1, Надзея, нібы сонейка, сагрэе! (100 вершаў)

1. Надзея, нібы сонейка, сагрэе! (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

9     МАЛАЯ НАДЗЕЯ

 

Малая надзея, як цуд, ўсё адно,

Надзея калi не пакiне,

Яна не дае апусцiцца на дно,

Хоць цяжка паплыць супраць плынi.

 

Бо моцная плынь панясе хутка ўнiз,

Закруцiць магутнай вадою,

Надзея – цудоўны прыемны сюрпрыз,

Дазволiць змагацца з бядою.

 

Здаецца: трымаешся толькi амаль,

Сканчаюцца кволыя сiлы,

Ды веру надзея дае – нiбы сталь,

Бо вырастуць моцныя крылы.

 

А крылы у змозе узняць да нябёс,

Душэўная пройдзе завея,

Зноў стане цудоўным паранены лёс:

Яго ўратавала надзея.

 

Хапаць за саломiнку трэба заўжды,

Калi больш не будзе нiчога,

Малая надзея пазбавiць бяды,

I знiкне былая трывога.

 

Калi паспытаць лёсам гора дано,

Спаткае палоса благая,

Каб камнем не кануць у вечнасць на дно,

Ўратуе надзея малая.

 

28.09.1992

 

File 4     Home Page

 

48     ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

 

Як жыць павiнен чалавек?

Ў жаданнi – к лепшаму iмкненне,

Жыве, як жылi ўсе павек,

Як можа падказаць сумленне.

 

Дабро чынi або грашы,

Тут кожны эталон свой мае,

Бо на пачуццi, што ў душы

Мараль iначай уплывае.

 

Таму няпроста зразумець

Нам часта аднаму другога,

Як сталь, цярпенне трэба мець,

Iнакш раздвоiцца дарога.

 

Жыцця калоду тусаваць

Заўжды не вельмi удаецца,

Няпроста шчасце адкаваць,

I доля горка пасмяецца.

 

Каб гонар свой не размяняць,

Не мець нягожых спрэчак дробных,

Ў сябры патрэбна падбiраць,

Такiх, як сам, сабе падобных.

 

Як добры выбар зрабiць свой,

I спроба будзе неблагая,

Спаткае шчасце i спакой,

Гармонiя ў жыццi чакае.

 

14.11.1992

 

File 4     Home Page

 

86     НОВЫ ГОД

 

Iшлi гады, змянялiсь святы ўраз,

А Новы год, як слуп, стаiць,

Бо гэта дата прымушае нас

Гады пражытыя лiчыць.

 

Жыццё як толькi пачынаецца,

Ўсе святы музыкай гучаць,

А як яно амаль сканчаецца,

Нам аб часовасцi крычаць.

 

Бо свята надта фiласофскае:

Ў iм разам i святло, i змрок,

З гадамi шчасце надта крохкае,

А сум у сэрца робiць крок.

 

Надзея застаецца моднаю,

Што шчасце новае прыйдзе

I доля будзе надта шчодраю,

А гора бокам абыдзе.

 

Як Дзед Мароз грукоча ботамi,

Надзея ўслед за iм бяжыць,

Калi яна перад варотамi,

Ёсць для чаго на свеце жыць!

 

Ўсе спадзяваюцца на лепшае,

Таму i любiць ўвесь народ

У новым годзе свята першае,

Якому назва: «Новы год».

 

31.12.1992

 

File 4     Home Page

 

96     ТРЭБА ВЯРТАЦЦА

 

Ўсё жыццё амаль пражыта

У чужой старонцы,

Беларусь, край льну i жыта,

Свецiць мне, як сонца!

 

Неразрыўнасць адчуваю

Я з сваiм народам,

Да свайго iмкнуся краю

Болей з кожным годам.

 

Бегла так жыцця сцяжынка,

Што прыйшлось расстацца,

Але скончылась замiнка,

I пара вяртацца.

 

Хай жыццё гады гартае,

Але ведаць трэба:

Што мяне ў жыццi трымае,

Дзе натхнення глеба?

 

Я сваю Радзiму маю,

Мне яна – як мацi,

Ў думках часцяком бываю

У бацькоўскай хаце.

 

Кожны там мне будзе братам,

Ў роднай зямлi – сiла,

Я жадаю, каб была там

I мая магiла.

 

30.08.1993

 

File 4     Home Page

 

113     ШЛЯХ АСАЛОДЫ

 

Ў жыццi ёсць розныя шляхi,

Iх выбiраюць ад нагоды:

Шляхi бязрадаснай тугi,

Шляхi чароўнай асалоды.

 

Ды, як знайсцi жаданы шлях,

Дзе шчасця будзе больш, чым мора,

I радасць светлая ў вачах

Не згасне, бо не будзе гора?

 

Ды цяжка дасягнуць нябёс,

Хоць вабiць прыгажосць бясконца,

Бо часта прапануе лёс

Цень надта чорны замест сонца,

 

I замест радасцi – тугу,

Замест усмешак – толькi слёзы.

Як выбраць лепшы лёс магу,

Калi вакол благiя лёсы?

 

Цi той, цi гэты выбраць шлях,

Хаця шляхоў бясконца многа,

Чакае немiнучы крах

I надта рэдка перамога.

 

Не пастаю за лёс ў цане,

Малюся аб такой патрэбе,

Шлях асалоды трэба мне,

Ды iх, як зорак ў чорным небе...

 

6.09.1993

 

File 4     Home Page

 

218     ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

 

Калi далёка ад Радзiмы,

Ў душы ад успамiнаў боль,

Зямля, цябе што нарадзiла,

Ва ўяўленнi заўжды з табой.

 

Радзiма даць у змозе сiлы,

Ў душы пяшчота ад яе,

Ды разлучыў нас лёс нямiлы,

Туга спакою не дае.

 

Радзiма побач – ёсць нягоды

Ад халадоў або завей,

Ды на адлегласцi заўсёды

Любоў к ёй значна гарачэй.

 

Хоць я далёка ад Радзiмы,

Ды адчуваю ясна зноў:

Не ахалодзяць сэрца зiмы,

Бо ёсць адвечная любоў.

 

Яна, як зорка, залацiцца,

Ды не магу яе дастаць,

Ва ўяве бачу, часта снiцца,

Радзiму лепей не кiдаць.

 

Але яшчэ надзею маю,

Дай Бог, мне да таго дажыць,

Каб пра адданасць свайму краю

Мог асабiста гаварыць.

 

8.10.1993

 

File 4     Home Page

 

227     ШТО ЎРАТУЕ?

 

Як на малых дзяцей глядзець,

Ўзнiкаюць радасныя словы,

Iм ў неба самы раз ляцець,

Яны – як добрыя анёлы.

 

I верыцца: мiнуць гады,

Вялiкiя з iх будуць людзi,

Пазнаць не прыйдзецца бяды,

Надзея добрай явай будзе.

 

Чаму здарыцца так магло,

Як разабрацца можна хутка:

Красун стаў злодзеям даўно,

Цяпер красуня – прастытутка.

 

Шмат лёсаў ёсць i шмат дарог,

Здавалась: доля шчодрай будзе,

Упасцi кожны сам не змог,

Сваю руку прыклалi людзi.

 

Знявечана душа цяпер

Iдэалогiяй злачыннай,

Да Бога знiшчаны давер,

Мараль з'яўляецца прычынай.

 

Бо ленiнiзм губiў жыццё,

Крамсаў сурова, нiбы брытва,

Ўратуе Бога адчуццё,

Пiсьмо Святое i малiтва.

 

11.10.1993

 

File 4     Home Page

 

233     ЛЕПШЫ ЛЁС

 

Жыццё ад нараджэння i да смерцi

Iшло заўжды, далей так будзе зноў,

Час iснаванне цалкам здатны сцерцi,

Не застанецца кропелькi слядоў.

 

Ўсё роўна жыць на белым свеце варта,

Красу бясконца назiрае зрок,

Вядзе ўсiх час да фiнiшу упарта,

Рашучы i няўмольны яго крок.

 

Аб смерцi думкi нават не лунае,

Няма нi хвалявання, нi тугi,

Ды кожнага суровы час чакае,

Такiя у жыцця заўжды шляхi.

 

Не абысцi прыроднага закону,

Няма такога нават хабару,

Нiяк не перанесцi тэрмiн скону,

Чакаць патрэбна горшую пару.

 

Хай лёгкай або цяжкай будзе доля,

Ды лепшы лёс – прад смерцю не хварэць,

Бяды хай будзе меней або болей,

Ды шчасце – без пакуты спаткаць смерць.

 

Жыццё ўвесь час чароўнасцю прыгожа,

Але i смерць не выклiкае страх.

Нiчога не прашу, ды дай мне, Божа,

Сустрэцца з смерцю на сваiх нагах!

 

14.10.1993

 

File 4     Home Page

 

234     ЦЫКЛЫ

 

Прыйшла чароўная вясна

I дала дзiўную нагоду:

Узрушыла душу да дна

I падарыла асалоду.

 

Ды хутка адцвiлi сады,

I болей не прыйшоў каханы,

Хоць песцiць лета цуд заўжды,

Ды ў сэрцы цяжка ныюць раны.

 

Бяжыць няўмольна хуткi час,

Ўсё iснае канец свой мае,

Не можа сум пакiнуць ўраз,

I боль адразу не растае.

 

Прабегла восень, i зiма

Прынесла сцюжы i завеi,

Былога суму больш няма,

Ў душы зноў ажылi надзеi.

 

Iдзе цыклiчна ўсё ў жыццi,

Такiя ж i ў пачуццях цыклы,

Каб страцiць шчасце i знайсцi,

Працэс бясконцы, надта звыклы.

 

Яшчэ не скончылась зiма,

Ўначы мароз занадта дужы,

Але сумнення больш няма,

Што хутка будуць песцiць ружы.

 

14.10.1993

 

File 4     Home Page

 

238     КОЛЕРЫ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё саткана з палюсоў,

Яму ўласцiвы антыподы,

Дзе нават палкая любоў,

Нянавiсць тоiцца заўсёды.

 

То белай стужкай бяжыць лёс

I ярка ззяе, нiбы ў срэбры,

Або чарнее ад пагроз,

Заўжды жыццё – палосы зебры.

 

Палоса белая бяжыць –

Спрыяе сталая удача,

З палосай чорнай цяжка жыць,

Душа няспынна горка плача.

