,

Зброя iх паблякла б, боль бы быў ў душы,

Ёсць як хцiвы позiрк, з'явiцца i пыха,

Прыгажосць ствараем, нiбы мiражы.

 

Нiкуды не дзецца, але ёсць рэальнасць,

Прыгажосць чаруе, нібы маг, мужчын,

Прыгажосць жанчыны – толькi секуальнасць,

Позiркi ствараюць прыгажосць жанчын.

 

11.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2131     ПРЫЦЯЖЭННЕ

 

Вечны рух, бо да iншага цягнецца пол,

Ён, звычайна, не круцiць планету,

Называюць яго вельмi проста: «Любоў»,

Яна – цуд самы значны сусвету.

 

Дзiўны цуд прадаўжае бясконца жыццё

Ўсiх iстот на Зямлi ад стварэння,

Творчай думцы даваў i дае развiццё,

Бо каханне – крынiца натхнення.

 

Прыцяжэнне Зямлi. Моцна цягне любоў.

Адно вечна, другая – iмгненне,

Але колькi пяшчотных i радасных слоў

Выклiкае ў душы прыцяжэнне.

 

Прыцяжэнне людзей, лепей што ёсць ў жыццi?

Колькi ў iм захавана сакрэтаў!

Лепш і тэмы для вершаў нiдзе не знайсцi,

Яна вабiць адвечна паэтаў.

 

13.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2150     НЯБАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Пялёсткi вельмi вабныя у ружы,

Але калючак сцерагчыся след,

Ўсё бачна звонку, ды не бачны душы,

Надзейна ў iх схаваны цэлы свет.

 

Нялёгка разабрацца з тайным светам,

Ён радасцi выток або тугi,

Душа цвiце вясновым вабным цветам

Цi ў ёй заўжды зiмовыя снягi.

 

Краса душы – падстава для патолi,

Ды мiж красой i некрасой – мяжа,

Не здатна бачыць прыгажосць нiколi

Ў другой душы халодная душа.

 

Дае для сэрца прыгажосць натхненне,

Але iснуе у яе сакрэт:

Яна не бачна у адно iмгненне,

Яе пабачыць, хто ў душы паэт.

 

20.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2152     АДВЕЧНА ЖЫЦЬ

 

Шчодра зямлю сонца абпякала,

Хмары далi ёй даволi пiць,

Каб адвечна жыта красавала,

Бо нiяк iначай не пражыць.

 

Дзень i ноч змяняюцца бясконца,

Каб рабiць, пасля адпачываць,

I зямлi святло даруе сонца,

Каб змаглi раслiны вырастаць.

 

Кожны дзень змяняецца надвор'е,

Сумаваць душы каб не прыйшлось,

Ноччу ярка свецяцца сузор'i,

Каб адчулась свету прыгажосць.

 

У аблiчча дзьме ласкавы ветрык,

I аблокi гонiць над зямлёй,

Нам зямля свае аддала нетры,

Каб адвечна жыць маглi на ёй.

 

20.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2158     СЕКСУАЛЬНЫЯ ФАНТАЗII

 

Ёсць два жыцця: адно жыццё для цела,

А iншае – выключна для душы,

Адно заўжды рэальнасць толькi мела,

Фантазiй у другога – без мяжы.

 

Душа заўсёды праўду гаварыла

I з целам была ў жорсткай барацьбе,

А цела цэлы час душу дурыла,

Выгадваючы лепшы стан сабе.

 

Ды часам для душы здаралась свята,

Як цела ад жадання пёк пажар,

Фантазiй сексуальных ў ёй багата,

Такi душа для цела робiць дар.

 

Усё недасягальнае для цела

Душа заўсёды зробiць для яго,

Секс ў марах прапануе вельмi смела,

Не скрыўдзiць цела каб нi ў чым свайго.

 

22.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2176     СЕКСУАЛЬНЫЯ СНЫ

 

Сексуальнвя сны хоць i зданi –

Неад'емная частка быцця,

Яны – першая школа кахання

I узор палавога жыцця.

 

Хаця глупства, ды зроблена лоўка,

Бачым вабныя сны нездарма,

Для кахання яны – падрыхтоўка,

I рыхтуе прырода сама.

 

Ў глыбiнi генетычнага кода

Ўсе запiсаны тайны яе,

Да кахання нас клiча прырода

I урокi наяўна дае.

 

Хоць i глупства, але непагана

Паглядзець сексуальныя сны,

Бо заўсёды цi позна, цi рана

Ўжо рэальнасцю стануць яны.

 

27.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2182     МЯЖА РАДАСЦI

 

Зiмой знiшчае стома ад маркоты,

Душу калючым снегам замяло,

Няма цудоўнай радаснай пяшчоты,

Вакол без перашкод гуляе зло.

 

А хочацца вясны чароўнай ззяння,

Каб снег збег ручаямi ў плынi рэк,

Пяшчотнага i палкага кахання,

I шчасця, толькi сталага, павек.

 

Глядзiш баявiкi – бясконца смерцi,

Заўжды герой галоўны – рэвальвер,

Iх негатыўны ўплыў нiчым не сцерцi,

Бо выхавацца можа жорсткi звер.

 

Для радасцi павiнна быць мастацтва,

Не для таго, каб зло прыйшло ў душу,

I мастакам патрэбна пастарацца

Не пераходзiць радасцi мяжу.

 

29.07.1997

 

File 3     Home Page

 

2231     МЕЦЬ МЭТУ

 

Ўсе ведаюць – смяротнае жыццё,

Але каго хвалюе вельмi гэта?

Рух дзеям надае не небыццё,

Крылатая наперад клiча мэта.

 

Яна прывабна свецiць, як маяк,

I выклiкае у душы жаданне,

Бо без мэты не абысцiсь нiяк,

Бяскрыласць – час смяротнага чакання.

 

Каб адхiлiць нязваную бяду,

I ад жыцця мець толькi асалоду,

Абавязкова трэба мець мэту,

Знайсцi яе не упускаць нагоду.

 

Мэта хай будзе нават i малой,

Але ў жыццi упэўнена трымае,

Адразу доля стане залатой,

Бо скон мэта упарта адсувае.

 

19.08.1997

 

File 3     Home Page

 

2238     У ПЕРШЫ РАЗ

 

Я ад рашэння добрага шчаслiвы,

Як перайду вядомага мяжу,

Бо лепшаму няма альтэрнацiвы,

Бо вабiць яно вока i душу.

 

А лепшае зрабiць – зусiм не жарты,

Шмат працы трэба i душэўных страт,

Ды творчы падыход заўсёды варты,

Бо вынiку яго бясконца рад.

 

Не шкода часу, працы анi сiлы,

Бо сэрца не ахуталась журбой,

I вырастаюць ад натхнення крылы,

Калi сам задаволены сабой.

 

Майстэрства вымагае заўжды справа,

Таму вучыцца трэба цэлы час,

Хаця рабiў яе ў жыццi нямала,

Рабiць патрэбна, нiбы ў першы раз.

 

24.08.1997

 

File 3     Home Page

 

2256     ПЕСНI ЮНАЦТВА

 

Кахання светлага уздым,

Бясконца хочацца быць разам,

Жаданне знiкне, нiбы дым,

Каханне прагарае з часам.

 

Ў нябёсы толькi вабiць шлях,

Магутныя у мары крылы,

Ды з часам толькi сум ў вачах,

Спакой для сэрца болей мiлы.

 

Юнацтва незабыўны час,

Цудоўныя жыцця iмгненнi,

Гарэў агонь, ды цалкам згас,

Ачахлi думкi ды iмкненнi.

 

Ў юнацтва песнях шмат красы,

I зберагаць iх сэрца просiць,

Прыходзяць iншыя часы,

I песнi новыя прыносяць.

 

30.09.1997

 

File 3     Home Page

 

2300     САКРЭТ МАЛАДОСЦI

 

Мяне нiчым ўжо болей не здзiвiць,

Бо многа жыў i бачыў вельмi многа,

Ды позiрк здатны свой яшчэ спынiць

На лепшым з усяго стварэння Бога.

