3. Радасць побач, трэба адшукаць яе! (71 верш)

3. Радасць побач, трэба адшукаць яе! (71 верш)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

4428     МАЛАДАЯ ДУША

 

Няма як звыклай працы для нарога,

Яго праз час з'есць, безумоўна, ржа,

Калi ёсць хваляванне i трывога,

У барацьбе гартуецца душа.

 

Калi нарог арэ – як срэбра ззяе,

Але знiшчальны для яго прастой,

Так i душа узрост не адчувае,

Як справы клiчуць – будзе маладой.

 

1.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4438     ЦУДОЎНАЕ НАТХНЕННЕ

 

Ляцеў з гары у бездань вадаспад,

У пырскi разбiвалiсь яго воды,

Для плынi берагi былi – як кат,

Ў палёце адчуваўся густ свабоды.

 

Палёт кароткi, як у зайца хвост,

Адно, але прыемнае, iмгненне,

Ды выпрасталась плынь на поўны рост,

Каб атрымаць цудоўнае натхненне.

 

2.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4456     КНIГА ЖЫЦЦЯ

 

То сцюжу адчуваю, то адлiгу,

То гора, а то радасць цераз край,

Даўно свайго жыцця гартаю кнiгу,

А на старонках пекла або рай.

 

Але канец яе яшчэ далёкi,

Да вокладкi багата ёсць лiстоў,

Упэўнена ў жыццi раблю я крокi,

Хоць час асеннi мой ужо прыйшоў.

 

5.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4518     САПРАЎДНАЯ КРАСА

 

Свiдруюць вочы постацi упарта,

I позiрк то цямнее, то гарыць,

Такiя дзеi робяцца для жартаў,

Каб воку на прыгожым адпачыць.

 

Чапаць хай толькi iншы мае права,

Ды мова не аб тым iдзе зусiм,

Красы сапраўднай ў свеце вельмi мала,

Таму яна належыць, пэўна, ўсiм.

 

12.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4519     ПАЛАЦ СНОЎ

 

Уяўленне малюе абы-што:

То добрая прыйдзе, то злая фея.

Не ведаеш, што выкiне лато,

Iду адпачываць у стан Марфея.

 

I далей бачу, нiбы казку, сон,

З палацу сноў выходжу зноў на ганак,

Ў сапраўдны свет мяне выводзiць ён,

Бо за акном ужо шарэе ранак.

 

12.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4524     З НАТХНЕННЕМ

 

Ёсць справа, што не ў сiлах супынiцца,

Калi выконваць ўжо пачаў яе,

Б'е радасцi бясконцая крынiца,

I стомы ад натхнення не дае.

 

Цудоўна, як не брыдкай будзе праца,

А стане нават любаю з патрэб,

Заўжды прыемна радасцi кранацца,

З натхненнем зарабляць надзённы хлеб.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4604     РЭХА ЛЮБВI

 

Была калiсьцi лепшая уцеха,

Ды знiкла, нiбы знiчка, праз гады,

Былой любвi, хаця малое, рэха

У сэрцы адгукаецца заўжды.

 

Калi вядуць ў былое успамiны,

Цi нагадае пра сябе вясна,

Пабачу як падобны твар дзяўчыны,

То рэхам ў сэрцы прагучыць яна.

 

20.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4605     УЗЛЁТ ДУШЫ

 

К сабе упарта клiча прыгажосць,

Не абысцi жаданую прынаду,

Хоць, як туман, растала маладосць

I засталась ужо далёка ззаду.

 

Хай за плячыма нават сотня год,

Ды як душу яшчэ хвалюе штосьцi,

Яна, як птушка, здатна на узлёт,

Адмовiць нельга ёй у маладосцi.

 

20.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4629     ШЛЯХ У БУДУЧЫНЮ

 

Каб не пайшлi ў мiнулае дарогi,

Дзе не асфальт, а усапмiн ляжыць,

Не упускаць патрэбна перамогi,

I ў сэрцы толькi з будучыняй жыць.

 

Не можа быць на долю нараканне,

I на душы хоць кропелька тугi,

Калi яшчэ пяшчотнае каханне

Масцiць сабой жыццёвыя шляхi.

 

25.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4632     АПОШНI КРОК

 

Апошнi крок. Ён цяжкi самы,

Як пры скачках увышыню,

Схаваны ў ім адзнакi драмы,

Таму апошнi крок цаню.