 

Камусьцi у жыццi заўжды

Сярэдзiна лепш залатая,

Каб боль не зведаць чарнаты,

Ды фарба белая – святая.

 

А на сярэдзiне павек

Адзiны толькi колер – шэры,

I мець не будзе чалавек

Зусiм любвi, надзеi, веры.

 

Абрыдне шэрасць праз гады,

Калi яна вакол, усюды,

Не будзе шчасця без бяды,

Згадзiцца трэба на пакуты.

 

19.10.1993

 

File 4     Home Page

 

246     НЕ ЗЛАМАЦЬ КАХАННЯ

 

Ў невядомае клiча дарога,

Ды не плач болей ты, не ўздыхай,

Мы прайшлi па шляху жыцця многа,

А цяпер развiтання чакай.

 

Нас жыццёвыя буры сагнулi,

Хоць зусiм не ўдалося зламаць,

Хай бы лепей каханне вярнулi.

Можа, трэба яшчэ пачакаць?

 

На душы калi стане зацiшна,

I каханне к нам вернецца зноў,

Расцвiце, як вясновая вiшня,

Зноўку будзе пяшчотнасць ад слоў.

 

Нам з табою патрэбна быць разам,

Як сагнуцца – магчыма трываць,

Трэба выкiнуць з сэрца абразу,

Курс жыццёвы дакладна трымаць.

 

Цвёрда ўпэўнены: сонца заззяе,

I праменьчыкi зазiхацяць,

Бо мажлiвасць яшчэ ёсць такая,

Як ў юнацтве, пяшчотна кахаць.

 

Хай бушуюць жыццёвыя буры,

Ды не трэба увагу звяртаць,

Бо разладу разбурацца муры,

Каб каханне зусiм не зламаць.

 

25.10.1993

 

File 4     Home Page

 

564     МАРНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Дзе шчасце адшукаць, нiкому невядома,

Здаецца, каб па-iншаму зрабiць,

Нiколi не было б Гаморы i Садома,

I ў вабным шчасцi можна вечна жыць.

 

Як вельмі дрэнна, узнiкаюць летуценнi,

Бо так лягчэй на сэрцы ад бяды,

Хоць ў марах цешаць хай шчаслiвыя iмгненнi,

Шчаслiвым ў марах можна быць заўжды.

 

Ў цудоўных марах варыянты ўсе праходзяць,

Бясконцаю iх колькасць можа быць,

Ды нават мары выйсця к шчасцю не знаходзяць,

Таму душа няшчасная балiць.

 

Знiкае хутка мара вабная аб шчасцi,

Ад роспачы яе амаль няма,

I сустракаюць шчодра цяжкiя напасцi,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Каб суму ў сэрцы не было, не стаў пануры,

Не трэба шчасця марнага шукаць,

Няхай iмчацца мары мiма, як вiхуры,

Што ёсць, мацней патрэбна шанаваць.

 

Каб лёс са шчасцем не расправiўся ганебна,

Па-iншаму яго лепш успрымаць,

У марах ў лёс чужы заходзiць непатрэбна,

Лепш сваё шчасце пiльна зберагаць.

 

16.02.1995

 

File 4     Home Page

 

609     НАРОЖНЫ КАМЕНЬ

 

Шчасце! Як яго шукаць?

Дзе яго вытокi?

Шлях к яму як пракладаць,

Каб ён быў шырокi?

 

Як пазнаць, дзе ён ляжыць,

Камень твой нарожны?

I дзе шлях к яму бяжыць,

Каб знайсцi мог кожны?

 

I як шлях пракласцi свой,

Каб не заблукаўся?

Як пазнаць, што гэта твой

Камень адшукаўся?

 

I на iм як збудаваць

Шчасце назаўсёды?

Каб пасля не адчуваць

Горычы нягоды.

 

Ды няпроста вырашаць

Цяжкiя задачы,

Трэба толькi пакахаць,

Не знайсцi iначай.

 

Бо каханне – компас той,

Шчасцю каб адкрыцца,

Каб знайсцi мог камень свой

I не памылiцца.

 

10.06.1995

 

File 4     Home Page

 

619     ЧАРГА ЗА ШЧАСЦЕМ

 

У жыццi чаму шчасця не маю?

Хоць за iм ў чарзе доўга стаю,

Як падыдзе чарга, ўсё чакаю,

Падсалоджваць каб долю маю.

 

Хоць не горшая я, чым другiя,

Ды яны у чарзе не стаяць.

Мо, таму, што яшчэ маладыя?

Вельмi проста iм лёс выбiраць.

 

Мне бясконца не так i не гэтак,

I таму я адна, як заўжды,

Нарадзiлi сяброўкi ўжо дзетак

I не ведаюць горкай бяды.

 

Сабе прынца знайсцi захацела,

Намагалась яго адшукаць,

Цалкам вочы усе праглядзела,

Не змагла сваю мару спаткаць.

 

Не адзiн заляцаўся мужчына,

Ганарлiвая была заўжды,

Хвалявацца цяпер ёсць прычына,

Бо бягуць, нiбы хвалi, гады.

 

Зачакалась ў чарзе, спадзяваюсь

Што падыдзе чарга да мяне.

Мо, камусьцi i я спадабаюсь

Цi кахання цуд зноў абмiне?

 

13.03.1995

 

File 4     Home Page

 

628     УДАЧА ПРЫЙДЗЕ!

 

Цi смяецца душа, або плача,

Жыццё буду бясконца любiць,

Веру, прыйдзе калiсьцi удача,

Без надзеi ў душы цяжка жыць.

 

Ў жыццi моцна надзея трымае

I жыццёвыя сiлы дае,

Кожны шчасця упарта чакае,

Сiла моцная ёсць у яе.

 

Шчасце. Сцiпла чакаць яго трэба,

Спадзяванне не згасне няхай,

Шчасця хочацца стала, як хлеба,

Яно сэрца напоўнiць праз край.

 

Жыццё здатна чынiць перашкоды,

Шчасце зменiцца станам бяды,

Не сагнуцца ад цяжкай нягоды,

Як заўсёды душой малады.

 

Шлях жыццёвы занадта складаны,

Не iдзе ён заўжды па шашы,

Як надзеi бясконца адданы,

Вечна будзе ззяць радасць ў душы.

 

Хай смяецца душа, а не плача,

Прыйдзе вабнае шчасце праз час,

Бо спаткацца у змозе удача,

Як праменьчык надзеi не згас.

 

15.03.1995

 

File 4     Home Page

 

629     СВАЁ МЕСЦА

 

Для кожнага ёсць месца у жыццi,

Хоць на Зямлi багата месц прыгожых,

Нялёгка вельмi ўсё ж яго знайсцi,

Усё жыццё трывае часам пошук.

 

У iншым месцы, мо, прывабней лёс?

Дзе ты – не патрабуешся нiколi,

Ўзляцець мог ў iншым месцы да нябёс,

На сталым месцы – нiбы вецер ў полi.

 

Бяруць пад сонцам месца ў барацьбе,

Змянiць каб непрыдатныя умовы,

На горла трэба наступiць сабе,

Адкiнуць каб абрыдлы лёс суровы.

 

Спаткаецца шчаслiвы час цi не,

Сустрэнуцца знаходкi або страты,

Цi шчасце толькi бокам абмiне,

Цi будзеш iм, нiбы кароль, багаты?

 

Ды дзе вытокi шчасця адшукаць,

Каб пагасiць трывалую трывогу?

Шлях вабны можна у каго спытаць,

I як пракласцi да яго дарогу?

 

Знайсцi прыемна месца на зямлi,

Патрэбны час i моцнае цярпенне,

Душу пачуццi ў неба каб ўзнялi

I падарылi сталае натхненне.

 

15.03.1995

 

File 4     Home Page

 

632     ШКОЛЬНЫ ВАЛЬС

 

Дзяцiнства i юнацтва тут прайшлi,

Чакае нас са школай развiтанне,

Шмат ведаў мы i сталасць набылi,

Пазналi сваё першае каханне.

 

Усмешак мора радасных вакол!

Цяпер адчулi: школу мы любiлi,

Жыцця перыяд вабны тут прайшоў,

I атэстаты сталасцi ўручылi.

 

Цудоўна ззяе радасць у вачах!

А школьны вальс гучыць ў душы бясконца,

Жыццё прад намi адкрывае шлях,

Ён залацiцца у праменнi сонца.

 

Апошнi школьны развiтальны бал!

I пары ў танцы кружацца шчаслiва,

Дарослым кожны з нас сягоння стаў,

Нам ў невядомасць шлях жыццё адкрыла.

 

Мы дзесяць год са школай пражылi,

I не забудзем, што для сэрца мiла,

Настаўнiкаў, што к ведам нас вялi,

I шчасце, што нам школа падарыла.

 

Вальс школьны ў душах радасна гучыць!

Ноч скончылась, i наступае ранне,

Шчаслiвымi ўсiм хочацца нам быць,

Як ў гэты вечар, вечар развiтання.

 

16.03.1995

 

File 4     Home Page

 

701     СЦЯНА

 

Усмiхнулась пяшчотна i радасна мне,

Абдарыла ураз нагародай,

Памiж намi сцяна больш цяпер не ўстае,

Хоць здавалась яна перашкодай.

 

Непатрэбна сцяну мiж сабой будаваць,

Сiлы шмат патрабуе будова,

Праз сцяну немажлiва цудоўна кахаць,

Бо нячутна пяшчотнага слова.

 

Цуд кахання сцяна засмучае заўжды,

Сэрцу боль прычыняе маркота,

Можа стала сцяна паўставаць на гады,

Калi ёсць для будовы нагода.

 

Цяжка, як раздзялiцца нябачнай сцяной,

Для душы радасць лепш i пяшчота,

Я лагодным хачу быць бясконца з табой,

Мне сцяну будаваць не ахвота.

 

Бо плацiць велiзарную трэба цану,

І жывеш, як ў асобнай кватэры,

Прыйдзе час, разбурыць загадае сцяну,

Ды пакут трэба зведаць без меры.

 

Памiж намi сцяна больш няхай не ўстае,

Я жадаю, каб ты мне ўсмiхнулась,

Мы, бясспрэчна, падмурак разбурым яе,

Шчасце каб у душы адгукнулась.

