1. У кожнага свае журба і смутак. (100 вершаў)

1. У кожнага свае журба і смутак. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

38     АБРОЦЬ

 

Чаму так балюча народу?

Цi лепшае можна чакаць?

Чамусьцi сабе год ад году

Павiнны ва ўсiм адмаўляць?

 

Саюз непарушны распаўся,

Народы жадалi дабра,

Хоць кепска аб нас турбаваўся,

Ды горшая крочыць пара.

 

Народ быць рабом пагадзiўся,

Дазволiў ў аброцi трымаць,

Хаця Саюз ўраз развалiўся,

Аброць не змаглi з сябе зняць.

 

Народ меў цудоўную мару,

Ды што далей трэба чакаць,

Калi не хапае тавару,

Няма людзям дзе працаваць?

 

Чаму жывем стала ў гаркоце,

Хто здатны дакладна сказаць?

Чаму наш народ у аброцi

Бясконца ўдаецца трымаць?

 

I цуглi яшчэ заклiзаюць,

Спаткае час цяжкiх нягод,

Бо манны нябеснай чакаюць,

Такi памяркоўны народ.

 

6.11.1992

 

File 7     Home Page

 

116     SOS!

 

Як гнеўна лёс за борт кiдае,

Здарыцца можа так ў жыццi,

Саломiнка дзе будзе тая,

На дно каб камнем не пайсцi?

 

Калi зусiм святла не будзе,

Хаця б з далёкiх маякоў,

Не дапамогуць ў пару людзi,

Жыццёвы шлях амаль прайшоў.

 

I кожны, хто ужо загiнуў,

I хто цяпер на дно iдзе,

Меў сябра, што яго пакiнуў

Змагацца аднаго ў бядзе.

 

Але, калi бяда здарылась,

I небяспечная яна,

Ды дапамога запазнiлась,

Нялёгка выбрацца са дна.

 

Хоць, як саломiнка, надзея,

Ды сiлы ад яе прыйдуць,

Рашучасць у змаганнi спее

Жаданы бераг дасягнуць.

 

Як доля злосна пасмяецца,

Бо вельмi многа награшыў,

Бог з дапамогай адгукнецца,

Як будзе SOS гучаць ў душы.

 

9.09.1993

 

File 7     Home Page

 

188     РЭАЛЬНАСЦЬ I МАРЫ

 

Я ад рэальнасцi бягу,

З бядою каб не сустракацца,

Ўцячы пакуль што не магу,

Ад лёсу нельга адарвацца.

 

Трымае ён, як ланцугi,

Хаця не адчуваю скруху,

Бясконцыя раблю кругi,

Але няма наперад руху.

 

Хаця няма благiх пагроз,

Чакаць не след суровай кары,

Але трымае моцна лёс,

Не дазваляе жыць у мары,

 

Каб бачыць яркае святло

I толькi у блакiце неба,

Ды так нiколi не было,

Цярпець жыцця рэальнасць трэба.

 

Дае бясконца лёс урок,

Знiшчае цалкам летуценнi,

Ўбок не дазволiць зрабiць крок,

Здабыць каб вабныя iмгненнi.

 

Боль прапануе i тугу,

Каб iх стрываць, патрэбны сiлы,

Я ад рэальнасцi бягу,

Лепш паляцець, былi каб крылы.

 

29.09.1993

 

File 7     Home Page

 

189     ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

 

Як робiць чалавек найпершы крок,

Ён адчувае ўраз удары долi,

Жыццё суровы надае урок

I перапынку не дае нiколi.

 

Няздатна шчыра шкадаваць жыццё,

Паранiць i яшчэ насыпле солi,

Няшчасця хутка ўзнiкне пачуццё,

Лёс круцiць стала, як вавёрку ў коле.

 

Хоць шчасце здабываюць барацьбой,

Ды нельга весцi барацьбу бясконца,

Калi незадаволены сабой,

Ў душы не будзе ззяць яскрава сонца.

 

У барацьбе праходзiць доўгi час,

Хоць ёсць i пераможныя iмгненнi,

Запал магутны быў, ды хутка згас,

А разам з iм ў нябыт сышлi iмкненнi.