 

Бо ён – штуршок да перамогi

Або да страчаных надзей,

Каб зноўку новыя дарогi

Круцiлi ў вiхары падзей.

 

25.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4668     УСМIХАЕЦЦА СОНЕЙКА

 

Ў сапраўднасцi заснежаннае ўзлессе,

Ды ў марах ад сунiц пажар якi!

Я пабываць магу ў асеннiм лесе,

Дзе дораць неспакой баравiкi.

 

Якое шчасце мець ў дастатку мары,

Як лепшае лякарства ад бяды!

Ў сапраўднасцi у небе ходзяць хмары,

Мне ж сонейка ўсмiхаецца заўжды.

 

29.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4677     ШЛЯХI

 

Хадзiў я балотам i полем,

Праз бор i праз цёмны гушчар,

Шлях радасцю быў або болем,

Благiм або ўзнёслым ад мар.

 

Хадзiў i над рэчкай лугамi,

Маршрут вабны мне дарагi,

Прыемна, калi пад нагамi

Цiкавыя вельмi шляхi.

 

30.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4688     БУРАКI

 

Бурак чырвоны быў занадта смелы,

Казаў другому: «Я заўжды ў цане,

Хоць ты вялiкi, ды чамусьцi белы,

Таму i выбiраюць ўсе мяне».

 

Абвергнуў белы домыслы i плёткi,

Бо ён не быў нахабны, горды франт:

«Народ каб лёс заўсёды меў салодкi,

Лепш выбраць бел-чырвоны варыянт».

 

2.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4703     НIВА

 

З якiх крынiц цячэ натхненне,

Дасюль я зразумець не змог.

Мо ў глебу добрую насенне

Рукою шчодрай кiнуў Бог?

 

I паднялась, як мора, нiва,

Раскiнулася з краю ў край,

Красуе горда i iмклiва,

Саспее хутка ураджай.

 

3.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4779     РАНКОВЫ ЧАС

 

Сцяжыначкi далёкага маленства

Ў маiм жыццi найлепшая з украс,

Iх радасцi не зведаў падабенства,

Хаця пасля шашой хадзiў не раз.

 

Iх асалоду я забыць не ў змозе,

Бо успамiн прыемнасцi не згас,

Вядома, справа, пэўна, не ў дарозе,

А проста быў ў душы ранковы час.

 

20.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4787     РАДАСЦЬ АСАЛОДЫ

 

Блакiтным марам не стварыць мяжы,

Палёт у iх прыгожы i высокi,

I лепшыя уяўленнi душы

Узносяцца пад самыя аблокi.

 

Пасля знiкаюць, нiбы жураўлi,

Але прыносяць радасць асалоды,

Ды хочацца, каб iншыя прыйшлi,

Бо з марамi прыемней жыць заўсёды.

 

22.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4814     ВЯСНОВАЯ МРОЯ

 

Дагэтуль вясновую мрою

У стомленым сэрцы нашу,

Студзёнай зiмовай парою

Яна сагравае душу.

 

Вясновыя бачу карцiнкi,

Квiтнеючы радасны май,

Час кiнуў на скронi сняжынкi,

Ды мроя не кажа: «Бывай!»

 

26.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4844     НОВЫ ГОД

 

Белы новы год плыве, як лебедзь,

Снег вакол раскiнула зiма,

Можа рыска ёсць якая-небудзь,

Ды яе ў сапраўднасцi няма.

 

Праз жыццё iх колькi праляцела,

Ды не ў вырай, а у небыццё,

Новы год зiмой прыходзiць белай,

Абяцае лепшае жыццё.

 

1.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4880     НЕ ЗАБУДУ

 

Мне лёс нагароду дае,

Бясконца прывабны i любы,

Ласкавыя рукi твае,

Як кiпень, спякотныя губы.

 

Ўсё пойдзе праз час ў небыццё,

Не хоча трымаць памяць бруду,

Я радасць нясу праз жыццё,

Каханне тваё не забуду.

 

6.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4898     АРЭЛI ЛЁСУ

 

Як арэлi, ходзяць лёсы,

Iх гайдаюць смелыя,

I змяняюцца палосы

Чорныя на белыя.

 

Хай ляцяць мае арэлi.

Лёс, мацней iх разгайдай!

Каб палосы не чарнелi,

Каб глядзець за небакрай.