 

7.04.1995

 

File 4     Home Page

 

773     ПОЖНЯ ЖЫЦЦЯ

 

Свой шлях жыцця прайсцi павiнен кожны,

Усе яго этапы, да мяжы,

Але, калi шлях доўжыцца па пожнi,

Знаходзiць смутак месца у душы.

 

У думках чарадой жыццё праходзiць:

Аралi як i сеялi раллю,

Ды намагалiсь сiлы як знаходзiць,

Каб збажыну ў засек сабраць сваю.

 

Бяжыць бясконца пожня пад нагамi,

Але цiкава i па ёй iсцi,

Вiтае залатымi дыванамi,

I, як раней, шмат радасцi ў жыццi.

 

Шлях залаты дасць сэрцу асалоду,

Зялёны можна толькi ўспамiнаць,

Шукаць патрэбна ў золоце нагоду,

Каб поўны кубак шчасця атрымаць.

 

Iсцi iржэўнiк трохi замiнае,

Але нiчога, можна патрываць,

Ў нябёсы ад красы душа ўзлятае,

Як ў маладосцi, хочацца кахаць.

 

Хаця iсцi прыходзiцца па пожнi,

Ды ёсць яшчэ багата любых спраў,

Ў жыццi этап хай доўжыцца апошнi,

I хочацца, каб ён шчаслiвым стаў.

 

29.04.1995

 

File 4     Home Page

 

784     ПАМIРАЕ АПОШНЯЙ

 

Хоць здаецца: няма ўжо звароту,

Бо дайшоў да апошняй мяжы,

Але выйсце даруе пяшчоту,

Як надзея тлець будзе ў душы.

 

Моц надаць можа толькi надзея

Каб жыццёвыя сiлы збiраць,

Бо яна вельмi добра умее

На плаву у жыццi утрымаць.

 

Як надзея у сэрцы не згасла,

Недарэмна праходзяць гады,

Складаць моцныя крылы заўчасна,

Пазбаўленне прыйдзе ад бяды.

 

Прыказка нездарма ёсць такая,

Што з надзеяй яшчэ можна жыць,

Што апошняй яна памiрае,

I таму яе страшна згубiць.

 

Як надзея ў душы стала будзе,

Хутка прыйдзе i помач яе,

Ёсць надзея, i сэрца забудзе

Ўсе нягоды i беды свае.

 

Калi ззяе праменьчык надзеi,

Хоць стаяць ля апошняй мяжы,

Прыгнятаюць няшчадна падзеi,

Радасць будзе ў астылай душы.

 

4.05.1995

 

File 4     Home Page

 

1038     ПЕСНI АБ РАДАСЦI

 

Шчасце ў марах нашу, як яго мне здабыць?

Дзесьцi ў лесе яно заблукала,

Час працяглы прашу мне любоў падарыць,

Можа дрэнна я шчасце шукала?

 

Я малiла аб шчасцi на ўсе галасы,

А яно не гаворыць нi гуку,

Вочы змоклi ад слёз, як трава ад расы,

Адчуваю сардэчную муку.

 

Я чакаю i клiчу, каб шчасце прыйшло,

Завiтаць нават ў госцi не хоча,

Хоць жадаю, каб сонца ў душы узышло,

Ды ў ёй холад, як зiмняю ноччу.

 

Без кахання нiчым не сагрэеш душу,

Аб каханнi бясконца я мару,

Ды дарэмна сумую i цяжка тужу,

Бо знайсцi вымагае час пару.

 

Я кахання, як хлеба, жадаю даўно,

Каб шчаслiвай сябе адчувала.

Мо, нарэшце, i мне адгукнецца яно,

Каб аб радасцi песнi спявала?

 

1.09.1995

 

File 4     Home Page

 

1070     ЛЕПШЫ ХОД

 

Жыццё пражыць што ў шахматы згуляць,

Яно задач няспынна безлiч ставiць,

Няўхiльна iх прыходзiцца рашаць.

Якi ход гонар дасць, якi зняславiць?

 

Хаця альтэрнацiва ёсць заўжды,

Ды невядома лепшая дарога,

Лягчэй, калi абмежаны хады.

А як рашаць, калi iх вельмi многа?

 

Адзiны самы лепшы варыянт,

Карыць зусiм не трэба сваёй долi,

Хады з iмпэтам робiш, нiбы франт,

I нават не памылiшся нiколi.

 

Усё бясконца ясна ў жыццi,

Рашэнне надта простае, на дзiва,

Не трэба мук, каб добры ход знайсцi,

I не гняце душу альтэрнацiва.

 

Як шмат хадоў ўсе кепскiя хады,

I наракаць прыходзiцца на долю,

Бо на шляху жыццёвым шмат бяды.

Як ход знайсцi, якi вядзе ў патолю?

 

12.09.1995

 

File 4     Home Page

 

1255     НЯШЧАСНАЯ

 

Кудысьцi моцна сэрца рвецца,

Пануе сум i неспакой,

Бо лёс бязлiтасна смяецца

Бясконца горка нада мной.

 

Зноў шчасце, пэўна, мiма пройдзе,

Крылом не хоча зачапiць,

Абавязкова гора знойдзе,

Без шчасця бессэнсоўна жыць.

 

Не кваплюсь на чужыя долi,

Дзе заблукалася мая?

Гуляе, нiбы вецер ў полi,

Няшчасная чамусьцi я.

 

А шчасця хочацца, як хлеба,

Каб толькi смак яго пазнаць,

Бо прагу заспакоiць трэба,

Каб сэрца мукамi не рваць.

 

Няўжо павек няшчаснай буду?

Мой спадарожнiк неспакой,

Магчыма, шчасце я набуду,

Цябе чакаю, любы мой!

 

10.12.1995

 

File 4     Home Page

 

1271     МЯЖА ПАЭЗII

 

Паэзiя! Ў ёй боль душы i радасць,

Каханне, здрада, мары, ява, сны,

Ў радках гучыць чароўны слоў парадак:

Мелодыяй аздоблены яны.

 

Расчулена гучаць або сурова,

Ў душы пачуццi здатны выклiкаць,

Бо доўжыцца ў iх з чытачом размова

Або яе наяўнасць адчуваць.

 

Кароткi верш, i слоў не так багата,

Але яны, як зорачкi, гараць,

I для душы прыемным будзе свята

Сапраўдную паэзiю чытаць.

 

Калi душа верш тонка адчувае,

Яна нiколi сцiпла не маўчыць,

Бо мiмаволi верш такi спявае,

Як песня, ён мелодыяй гучыць.

 

Крытэрыяў паэзii нямала,

Ды, калi верш ўплывае на душу,

Душа ўраз словы ўзнёсла заспявае,

Верш перайшоў паэзii мяжу.

 

15.12.1995

 

File 4     Home Page

 

1306     ВАРУШЫЦЬ КАМЕНЬ

 

Кожны шчасце сам сабе стварае,

Шчасце не спаткае той, на жаль,

Толькi манны хто з нябёс чакае,

Той шчаслiвы, хто яго каваль.

 

Лёс заўсёды шансы прапануе,

Толькi трэба свой не празяваць,

Хто каваль, той момант ўраз адчуе,

Шанс у шчасце каб перакаваць.

 

Кажуць нездарма: вада нiколi

Пад ляжачы камень не бяжыць,

Не зазнаць ў жыццi шчаслiвай долi,

Калi камень свой не варушыць.

 

Трэба ў шчасце без сумнення верыць,

За яго змагацца, не чакаць,

Трэба шансы ўсе пераправерыць,

Шчасце дзеяй можна адшукаць.

 

Шчасце калi б'е жыцця крынiца

I ўздымае да нябёс душу,

Каб даволi шчасця мог напiцца,

Свой упарта камень варушу.

 

31.12.1995

 

File 4     Home Page

 

1310     КАБ ШЧАСЦЕ МЕЦЬ

 

Здаецца: толькi працягнi руку,

Да птушкi шчасця можна дакрануцца,

Але сядзiць яна ў другiм баку,

I да яе нялёгка дацягнуцца.

 

Пабачыш толькi сiняе крыло,

Злавiць невырашальная задача,

Здавалась: шчасце блiзка ўжо было,

Ды зноўку адвярнулася удача.

 

А хочацца ўраз шчасце атрымаць,

Але яно у рукi не даецца.

Мо не пара, i лепей пачакаць?

Ды трэба шчасце, каб душой сагрэцца.

 

Яно заўсёды побач дзесьцi ёсць,

Як нават нечакана завiтае,

На час зусiм кароткi, нiбы госць,

Ды хутка зноў надоўга адлятае.

 

Каб шчасце назаўсёды затрымаць,

Спаткаць яго як адшукаць нагоду?

Для шчасця неабходна пакахаць,

Адчуць уздым душы i асалоду.

 

2.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1343     ХОЛАД НОЧЫ

 

Прыемны стан душэўнага спакою,

Але яго нялёгка зберагчы,

Ў хвiлiну свет зацягнецца iмглою,

I цемра расплывецца, як ўначы.

 

Хоць берагу спакой, як зрэнку вока,

Ды захаваць нiколi не магу,

Душа не паднiмаецца высока,

Як адчувае горкую тугу.

 

А хочацца, спакой каб быў бясконца,

I радасць струменiлась цераз край,

Ды часта ўраз iдзе на захад сонца,

I ў цемры непрыметны вабны рай.

 

Не хочацца нiколi цемры гэтай,

Але яна няпрошана iдзе,

Хаця святло высокай ззяе мэтай,

Ад цемры не схаваешся нiдзе.

 

Прыемна, калi стан душэўны зорны,

Ды назаўжды яго не утрымаць,

Калi характар надта непакорны,

Прыйдзецца холад ночы адчуваць.

 

22.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1358     ЗАКОН НАРМАЛЬНАГА РАЗМЕРКАВАННЯ

 

Шчасце адным другiм гора,

Радасць каўшом цi тугу,

Лёсаў вялiкае мора,

Выбраць сабе не магу.

 

Розныя долi бываюць,

Вабны прыцягвае лёс,

Шлях толькi лепшы шукаюць,

Каб болей шчасця прынёс.

 

Трэба упарта старацца

Лёс свой цудоўны знайсцi,

Хочацца не ашукацца,

Шчасце спаткаць у жыццi.

 

Але яго вельмi мала,

Болей пакуты i слёз,

Рэдка каму шанцавала

Горкiх унiкнуць пагроз.

 

Ўсiм шчасце даць лёс не можа,

Вельмi абмежаны ён,

Сутнасць знайсцi дапаможа

Размеркавання закон.