 

Аднолькава гляджу на ўсiх людзей,

Але заўжды хвалюе стан дзявочы,

Абрысы прыцягальныя грудзей,

Прыгожы твар, душы люстэрка – вочы.

 

Цанiлась прыгажосць ва ўсе часы,

Таму заўжды прыемна мець нагоду

Замiлавацца ад людской красы,

I ад здзiўлення зведаць асалоду.

 

Здзiўляцца добра, як глядзiш на свет,

Калi цябе яшчэ хвалюе штосьцi.

Мо ў гэтым заключаецца сакрэт

Ад ўзросту незалежнай маладосцi?

 

12.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2304     ПАКIНУЦЬ СЛЕД

 

Не кожнаму ў жыццi i не заўжды

Пакiнуць памяць пра сябе ўдаецца,

Засталiся каб добрыя сляды,

Было каб людзям чым душой сагрэцца.

 

Святло каб зарадзiлась у душы,

I каб яно гадоў праз сотню грэла,

Не трэба складаць ўзнёслыя вершы,

А дастаткова выгадаваць дрэва.

 

Змянiлi б выгляд нашы гарады,

I вёскi ўбор зялёны свой змянiлi,

Зямлю ператварылi б у сады,

I гарачэй свой родны край любiлi.

 

Не кожны здатны ў рукi ўзяць пяро,

Для творчасцi мець трэба падрыхтоўку,

Каб след пакiнуць i зрабiць дабро,

То дастаткова ў рукi ўзяць рыдлёўку.

 

14.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2308     АДЗНАКI ЎЗРОСТУ

 

Зямлю таптаць, напэўна, небагата,

Гады патрэбна ўжо з канца лiчыць,

Дзень нараджэння быў калiсьцi свята,

Цяпер яго магло б зусiм не быць.

 

Дзень нараджэння цяжкi сум прыносiць,

Ад успамiнаў кепска на душы,

Ён нагадае, нават загалосiць:

К смяротнай наблiжаешся мяжы.

 

Дзён нараджэння ўжо прайшло нямала,

Раней было iх радасна чакаць,

А зараз сустракацца нецiкава,

Не хочацца пра лiчбу ўспамiнаць.

 

Без слаўных дат магчыма жыць папросту,

З канца лiчыць свайго жыцця гады,

Адкiнуць цалкам лепш адзнакi ўзросту,

Каб маладым застацца назаўжды.

 

16.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2311     ВЫБАР

 

Усё цудоўна у жыццi,

Але жыцця занадта мала,

Каб змог усе шляхi прайсцi,

Было б дзе вабна i цiкава.

 

Таму патрэбна выбiраць:

Дзе неабходней будзе праца,

Каго аддана пакахаць,

I чым у вольны час займацца.

 

Была каб радасць у вачах,

Лепш не змяняць свае дарогi,

Адразу трэба выбраць шлях,

Якi вядзе да перамогi.

 

Не дасягнуць ў жыццi мэты,

Шляхi змяняць як намагацца,

Бо марна страцяцца гады,

Калi па ўсiх шляхах бадзяцца.

 

17.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2316     САЛАДЗЕЙ ЗАЎЖДЫ

 

Розныя бываюць пацалункi,

Але саладзей i гарачэй

Тыя, што прыходзяць, як дарункi,

На працягу месячных начэй.

 

Праваджаеш мiлую дахаты,

I чакаеш падарунак свой

Шчасцем i пяшчотаю багаты,

Ды свiдруе сэрца неспакой.

 

Калi вусны з вуснамi сальюцца,

Зоркi загараюцца ярчэй,

Сэрцы, яе на марафоне, б'юцца

На працягу месячных начэй.

 

Пацалункi розныя бываюць,

Хоць прайшлi юнацкiя гады,

Ды нiколi iх не забываюць,

Значна саладзей яны заўжды.

 

22.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2320     ШЛЯХ ПАД ГАРУ

 

Як пад гару вядзе час, а не ўгору,

На спуску каб не адчуваць бяду

I мець ў жыццi надзейную апору,

Патрэбна вызначаць сабе мэту.

 

Не будзе выглядаць спуск вельмi хуткiм,

Сустрэцца можа менш лiхiх часiн,

Удасца шлях зрабiць занадта гнуткiм,

Ператварыць яго у серпанцiн.

 

Шлях стане i прывабным, i прыгожым,

Хоць пад гару прыходзiцца iсцi,

Мэта яго аблегчыць дапаможа,

I радасць падаруе у жыццi.

 

Што пад гару iдзеш, не адчуваеш,

Цудоўны надта вынiк ад мэты,

Бо крок за крокам фiнiш адсуваеш,

Душою застаешся малады.

 

24.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2321     ЧАРОЎНЫЯ РУСАЛКI

 

Гляджу я не на кожную жанчыну,

Але, калi ўжо паглядзець прыйшлось,

То атрымаю радасцi данiну,

Бо бачу прыгажосць яе наскрозь.

 

Не замiнае позiрку адзенне,

Як нават ў шубу ўхутала зiма,

Няма зусiм нiякага значэння,

Адзенне ёсць, або зусiм няма.

 

З'яўляецца чароўная русалка,

Выходзiць, нiбы здань, з марской вады,

Брыльянту не патрэбная апраўка,

Ад бляску ў сэрцы грукат малады.

 

Не памячаць красу няма прычыны,

Бо позiркам не перайсцi мяжу,

Цудоўныя анёльскiя жанчыны

Даюць уздым i ўзнятасць у душу.

 

24.10.1997

 

File 3     Home Page

 

2345     ПЕРШЫ СНЕГ

 

Не супынiць гадоў iмклiвы бег,

I срэбра заiскрылася на скронях,

Мой першы снег, iдзе мой першы снег,

Не растаюць сняжынкi на далонях.

 

Апалi мае першыя снягi,

З'явiлась бездакорная прыкмета:

Час надыходзiць смутку i тугi,

Пачалась восень, за плячыма лета.

 

Ды першы снег не прынясе бяды,

Як замець пойдзе, будзе больш маркоты,

Iдуць на схiл жыццёвыя гады,

Засыпяць скронi белыя сумёты.

 

Хоць снег прайшоў, тугi няма анi,

Хай будзе срэбра рэдкае на скронях,

Суровая зiма ўдалечынi,

Мой першы снег не растае ў далонях.

 

9.11.1997

 

File 3     Home Page

 

2355     ЗАКАХАНАСЦЬ

 

Наперадзе бяжыць к уцехам шлях,

Як позiрк выпадкова заблукае

На твары, вабных сцёгнах цi грудзях,

Прыгожае упарта выбiрае.

 

Ад прыгажосцi ўзнёслая душа,

I радасць б'е, як моцная крынiца,

Але прыходзiць сумная мяжа,

Краса жанчын у снах цудоўных снiцца.

 

Бо прыгажосць хвалюе да пары,

Душа ў нябёсах болей не лятае,

I позiрк, як паходня на ветры,

Гарэць не можа болей i згасае.

 

Ў жанчыну закаханасць i ў жыццё,

Як больш Амур не б'е стралою ў грудзi,

Прыходзiць абыякавасць ў быццё,

Жыць можна, але радасцi не будзе.

 

23.11.1997

 

File 3     Home Page

 

2369     РОДНЫ ДОМ

 

Адведаў вёскi, гарады,

Але ад iх меў толькi стому,

Ды сэрца ёкае заўжды,

Калi вяртаюся дадому.

 

Шукаць спакой душы дарма,

Яна чужыну адчувае,

Нiчога лепш, чым дом, няма,

Заўсёды ён мяне чакае.

 

Заўжды згадаеш аб былом,

Дае такую дом нагоду,

Сагрэе ён мяне цяплом

I дасць для сэрца асалоду.

 

Мой родны кут, бацькоўскi дом!

Усёй душой к табе iмкнуся,

Сустрэнеш ты мяне дабром,

Дзе б я не быў, к табе вярнуся.