 

9.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4910     ШЫРОКI АБСЯГ

 

Прада мной ляжыць абсяг шырокi,

Кожнаму даецца ён ў жыццi,

Хоць раблю упэўненыя крокi,

Цалкам мне яго не перайсцi.

 

Ды хачу прайсцi, як мага болей,

Бо магу скарыцца i трываць,

Сябраваць iмкнусь аддана з доляй,

Каб не ў час яе не абарваць.

 

11.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4976     ПЕКЛА ПАЧАКАЕ

 

Крок за крокам, крок за крокам

Рушу ў небыццё,

Ды да могiлак далёка,

Бо люблю жыццё.

 

Хоць яно няшчадна секла,

Ў даль шляхi вялi,

Пачакае яшчэ пекла,

Рай мне на зямлi.

 

21.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4983     ЗIМОВАЕ НЕБА

 

Зiмовае неба, такое ж, як летам,

Але – як няпрошаны госць,

Быць трэба ў душы рамантычным паэтам,

Каб бачыць яго прыгажосць.

 

Красунi зiмой–  як без лiсця бярозы,

Ды трэба заглянуць ў душу,

Хоць робяць гады прыгажосцi пагрозы,

Ў зiмовае неба гляджу.

 

22.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4996     БАЦЬКОЎСКАЯ ХАТА

 

Палацы i высотныя дамы,

Прыгожыя, цудоўныя, як свята,

Але душой сагрэцца можам мы,

Бацькоўская успомнiцца як хата,

 

I агарод, i яблыневы сад,

Мурог, ступаў дзе босаю нагою.

У думках я вяртаюся назад,

Яны зафарбаваліся тугою.

 

24.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5043     БЯСКОНЦЫ ГУШЧАР

 

Ззяла вясёлка ад радасных мар,

Ява сустрэла сурова:

Цяжка iсцi праз бясконцы гушчар,

Клiча наперад дуброва.

 

2.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5045     ПАЛКАЯ НАДЗЕЯ

 

Па хвалях цiха ў Лету лёс плыве,

Але пакуль яна яшчэ далёка,

Душа надзеяй палкаю жыве,

I прыгажосцю радуецца вока.

 

3.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5067     КРАНАЎСЯ ЗОРАК

 

Заўжды стане марным iмкненне да зор,

Аддацца мо лепш iншай справе?

Хаця часам чую ганебны дакор,

Ды зорак кранаўся ў уяве.

 

6.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5072     ДОБРЫ СОН

 

Нiколi сябе не адчуеш iзгоем,

Часовы закончыўся скон,

Прыемна прачнуцца з цудоўным настроем,

Бо добры пабачыўся сон.

 

6.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5108     ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЮЖЫ

 

Пранеслiсь жыццёвыя сцюжы,

I снегам засыпала шлях,

Ды сняцца вясновыя ружы

I снег ад рамонак ў лугах.

 

13.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5122     ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ

 

Я ў марах iду па цудоўным шляху,

I радасць ствараю ў уяве,

У думках шчаслiвай заўжды быць магу,

Хоць шчасця няма ў самай справе.

 

16.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5133     ПАВАРОТЫ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё на паваротах ставiць вехi,

I нават праз гады iх не забыць,

Ды больш той паварот дае уцехi,

Якi дазволiў песцiць i любiць.

 

18.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5141     РАДАСЦЬ

 

Дапякае марозам i снегам зiма,

Ды душа iншым шчасцем сагрэта,

Яна радасць ў сабе адшукала сама:

Успамiны мiнулага лета.

 

19.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5176     ХВАЛI ПЯШЧОТЫ

 

Пяшчоты хвалi з радасцю лаўлю,

Яны, як божы дар, нябачна льюцца,

Глядзець у глыбiню вачэй люблю...

Звiнiць будзiльнiк, i пара прачнуцца.

 

23.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5180     СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ

 

Бясконца рады сонечнаму дню,

Душа каб пела, як у маладосцi,

Прыемна абагрэцца ля агню,

Калi яго ў душы запалiць хтосьцi.

 

24.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5186     ВЕРАБ'I

 

Вялiкiх i прыгожых птушак шмат,

Але яны у вырай адлятаюць,

Пакуль вясною вернуцца назад,

То вераб'i душу атаграваюць.

 

25.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5198     ЯК ПТУШАЧКА

 

Нiяк не расцягнуць звыш нормы гумку,

Заўжды гранiцу моцнасцi мiне,

Як птушачку, злавiць нялёгка думку,

Калi яна ляцiць амаль што ў сне.