 

29.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1366     ВЕРА

 

Калi няма ў лепшае веры,

Падставы няма, каб ёй быць,

Становiцца свет надта шэры,

I сэрца ад болю гарыць.

 

Зусiм будзе iншая справа,

Як моцная вера ў душы,

Жыццё хаця лепшым не стала,

Бо вера жыла ў мiражы.

 

Няхай вера будзе любая,

Каб сэнсу жыцця не згубiць,

Бо круг ратавальны кiдае,

На дно не пайсцi каб, а плыць.

 

Бо вера ўратуе ад згубы,

Дасць цяжкасцi перамагчы,

I свет зноў становiцца любы,

Боль сэрца не будзе пячы.

 

Патрэбна ў жыццi намагацца,

Каб веру знайсцi кожны мог,

Каб з Богам сапраўдным спаткацца

I лепшую выбраць з дарог.

 

1.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1410     СПАДАРОЖНЫ ВЕТРЫК

 

Вясновы ветрык з выраю падзьме,

Душа ад весялосцi затанцуе,

Даверлiвы характар у яе,

Як цёпла, вясну любую адчуе.

 

Зiмовыя хай будуць халады

Цi позняя i ветраная восень,

Каханне прыйдзе – i цяплей заўжды,

Знiкаюць хмары, ззяе ў небе просiнь.

 

Як нават слова добрае сказаць,

Ў душы лунае радаснае свята,

Узнёслы час прыемна адчуваць,

Ў жыццi яго бывае небагата.

 

Даверлiвы – цудоўны вельмi стан,

Душа не здатна нават быць другою,

Таму прыходзiць часам к ёй падман,

Ды добра жыць з даверлiвай душою.

 

Бо шчасця вельмi хочацца знайсцi,

I для яго патрэбна вельмi мала:

Каб ветрык спадарожны дзьмуў ў жыццi,

Душа бясконца весела спявала.

 

16.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1670     ДАЙДУ ДА ФIНIШУ?

 

Калi мэта далёка, то не шкода

Нi часу, нi сваiх жыццёвых сiл,

Як ззаду застаецца перашкода,

То бачна: лёс ганебна абдурыў.

 

Пераканаў лёс лёгка, як малога:

Не трэба было бегчы да мэты,

Бо не дамогся ў вынiку нiчога,

I паўтаралась так са мной заўжды.

 

Чаму бясконца лёс такi нахабны?

Як клiкаў ў шлях, такiм цудоўным быў!

Малюнак маляваў такi прывабны,

Як i раней, зноў жорстка абдурыў.

 

Мой любы лёс! Няма ў мяне другога,

Хай дурыць, права, пэўна, мае ён,

Яшчэ ў жыццi вялiкая дарога,

Мо стану я калiсьцi чэмпiён.

 

Вядзе так лёс, як для яго патрэбна,

Дае бясконца новую мэту.

Мо не абдурыць зноў мяне ганебна,

Нарэшце, i да фiнiшу дайду.

 

6.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1714     ПРАМЕНЬ НАДЗЕI

 

Неба у хмарах, i сонца не бачна,

Цёмна, хаця яшчэ дзень,

Ў цяжкiх умовах заўжды вельмi значна

Бачыць надзеi прамень.

 

Хмары упарта прамень прабiвае,

Хочацца, каб ён не згас,

Бура хаду па зямлi пачынае,

Хутка падымецца ўраз.

 

Бура злуецца, яе не жадаю,

Лёг на зямлю чорны цень,

Але без страху навалу чакаю,

Бо ёсць надзеi прамень.

 

Хто ў чорным небе знаходзiць умее

Хаця малое акно,

Той не страчае нiколi надзеi,

Шчасце з ёй разам дано.

 

Добра, як ёсць на каго спадзявацца,

Можна унiкнуць бяды,

Хочацца, ў хмарах каб мог загарацца

Любы праменьчык заўжды.

 

14.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1721     УСМЕШКА ШЧАСЦЯ

 

Так чарга на шчасце расцягнулась!

Колькi можна ў ёй яшчэ стаяць?

Мне яно спачатку усмiхнулась,

Ды цяпер не знаю, дзе шукаць.

 

А без шчасця жыць зусiм пагана,

Хоць працую, сплю, хаджу, ляжу,

Ды у сэрцы не змаўкае рана

I нясе тугу ў маю душу.

 

Свайго шчасця вельмi зачакалась,

Хоць яго знайсцi магчыма ўраз,

Я ужо б, напэўна, закахалась,

А цi будзе дадзены адказ?

 

Не жыву цяпер я, а iсную,

Няўжо болей шчасце не прыйдзе?

Мо заняць яшчэ чаргу другую,

Хутчэй шчасце атрымаю дзе?

 

Калi шчасце часам усмiхнецца,

Яго трэба пiльна зберагаць,

Як трымаеш шчасце, то здаецца,

Што патрэбна лепшае шукаць.

 

15.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1723     ТРЭБА IНАЧАЙ

 

Як цяжкасць у жыццё прыходзiць,

Не трэба ныць i гараваць,

Патрэбна шлях такi знаходзiць,

Каб толькi радасць адчуваць.

 

Шукаць патрэбна зноў нагоду,

Каб болей горка не тужыць,

Здабыць i годнасць, i свабоду,

I безтурботна зноўку жыць.

 

Пад камень не цячэ нiколi

Вада, калi не варушыць,

Прыкласцi трэба сiл даволi,

Каб шчасце марнае набыць.

 

А калi рукi сцiпла скласцi,

Нябеснай манны прычакаць,

То можа шчасце i прапасцi,

Як дбайна выйсця не шукаць.

 

Не трэба жудаснага плачу,

Не пакарыцца каб журбе,

Патрэбна дзейнiчаць iначай:

Аддаць ўсе сiлы барацьбе.

 

17.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1728     НЕВЯДОМАЯ ДОЛЯ

 

Што наперадзе доля гатуе,

Невядома нiколi заўжды.

Мора шчасця яна прапануе

Або возера горкай бяды?

 

Ў сiнiм небе янтарнае сонца

Або чорнае марыва ў хмар?

Цi заззяе усмешка бясконца,

Цi туга ляжа ценем на твар?

 

Мы не ведаем, што нас чакае,

I шляхi мае кожны свае,

Тую долю заўжды сустракае,

Бог якую яму выдае.

 

Добра, што невядомая доля,

Бо як зналi б, што будзе ў жыццi,

Назаўжды маглi б страцiць патолю,

Не змаглi б i спакою знайсцi.

 

Будзе доля няхай невядома,

Спадзяемся, што шчасце прыйдзе,

Долю ведаць – душэўная стома,

Адчынiць цяжка фортку бядзе.

 

17.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1730     ТОЛЬКI Ў БАРАЦЬБЕ

 

Упарта цяжка працаваць павiнны,

Каб добрае у будучым прыйшло,

Не вырастуць кальтурныя раслiны,

А пустазелле вырасце само.

 

За шчасце трэба досыць пазмагацца,

Няшчасце само прыйдзе на парог,

Няпроста ад яго абараняцца,

Нiхто яго атак адбiць не змог.

 

Чаму няшчасце лёгка к нам прыходзiць,

А шчасце цяжка кожнаму каваць?

Бяду сабе лягчэй ўсяго знаходзiць,

А шчасце нават цяжка утрымаць.

 

I раўнавагi не iснуе ў долi,

Каб шчасця i няшчасця роўна даць,

Каб парытэт збярогся для патолi,

I ад бяды каб меней гараваць.

 

Бясконца трэба цяжка намагацца,

Здабыць каб шчасце крохкае сабе,

Няспынна трэба за яго змагацца,

Бо шчасце здабываюць ў барацьбе.

 

18.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1759     ТЭМПЕРАТУРА ДУШЫ

 

Радасць душу, як агонь, сагравае,

Ды, як прыйдзе час бяды,

Вечную сцюжу душа адчувае,

Студзяць яе халады.

 

Як душа змерзне, касцёр не нагрэе,

Бо прамень радасцi згас,

Добрае слова сказаць хто умее,

Здыме з душы боль ураз.

 

Хоць душу пекла працягла знiшчала,

Вызвалiць радасны рай,

Калi душа крыху цёплаю стала,

Ў ёй пяе сонечны май.

 

Сэрца пачне вельмi радасна бiцца,

Прэч абсыпаецца ржа,

Ўдосталь пяшчоты дасць шчасця крынiца,

Як сагравае душа.

 

Хочацца, каб не здаралiсь нiколi

Болей ў душы халады,

Цяжка без радаснай светлай патолi,

Шчасця жадаю заўжды.

 

27.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1803     УПАРТА ПЛЫЦЬ

 

Неверагодна цяжкiя умовы,

Чапляецца жывое за жыццё,

Хоць лёс немiласэрны i суровы,

Не хочацца iсцi у небыццё.

 

Бярозка цi на дасе, цi на муры,

Здаецца, што там вiльгацi няма,

Але жыве, хаця вылазiць з скуры,

I робiць намаганнi нездарма.

 

Няма ў жыццi бязвыхаднага стану,

Заўсёды выйсце можна адшукаць,

Як цяжкую нанесла доля рану,

Не трэба рук нiколi апускаць.

 

За лепшае змагацца ўпарта трэба,

I манны з неба моўчкi не чакаць,

Надзённага каб дамагчыся хлеба,

Усе шляхi патрэбна паспытаць.

 

Каб бераг шчасця дасягнуць жаданы,

Ўваходзiць трэба смела у раку,

Увагi не звяртаць на боль i раны,

Упарта плыць, каб быць на тым баку.

 

8.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1822     БЯГУЦЬ ГАДЫ

 

Мне чамусьцi не шанцуе,

Колькi ўжо пралiла слёз!

Нiхто болей не цалуе,

Нешта мой няўдалы лёс.

 

Спадзявалась на каханне,

Выяўляецца дарма:

Пройдзе першае спатканне,

I надзей амаль няма.

 

Мо таму, што недатыка

Я бывала кожны раз?

Нарабiла сабе лiха,

П'ю тугу адна ўвесь час.

 

Бо такiя кавалеры,

Не стрымаеш iхнiх рук,

I сур'ёзныя намеры

Для iх толькi кволы гук.

 

З шчасцем хочацца спаткацца,

Ў мроях рыцар малады.

Як сапраўды закахацца,

Бо бягуць, як плынь, гады?