 

Дарыць не хоча лёс жаданых руж,

Душу трымаюць ланцугi ў няволi,

Яна ў пакутах ад трывалых сцюж,

А шчасця i пяшчоты недаволi.

 

Няшчасце стала доўжыцца павек,

Калi пайшоў уласнымi нагамi,

Хоць першы крок ступае чалавек,

Шлях шчасця ўжо закрыты ланцугамi.

 

29.09.1993

 

File 7     Home Page

 

209     СПАКОЙ

 

Шукаю, напэўна, дарма,

Схавалась спакою крынiца,

Яго не было i няма,

Цудоўны спакой толькi снiцца.

 

Ён вабiць бясконца мяне,

Жаданы, прыгожы i любы,

Калi стан тугi не мiне,

Мой настрой ўраз крочыць да згубы.

 

Цярплю неспакою бяду,

I радасць знайсцi раблю спробы,

Ды шляхам маркотным iду,

Iмкнусь знайсцi шлях да спадобы.

 

Насучтрач спакою бягу,

Гарыць, як паходня, надзея,

Але адшукаць не магу,

Надзея праз час амаль тлее.

 

Збягае няўрымслiвы час,

Ў душы не згасае iмкненне,

Прыдбаць спакой марыў не раз,

Знайду: ён знiкае ў iмгненне.

 

Спакой любы добра знайсцi,

Стан вабны, жаданы i мiлы,

Калi не сустрэўся ў жыццi,

Спаткаецца ён ля магiлы.

 

6.10.1993

 

File 7     Home Page

 

225     ГОРКI ВЫНIК

 

Бяжыць рака, i залацiцца дно,

Бо ў рэчышчы пяску шмат залатога,

Б'е хваля ў грудзi берагу даўно,

I скончылась трываць пакуты змога.

 

Глыбокiм было рэчышча здаўна,

Але ўтварылiсь астравы i мелi,

Была малая ў берага вiна,

Ды хвалi стала ў бераг бiць хацелi.

 

I спакваля спаўзаў на дно пясок,

Хоць берагi далей бяду трывалi,

Ды да яе застаўся толькi крок,

Бо страцiлi зусiм магутнасць хвалi.

 

У рэчышчы ўтварылась мелiна,

I зруйнавалiсь берагi дашчэнту,

Заплачана вялiкая цана,

Бязглузды рэзультат эксперыменту.

 

Бо бегла плынь, вакол цвiлi лугi,

I ў рэчцы глыбiнi было даволi,

Цяпер сумуюць цяжка берагi,

Не ўдасца аднавiцца iм нiколi.

 

Не будзе болей i магутных хваль,

Хоць горда падымалiсь, нiбы сокал,

Ды вынiк вельмi горкi быў, на жаль,

Бо разбурылась цалкам ўсё навокал.

 

10.10.1993

 

File 7     Home Page

 

279     РОСПАЧ

 

Не трэба роспачы, навошта разгубляцца,

Як вельмi цяжкiя спаткаюцца часы,

Пакуль жывы, патрэбна палка намагацца

Не страцiць радасцi жыцця, яго красы.

 

Як надта цяжка, лепей сцiпла прымiрыцца,

Вядома добра: значна горай можа быць,

Патрэбна ўраз бясспрэчна долi пакарыцца,

Хоць кепска будзе, ды ўсё роўна трэба жыць.

 

Каб супакой сабе знайсцi, забыць знявагу,

I ад пакут душу пазбавiць назаўжды,

Да чорнай зайздрасцi згасiць спаўна след прагу,

Стамляць не будуць сталай шэрасцю гады.

 

Як iснага ў жыццi занадта цi даволi,

Не трэба болей вельмi многага жадаць,

Не ўдасца цалкам захапiць ўвесь свет нiколi,

Аб жураўлi ў нябёсах лепш не шкадаваць.

 

Калi час цяжкi, непатрэбна разгубляцца,

Бо толькi з радасцю ў душы прыемна жыць,

Нiколi рукi не павiнны апускацца,

Бо шчасце можна ўпартай працаю здабыць.

 

Хутчэй каб з роспаччу здарылась развiтанне,

Каб замянiць ў душы на сонейка iмжу,

Сустрэць хутчэй патрэбна вернае каханне,

Краса жыцця i радасць вернуцца ў душу.