 

3.12.1997

 

File 3     Home Page

 

2388     АДЗЕННЕ

 

Адзенне шчыльна затуляе

Красу жанчын – цудоўны дар,

У шубе позiрк заблукае,

Бо бачны толькi мiлы твар.

 

Калi сукенка на жанчыне,

Хвалюе ўжо грудзей абрыс,

Ахвяру позiрк не пакiне,

Бяжыць па сцёгнах хутка ўнiз.

 

Прыемна бачыць ножкi ў мiнi,

На ўсю iх даўжыню амаль,

Цудоўней назiраць ў бiкiнi,

Ды iх не носяць скрозь, на жаль.

 

Адзенне не дае спакою,

Бо вельмi хочацца заўжды

Жанчыну уявiць такою,

Як Афрадзiту ля вады.

 

22.01.1998

 

File 3     Home Page

 

2404     АПОШНI КРОК

 

Калi яшчэ далёка да мэты,

Яна гарой высокаю здаецца,

Калi вышэй падняцца, то заўжды

Ўсё меней да вяршынi застаецца.

 

Як цалкам пакарыцца вышыня,

Вакол прастора, як ў адкрытым полi,

Хаця чакаў, як цуд, такога дня,

Але ўсё роўна шчасця не даволi.

 

Наадварот, адчуецца бяда,

Бо вышыня далiнаю здаецца,

Ўдалечынi зноў iншая мэта,

Душа упарта да яе iмкнецца.

 

Святло зноў, як маланка, у вачах,

Намер i зараз можа быць парожнi,

Занадта моцна вабiць цяжкi шлях,

Ды шчасця не прыносiць крок апошнi.

 

12.02.1998

 

File 3     Home Page

 

2448     СПАДАРОЖНIК

 

Ў цягнiках сяброў не выбiраюць,

Як прызначыць доля, так iдзе,

Хоць красуню у купэ чакаюць,

Ды заўжды не тое пападзе.

 

Стане нецiкаваю дарога,

Як не тое лёсам нам дано,

Гаварыць не хочацца нiчога,

Моўчкi лепей назiраць ў акно.

 

А калi лёс падаруе тое,

Знiкне непрыемная мяжа,

I дарога стане залатою,

Запяе ад радасцi душа.

 

Заспяваюць песню шчасця рэйкi,

I заслона прападзе iмжы,

Спадарожнiк як не абы-нейкi,

Шлях заўсёды любы для душы.

 

3.03.1998

 

File 3     Home Page

 

2466     РАЙ У ДУШЫ

 

Не трэба мне нi пекла, анi раю,

I вечнага жыцця не трэба мне,

Я сам сабе цудоўны рай ствараю,

I ведаю: душу ён не мiне.

 

Навокал пекла будзе хай бясконца,

Магу сабе ствараць рай у душы,

Каб ззяла ў ёй заўсёды ярка сонца,

Не падаў дождж i не было iмжы.

 

Калi спаткае час не лепшы самы,

Ён здатны зачапiць душу за край,

На сонцы нават цьмяныя ёсць плямы,

Хай прыйдзе кропля пекла ў любы рай.

 

Як рай ў душы – аблашчыць асалода,

Салодкае жыццё ўвесь час, як мёд,

Як уварвацца пеклу ёсць нагода,

Душа сумуе цяжка ад нягод.

 

14.03.1998

 

File 3     Home Page

 

2474     ЗОРАЧКI Ў ВАЧАХ

 

Калi пражыць дзень цалкам удаецца,

Каб настрой свой зусiм не сапсаваць,

Ласкава ў небе сонейка смяецца,

Цудоўна зоркi ноччу зiхацяць.

 

I свежы вецер ветрыкам здаецца,

Мароз занадта шчокi не пячэ,

Дождж не сячэ, лагодна з хмаркi льецца,

Ды многа чаго добрага яшчэ.

 

I хочацца вiтаць усiх усмешкай,

Бо весялосцi – нiбы ад вiна,

Iдзеш шырокiм шляхам, а не сцежкай,

I на душы чароўная вясна.

 

Як зберагчы настрой свой удаецца,

Наперадзе ў жыццi – цудоўны шлях,

Тужыць душы ужо не давядзецца,

Бо сонейка i зорачкi ў вачах.

 

18.03.1998

 

File 3     Home Page

 

2518     КРАСА ЖАНЧЫН

 

Няма сяброў на густ i колер,

Яшчэ на водар i на смак,

Каму мiлей лугi i поле,

Каму дубровы i сасняк.

 

Каму бландзiнка цi брунетка,

Каму чароўная кума,

Або прыгожая суседка,

Адзiных поглядаў няма.

 

Хто лезе на вяршынi ў горы,

Хто хоча паглядзець здалёк,

Каму мiлей купацца ў моры,

Бо вабiць залаты пясок.

 

Як на мяне, то ўсё цудоўна,

Перабiраць няма прычын,

Шмат прыгажосцi, безумоўна,

Але люблю красу жанчын.

 

3.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2532     ГАРМАНIЧНАЕ КАХАННЕ

 

Калi вясной агонь душу пячэ,

I льецца вакол радасная песня,

То не каханне стрэнулась яшчэ,

А толькi яго раннее прадвесне.

 

Ды цяжка зберагчы агонь праз час,

Каб полымя цудоўна зiхацела,

Касцёр каб паступова не пагас,

Як возьме у палон каханне цела.

 

Калi ў адносiнах гармонii няма,

Абавязкова дойдзе да маразму,

Бо намаганнi прападуць дарма,

Секс кепскi без жаночага аргазму.

 

Каб ад кахання толькi радасць мець,

Аб холад не разбiлася жаданне,

I сэрцу ад абразы не шчымець,

Патрэбна гарманiчнае каханне.

 

11.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2536     ВЯСНА СПАЗНIЛАСЬ

 

Вясна, праменi сонца кiне,

Зазелянее ўраз мурог,

Навокал будзе безлiч мiнi,

I шмат прыгожых стройных ног.

 

Натхненне прыйдзе да мужчыны,

Любоў прыродаю дана,

Ў тым вiнаватыя жанчыны,

Зусiм не сонца i вясна.

 

Нiколi сэрца не астыне,

Не з'есць ушчэнт пачуццi ржа,

Як хваляванне ёсць ад мiнi,

Як любiць прыгажосць душа.

 

Вясна, жанчыны, мiнi, ногi,

Ад iх не адарваць вачэй,

Але вясна спазнiлась трохi,

Няхай iдзе яна хутчэй.

 

13.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2546     ПРЫЦЯЖЭННЕ МIНI

 

Ад прыгажосцi сэрца не астыне,

Хоць скронi снегам густа замяло.

О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,

Вас у маiм юнацтве не было.

 

Калi вясна з жанчын адзенне скiне,

I сэрца палыном не зарасло,

Ў любым узросце расхвалююць мiнi,

Цудоўна, як натхненне не прайшло.

 

I радасць, як паводка, ўраз нахлыне,

Як быццам паднiмаюсь на крыло,

Глядзець бясконца хочацца на мiнi,

Да iх жаданне позiрк прывяло.

 

Хай мода цуд чароўны не пакiне,

Каб сэрца ад красы заўжды гуло.

О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,

Вас у маiм юнацтве не было.

 

18.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2558     ШЫРОКI ПРАКОС

 

Ад смутку i тугi няма пагрозы,

I моцна вабiць, як раней, краса,

Раблю ў жыццi шырокiя пракосы,

Спявае i звiнiць мая каса.

 

Але бясконца на шляху каменне,

Хоць намагаюсь адкiдаць iх ўбок,

Не гледзячы на ўсё маё уменне,

Туплю касу на валунах праз крок.

 

А хочацца, каса была каб вострай,

Ды на каменнi я яе саджу,

Рабiць пракос становiцца няпроста,

Хаця вакол уважлiва гляджу.

 

Але кашу жыццёвыя нягоды,

Таму няма нi смутку, нi тугi,

Раблю пракос шырокi свой заўсёды,

I лёс не намагаюсь мець другi.