 

14.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1835     ЦАНА ЦНАТЛIВАСЦI

 

Цнатлiвасць. Горка ўспамiнаць,

Яна блукае, нiбы зданi,

Бо сталi сексам абядняць

Святое чыстае каханне.

 

Iнфляцыя цяпер ў жыццi,

I гаспадар яна ў каханнi,

Пачуццяў светлых не знайсцi,

Як зведаў сексу адчуванне.

 

Вяршыня у кахання секс,

Наадварот калi абставiць,

Страчаецца высокi сэнс,

За возам як каня паставiць.

 

Як загадзя урок прайсцi,

Ў сям'i чакаць не трэба згоды,

Не да спадобы ўсё ў жыццi,

Таму здараюцца разводы.

 

Каб шчасце мець, сям'ю любiць,

Душы патрэбна сарамлiвасць,

Нiколi шчасця не здабыць,

Калi не цэнiцца цнатлiвасць.

 

18.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1841     ЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Ў раскопках археолаг рэч знаходзiць,

Зямлю пяшчотна стане разграбаць,

Мяжу не трэба сiле пераходзiць,

Бо выпадкова можна рэч зламаць.

 

Як з рэчы бруд цярплiва расчышчае,

Нiколi шкоды больш не нанясе,

I праз вякi рэч цэлай атрымае,

У першаснай амаль яе красе.

 

Без цяжкасцей мэта каб пакарылась,

Не вельмi многа сiлы трэба мець,

Ды неабходна пэўная цярплiвасць,

Адразу мудрасць цяжка зразумець.

 

Не здатна сiла ўзяць ў палон адразу,

Бо трэба зведаць горкiх шмат нягод,

Не атрымаць каб цяжкую абразу,

Прыемней мець пяшчотны падыход.

 

Перамагчы як сiлай не ўдаецца,

Цярплiвасць здатна добры вынiк даць:

Душой магчыма шчодра абагрэцца,

Калi цярплiва любую кахаць.

 

21.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1934     ПУНСОВЫЯ ВЕТРАЗI

 

Прасi у Бога дапамогi, не прасi,

Збягае час упарта ды iмклiва,

Гады плывуць за гарызонт, як ветразi,

Спынiць цi затрымаць iх немажлiва.

 

Iдуць ў нябыт гады жыцця, як караблi,

Цi мала будзе iх, або багата?

Хачу, каб ветразi пунсовымi былi,

А караблёў вялiкая армада.

 

Каб толькi сонца ярка ззяла на шляху,

На даляглядзе не збiралiсь хмары,

Iду к мэце, ды дамагчыся не магу,

Няма наяве, няхай будзе ў мары.

 

За далягляд пайшло багата ветразёў:

Пунсовых, чорных, значна болей шэрых,

Iх вельмi шмат яшчэ узняць удасца зноў,

Упэўнены i ў поспех шчыра веру.

 

Але хачу, каб чорных болей не было,

Пунсовы будзе хай ветразь апошнi,

Шмат ветразёў за гарызонт ужо сплыло,

Бо шлях кладзецца па жыццёвай пожнi.

 

11.01.1997

 

File 4     Home Page

 

1948     ЁСЦЬ ВЫЙСЦЕ

 

З-за гор высокiх i лясоў здалёк

Далiнаю цудоўнай залатою

Бег сцiплы ды вясёлы ручаёк,

Вакол журчаў празрыстаю вадою.

 

Ды спёка пачалася незнарок,

I спеў зацiх у вельмi кволай плынi,

Вады не мог ў дастатку даць выток,

I стала сумна у сухой далiне.

 

Спякота дапякала, як пажар,

Трава пажоўкла i амаль згарэла,

Ды неба стала чорнае ад хмар,

Пачалася магутная залева.

 

Ураз прапаў знiшчаючы адчай,

Зноў iзумрудам зелянелi травы,

Пабег iмклiва, як раней, ручай,

Журчаў матыў узнёслы i цiкавы.

 

Там выйсце ёсць, дзе, думалась, няма,

Якое-небудзь, ды заўсёды будзе,

Празмерна турбаваць сябе дарма,

Ёсць выйсце, як яшчэ жывыя людзi.

 

21.02.1997

 

File 4     Home Page

 

1950     НЯЎЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хоць мары клiчуць ўзнёслыя, як цуд,

Ды ад надзей чароўных мала толку,

У мары белае, на справе чорны бруд,

Для поспеху мець трэба падрыхтоўку.

 

У марах бачу вабны баравiк,

Калi iду у верасах па бору,

Але наяве да паганак звык,

I адчуваю ад падману змору.

 

Калi пайду рыбачыць на раку,

Бяру у марах шчупака на вуду,

Здаецца, толькi працягнi руку,

Ды, як закон, заўжды без рыбы буду.

 

Аб любай мару i згубiў спакой,

Ды не спаткаў цудоўнага кахання,

Заўжды чамусьцi лёс няўдалы мой,

Бо шчодра дорыць боль расчаравання.

 

Хоць птушку шчасця хочацца злавiць,

Каб разам быць усё жыццё да скону,

Ды мару як сваю ажыццявiць,

Як нават не магу злавiць варону?

 

21.02.1997

 

File 4     Home Page

 

2049     ФIНIШНАЯ СТУЖКА

 

Да жаданай не дайшоў мяжы,

Моцна вабiць фiнiшная стужка,

Не знайшоў прытулку для душы:

Рвецца, як падраненая птушка.

 

Можа вельмi многага жадаў?

Хаця здзейснiць мрою непагана,

Пачынаў вялiкiх шэраг спраў,

Ды з забегу збочваў вельмi рана.

 

Зноў цяпер да фiнiшу бягу,

Але каб сысцi, няма размовы,

Адчуваю: бегчы я магу,

Хутка мiльгацяць забегу колы.

 

Хочацца да фiнiшу дайсцi,

Мо тады душа спакой набудзе?

Мроiцца, яшчэ каб пры жыццi

Стужку разарвалi мае грудзi.

 

27.04.1997

 

File 4     Home Page

 

2059     УСМЕШКА ШЧАСЦЯ

 

У кожнага было шмат добрых спроб

Або ў душы знямога ад чакання,

Яго не бачна нават ў мiкраскоп,

Але iдзе за шчасцем паляванне.

 

Ды як пазнаць таемныя шляхi,

Праклала шчасце дзе свае сцяжынкi?

Шукаю скарб для сэрца дарагi,

Ды не знайшоў пакуль яго супынкi.

 

Хадзiў i па лясах, i па палях,

Здавалась, што сустрэну хутка дзiва,

Амаль трымаў ужо яго ў руках,

Ды шчасце захавалася iмклiва.

 

Сустрэну цi яно зноў прамiне

I не пакiне ў сэрцы нават згадку?

Ды шчасце толькi усмiхнулась мне,

I знiкла, хоць прыцэл быў у дзесятку.

 

3.05.1997

 

File 4     Home Page

 

2065     КОЛА ФАРТУНЫ

 

Бяжыць ўвесь час фартуны вабнай кола,

Ды выйграшу чамусьцi не дае,

Хоць робiш стаўкi, ўжо застаўся голы,

Але барыш бярэ заўжды круп'е.

 

Здаецца: ўсё, не трэба болей брацца,

Каштуе меней свечак ўжо гульня,

Фартуне вельмi лёгка насмяяцца,

Давесцi: доля горкая твая.

 

Але заўжды iснуе верагоднасць,

Што прыйдзе перамога ў барацьбе,

Калi абараняць людскую годнасць,

Фартуна стане перадам к табе.

 

Хай цяжка, хай надзея будзе кволай,

Хай будуць здзекi, кпiны, нават смех,

Як талент ёсць, круцi фатуны кола,

Не даць яму дарогi проста грэх.

 

9.05.1997

 

File 4     Home Page

 

2084     МЭТА ПАКАРЫЦЦА

 

Як iмпэт ёсць вялiкi, ды вопыт замалы,

Пакарыцца вяршыня не хоча табе,

Ў шлях не трэба iсцi, вельмi жорсткiя скалы,

Паражэнне ў няроўнай прыйдзе барацьбе.

 

Холад моцны узiмку, лядовыя схiлы,

Вельмi цяжкi рукзак на знямоглых плячах,

Не хапае паветра, канчаюцца сiлы,

I вяртанне – адзiны ратуючы шлях.

 

Ды i ўлетку нязменна чакае спякота,

Шапкi снегу ўгары пагражаюць бядой,

Хоць да мары крануцца занадта ахвота,

Ды яшчэ застаецца яна залатой.

 

Моцны холад узiмку, спякотнае лета,

То сярэдняя сталаю будзе заўжды,

Ў маладосцi калi не дасягнута мэта,

Пакарыцца павiнна яна праз гады.

 

28.05.1997

 

File 4     Home Page

 

2100     НЕВЯДОМАЕ ЛЕТА

 

Замецi, пякучыя марозы,

Аж ручай прамерз амаль да дна,

Iней пухам пабялiў бярозы,

Сумна вельмi мне, бо я адна.

 

Сонца ўвесну значна лепей грэе,

Збеглi заляжалыя снягi,

Хутка спела вера i надзея,

Сэрца ачышчалась ад тугi.

 

Маё шчасце распасцерла крылы,

Ў свет кахання з радасцю лячу,

Бо жаданы ёсць i сэрцу мiлы,

Вечна я яго кахаць хачу.

 

Безтурботна скончылась прадвесне,

Абяцае шчасця шмат вясна.

Сумнай цi вясёлай будзе песня,

Летам разам будзем цi адна?

 

14.06.1997

 

File 4     Home Page

 

2114     НАДЗЕЯ НА НАДЗЕЮ

 

Пяшчотай хто душу сагрэе

I вызвалiць яе ад слёз?

Апошнi згас прамень надзеi,

Ў душы i цемра, i мароз.

 

Цяжар няспынна цiсне грудзi,

Здаралась так ужо не раз,

Мо крыўду зноў душа забудзе,

Хаця прамень надзеi згас.

 

Але ў душы – як у прыроды,

За ноччу наступае дзень,

Таму праз нейкi час заўсёды

Ў душы запалiцца прамень.

 

Душу надзея пакiдае,

Ды будзе зноў прамень гарэць,

Яна павек не памiрае,

Надзея ёсць надзею мець.