 

10.11.1993

 

File 7     Home Page

 

292     САПРАЎДНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

Сапраўдныя каштоўнасцi ў жыццi,

Нябачна iх, калi яшчэ семнаццаць,

Ды iх пасля нiколi не знайсцi,

Калi ў юнацтве цяжка памыляцца.

 

Спакус ў жыццi заўсёды вельмi шмат,

Iх абысцi амаль не удаецца,

Паспрабаваць iх сутнасць кожны рад,

Ды лёс пацiху за спiной смяецца.

 

Спакуса ў багну цягне кожны раз,

Хоць вабная, як цуд, яна сабою,

Але надыдзе непапраўны час,

I твань у багне скрые з галавою.

 

Не трэба са спакусай жартаваць,

Яна палашчыць, як пушысты коцiк,

Ды прыйдзецца бясконца шкадаваць,

Калi гарэлка гэта цi наркотык.

 

Лёс прапануе розныя шляхi,

Шукаць найлепшы трэба рабiць спробы,

Цудоўна, як няцяжкiя грахi,

Сапраўдная каштоўнасць да спадобы.

 

Ў жыццi ёсць шмат прыгоднiцкiх нагод,

Ды трэба абыходзiць iх старацца,

Як растулiць на ўсе адразу рот,

То можна за мяжой жыцця застацца.

 

20.11.1993

 

File 7     Home Page

 

300     АДЗIНОТА

 

Як доля непадобная на краскi,

Душа палае, але цяжка жыць,

Заўсёды кожны мае абавазкi,

Як iншымi бязмежна даражыць.

 

Турботы аб другiх даюць iмкненне

Жыццё аблегчыць людзям дарагiм,

Даць радасць блiзкiм, хоць адно iмгненне,

I атрымаць яе ў адказ самiм.

 

Як чалавек жыве у адзiноце,

Натхнення у жыццi амаль няма,

Магчыма аддаваць сябе рабоце,

Ды намаганнi прападуць дарма.

 

Душа сагрэць душу другую можа

I шчодра дараваць духоўны хлеб,

У адзiноце нельга жыць прыгожа,

Хоць ясны дзень, здаецца, што аслеп.

 

Як непатрэбны чалавек нiкому,

Няма за што трымацца у жыццi,

Душа паволi набывае стому,

Ў ёй глохнуць паступова пачуццi.

 

Хутчэй пакiнуць трэба адзiноту,

Хоць добра мець знаёмых i сяброў,

Але, душы каб не нанесцi шкоду,

Дасць дапамогу палкая любоў.

 

23.11.1993

 

File 7     Home Page

 

335     ТАЯМНIЦА

 

Чаму няпроста таямнiцу утрымаць?

Чаму яна сама на волю рвецца?

I феномен яе сам кожны мог пазнаць,

Што зберагчы сакрэт не удаецца.

 

Чаму яна душу хвалюе палка так

I не дае нi кропелькi спакою?

Вядзе бясконца шэраг жудасных атак,

Хутчэй зусiм каб развiтацца з ёю.

 

Чаму верадзiць так душу заўжды яна?

Бо ноша, як цяжар, сцiскае грудзi,

Як расказаць пра таямнiцу ўсё да дна,

Спакой душы зноў здабываюць людзi.

 

Вiну за плёткi як ўскладаюць на людзей,

Яны ў бядзе амаль невiнаваты,

Хаця пляткар, ды не заўзяты лiхадзей,

Душу ад таямнiц палегчыць рады.

 

I значна лепей таямнiц зусiм не знаць,

Бо для душы занадта груз вялiкi,

Або нiкому iх зусiм не даваяраць,

Каб не здаралiсь горкiя пралiкi.

 

Шмат таямнiц, каб захаваць надзейна iх,

Бясконца трэба мець ў душы турботу,

Не ведаць лепш таму ўсiх таямнiц чужых,

Каб не пусцiць ў сваю душу нудоту.

 

7.12.1993

 

File 7     Home Page

 

352     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Душа – як скрыпкi тонкая струна:

Абавязкова адгукнецца рэхам,

Не будзе абыякавай яна,

Заплача цi ўспрымае словы з смехам.