 

27.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5206     ЧАРЫ ЛЕТУЦЕННЯЎ

 

Лепей прытулак знайсцi для сябе,

Хай разбураюцца мары,

З iмi рэальнасць заўжды ў барацьбе,

Ды ў летуценнях ёсць чары.

 

28.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5208     КНIГА ЖЫЦЦЯ

 

Гартаю старонкi у кнiзе жыцця

I iх аднаўляю ў уяве,

Далёка яшчэ да главы небыцця,

Ёсць месца каханню i справе.

 

28.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5257     ЦУДОЎНЫЯ НОТКI

 

Зiмовы дзень, нiбы хвост зайца, кароткi,

Ад сцюжы маркота адна,

Ў душы загучалi цудоўныя ноткi,

Бо крочыць iмклiва вясна.

 

9.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5270     ВАРУШУ БЫЛОЕ

 

Як сена на пракосе,

Былое варушу,

Яно, як мара, ў змозе

Натхняць маю душу.

 

11.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5281     МРОI

 

Сапраўднасць чарней чорнай ночы,

Ды светлыя мары штодня,

Лёс гiблай далiнаю крочыць,

Ды ў мроях заўжды вышыня.

 

13.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5286     НЕКТАР

 

Нектар у кветкi, каб здабыць пылок,

На водар пчолы прыляцець павiнны,

Адразу бачна прыгажосць здалёк,

Нектар – спаднiчка мiнi у жанчыны.

 

13.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5313     РАДАСЦI

 

Жыццё радасцi здатна даваць,

Шчасце каб цеплынёй сагравала,

Нельга шчасце нiяк утрымаць,

Калi радасцей ёсць вельмi мала.

 

17.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5380     БАЦЬКОЎСКАЯ ХАТА

 

Шмат паездзiў i бачыў багата:

Гор вяршынi i ружы далiн.

Мiлей сэрцу бацькоўская хата,

Сагравае аб ёй успамiн.

 

28.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5381     ДАРОГI

 

Разышлiся па свету дарогi,

Дзе калiсьцi былi i прайшлi

Маё сэрца i спрытныя ногi,

Шмат яшчэ ёсць дарог на Зямлi.

 

28.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5401     У МАРАХ

 

У марах i добра, i шчасна,

Бо яркiя зоркi ўначы,

I ўдзень свецiць сонейка ясна.

Як iх назаўжды зберагчы?

 

30.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5402     БУТОН

 

Куст ружы ссох, пасыпалiсь пялёсткi,

Здавалась, што чакае хуткi скон,

Ды лёс не быў к яму занадта жорсткi:

Як фенiкс з поплу, вырастаў бутон.

 

31.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5472     ПАЖАРЫ КАХАННЯ

 

Забудуцца розныя справы i твары

Знаёмых калiсьцi людзей,

Не згаснуць былога кахання пажары

У хвалях бягучых падзей.

 

8.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5535     КВЕТКI

 

Калi навокал кветак вельмi шмат,

На ўсе я запар пазiраць не мушу,

Красу пабачыць позiрк толькi рад,

Цнатлiвую таму шукаю ружу.

 

15.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5544     БАГАТЫ ЎРАДЖАЙ

 

Час кiнуў пялёсткi чарэшнi на скронi,

Ляжаць яны сцiпла няхай,

Бо сею яшчэ я жыццёвыя гонi,

Багаты чакаю ўраджай.

 

16.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5550     ЖАДАННЕ ПАГРЭЦЦА

 

Дагарае вогнiшча кахання,

Полымя ў вугольчыках бяжыць,

Ды пагрэцца ёсць яшчэ жаданне,

Час прыйшоў агонь паварушыць.

 

17.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5551     СВЕЖЫ ВЕЦЕР

 

Лёс прасi цi не прасi,

Робiць ён ўсё сам iмклiва.

Свежы вецер ў ветразi

Для душы якое дзiва!

 

17.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5569     БОЛЬШ АКIЯНА

 

Малы i слабы чалавек параўнальна,

Пясчынка ў сусвеце амаль,

Але у яго душа больш акiяна,

Пачуццяў ў ёй болей, чым хваль.

 

19.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5584     КАРАЛЕВА

 

Я папялушка па выбару долi,

Маю ў дастатку бяды,

Ды не была ёй у думках нiколi,

Ў іх – каралева заўжды.