 

1.07.1997

 

File 4     Home Page

 

2205     З НАДЗЕЯЙ

 

Што ў будучым чакае – невядома,

Па долi разбягаюцца шляхi.

Сустрэнецца дзе радасць, а дзе стома,

Дзе шчасце, дзе пакуты ад тугi?

 

Бясконцыя таму патрэбны спробы

Iсцi наперад, не рабiць кругi,

Апынiцца такi шлях да спадобы,

Калi ён сэрцу надта дарагi.

 

Як побач крочыць любы i каханы,

Агульны шлях – найлепшая з украс,

Абавязкова будзе шлях паганы,

Як спадарожнiк з'явiцца на час.

 

Не спадарожнiк, а удзельнiк руху –

З надзеяй шлях магчыма пачынаць,

Аднолькавы па поглядах i духу,

Тады магчыма вернасцi чакаць.

 

7.08.1997

 

File 4     Home Page

 

2274     ХУТЧЭЙ ВЯСНА

 

З дрэваў жоўты лiст злятае,

Восень на двары,

Дзень малы прыкметна тае,

Дождж, гудуць вятры.

 

Зрэдку бачна ў небе просiнь,

Хмары цэлы час,

Вельмi шпарка крочыць восень,

Светлы настрой згас.

 

Сонца ззяе, нiбы ўлетку,

Ды цяпла няма,

Восень клiча ўжо суседку,

Каб iшла зiма.

 

Перажыць час цяжкi трэба,

Хай iдзе хутчэй,

Каб было блакiтным неба,

Сонейка ярчэй.

 

6.10.1997

 

File 4     Home Page

 

2306     ЗНАЙСЦI ШЧАСЦЕ

 

Лепей шчасце, вядома, знаходзiць,

Сустракаць чым бясконца бяду,

Толькi шчасце вакол недзе ходзiць,

I нiяк я яго не знайду.

 

Ды цяплiлась ў душы спадзяванне,

Што сустрэну яго незнарок,

Аказалась дарэмным чаканне,

Спакушала удача здалёк.

 

Намаганнi прапалi без толку,

Здалёк цiхая плынь, зблiзку – вiр,

На адлегласцi бачыш вясёлку,

А ў сапраўднасцi – мыльны пузыр.

 

Як у лёсе сваiм разабрацца,

Можа шчасце не трэба гукаць?

Яно здатна само сустракацца,

Як яго перастанеш шукаць.

 

15.10.1997

 

File 4     Home Page

 

2367     ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА

 

Кожны лепшы лёс шукае,

Ды не кожнаму ў жыццi

Шанц нагода пасылае

Кветку-папараць знайсцi.

 

Хто знаходзiць – мае свята,

Радасць, шчасце i любоў,

Ды знаходзяць небагата,

Кожны шчасця не знайшоў.

 

Хтосьцi ўсё жыццё блукае,

Шчасце каб сабе здабыць,

Хто змарыўся, не шукае,

I без шчасця згодны жыць.

 

Не здараецца нагоды,

Каб ў душы заззяў прамень,

Кветка-папараць заўсёды

Адцвiтае ў адзiн дзень.

 

2.12.1997

 

File 4     Home Page

 

2370     IЛЮЗIЯ

 

Увесну вiшнi белы цвет

Даваў надзею i падставу,

Ды лета дачакацца след,

Каб ацанiць дакладна справу.

 

Чароўным быў вясновы час,

Але мароз вярнуўся жорсткi,

Надзея сумам стала ўраз,

На дол ссыпалiся пялёсткi.

 

Надзея знiкла, нiбы сны,

Сумуе вiшня i чакае

Наступнай радаснай вясны,

Бо зноў надзея саспявае.

 

Надзея слодыч здатна даць,

Прыемна радасць ў ёй знаходзiць,

Ды цяжка горыч адчуваць,

Калi iлюзiя праходзiць.

 

4.12.1997

 

File 4     Home Page

 

2373     КРОПКI НАД «I»

 

Разбеглiся вакол шляхi, дарогi,

Сцяжынкi, магiстралi, бальшакi,

Iдуць ў жыццё праз родныя парогi.

Але кiрунак выбiраць якi?

 

Цудоўна, калi побач магiстралi,

Цi нават брукаваная шаша,

Каб поспехi бясконца сустракалi,

Была ад шчасця ўзнёслая душа.

 

Здабыць шчаслiвы лёс усiм ахвота,

Як падарунак самы дарагi,

Але, калi вакол ляжыць балота,

Рабiць па гразi прыйдзецца кругi.

 

Як пад нагамi грунт бясконца топкi,

А выбраць трэба лепшую з дарог,

Над «i» расставiць вельмi цяжка кропкi,

Той пераможац, хто расставiць змог.

 

5.12.1997

 

File 4     Home Page

 

2410     КОЛЬКI ЯШЧЭ?

 

Днi мiльгацяць, як быццам ў лесе дрэвы,

Наперадзе яшчэ iх безлiч ёсць,

Iду, мой крок упэўнены i смелы,

Хаця далёка ззаду маладосць.

 

Мiнуць патрэбна дрэў яшчэ багата,

I шэраг iх складаецца ў гады,

Сканчае год дзень нараджэння, свята,

Якое паўтараецца заўжды.

 

Вядзе праз лес цi сцежка, цi дарога,

А часам прадзiраюсь праз галлё,

Гадоў ўжо за плячамi вельмi многа,

Ўсё, што прайшоў, мiнулае маё.

 

Гады, як днi, збягаюць хутка ў Лету,

У будучым больш хочацца прайсцi,

Паставiў прад сабой такую мэту.

Яшчэ iх колькi будзе у жыццi?

 

15.02.1998

 

File 4     Home Page

 

2471     НА РАЗДАРОЖЖЫ

 

Заблытана ўсё надта у жыццi,

У варыянтах цяжка разабрацца,

Адразу шлях да шчасця не знайсцi,

Прыходзiцца бясконца памыляцца.

 

Мэта упарта клiча ў шлях iсцi,

Здаецца, добра ўсё, няма маркоты,

Ды дрэнныя дарогi i пуцi

Заводзяць ў тупiкi або балоты.

 

Надзея запалае ў iншы раз,

Ў душы узнёсласць доўга не знiкае,

Хаця ляцiць стралой няўмольны час,

Ды шлях да шчасця, як раней, блукае.

 

Праз сiлу, ды настойлiва iду,

Здаецца, к шчасцю крок раблю апошнi,

Ды сустракаю на шляху бяду,

У роздуме стаю на раздарожжы.

 

17.03.1998

 

File 4     Home Page

 

2507     ЗАЛАТАЯ НАДЗЕЯ

 

Надзея вабiла бясконца,

Бо пачынаўся светлы дзень,

Але пайшло на захад сонца,

Стаў вельмi доўгiм чорны цень.

 

А сонца ўвечары не грэе,

Iдзе працяглая iмжа,

Не хоча пакiдаць надзея,

Чакае вышынi душа.

 

Надзею кожны мець ахвочы,

Прамень апошнi сонца знiк,

Душу накрыла коўдра ночы,

I стаў не бачным вабны пiк.

 

Надзея клiча, як святая,

Жаданы i чароўны цуд,

Спачатку – нiбы залатая,

Ды сапраўды – як чорны бруд.

 

1.04.1998

 

File 4     Home Page

 

2543     ЖАДАЦЬ ДАСЯГАЛЬНАГА

 

Iмкнуцца шчасце мець як мора,

Не трэба больш жадаць, чым ёсць,

Ў душу не прыйдзе сум i гора,

I радасць будзе сталы госць.

 

Калi вялiкiя жаданнi,

Але падстаў для iх няма,

Няшчасце стрэнецца ў каханнi,

Ды долю папракаць дарма.

 

Не трэба вiнавацiць лёсу,

Як зайздрасцi няма мяжы,

Яна ў сабе нясе пагрозу

Мець горкi смутак у душы.

 

Каб шчасця сустракалась болей,

I ад маркот не гараваць,

Лепш зайздрасцi не мець нiколi

I дасягальнага жадаць.

 

17.04.1998

 

File 4     Home Page

 

2547     НАПАР ШЧАСЦЯ

 

Сэрца моцна балела,

Далей цяжка балiць,

Зусiм шчасця не мела,

А хацелась любiць.

 

Не гарэла, а тлела,

Знемаглася ад мар,

Бо зрабiць не умела

З кветак шчасця напар.

 

Часам кветкi збiраю,

Намагаюсь дарма,

Сваё шчасце шукаю,

А яго ўсё няма.

 

Сэрца мо заспакою

Або будзе цяжар?

Можа гэтай вясною

Зраблю шчасця напар.

 

18.04.1998

 

File 4     Home Page

 

2553     УСЁ НЯМIЛА

 

Цячэ рэчка – няма броду,

Ды здарылась так ў жыццi,

Што хачу знайсцi нагоду

На той бераг перайсцi.

 

Непагана тут жывецца,

Ды прывабны бераг той,

Перайсцi не удаецца,

Пайду следам за вадой.

 

Мо сустрэнуся з удачай

I, нарэшце, мост знайду,

Можа будзе там iначай,

Шчасце стрэну цi бяду?

 

Бо усё душы нямiла,

Што раблю, за што бярусь,

Мне здаецца, ўжо б паплыла,

Ды пакуль яшчэ баюсь.

 

20.04.1998

 

File 4     Home Page

 

2664     АСНОВА ШЧАСЦЯ

 

Красой чаруе незнаёмы дзiўны плод,

Схавана ў невядомым небяспека,

Бо ад атруты ў iм быць можа шмат нягод,

I рызыкуе толькi недарэка.

 

Плынь моцная ракi, ды калi добры брод,

Каб перайсцi на бераг сэрцу любы,

Сярод iмклiвых i бурлiвых надта вод,

Не зведаць можна нi бяды, нi згубы.

 

Пачуццi смела урываюцца ў душу,

Бо па шляхах жыцця вядзе жаданне.

Але цi сонейка сустрэне, цi iмжу

Наперадзе узнёслае каханне?

 

Калi пачуццi верх над розумам бяруць,

Прыемна на душы, але часова,

Але, як думкi прад пачуццямi бягуць,

Для шчасця закладаецца аснова.

 

26.06.1998

 

File 4     Home Page

 

2776     НЕ ЗГУБIЦЬ НАДЗЕЮ

 

Да берага жаданага прыбiўся,

I болей не хачу у мора плыць,

Але часова толькi прыпынiўся,

Каб назаўжды надзею не згубiць.