 

Душа – чуллiвы вельмi камертон,

Змяняецца залежна ад умовы,

Боль адчувае, калi крыўдны тон,

I радасць, калi будзе тон вясёлы.

 

Душу абраза ўзварушыць да дна,

Прыйсцi ад крыўды цяжка да спакою,

Занадта уразлiвая яна,

З душы пакуту нельга зняць рукою.

 

Душу руйнуе боль i непакой,

Ў яе такая тонкая прырода,

Калi прайграны надта важны бой,

Душу гняце бясконцая турбота.

 

Душа жыве ў бясконцай барацьбе,

Бо за навалай зноў iдзе навала,

Нiчога ёй не трэба для сябе,

А калi трэба, то занадта мала.

 

Душа – як скрыпкi тонкая струна,

Яна спрадвеку i была такою,

Не вельмi шмат жадае мець яна,

Ёй не хапае любага спакою.

 

16.12.1993

 

File 7     Home Page

 

356     ЗБЕРАГАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Шчасце самi разбураем,

Хочам iншага карыць,

Вiнаватага шукаем,

Каб, хоць трохi, пасварыць.

 

Не змянiць, што адбылося,

Доля шлях такi дала,

Сварку выслухаць прыйшлося,

Але ў сэрца боль прыйшла.

 

Мо, зрабiў што недарэчна,

I пасля душа балiць,

Лепш душу не грызцi вечна,

Словы ўцехi гаварыць.

 

Бо не вернецца былое,

Радасць можна зруйнаваць,

Няхай нават залатое,

Ды не трэба ўспамiнаць.

 

Каб душа была ў спакоi,

Яе трэба шанаваць,

I ў жыццi сябе iзгоем

Непатрэбна адчуваць.

 

Добра каб было заўсёды,

Лепш аддаць душы цяпло,

Не зазнаць ў жыццi каб шкоды,

Абысцi лепш бокам зло.

 

20.12.1993

 

File 7     Home Page

 

382     ШТО ЧАКАЕ?

 

Упарта клiча лёсу дзiўны гмах,

Не вабiць лёс i кволы, i нязначны,

Ды правiльны няпроста выбраць шлях,

Бо вынiкi, хоць трошачкi, нябачны.

 

У невядомасць цяжка зрабiць крок,

Але заўсёды вабна i цiкава,

Што там чакае: цi ганьбы урок,

Цi шана адпаведная i слава?

 

Шлях будзе нiбы замкнутае кола,

Нядзатна яно шчасця даць, на жаль,

Зусiм iнакшай, шчаснай будзе мова,

Калi лёс узаўецца, як спiраль.

 

Удосталь падаруе асалоды,

Любая пакарыцца вышыня,

Бо замiнаць не будуць перашкоды,

I радасць будзе сустракаць штодня.

 

Ды, як зрабiць упэўненыя крокi,

Каб шлях шчаслiвы без праблем знайсцi

I збудаваць гмах светлы i высокi,

Заўжды ласкавы каб быў лёс ў жыццi?

 

Ў юнацкiм сэрцы светлыя надзеi,

Што лёс магчыма ўзяць на абардаж,

Ды iншыя жыццёвыя падзеi,

Лёс будзе нiбы прывiд цi мiраж.

 

17.10.1994

 

File 7     Home Page

 

384     УДАРЫ ДОЛI

 

Зрэдку стрэне цудоўная доля ў жыццi,

Накiдае часцей яна путы,

Цяжка любую шчасную долю знайсцi,

Прапануе найболей пакуты.

 

Ды, дзе выйсце знаходзiць, як iншай няма?

Лепей з iснай хутчэй прымiрыцца,

Бо другую шукаць, безумоўна, дарма,

Можа горшай бядой паўтарыцца.

 

Толькi ў снах цяпер бачу у кветках лугi,

А ў жыццi шчасця цуд бачу рэдка,

Бо здавалась, што лёс будзе мне дарагi,

Яркi, нiбы пунсовая кветка.

 

Будуць ў марах iмчаць без праблем ветразi,

Чысцiня iх – як раннiя росы,

Ды прыйшлося пазнаць прысмак чорнай гразi

I ад долi няўдалай пагрозы.