 

20.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5604     ЛЕТНЯЕ ШЧАСЦЕ

 

Вясновыя скончылiсь страсцi,

Далёка час зiмнiх акоў,

Мне лета спявае аб шчасцi

I дорыць удосталь любоў.

 

22.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5612     СУМ I РАДАСЦЬ

 

Асеннi сум з халоднаю душою,

Бо прыйдзецца зiму перачакаць,

Ды радасць абуджаецца вясною,

Вясна душу у змозе саграваць.

 

24.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5641     ЦУДОЎНАЯ КРЫНIЦА

 

Не прыйдзецца пiць горкую тугу,

I лёсу нежаданаму скарыцца,

Не высахне ручай, як на шляху

Спаткаецца цудоўная крынiца.

 

28.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5648     КРЫЛЫ МАР

 

На скронi лёг ужо туман густы,

I маладосць пацiху ўшчэнт знiшчае,

Не ў стане сапсаваць душу гады,

Яна на крылах мар яшчэ ўзлятае.

 

30.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5660     ВЯСНОВЫ ХМЕЛЬ

 

Я хмельны, калi назiраю прыроду,

Ды радасць мая – не ў вiне,

Сады зацвiлi, каб дарыць асалоду,

За хмель вельмі ўдзячны вясне.

 

1.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5716     УКРАСА ЖЫЦЦЯ

 

Усход i захад, захад i усход,

Яны не толькi вымярэнне часу,

Iдзе бясконца iхнi карагод,

Дае натхненне i жыцця украсу.

 

8.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5731     НЕДАРЭЧНЫ ЖАЛЬ

 

Прыемней мерседэс i магiстраль,

Па сцежачцы iдзеш, як недарэка,

Ды гэта вельмi недарэчны жаль:

Зусiм не пагражае небяспека.

 

10.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5739     ЗОЛАТА ПЛАДОЎ

 

Праходзiць хутка белых яблынь дзiва,

Спадуць пялёсткi, нiбы снег, на дол,

Звычайна лета прабяжыць iмклiва,

Ды ўзнёсласць дае золата пладоў.

 

10.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5805     МУЖНЫЯ СЫНЫ

 

Не разарваць нiколi ланцугi,

Калi змiрыцца цiха з кайданамi,

Пакорлiвы адзiн, рве сталь другi,

Радзiма слаўна мужнымi сынамi.

 

20.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5806     ШЛЯХ УСХОДУ

 

Заходзiць сонца – смутак у вачах,

Счарнелi горы, ў цемразi далiны,

Але усход пачне калiсьцi шлях,

Заззяе зноўку сонца для краiны.

 

20.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5819     ГЛЯДЖУ НАПЕРАД

 

Сляды мае запарушыла часам,

Iх нельга разглядзець ўдалечынi,

Ды да жыцця я быў заўсёды ласым,

Гляджу наперад ў будучыя днi.

 

22.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5856     КВIТУЧЫ МАЙ

 

Цудоўны, светлы май заўжды,

Чароўныя яго гадзiны,

Ён упрыгожвае гады,

Ў жыццi квiтучы май адзiны.

 

29.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5871     ХУТКI ЧАС

 

Не утрымаць iмклiвы час нiчым,

Руйнуе ён i горы, i далiны,

Але спрачацца можна нават з iм:

Вяртаюць хуткi час назад ўспамiны.

 

31.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5901     РАМАНТЫКА

 

Рамантыка – душы каштоўны дар,

Бо хочацца магутныя мець крылы,

Не далячу да сонца, як Iкар,

Але iмкнусь махаць, пакуль ёсць сiлы.

 

2.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5923     ЧАРОЎНАЯ СIЛА

 

Бяру у рукi грудачкi зямлi,

Не бачу, ў чым чароўная iх сiла,

Ды ураджай штогод даюць палi,

Iнакш жыццё б у вечнасць рух спынiла.

 

5.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5963     УРАДЖАЙ

 

Раскiдаю сваё збожжа

Ва ўрадлiвую зямлю,

Яна справе дапаможа,

Я ўраджай, як цуд, люблю.

 

11.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5980     ЖЫВАЯ ПТУШАЧКА

 

Калi душу вясёлка зафарбуе,

I цвет бялюткi дасць ёй водар свой,

Душа палёт увышыню адчуе,

Як птушачка, становiцца жывой.

 

13.06.2001

 

Апошні верш     File 3     Home Page