 

Абрыдлi штылi вечныя i штормы,

Чакаю ветру – бура вые зноў,

Няма нiколi любай сэрцу нормы,

Таму не след кранацца ветразёў.

 

Даўно надвор'я добрага чакаю,

Але, напэўна, ў мора плыць дарма,

Я карабля надзейнага не маю,

Таму пакуль i поспеху няма.

 

Без горкiх спроб хачу чакаць удачу,

Мо з часам пажадаю ў мора плыць,

Абавязкова паплыву, няйначай,

Каб назаўжды надзею не згубiць.

 

25.09.1998

 

File 4     Home Page

 

2831     ПРАВЫ НА ШЧАСЦЕ

 

Калi спаткаеш лёс абы-якi,

Цi будзе ён незразумелы нейкi,

То заклiкальна клiчуць цягнiкi,

Мажорныя спяваюць песнi рэйкi.

 

Бо хочацца душы ўдалечыню,

Мо шчасце там жаночае чакае?

Сяброў не шкода кiнуць i радню,

Калi нiчога лёс не абяцае.

 

У кожнага на шчасце ёсць правы,

Нялёгка адчуваць ў душы маркоту,

Жыццё без шчасця – нiбы у травы

Цi у бяскрылай птушкi без палёту.

 

Магутнай побач хочацца рукi,

Пакуль начамi не змыкаю вейкi,

Таму i клiчуць вабна цягнiкi,

I музыкай гучаць бясконца рэйкi.

 

31.10.1998

 

File 4     Home Page

 

2836     ВЕДЫ

 

Навобмацак рабiць патрэбна крокi,

Лёс часта заганяе ў глухi кут,

Жыццё дае цудоўныя урокi,

Нi школа iх не дасць, нi iнстытут.

 

Пiсаць, чытаць, лiчыць, рашаць навучаць,

I як двайныя iнтэгралы браць,

Ды невядома, як душу не мучыць,

Трывалае як шчасце атрымаць.

 

На шчасце спадзяванняў вельмi многа,

Ды невядома, як яго знайсцi,

Таму не вельмi легкая дарога

Для кожнага сустрэнецца ў жыццi.

 

Цудоўна браць любыя iнтэгралы,

I значна лепш камп'ютэра лiчыць,

Толк ад выдатных ведаў вельмi малы,

Лепш добра ведаць, як шчаслiвым быць.

 

6.11.1998

 

File 4     Home Page

 

2932     КАШТОЎНАЯ ПРЫПРАВА

 

Насустрач шчасцю я бягу,

Але яго занадта мала,

Сустрэць чамусьцi не магу,

Яно даецца, як прыправа.

 

Шукаю, як ў бару грыбы,

Гляджу налева i направа,

Ды сустракаю больш журбы,

Хоць шчасце мне знайсцi цiкава.

 

Не ведаю, дзе ўжо шукаць,

Надзея – марная забава,

Лепш шчасцем гора затаўкаць,

Яно – каштоўная прыправа.

 

Але настойлiва бягу,

Бо шчасце сцiплае шукаю,

Яго мо стрэну на шляху,

Калi пяшчотна пакахаю.

 

11.01.1999

 

File 4     Home Page

 

3009     ЗМЕНЛIВЫ ЛЁС

 

Лёс нябачны, але ён iснуе заўжды,

I дае людзям розныя долi,

Каму шчасця налье, каму кубак бяды,

Ён – як быццам магнiтнае поле.

 

Каму радасць дае, хто ў знямозе ад слёз,

Вельмi розны яго пацалунак,

Як магнiтнае поле, няўстойлiвы лёс,

Здатны нават змяняць свой кiрунак.

 

Вядзе кожнага лёс праз жыццё, праз гады,

Не знiкае зусiм ён нiколi,

Ды напружанасць здольны змяняць ён заўжды,

Лёс такi, як магнiтнае поле.

 

21.02.1999

 

File 4     Home Page

 

3516     ДЗIКI ГУСЬ

 

«Навошта, – разважаў так хатнi гусь, –

Ўзлятаць абавязкова пад аблокi,

Я вышынi i ветрыку баюсь,

Няхай сабе ляцяць туды сарокi.

 

Ад пунi нiкуды не палячу,

На поплаве я корпаюсь ў асноўным,

Гаспадарам карысным быць хачу,

Iмкнуся стаць узорна-памяркоўным».

 

Тым часам незалежны дзiкi гусь

У вырай адлятаў ў палёт высокi.

Мо прыйдзе час, калiсьцi Беларусь

Ўзляцiць, здабыць каб шчасце, пад аблокi?

 

28.12.1999

 

File 4     Home Page

 

3558     ПРЫГОЖЫ МАТЫЛЁК

 

Як цуд, прыгожы вельмi ён здалёк,

Палёт яго цудоўны i iмклiвы,

Але занадта кволы матылёк,

Як схопiш – паламаеш яму крылы.

 

Таму злавiць няпроста матылька,

Здаецца, да яго ўжо сантыметры,

I што амаль бярэ яго рука,

Сядзеў, але ляцiць ужо ў паветры.

 

Жыццёвы вывучаецца урок,

Не штучны, а заўсёды натуральны,

Што шчасце – як прыгожы матылёк,

Ён добра бачны, ды недасягальны.

 

14.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3606     ЁСЦЬ НАДЗЕЯ

 

Люблю я водар лесу i раллi,

Iх з iншымi паблытаць немагчыма,

Ляцяць у край далёкi жураўлi,

А мне мiлей любiмая Радзiма.

 

Цудоўная, прыгожая зямля,

Краса блакiту велiчнага неба,

Ад шчасця асалоду маю я,

Нiколi iншай долi мне не трэба.

 

Няхай ляцяць у вырай жураўлi,

Ды я услед за iмi не шыбую,

Зiма цяпер лютуе на зямлi,

Надзея ёсць, што я перазiмую.

 

1.02.2000

 

File 4     Home Page

 

3643     ЗIМА Ў ДУШЫ

 

Вецер, снег, моцна курыць пазёмка,

Добры настрой знiшчаецца мой,

На душы ад маркоты няёмка,

Так бывае заўсёды зiмой.

 

Яшчэ горай, як лютая сцюжа

Намарозiць ў душы тоўсты лёд,

Бо пакут назбярэцца задужа,

I змарнее душа ад нягод.

 

Лепей сонца ў душы мець заўсёды,

I цудоўны вясновы настрой,

Каб ад сцюжы не мець цяжкай шкоды,

I душы не сустрэцца з зiмой.

 

19.02.2000

 

File 4     Home Page

 

3692     ЖОРСТКI ЗАКОН

 

Калi iмкнешся жвава да мэты,

Уздым душы, як ў казцы, небывалы,

I не цiкавiць больш нiшто тады,

Хоць iншыя i неблагiя справы.

 

Ўсе сiлы справе адданы адной,

I хочацца яе рабiць што змогi,

Яна стае – нiбы апошнi бой,

I нельга абысцiсь без перамогi.

 

Бо доля свая ставiцца на кон,

Ды ў падыходзе тоiцца загана,

Бо вельмi жорсткi у гульнi закон:

Мiзэрнасць жабрака цi лаўры пана.

 

11.03.2000

 

File 4     Home Page

 

3754     СНЯЖЫНКА

 

Злавiць чароўны сонечны прамень

Старалася маленькая дзяўчынка,

Ды вельмi снежны быў зiмовы дзень,

I на далонь упала ёй сняжынка.

 

Адчулася жаданае цяпло,

Сняжынцы доля здалась залатою,

Але ў цяпле рукi таiлась зло,

Бо стала прыгажосць прастой вадою.

 

Хацелася зрабiць да шчасця крок,

Не iснавала для таго замiнкi,

Прытулак добры бачыць лепш здалёк,

Каб прыгажосць не страцiлi сняжынкi.

 

4.04.2000

 

File 4     Home Page

 

3769     СВАЯ ДОЛЯ

 

Бягу за шчасцем хутка я што сiлы,

Iмчусь упарта ўжо каторы год,

Без шчасця свет становiцца нямiлы,

Складаецца амаль з адных нягод.

 

Ды сiлы застаецца меней з часам,

А шчасце уцякае, як знарок,

Не хоча быць яно са мною разам,

I пераходзiць трэба ўжо на крок.

 

Ды крокам шчасце не дагнаць нiколi,

Лепш супынюсь i трохi пастаю,

Напэўна, не знайсцi шчаслiвай долi,

А трэба лепей шанаваць сваю.

 

10.04.2000

 

File 4     Home Page

 

3776     МАРА I ЯВА

 

Аб шчасцi мара вечная жыве,

Не будзе пераводу ёй нiколi,

Ды марна спадзявацца на яе,

Амаль няма вакол шчаслiвай долi.

 

Як шчасце ёсць, то крохкае, як шкло,

Бо некранутым цяжка заставацца,

Разбiлась, а прыгожае было,

Кавалкi склеiць марна намагацца.

 

Аб шчасцi мара крочыць праз вякi,

I знiкнуць ёй зусiм няма пагрозы,

Яна пляце вясельныя вянкi,

Хоць ява потым пралiвае слёзы.

 

16.04.2000

 

File 4     Home Page

 

3809     СПАТКАННЕ З МЭТОЙ

 

Здавалiся рэальнасцю надзеi,

Бо да мэты застаўся толькi крок,

Па-iншаму складалiся падзеi,

Жыццё дало яшчэ адзiн урок.

 

Зафарбавала настрой мой вясёлка,

Дайшоў у марах да сваёй мэты,

Ды апынулась кепскай падрыхтоўка,

Шлях перамог i цяжкi, i круты.

 

Прыгожае, як песня, спадзяванне,

Ды да яго працяглы вельмi шлях,

З мэтой тады адбудзецца спатканне,

Калi яе трымаеш у руках.

 

4.05.2000

 

File 4     Home Page

 

3837     ТУГА

 

Знайсцi шчасце не магу,

Дзе яго пазычу?

Праганю сваю тугу,

Весялосць паклiчу.

 

З весялосцю добра жыць,

Не прыходзiць штосьцi,

Хутка, як цягнiк, бяжыць

Час мой маладосцi.

 

Зблякне з часам маладосць

I збяжыць з вадою,

Не прыходзiць весялосць,

Застаюсь з тугою.