 

Ляцiць хутка, як птушка, няўрымслiвы час,

Здзекi долi пакуль што трываю,

Бо пяшчоты iмпэт ў сэрцы цалкам не згас,

Як раней, яшчэ палка кахаю.

 

Вельмi цяжка ад долi удары трымаць,

Як у боксе, за раундам раунд,

Але трохi магчыма яшчэ пачакаць,

Бо пакуль не сустрэўся накаут.

 

31.10.1994

 

File 7     Home Page

 

387     УСЁ ПРОЙДЗЕ

 

Дзе сiлы ўзяць, каб гора перажыць?

Яно заўжды прыходзiць нечакана.

I як пасля на белым свеце жыць,

Калi кроватачыць на сэрцы рана?

 

Каб гора не знiкала ў небыццё,

Даўно б ўжо ад тугi сканалi людзi,

Але далей крынiцай б'е жыццё,

Падобным i ў наступным яно будзе.

 

Бо мудра змайстраваны чалавек,

Ў iм спакваля боль цяжкi аслабее,

Хоць i здавалась, што бяда павек,

Ды ў сэрцы з часам толькi квола тлее.

 

Бо ўсё мiнае, шчасце прыйдзе зноў,

Ачысцiцца ад чорнай хмары неба,

Не застанецца ад бяды слядоў,

Наперад знаць ўласцiвасць сэрца трэба.

 

Таму у горы лепей стойкiм быць,

Час, безумоўна, зарубцуе раны,

Ды гора не дае сябе забыць,

I настрой будзе зноў зусiм паганы.

 

Але i гэта гора пройдзе зноў,

I свелы час напоўнiць шчасцем грудзi,

Бяда мiнае, радасць i любоў,

Бо могуць забываць благое людзi.

 

3.11.1994

 

File 7     Home Page

 

391     СВАБОДА ВЫБАРУ

 

Свабода выбару! Здаецца: ёсць яна!

Ды выбар кожны раз пакуль няўдалы,

Таму што у яе нязначная цана,

Бо выбар ёсць, але няма падставы.

 

Направа пойдзеш, хутка трапiш у тупiк,

Налева звернеш – пападзецца яма,

Хаця назад вярнуцца можна, ды не звык,

Ды прорва на шляху, як крочыць прама.

 

Хоць добры выбар ёсць, але яго няма,

I крочаць ўсе панура, як iзгоi,

Iмкнуцца выбраць светлы любы шлях дарма,

Iснуе стала ён ў цудоўнай мроi.

 

Ствараць прыемна вiртуальны ўзнёслы свет,

У летуценнi крочу я не першы,

Жыве цiкава i насычана паэт,

Бо мроi хутка можна ўплесці ў вершы:

 

Цi ў дзiўных марах дасягнуць вышынь нябёс,

Цi апусцiцца ў мора на глыбiнi,

Чаруе шчасцем вiртуальны светлы лёс,

Яно душу нiколi не пакiне.

 

Свабода выбару! Яе няма для нас,

Бо ўзнёслым мроям шлях заўжды закрыты,

Яны – як электрон, якi на нейкi час

Зрываецца з прызначанай арбiты.

 

13.11.1994

 

File 7     Home Page

 

431     АСАЛОДА ЖЫЦЦЯ

 

Чаму людзей стамляе нуднае жыццё?

Чаму знiкае цалкам асалода?

Ператвараецца яно ў жыццё-быццё,

На жаль, такая iснасць, вельмi шкода.

 

Для шчасця кожны нараджаецца на свет,

Ды ў многiх шчасце ў цемразi блукае,

Не пакiдае нават крыху бачны след,

Хаця сустрэчы кожны з iм жадае.

 

Не страцiць марна каб зусiм жыццёвых сiл,

Не след гаворкi весцi непатрэбнай,

Каб часам хцiвы суразмоўнiк замест крыл

Чапляць стаў гiры гутаркай ганебнай.

 

Бо кожны ўпэўнены бясконца, што правы,

Другому не уступiць нi на ёту,

Упарта нораў праяўляе баявы,

Замест таго, каб дараваць пяшчоту.