 

22.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2563     ЖЫЦЦЁ СЦВЯРДЖАЕ

 

Жыццёсцвярджальны аргумент:

Жучок маленькi поўз без страху,

Зiма жыццё знiшчала ўшчэнт,

Вясна ўсiх аднаўляе з праху.

 

Зiма халоднаю была,

Таго жучка – амаль нiчога.

Вясна жыццё ў рух прывяла,

Якая сiла у жывога!

 

Лятаюць матылькi, як пух,

Iх да жыцця вярнула сонца,

Вакол руплiвы, жвавы рух,

Так будзе доўжыцца бясконца.

 

Жыццё не ведае пагроз,

Вясна прыроду абуджае,

Зiма не страшна i мароз,

Само жыццё аб там сцвярджае.

 

23.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2624     ДАЛЁКА ДА СНЯГОЎ

 

Вясна прабегла, як у сне,

Стралою прамiльгнула лета,

Ды восень паказала мне,

Што песня цалкам не дапета.

 

Зрывае вецер з дрэў лiсты,

Ссыпае золата пад ногi,

Саспелi добрыя плады,

Хоць восень крочыць рана трохi.

 

Ды ззяе сонейка ўвесь час,

Яшчэ не надышлi марозы,

Запал вясны ў душы не згас,

Пакуль няма такой пагрозы.

 

Яшчэ далёка да снягоў,

Падобна восень на прадвесне,

Таму бясконца зноў i зноў

Складаю аб каханнi песнi.

 

18.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2655     СВАЯ СЦЯЖЫНКА

 

Я вузкай сцежкаю iду,

А дзесьцi побач шлях шырокi.

Знайду яго цi не знайду,

Мо да яго засталiсь крокi?

 

Але запал зусiм ачах,

Упарта болей не шукаю

Шырокi i прыгожы шлях,

I цуд дзiвосны не чакаю.

 

Знайду яго цi не знайду?

Нiшто наперад невядома,

Ад пошукаў цярплю бяду,

Бо ад няўдач на сэрцы стома.

 

Iду сцяжынкаю сваёй,

Кiрунак вабны не змяняю,

Ёсць безлiч радасцей на ёй,

Таму шлях iншы не шукаю.

 

20.06.1998

 

File 3     Home Page

 

2704     ВЕТРАЗI ЮНАЦТВА

 

Пунсовыя юнацтва ветразi!

Хай потым ветру будзе недаволi,

I карабля не будзе хай зусiм,

I мора не сустрэнецца нiколi.

 

Але, хто бачыў iх ў сваiм жыццi,

Той зведаў штыль i штормы без падману,

На ветразях праз акiян прайсцi

Ўдалося маладому капiтану.

 

Няхай не мае рэчкi родны кут,

Ды ветразi юнацтва – цуд вялiкi,

Хай больш не паўтарыцца дзiўны цуд:

Ветразь пунсовы, сонечныя блiкi.

 

Юнацтва – светлых мрой цудоўны час,

Дзе шчасця закладаюцца асновы,

Iмпэт магутны у таго не згас,

Ў юнацтве хто сустрэў ветразь пунсовы.

 

27.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2706     ЛЯТАЦЬ У МАРАХ

 

Калi у марах хочацца лятаць,

Зусiм яшчэ не скончылась юнацтва,

Час радасны пяшчотна пакахаць,

Цiкавы час яшчэ за справы брацца.

 

Калi шугае полымя ў душы,

I шчасце поруч, а не за гарамi,

Няма для дасканаласцi мяжы,

Юнацтва здатна доўжыцца гадамi.

 

Калi юнацкi рухае запал,

Цудоўны свет вакол i жыць цiкава,

Ёсць безлiч непачатых любых спраў,

Хоць зроблена ў жыццi ужо нямала.

 

Жыццё шляхамi доўгiмi вяло,

Даўно ўжо юбiлеi адзначаю,

Ды засталось ўсё, як раней было:

Лятаць у марах я яшчэ жадаю.

 

29.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2757     ВIРТУАЛЬНЫ СВЕТ

 

Імпэт душы i жорсткая рэальнасць

Амаль заўжды не здатны супадаць.

Як добра, што iснуе вiртуальнасць,

Дзе можна асалоду адшукаць!

 

Мы для сябе падвойны свет ствараем,

Адзiн – тыран, а iншы – дэмакрат,

Ў другiм, як птушкi, ўзлёты адчуваем,

Бо волю здатны даць абвесны лад.

 

Аб тым, што не здарылась, успамiны

Аздобiць здатны шэрае жыццё,

Удзячныя натхненню быць павiнны,

Хоць ўзнёсласць – вiртуальнасць, небыццё.

 

Свет нерэальны, а якi цiкавы,

Як пераступiш у яго мяжу!

I настрой лепш, iдуць цудоўней справы,

Спакой i радасць ён нясе ў душу.

 

5.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2841     СУСТРЭЧА З МIНУЛЫМ

 

Iду па лабiрынтах сноў,

Магу ў мiнулае вяртацца,

Адчуць патухлую любоў,

Сустрэць цудоўнае юнацтва.

 

Ўсё, што далёка засталось,

У сон ўрываецца iмклiва,

Прыемна бачыць прыгажосць,

Сустрэць часоў узнёслых дзiва.

 

Вакол – будзённае жыццё,

Тым лепей, атрымаць нагоду

Вяртацца ў сне у забыццё,

Каб зведаць шчасця асалоду.

 

Iду па лабiрынтах сноў,

Хачу з мiнулым сустракацца,

Няхай яны чаруюць зноў,

Адчуць каб прыгажосць юнацтва.

 

11.11.1998

 

File 3     Home Page

 

2857     АПОШНI КРОК

 

Здавалася: да шчасця толькi крок,

Але яго ступiць не здатны кожны,

I я яго дасюль зрабiць не змог,

Галоўны крок ў жыццi, хаця апошнi.

 

Упарта да мэты iшоў штодня,

Але яна ўсё далей адсувалась,

Хоць вабiла бясконца вышыня,

Ўжо бачная, але не пакаралась.

 

Ды стома не спаткала на шляху,

Хаця прайшоў нялёгкую дарогу,

Зрабiць галоўны крок ў жыццi змагу,

Каб святкаваць, нарэшце, перамогу.

 

Хачу ўраджай сабраць багаты свой,

Пасля iсцi па залацiстай пожнi,

Наперадзе яшчэ чакае бой,

Ступiць каб самы цяжкi крок – апошнi.

 

5.12.1998

 

File 3     Home Page

 

2858     ЗАЛАТЫЯ МРОI

 

Ў рэальнасцi – нiшто абвесны лад,

Але для светлых мрой даць здатны крылы,

Ход думкi здольны павярнуць назад,

Таму для сэрца ён бясконца мiлы.

 

Магло ў жыццi па-iншаму ўсё быць,

У думках варыянты прабягаюць,

Калi б другiм каханне падарыць,

Уявы ў нерэальнасцi лунаюць.

 

Тады зусiм iнакш складаўся б лёс,

Ляжыць цудоўны шлях ў жыццёвым моры,

Але якi б дарунак ён прынёс:

Было мо значна лепш, а мо i горай?

 

Цудоўны iнструмент – абвесны лад,

Ён выклiкае мрою залатую,

Ды ў думках як вяртаюся назад,

Аб iсным анi кроплi не шкадую.

 

6.12.1998

 

File 3     Home Page

 

2901     ШЧАСЛIВАЕ IМГНЕННЕ

 

За грахi плацiць трэба заўсёды,

Але злом адгукаецца зло,

Бо дабром разлiчыцца нагоды

Мо нiколi яшчэ не было.

 

Грашыць людзям прыходзiцца часта,

Неўмiручым грэх будзе павек,

Бо iснуе злачынная каста,

Без сумлення у ёй чалавек.

 

Са злачынцам дарэмна змагацца,

Бо у зле ён не бачыць бяды,

Выпадкова калi ашукацца,

То знiкае спакой назаўжды.

 

Але тым, хто не страцiў сумленне,

Упадзе з душы грэху гара,

I шчаслiвае прыйдзе iмгненне,

Як за зло зрабiць кроплю дабра.