 

18.05.2000

 

File 4     Home Page

 

3891     IСКРЫ

 

Ад iскры не запаляцца кастры,

Бо трэба, каб былi сухiя дровы,

Для барацьбы патрэбны змагары,

Ды не саспелi добрыя умовы.

 

Хоць iскраў шмат, ды ў вынiку – журба,

Бо згаснуць з часам, пойдуць ў невядомасць,

Каб добры плён прынесла барацьба,

Мець трэба людзям годнасць i свядомасць.

 

Патрэбна стан свядомасцi змяняць,

Бо для свядомых iскрай стане слова,

Хай iскры палiтычныя гараць,

I воля прыйдзе к нам абавязкова.

 

8.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3898     КАБ ЗАСПЯВАЛI САЛАЎI

 

Не чуць салаўiныя трэлi,

У неба з надзеяй гляджу,

Бо рэкi даўно абмялелi,

Зямля слёзна просiць дажджу.

 

Замучыла моцная спёка,

Пажоўкла трава на карнi,

Iдуць хмары бокам далёка,

А дождж не iдзе анi-нi.

 

Каб зноў салаўi заспявалi,

I стала зялёнай трава,

На рэчцы паднялiся хвалi,

Патрэбна, каб хмара прыйшла.

 

13.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3912     СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА

 

Раве бясконцая завея,

I комiн вые, нiбы бас,

Мне печ пяшчотна плечы грэе,

Але ў уяве летнi час.

 

На любай рэчцы плёс шырокi,

Лясоў сасновых дзiўны цуд,

Ў нябёсах белыя аблокi,

Лугоў зялёны iзумруд.

 

Знямог ад снежнай каралевы,

Яе набрыдлi кайданы,

Гняце абсяг, як вата белы,

Чакаю будучай вясны.

 

21.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3927     НЕ ЗДАРЫЛАСЬ

 

Магло здарыцца, але не здаралась,

Мо трэба так, так вымагае лёс,

Бо побач шчасце любае iмчалась,

Ужо такiх здарэнняў цэлы стос.

 

А хочацца, каб лепшае спаткала,

Бо кепскае здараецца заўжды,

Ды лепшага чамусьцi вельмi мала,

Затое лёс даць здатны шмат бяды.

 

Што шчасце прыйдзе з часам, цвёрда веру,

Не зараз, няхай нават праз гады,

Не трэба вельмi многа, лепей ў меру,

Бо небяспечна лёс мець залаты.

 

28.06.2000

 

File 4     Home Page

 

4020     ВЯСНОЙ ПРЫЕМНЕЙ

 

Магутныя зялёныя лiсты,

Ды вельмi хутка стануць залатымi,

На дол спадуць ад ветру назаўжды,

I долi iх апынуцца благiмi.

 

Расцi яны iмкнулiся скарэй,

Лiст кожны – як старонка дзiўнай кнiжкi,

Вясной прыемней безлiч мець надзей,

Як толькi яшчэ покаюць пупышкi.

 

27.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4030     ЦУД

 

Чаканне цуду, на яго надзея,

Заўсёды дадае жыццёвых сiл,

Душа iначай сумам захварэе

I не прыдбае летуценных крыл.

 

Нiколi ёй не песціцца ў нябёсах,

Не ўбачыць ветразi на караблi,

Не адчуваць красы ў ранковых росах,

А толькi блукаць вечна па зямлi.

 

30.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4047     СОНЕЙКА Ў ДУШЫ

 

Блiзка восень з нуднымi дажджамi,

Хутка непаметны час цячэ,

Хмары ў небе ходзяць табунамi,

А мне сонца хочацца яшчэ.

 

Няхай сонца затуляюць хмары,

Восень хай з дажджамi на мяжы,

Як вясной, ляцяць на крылах мары,

Калi ззяе сонейка ў душы.

 

4.08.2000

 

File 4     Home Page

 

4050     ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ

 

Нялёгкiя дзявочыя шляхi,

Але хадзiць прыемней iмi ўлетку,

Ад сцюжы у душы няма тугi,

I можна знайсцi папарацi кветку.

 

Ды як пазнаць цудоўны любы шлях,

Якi даць можа шчасця падарунак?

Iх шмат, i мiтусяцца ўсе ў вачах,

Да кветкi як ўзяць правiльны кiрунак?

 

4.08.2000

 

File 4     Home Page

 

4270     ЧАКАЮ ВЯСНУ

 

Сум ў душы i смутак у прыродзе,

Будзе так да будучай вясны,

Лiст асеннi скача ў карагодзе,

Сцеле залатыя дываны.

 

Золата, але нiжэшай пробы,

Мае вельмi малую цану,

Лiст зялёны больш мне да спадобы,

Зноў чакаю любую вясну.

 

2.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4291     СНЯГI

 

Хай абпякаюць моцна халады,

Шляхi завеi замятуць снягамi,

Надзея ёсць на лепшае заўжды,

Жаданая вясна не за гарамi.

 

Хай сэрца знемагае ад тугi,

Навала не працягнецца бясконца,

Збягуць вадой з душы яшчэ снягi,

Бо усмiхнецца ёй ласкава сонца.

 

8.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4312     ВЯЛIКАЯ МАРА

 

Ў цудоўны, любы, мiлы сэрцу край,

На поўдзень, к мору, да вялiкай мары,

Бег чысты, як раса лугоў, ручай,

I радасць ззяла у яго на твары.

 

Але спаткаўся лёс зусiм другi,

Жаданага не адбылося цуду,

З ракой яго злучылi берагi,

Вада ў ёй была шэрая ад бруду.

 

14.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4328     ЖАДАНАЕ ЦЯПЛО

 

Насустрач сонейку бягу,

Хутчэй прайшла каб цемразь ночы,

Ды росна, бегчы не магу,

Туманам выядае вочы.

 

Але жаданае цяпло

Пакуль яшчэ не сагравае,

Хачу, каб сонейка ўзышло,

Душа цяпла даўно жадае.

 

16.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4353     АПОШНЯЯ ЦАЛЯ

 

Лячу праз буры доўгiя гады,

Дарэмна страцiў вельмi многа сiлы,

Ужо не болей цалi да мэты,

Трымаюць моцна у паветры крылы.

 

Стрымаў ад буры не адзiн удар,

Вятры нахабна крылы мне складалi,

Мо з часам i адкрыецца абшар,

Ды ёсць пагроза ад апошняй цалi.

 

20.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4465     СПАДЗЯВАННЕ

 

Сказала слiва: «Буду жыць адна,

Бо крону пышна упрыгожаць кветкi,

А скончыцца чароўная вясна,

I вырастуць мае плады-падлеткi».

 

Ды спадзявалась слiва так дарма,

Прыйшоў канец прыветлiваму лету,

Але плада нiводнага няма,

Не дачакацца слiў ад пустацвету.

 

6.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4467     ПЛЁННЫ ВЫНIК

 

На жаль, не маю хоць маленькiх крыл,

Таму лятаць нiколi я не ў змозе,

Мяне дарожны пакрывае пыл,

Бо крочу па няходжанай дарозе.

 

Нялёгка мне iсцi па цалiне,

Але душой ў вандроўцы – не прыгонны,

Я веру: з часам цяжкi час мiне,

I вынiк можа апынуцца плённы.

 

6.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4496     ХОЧАЦЦА ШЧАСЦЯ

 

Дождж, i ручаi бягуць ракой,

Сонейка не ззяе анi трохi,

Непагадзь прыносiць неспакой,

Сэрца замiрае ад трывогi.

 

Дождж прайшоў, але вiсiць iмжа,

Хочацца, заўжды каб ззяла сонца,

Пакутуе ў непагадзь душа,

А ёй шчасця хочацца бясконца.

 

10.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4551     ЧАРОЎНЫ ЎЗДЫМ

 

На прыгажосць глядзець ёсць звычка,

Бо ўздым натхнення дарагi,

Мiльгнула зорка, нiбы знiчка,

I крута разышлiсь шляхi.

 

Хоць зорка страцiлася з вiду

Ў цудоўным ззяннi залатым,

Хачу сустрэць яе арбiту,

Каб адчуваць чароўны ўздым.

 

15.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4596     БЕЛЫЯ ПАЛОСЫ

 

Галубка крылом белым лёс накрые,

Цi воран кiне страшны чорны цень,

Або ад ночы сэрца цяжка ные,

Цi сонечны дасць асалоду дзень.

 

То гладкi лёд, а то адны таросы,

I мора слёз ад шчасця цi бяды,

То белыя, то чорныя палосы,

А хочацца мець белыя заўжды.

 

18.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4644     МАРА АБ ЧОРНЫМ

 

Бягуць ў блакiце белыя аблокi,

Прыгожыя, як крылы жураўля,

Палёт у iх цудоўны i высокi,

Але ад спёкi трэскае зямля.

 

Быць шэрай, нават чорнай, можа хмара,

Маланкi бiць, грымець няшчадна гром,

Ды вабiць, як вясёлка, аб ёй мара,

Каб толькi пралiлась хутчэй дажджом.

 

27.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4700     ПОЛЫМЯ КАХАННЯ

 

Каханню не пражыць i дня без веры,

Калi яе вялiкi недамер,

То душы, як раз'юшаныя зверы:

Каханне разбурае недавер.

 

Яно павольна галавешкай тлее,

Прыемней, калi полымем гарыць,

Таму няхай ў душы жыве надзея,

Што ўдасца веру моцную здабыць.

 

3.12.2000

 

File 4     Home Page

 

4774     ЧАКАННЕ ЖУРАЎЛЁЎ

 

Як птушка, радасць хутка паляцела,

А я з надзеяй ёй услед гляджу,

I стома запаўняе маё цела,

Як змей, ўпаўзае сум ў маю душу.

 

Ператрываю холад i завею,

Хачу, каб днi вясновыя прыйшлi,

Ў душы каб месца не знайшлося змею,

Каб з выраю вярнулiсь жураўлi.

 

17.12.2000

 

File 4     Home Page

 

4782     АДКРЫТЫЯ ДЗВЕРЫ

 

Была нялёгкай да мэты дарога,

Прыйшоў, засталась працягнуць руку,

Ды, як жабрак, стаю я ля парога,

Бо дзверы апынулiсь на замку.

 

Але iсцi яшчэ не згасла змога,

Стрываю i абразу, i бяду,

Бо веру, што чакае перамога,

I дзверы я адкрытыя знайду.

 

21.12.2000

 

Апошні верш     File 4     Home Page