 

Крычыць душа ад суму, болю i жуды,

I хоча непашкоджанай застацца,

Ды супярэчкi вельмi жорсткiя заўжды,

У iх ад крыўды цяжка утрымацца.

 

На сэрца каб рубцы заўчасна не ляглi,

Лепш абысцi, як стрэне перашкода,

З душою добрай жыць прыемна на зямлi,

Чакае стала толькi асалода.

 

8.12.1994

 

File 7     Home Page

 

457     КАСЦЁР ЦI ПОПЕЛ?

 

Касцёр кахання згас, яго няма,

Вуголле тлее, ды душу не сагравае,

Раздзьмухваць жар цяпер амаль дарма,

Былы iмпэт халодны попел пакрывае.

 

Ўсяму ў жыццi мiнае зорны час,

Калi духоўнага душы хапае хлеба,

Касцер кахання каб ў душы не згас,

Яму пяшчоты, нiбы дроў, даволi трэба.

 

Каб полымя палала у кастра,

Каб ён бясконца мог гарэць i быць гарачы,

Душы няспынна хочацца дабра,

Касцёр не зможа саграваць душу iначай.

 

Касцёр палае радасна заўжды,

Як слабы ветрык яму шчыра памагае,

Ад буры прыйдзе горкi час бяды,

Касцёр кахання надта шпарка затухае.

 

Касцёр гарыць цудоўней у цiшы,

Як шчодрым сэрцам дараваць яму пяшчоту,

Павек каханне будзе жыць ў душы,

Ад поплу шэрага не след цярпець маркоту.

 

Няхай гараць цудоўныя кастры,

Калi кахання цуд дзiвосны напаткаўся,

Не ведаць лепш зусiм благой пары,

Каб ад кахання толькi попел заставаўся.

 

17.12.1994

 

File 7     Home Page

 

510     НОЧ I ДЗЕНЬ

 

Душа, як скрыпка, тонкая заўсёды,

Чуллiва адчувае свет наўкол,

Ёй нарабiць багата можа шкоды

I нават пара вельмi брудных слоў.

 

I паступова ноч ў душу прыходзiць,

Святло знiкае цалкам у яе,

Ды, каб душу занадта не пашкодзiць,

I ноч запалiць зорачкi свае.

 

Ды ноч не можа доўжыцца бясконца,

Дзень надыдзе заўжды на змену ёй,

Цудоўным ранкам узыходзiць сонца,

Падорыць цеплыню душы маёй.

 

Мiнае ноч, раскiне ранак крылы,

I неба гасiць зорачкi заўжды,

Паднiмiцца дыск сонца, сэрцу мiлы,

Каб болей не трываць душы бяды.

 

Святло душы дасць добрыя умовы,

Каб людзям шчасце вабнае дарыць,

Пяшчотныя цяплом сагрэюць словы,

Каб сонейка магло ў душы свяцiць.

 

Хоць ноччу зоркi ў душах ззяюць ярка,

Ды лепей дзень хай будзе ў iх заўжды,

Бо сонца грэе, ад яго падарка

Знiкаюць крыўды горкiя сляды.

 

7.01.1995

 

File 7     Home Page

 

519     АДМЕТНЫЯ ДНI

 

Не абысцi закон жыцця сусветны,

Ён пакладзе апошнi свой вянец,

Чым болей дат становiцца адметных,

Хутчэй тым наблiжаецца канец.

 

Ўсяму пачатак ёсць i заканчэнне,

Але прыемна толькi адзначаць

Дзень радасны i светлы нараджэння,

Чым галаву ў дзень смерцi нахiляць.

 

Ў жыццi патрэбна вельмi людзям свята,

Iх сустракалась вельмi шмат раней,

Як знамянальных дат яшчэ багата,

Жыццё заўжды здаецца весялей.

 

Ды час бяжыць, i чорнай стане дата,

Ў жыццё прыйдзе бяда яшчэ адна,

Знiкае цалкам назаўсёды свята,

Журба запоўнiць ўраз душу да дна.

 

I замест свята стрэне дзень паганы,

Жыццё iдзе, стае ўсё болей iх,

Жалобны дзень вярадзiць ў сэрцы раны

Ад успамiну родных ўсiх сваiх.