 

3.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2940     ЗОРНАЯ ДОЛЯ

 

Няшчасная доля не трэба,

Заўсёды ёй чыняць праклён,

Начное хоць чорнае неба,

Ды зорак ў iм ззяе мiльён.

 

Святло мець прыемней бясконца,

Цудоўна яго зберагчы,

Адзiнае ўдзень бачна сонца,

Сусвет на далонi ўначы.

 

Хай доля сустрэнецца злая,

Ды ў сэрцы жыве пачуццё,

Хоць ноч, ды яна неблагая,

Бо ведаў дасць шмат пра жыццё.

 

Хай злосная доля смяецца,

I горкiя будуць часы,

На зоркi глядзець удаецца,

Не ўбачыць ўдзень дзiўнай красы.

 

17.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2955     ДЗIЎНЫЯ МАЛЮНКI

 

Якiя дзiўныя малюнкi!

Заззяе сонейка ўгары,

Вясна, каханне, пацалункi,

Прыемней не знайсцi пары.

 

Цудоўны настрой не пакiне,

I закiпае ў жылах кроў,

Бо растрывожаць сэрца мiнi,

Таму каханне прыйдзе зноў.

 

Хвалюе безлiч ног бясконца,

I усмiхнешся без прычын.

Вясну прыносiць мо не сонца,

А вабны выгляд у жанчын?

 

Якiя дзiўныя малюнкi!

Вясна адлiчвае гады,

Каханне зноў i пацалункi,

Было i будзе так заўжды.

 

26.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2980     ГЛЫБЕЙ I ШЫРЭЙ

 

Як хтосьцi у душы заўжды паэт,

Хаця нiколi вершаў не складае,

Па-iншаму глядзiць не белы свет,

Яго глыбей i шырэй адчувае.

 

Душою той багаты, як кароль,

Ды дапякаюць iншых недахопы,

Чужы балiць бясконца моцна боль

Таксама, нiбы ад сваёй хваробы.

 

Ды радасць радасней пазнаць прыйшлось,

I шчасце шчаслiвейшае бывае,

I прыгажэй, чым ў яве, прыгажосць,

Душа паэта тонка адчувае.

 

Таму душа цi жудасна балiць,

Цi ўвышыню блакiтную ўзлятае,

З такой душой цiкава вельмi жыць,

Яна глыбей i шырэй адчувае.

 

9.02.1999

 

File 3     Home Page

 

3005     ПАЧЫНАЮ ШЛЯХ

 

Шлях наперадзе доўгi чакае,

На вандроўку патрэбна гады,

Ды надзея душу акрыляе

Ў дасягненнi жаданай мэты.

 

Ў шлях далёкi упэўнена рушу,

Ёсць iмкненне на фiнiш дайсцi,

Хоць праз сiлу, але iсцi мушу,

Каб мець радасны настрой ў жыццi.

 

Смелы крок таму мой i упарты,

Цi дайду, закрадаецца страх,

Шмат гадоў трэба крочыць – не жарты,

Пачынаю без роздуму шлях.

 

19.02.1999

 

File 3     Home Page

 

3043     НЕЗВЫЧАЙНЫ ЦУД

 

Што вольны магу быць, нiколi

Нi думаць не мог, нi ўявiць,

Як хлеба хацелася волi,

Бо сэрца ў прыгоне балiць.

 

Не купiш свабоды у краме,

Ў вiтрыне яна не ляжыць,

Ды вольнаму духам з рабамi

Мець зносiны цяжка i жыць.

 

I цуд незвычайны здарыўся,

Ў такое паверыць хто мог?

Савецкi Саюз разбурыўся,

Напэўна, свабоду даў Бог.

 

4.03.1999

 

File 3     Home Page

 

3137     ЗАХАПЛЕННЕ

 

Гляджу я ў захапленнi на жанчын,

«Пралюбадзей» – сказаць мне можа хтосьцi,

Зусiм няма для вываду прычын,

Бо проста я – аматар прыгажосцi.

 

Прыгожыя i рэчкi, i лясы,

Але пачуццi ўсё ж ад iх не тыя,

Бо лепей ў свеце не знайсцi красы,

Чым стройныя жанчыны маладыя.

 

Знiшчае кветкi руж заўжды зiма,

Iх прыгажосць праходзiць у iмгненнi,

Сезону для красы жанчын няма,

Гляджу на iх ў цудоўным захапленнi.

 

25.04.1999

 

File 3     Home Page

 

3143     УЗНЁСЛЫ СТАН

 

Прыгожыя, нiбы вясёлкi, мары,

Але вясёлка – кропелькi вады,

Як сонечны прамень затуляць хмары,

Ад мары знiкнуць поўнасцю сляды.

 

Ўсе колеры вясёлкi мара мае

I здольна даць натхненне для душы,

Але надзея тлее i знiкае,

Бо мары – як ў пустынi мiражы.

 

Заўжды хай мара будзе марнай справай,

Няхай яна – бяссорамны падман,

Хай нават не стае жаданай явай,

Ды для душы дае узнёслы стан.

 

29.04.1999

 

File 3     Home Page

 

3195     РУДЫ

 

Як неба, ў зорачках аблiчча

Вясной i восенню заўжды,

Нiхто па iменi не клiча,

Як трэба кажуць ўсе: «Руды».

 

Валоссе – як кавалак сонца,

Iх колер зырка-залаты,

Нiбы рабiны спелай гронца,

Таму завуць мяне руды.

 

Такiх, як я, ёсць вельмi мала,

Што з нас жартуюць – не бяды,

Нам сонейка свой колер дала,

Я ганаруся, што руды.

 

22.05.1999

 

File 3     Home Page

 

3241     НАВАЛЬНIЦА

 

Знянацку пачалася навальнiца,

Ад спёкi ўжо раслiнны свет знямог,

Ўначы пачаў дождж шпарка струменiцца,

Праз хмары месяц паказаў свой рог.

 

Глядзiць з дакорам месяц на маланку,

Што асвятляе неба памiж хмар,

Прыгожы месяц з вечара да ранку

Адзiны толькi ў небе гаспадар.

 

I хмары не разбеглiся далёка,

Бо месяц iх пiльнуе, як пастух,

Ўжо дапякаць не будзе болей спёка,

Раслiнны свет прыходзiць зноў у рух.

 

18.06.1999

 

File 3     Home Page

 

3280     ЗАВIРУХА ДУМАК

 

Пра былое думак завiруха

Часам урываецца ў душу,

Даўнiя размовы чуе вуха,

Як кiно, мiнулае гляджу.

 

Мне цiкава паглядзець былое,

I вярнуцца на гады назад,

Памяць забывае ўсё благое,

Помнiць тое, што пабачыць рад.

 

Бо былое – светлая крынiца,

Ўсё жыццё з якой натхненна п'ю,

Завiруха хай не супынiцца,

За цiкавасць я яе люблю.

 

2.07.1999

 

File 3     Home Page

 

3294     ЗДАБЫЦЬ РАДАСЦЬ

 

Здавалась, пакарыцца ўвесь абшар,

I справу зробiш голымi рукамi,

Але заўжды памылак ёсць цяжар,

Ружовымi намеры былi снамi.

 

Iмкненне моцна клiча да мэты,

Рабiць не раз, не два патрэбна спробы,

Каб не спаткаць у вынiку бяды,

Каб апынулась справа да спадобы.

 

Вяршыню надта цяжка пакарыць,

Папрацаваць упарта вельмi трэба,

Ды можна радасць для сябе здабыць,

Калi рукамi дакрануцца неба.

 

12.07.1999

 

File 3     Home Page

 

3309     ЧАС ЮНАЦТВА

 

Юнацтва час – чароўны i далёкi,

Калi заўжды натхненне адчуваў,

Калi ўзлятаў у марах пад аблокi,

Калi недасягальнага жадаў.

 

Калi было ўсё ў колеры ружовым,

Зусiм не бачыў бруду i гразi,

Iлжывым без аглядкi верыў словам,

Пунсовыя ў снах бачыў ветразi.

 

Хай сапраўды жыццё i не такое,

Запал юнацтва у душы не згас,

Свой лёс я вельмi дзякую за тое,

Што быў наiўным ў даўнi дзiўны час.

 

25.07.1999

 

File 3     Home Page

 

3320     ЖАНОЧАЯ КРАСА

 

Глядзець на прыгажосць заўжды ахвочы,

Прыгожым нават можа быць палын,

Але блiшчаць ад захаплення вочы,

Калi гляджу на прыгажосць жанчын.

 

Зрабiла шмат прывабнага прырода,

Ды радасць ад сустрэч ў душы нясу,

Як нечакана здарыцца нагода

Адзначыць незвычайную красу.

 

Прыгожыя i рэчкi, i азёры,

Палi, далiны, горы i лясы,

Але душа ўсё роўна будзе ў зморы,

Жаночай як вакол няма красы.

 

5.08.1999

 

File 3     Home Page

 

3383     СIТА

 

Як сiта, позiрк адсявае,

I што праходзiць праз яго,

Нiколi ён не памячае,

Бо нецiкава ад таго.

 

Але, што ў сiце застаецца,

Ён пачынае разглядаць,

Iмпэтна мара ў неба рвецца,

Каб асалоду атрымаць.

 

Вакол красу бясконца бачу,

Але маленькi ёсць сакрэт,

Бо не магу глядзець iначай:

Праз сiта назiраю свет.

 

19.09.1999

 

File 3     Home Page

 

3424     ПРАСТОРА ДЛЯ ТВОРЧАСЦI

 

Насiў касцюм, калi быў iнжынер,

Ды пра адзенне скончылiсь турботы,

Мне па душы рыбацкi плашч цяпер,

I да спадобы гумавыя боты.

 

Прапрацаваў хоць вельмi шмат гадоў,

Ды радасцi не далi мне заводы,

Бо творчаму парыву зноў i зноў,

Як правiла, чынiлiсь перашкоды.

 

Цяпер сяджу я з вудаю ў цiшы,

I песнi разам з рэчкаю складаю,

Спакой i радасць маю на душы,

Для творчасцi прастора ёсць без краю.

 

16.10.1999

 

File 3     Home Page

 

3428     ЖЫВЕ ВЯСНОЮ

 

Наперадзе марозная зiма,

Хай будзе яна лютаю i злою,

Але тугi ў душы зусiм няма,

Яна жыве ўжо будучай вясною.

 

Лягчэй ператрываю халады,

Ва ўяўленнi маiм ў блакiце неба,

Калi прыходзiць цяжкi час бяды,

Заўжды аб лепшым толькi думаць трэба.

 

I вернецца сапраўдная вясна,

Растане лёд душы, сцячэ вадою,

Цяплом душа напоўнiцца да дна,

Зiма якой бы не здарылась злою.

 

18.10.1999

 

File 3     Home Page

 

3482     МАТЫЛЁК

 

Калi фарбы аздобiлi крылы,

Цi ляцiць, цi сядзiць матылёк,

Для душы ён жаданы i мiлы,

Прыгажосць добра бачна здалёк.

 

Хай у iншых i болей памеры,

Ды прывабнасць шукаць там дарма,

Калi колер аднолькава шэры,

Iх, як быццам, наогул няма.

 

Так мужчынскае зроблена вока,

Прыгажосць адзначае што крок,

Калi нават занадта высока

У нябёсах ляцiць матылёк.

 

7.12.1999

 

File 3     Home Page

 

3507     ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI

 

Малыя i вялiкiя шляхi,

Iх у жыццi заўжды даволi многа,

Ды болей той шлях сэрцу дарагi,

Дзе ў вынiку чакае перамога.

 

Ды трапiць на яго нiяк не змог,

I па шляхах жыцця яшчэ блукаю,

Хаця б маленькiх сцiплых перамог

I дацяпер настойлiва чакаю.

 

Хоць поспехаў няма – няма тугi,

Iду наперад i сцiскаю зубы,

Мае шляхi, жыццёвыя шляхi,

I кожны з iх бясконца сэрцу любы.

 

17.12.1999

 

File 3     Home Page

 

3517     ДАЛЁКIЯ ГАДЫ

 

Далёкiя гады, як ў моры хвалi

Без цяжкасцей гуляюцца з пяском,

Таксама успамiны выклiкалi,

Прыемна апынуцца у былом.

 

Бо думцы не замiнка паўстагоддзя,

Яна забегла ў час мiнулы зноў,

Прыемна i цудоўна пры нагодзе

Убачыць сваiх блiзкiх i сяброў.

 

I даўнiя малюнкi узнiкалi,

Калi быў сам малы цi малады,

Далёкiя гады, як ў моры хвалi,

Цудоўныя чароўныя гады.

 

29.12.1999

 

File 3     Home Page

 

3526     АДЛIГА Ў ДУШЫ

 

Зiма не ў змозе затрымацца,

Змяняць ёй трэба нораў свой,

Вятрам прыходзiцца здавацца,

Снягi збягаюць, як вясной.

 

Хоць зноў снягi кладуцца часам,

Ды маразоў зусiм няма,

Канец трывогам i абразам,

Што здатна нарабiць зiма.

 

Адчуць прыемна ўдзень адлiгу,

Не мець ў душы глухiх начэй,

Каб растапiць абразы крыгу,

Каб ззяла сонейка ярчэй.

 

5.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3534     ЖЫЦЦЁВАЯ ПАРА

 

Я кожны дзень з удзячнасцю вiтаю,

О, колькi iх ужо ўдалечынi!

I шчасця толькi сцiплага жадаю,

Хаця чарней, чым ноч, бывалi днi.

 

Люблю сустрэць прыгожым ранкам сонца,

Знiкае цемра, радуе цяпло,

Шчаслiвы я ад радасцi бясконца,

Яшчэ на дзень ка мне жыццё прыйшло.

 

Я дню, што адышоў, заўжды удзячны,

«Бывай!» – кажу яму ўжо, як сябру,

Бо кожны дзень ў жыццi занадта значны,

Складаецца ў жыццёвую пару.

 

7.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3551     МУЗЫКА СЛОЎ

 

Цудоўная музыка слоў

Пад гук шасцiструннай гiтары

Спявае заўжды пра любоў,

Пра чыстыя светлыя мары.

 

I рэйкi мне песню пяюць,

I ветру я музыку чую,

Душа здатна песню адчуць

Праз лiру сваю залатую.

 

Прыслухаюсь: чуецца зноў

I доўга яшчэ не змаўкае

Цудоўная музыка слоў,

Што песнi упарта спявае.

 

11.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3553     РАДЗIМА

 

Мае дарогi рознымi былi,

Яны прайшлi па узбярэжжы Крыма,

Мо лепш на свеце i няма зямлi,

Ды клiкала заўжды к сабе Радзiма.

 

Пасля яны iшлi каля Карпат,

Iх прыгажосць вядомай быць павiнна,

Красе цудоўнай быў занадта рад,

Ды хвалявала любая Айчына.

 

Шляхi цяпер вярнулiсь ў Беларусь,

Ў цудоўнае чароўнае Палессе,

Радзiму я люблю, ёй ганарусь,

Душа мая ўзлятае ў паднябессе.

 

11.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3629     ЗМЕНЫ

 

Заўсёды абнаўляецца зямля,

Сачыць цiкава за бясконцым рухам,

То зарунее восенню ралля,

Пасля зiма накрые снежным пухам.

 

То вецер загайдае колас ўраз,

I золатам цудоўным нiва ззяе,

Зямля красой прывабна ў кожны час,

Бо дакарэнна выгляд свой змяняе.

 

Калi усё дакладна паўтараць,

Яно набрыдне, стане як навала,

Калi хоць нешта у жыццi змяняць,

Жыць будзе i цудоўна, i цiкава.

 

12.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3634     ЖАНОЧАЯ ЎСМЕШКА

 

Зноў арол, не выпадае рэшка,

Ходзяць нiзка хмары над зямлёй,

Сонца, як жаночая усмешка,

Даць у змозе радасць i спакой.

 

Дачакацца хочацца нагоды,

Каб прайшлi ўжо пахмурныя днi,

Радасць каб прыносiлi усходы,

I блакiт быў толькi ўвышынi.

 

Хоць арол зноў выпаў у прыроды,

Невязенне нешта не мiне,

Ды спакою досыць i пяшчоты,

Бо жанчына усмiхнулась мне.

 

15.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3657     РАДАСЦЬ

 

Бываў не раз ў далёкiм турпаходзе,

Дзе летам можна лёд узяць ў руку,

За радасць вельмi дзякую прыродзе,

Прынёс i снег, i сонца ў рукзаку.

 

Люблю прыроду велiчную змалку,

I да яе не скончыцца любоў,

Я з рукзаком выходжу на рыбалку,

Прыношу грук дажджу i пах вятроў.

 

Рукзак пазнаў рыбалкi i паходы,

Бяру яго з сабой заўсёды зноў,

Прыношу, хаця крышачку, прыроды,

Каб радасць мець, у рукзаку дамоў.

 

23.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3671     ЖЫЦЦЁВАЯ ПРАЎДА

 

Ёсць мара, што паклiча у палёт,

Але iснуе жорсткая рэальнасць,

Бо праўда – шэраг кпiнаў i нягод,

А шчасце i патоля – вiртуальнасць.

 

Таму жыццёвай праўды не хачу,

Бо вiртуальнасць ад яе знiкае,

Лепш пад аблокi ў думках палячу,

Бо вабна клiча мара залатая.

 

Не трэба праўды, лепш салодкi сон,

Ён больш прыемны для душы i мiлы,

Бо, калi марам прыйдзе горкi скон,

Не будзе ўзлёту, бо складуцца крылы.

 

3.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3698     МЕСЯЦ

 

Яму трэба прасачыць,

Як паводзяць дзецi,

Месяц з хмар на свет глядзiць

I яскрава свецiць.

 

Гляне месячык ў акно:

Цi паслухаў матку?

Дзеткi спяць ужо даўно,

Цацкi ўсе ў парадку.

 

Ранак, месяц амаль згас,

Ды ў пакой загляне,

Назiрае ў раннi час,

Хто як з ложка ўстане.

 

13.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3757     СЛОДЫЧ УЯВЫ

 

Салодка ў радаснай уяве,

Цудоўны сон прыходзiць ўдзень,

Ды, як палын, на самай справе,

Як сажа, чорны цуду цень.

 

Ажыццяўлю ў уяве змогу

З нябёсаў глянуць на зямлю,

Здабыць прыемна перамогу,

Ў абвесным ладзе быць люблю.

 

Ва ўяве добра i цiкава,

Ў ёй не сумую, слёз не лью,

Яна душу расхвалявала,

З натхненнем слодыч яе пью.

 

5.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3763     ХАЧУ ЛЯТАЦЬ

 

Ляцяць i птушкi, i аблокi,

У iх цiкавы вельмi лёс,

Яны пазнаюць край далёкi,

Iм добра бачна ўсё з нябёс.

 

I зайздрасць белая ўзнiкае,

Бо чалавек не мае крыл,

Вандроўка моцна прывабляе,

Ды лёс ганебна абдурыў.

 

Хоць па зямлi раблю я крокi,

I ведаю: не палячу,

Але, як птушкi i аблокi,

Лятаць ў нябёсах я хачу.

 

6.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3800     УЯЎЛЕННЕ

 

Якiм хачу, такiм пабачу свет,

Ён жудасны падчас на самай справе,

Ды для таго, хто у душы паэт,

Цудоўны i прыгожы ва уяве.

 

Абрыдла ад рэальнасцi журба,

А хочацца пяшчотнасцi i ласкi,

Жыццё – за лёс шчаслiвы барацьба,

Лепш мары мець накшталт чароўнай казкi.

 

Замроюся, пайду ўдалечыню,

Паветраныя замкi там пабачу,

Уяўленне за ўзнёсласць я цаню,

Ў iм проста свет рэальны перайначу.

 

28.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3820     НIБЫ ВЯСНА

 

Турбуе летняя спякота,

Гняце душу асеннi дзень,

Зiмой ад халадоў маркота,

Хоць ззяе сонечны прамень.

 

Сезоны я не памячаю,

Нудота мне ад iх адна,

Ды з асалодай адзначаю,

Як за вясной iдзе вясна.

 

Людзей вакол заўжды багата,

Ды радасць мець няма прычын,

Але ў душы сапраўды свята,

Сустрэць, нiбы вясна, жанчын.

 

10.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3844     СТАРТ I ФIНIШ

 

Заўсёды фiнiш значна горш, чым старт,

Хай нават ў нагароду – перамога,

Як снег вясновы, прападзе азарт,

Не фiнiш клiкаў, вабiла дорога.

 

Здавалася вялiкаю мэта,

Яна давала сiлы i натхненне,

Ды знiкла, як вясновая вада,

Бо перамога доўжыцца iмгненне.

 

Заўжды так адбываецца ў гарах,

Час пройдзе – радасць перамог пакiне,

I сiлы, i натхненне дае шлях,

Упарта клiчуць новыя вяршынi.

 

22.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3855     НАЙВЫШЭЙШЫ СТЫМУЛ

 

Калi ў любiмай справе робiш старт

Пасля даволi доўгага чакання,

К мэце iмкнешся спрытна, як гепард,

Трапеча моцна сэрца ад жадання.

 

Не трэба нават выгадных умоў,

Хоць вельмi цяжкiм будзе шлях далейшы,

Ды справай моцна рухае любоў,

Любоў да справы – стымул найвышэйшы.

 

Калi любоў засвецiцца ў вачах,

Яе нiяк адразу не пакiнеш,

Як пух таполi, лёгкiм будзе шлях,

Чакае толькi пераможны фiнiш.

 

25.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3857     ЧАРНАТА

 

Ураз чарнее ворыва на полi,

Ды чарнату шануюць не заўжды,

Не замiнае чарната нiколi,

На ёй саспее колас залаты.

 

Вясёлкай дзiўнай бурбалкi iскрацца,

Вада i мыла – ды да iх любоў,

Хоць выглядам чароўным ганарацца,

Калi крануць, знiкаюць без слядоў.

 

Прыемна, каб вясёлка ярка ззяла,

Але патрэбны доўгiя гады,

Каб вынiкамi праца узвышала,

Ад чорнай працы добрыя плады.

 

26.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3909     БЛЯСК ЗОРАЧАК

 

Ў юнацтве мары ззяюць – нiбы зоркi,

I лёгкi, нiбы пух, жыццёвы шлях,

Але прыходзiць з часам прысмак горкi,

I зоркi мар згасаюць на вачах.

 

Знiкаюць мары хутка, нiбы знiчкi,

I цёмным застаецца небасхiл,

Памарыць больш няма цудоўнай звычкi,

Не ўзняцца марам без анёльскiх крыл.

 

Юнацтва – час чароўнай светлай мары,

Калi зрабiць працяглым дзiўны час,

Ад цяжкасцей жыцця не прыйдзе кары,

Цудоўна, як бляск зорачак не згас.

 

20.06.2000

 

File 3     Home Page

 

3955     РОДНАЯ ЗЯМЛЯ

 

Добра, як над хатаю бярозкi,

I вакол – прыгожыя лугi,

Я сваёй не меў нiколi вёскi,

Мне ў жыццi сустрэўся лёс другi.

 

Рухаўся шашою i гасцiнцам,

Рух пачаў, калi быў немаўля,

Ў гарадах, дзе жыў, я быў чужынцам,

Добра, як ёсць родная зямля.

 

Пра яе заўсёды цешыць згадка,

З ёю ў сэрцы значна лепей жыць,

Родная зямля – другая матка,

Кепска, як няма каго любiць.

 

11.07.2000

 

File 3     Home Page

 

3971     СХIЛЯЮ ГАЛАВУ

 

Схiляю галаву перад красой,

Мне да спадобы краявід айчыны,

Ды сэрца напаткае неспакой

I асалоду ад красы жанчыны.

 

Цудоўнае адрозненне палоў,

На iм пабудавана ўся прырода,

Прыгожае бясконца клiча зноў,

Не можа на яго праходзiць мода.

 

Заўжды з настроем радасным жыву,

Бо прыгажосць дае мне асалоду,

Перад красой схiляю галаву,

Як бачу цi жанчыну, цi прыроду.

 

15.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4002     ЗАЛАТАЯ МЭТА

 

Да мэты я iду крок за крокам,

Ды яе адсуваецца  фронт,

Ужо бачу жаданае вокам,

Ды зноў чысты зусiм гарызонт.

 

Хай мэты не крануся рукою,

Ды прыемна пабачыць здалёк,

Бо здаецца мэта залатою,

Да яе зноў раблю яшчэ крок.

 

22.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4014     ДЗIВОСНАЯ КАЗКА

 

Пра дзiва лепш мне казку раскажы,

Абрыдла вельмi горкая рэальнасць,

Бо ад яе туга i боль ў душы,

А ў казцы радасць ёсць i iдэальнасць.

 

Заўжды прашу мне казку расказаць,

Бо ў ёй пяшчота, i любоў, i ласка,

Станоўчыя пачуццi адчуваць

Дзiвосная дапамагае казка.

 

26.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4038     АРЫГIНАЛЬНАЯ КРАСА

 

Прыемна прыгажосцю любавацца,

Снягамi гор i зеленню далiн,

Ды лепшае, што можа спадабацца

Краса арыгiнальная жанчын.

 

Але красы ёсць вельмi небагата,

За рэдкасць значна больш яе цана,

Ад ўзнёсласцi ў душу прыходзiць свята,

Удзячны, што спаткалася яна.

 

1.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4043     КАМЕРТОН АСАЛОДЫ

 

Радасць ў душы, нiбы скрыпка, гучыць,

Час у жыццi непаўторны,

Калi душа, як нямы, замаўчыць,

Час насуваецца чорны.

 

Музыка льецца ў душы хай заўжды,

Як камертон асалоды,

Радасць дасць змогу унiкнуць бяды,

Здолець лягчэй перашкоды.

 

2.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4048     ЛЮБОЎ ДА РАДЗIМЫ

 

Хутка птушкi ў вырай адлятаюць,

На парозе цяжкая зiма,

Любую Радзiму пакiдаюць,

Бо пражыць магчымасцi няма.

 

Ляцяць буслы, лебедзi i гусi,

Каб не зведаць сцюжы i завей,

Хоць малы, жыве на Беларусi,

Бо Радзiму любiць, верабей.

 

4.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4076     ВОЧЫ ЮНАЦТВА

 

Жыццё няўмольна i няспынна крочыць,

Юнацтва ззаду засталiсь гады,

Ды ў памяці людзей знаёмых вочы,

Што былi аднагодкамi тады.

 

Змянiлась ўсё, а вочы – як i былi,

Гляджу на сталых, ў росквiце жанчын,

Iх вочы, як ў люстэрцы, аднавiлi

Юнацтва сэрцу мiлы успамiн.

 

12.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4081     НЯХАЙ

 

Няхай дарога будзе вельмi слiзкай,

Няхай  няспынна дождж халодны лье,

Няхай мэта не будзе вельмi блiзкай,

Ды радасна, калi душа пяе.

 

Як у анёла, вырастаюць крылы,

I не iснуе прыкрасцi нягод,

Iмпэту досыць i нястрымнай сiлы,

Каб да мэты дайсцi без перашкод.

 

14.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4095     МЕДНЫЯ ТРУБЫ

 

Прайшоў суровы шлях, агонь, ваду

У вынiку няма чым ганарыцца,

Не дасягнуў жаданую мэту,

Яна часамi i дагэтуль снiцца.

 

Мэта не засталась ўдалечынi,

Хоць не прайшоў праз медныя я трубы,

Ды не шкадую страчаныя днi,

Яны мне i цяпер бясконца любы.

 

16.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4108     ДУХОЎНЫ СВЕТ

 

Вельмi чалавек недасканалы,

Не iдзе яго больш развiццё,

Брыдкiя рабiць патрэбна справы,

Так фiзiчна створана жыццё.

 

Ды якi цудоўны свет духоўны!

Думак цэлы шэраг залаты,

Вельмi дасканалы i чароўны,

Ён узнёсласць здатны даць заўжды.

 

19.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4113     АДНАВIЦЬ АСАЛОДУ

 

Калi ужо нiчога не здзiўляе,

Становiцца звычайным цэлы свет,

I радасць паступова прападае,

Знiкае i натхненне, i iмпэт.

 

Каб аднавiць у сэрцы асалоду,

Не мець неўтаймаваных цяжкiх ран,

Лепш паглядзець на дзiўную прыроду

I на дзявочы тонкi вабны стан.

 

21.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4166     КРАНЕ ПЯШЧОТАЙ

 

Галава кладзецца на падушкi,

Ноч раскрыла чорны парасон,

Ляцяць хутка думкі, нiбы птушкi,

I вядуць мяне ў чароўны сон.

 

Хай таго няма на самай справе,

Ды прыемна бачыць цуд у сне,

Хоць прыемнасць мроiцца ў уяве,

Ды пяшчотай за душу кране.

 

9.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4235     НЕ БАЮСЯ

 

Месяц ўгору падняў рогi,

Нiбы моцны бык,

Не баiцца анi трохi,

Ён да цемры звык.

 

Ў ложак без святла кладуся,

Не страшусь начэй,

I я цемры не баюся,

Хоць малы яшчэ.

 

25.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4283     СЦЮЖА I ГАРАЧЫНЯ

 

Калi ў душы пануе сцюжа,

То адкрываеца сакрэт:

Чаму звычайнай стане ружа,

I шэрым, нiбы мышка, свет?

 

Рамонак будзе лепей ружы,

Надвор'е – дзiўны цуд штодня,

Як духам, нiбы волат дужы,

Калi ў душы гарачыня.

 

6.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4298     ДА СПАДОБЫ

 

Мне да спадобы шум вакзала,

Рукзак вялiкi, як гара,

Кавалак печанага сала

Ў агнi рыбацкага кастра.

 

I вельмi шчырыя гаворкi,

Каб добры настрой зберагчы,

Яскравыя у небе зоркi

I плёскат рыбы уначы.

 

9.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4320     САГРАВАЕ ВОСЕНЬ

 

Юнацтва, сэрцу любае, далёка,

I маладосць пранеслася даўно,

Прайшла вясна, ў мiнулым лета спёка,

Ды восень сагравае ўсё адно.

 

Як прыгажосць пабачыць здатна вока,

Як хваляванне ў сэрцы ад жанчын,

Душа ўзлятае, як раней, высока,

Хоць восень, сумаваць няма прычын.

 

15.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4351     ДВА КРОКI

 

Наперад па жыццю бягу,

Квяцiсты луг перада мною,

Я вольна трацiць час магу,

Што называецца вясною.

 

Цяпер мароз, ляжаць снягi,

Перада мной сумёт высокi,

Ды на душы няма тугi,

Хаця да фiнiшу два крокi.

 

20.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4377     СТАРАСЦЬ ПАЧАКАЕ

 

Хоць целу шэсцьдзесят – семнаццаць у душы,

Нясуць мяне, як у юнацтве, крылы,

I маладосць я праляцеў ўжо да мяжы,

Ды буду з ёю, пэўна, да магiлы.

 

Як i раней, вясной цвiтуць мае сады,

I восенню адорваюць пладамi,

Прыемна жыць, калi душою малады,

Хай старасць пачакае за гарамi.

 

24.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4400     БУРНАЕ МОРА

 

Жыццё заўсёды бурнае, як мора,

Ў якiм нiколi не бывае штыль,

Дае каханне, радасцi i гора,

Не ведаеш сваiх наступных мiль.

 

Ганьба чакае чорная цi слава,

Ўдалечыню суровы шлях бяжыць,

Што там сустрэну, мне пазнаць цiкава,

Таму прыемна ў бурным моры жыць.

 

28.10.2000

 

Апошні верш     File 3     Home Page