 

Не абысцi закон жыцця сусветны:

Ўсё меней свят i болей смутку дзён,

Апошнi дзень, для кожнага адметны,

Гатуе спакваля жыцця закон.

 

14.01.1995

 

File 7     Home Page

 

538     ПОСТУП ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё на сэрцы робiць раны

I чынiць здзекi над душой,

Як настрой кепскi цi паганы,

Адразу холад будзе ў ёй.

 

Але жыццё не толькi шкодзiць,

Шчаслiвы будзе той, хто змог

Даброты у жыццi знаходзiць

I ў сэрцы хто цяпло збярог.

 

Жыццё, як i медаль, заўсёды

Два мае розныя бакi,

Адзiнства – сутнасць iх прыроды

Бясконца, ў момант будзь якi.

 

Таму не вельмi след здзiўляцца,

Як надта моцна б'е жыццё,

У меру лепш супрацiўляцца,

Каб не пайсцi у небыццё.

 

Хаця бясконца час паганы,

Ды лепшы можа надысцi,

Каб загаiлiсь ў сэрцы раны

I пачала душа цвiсцi.

 

Не след заўжды глядзець сурова

На факт, калi паб'е жыццё,

Бо сiнусоiда – аснова:

Iдзе па хвалях развiццё.

 

25.01.1995

 

File 7     Home Page

 

542     ЗМЕНЫ Ў ДУШЫ

 

Так хораша, як радасна жывецца!

Але, ў жыццi стаiм ля той мяжы,

Як сэрца раптам болем адгукнецца,

Святло знiкае цалкам у душы.

 

Зусiм не будзе болей супакою,

Халодны вецер у грудзях гудзе,

I боль цячэ магутнаю ракою,

Як чорнай хмарай ноч ў душу прыйдзе.

 

Як ў сэрцы сум, i ноч душу знаходзiць,

Зусiм святло знiкае у яе,

Ды настрой каб занадта не пашкодзiць,

Душа запалiць зорачкi свае.

 

Але не вечна ноч ў душы блукае,

Мiнае чорны i трывожны час,

За ноччу светлы ранак наступае,

I сонейка душу сагрэе ўраз.

 

Бо хутка светлы ранак надыходзiць,

I меней боль ад крыўды i абраз,

З-за гарызонту сонейка ўзыходзiць,

Душы жаданы прымiрэння час.

 

Хоць хораша i радасна жывецца,

Ў душы адвечны дзень не можа быць,

Яна ад сонца здольна перагрэцца,

Але душу ноч здатна астудзiць.

 

30.01.1995

 

File 7     Home Page

 

552     НАДЗЕЙНАЯ ДУША

 

Як сэрца сум i неспакой турбуе,

I радасцi нi кропелькi няма,

Хто чула нежаданы стан адчуе?

Нiхто, калi адзiн, чакаць дарма.

 

Нярэдка горкi сум ў душу прыходзiць,

Бо цяжка жыць з самотнаю душой,

Яна нiдзе прытулку не знаходзiць,

Нягоды перажыць нялёгка ёй.

 

Як не адзiн, i крылы дасць каханне,

Хоць цяжкасцi ў каханнi могуць быць,

Душа заўжды ва ўзнёслым добрым стане,

Лягчэй ёй недарэчнасцi забыць.

 

Таму бясконца трэба намагацца

Надзейную падтрымку стала мець,

Ганебна каб ў жыццi не ашукацца,

Цябе павiнен хтосьцi разумець.

 

Нiхто не зразумее лепш каханай,

Такой падтрымкi не дадуць сябры,

Як будзе стала любая адданай,

Не прыйдзецца пазнаць благой пары.

 

Зусiм не прыйдзе ў сэрца адзiнота,

Як ёсць душа надзейная заўжды,

Сум адвядзе бясконцая пяшчота,

Каб доўжылiсь шчаслiвыя гады.

 

8.02.1995

 

File 7     Home Page

 

556     ЧОРНАЕ I БЕЛАЕ

 

Чаму, каротка дзе, iрвецца?

Як кепска, дык чакай бяды,

Няшчасце к звыкламу iмкнецца,

Бо ходзiць парамi заўжды.

 

Як не шанцуе, то нiколi

Не дачакаешся дабра,

I трэба пакарыцца долi.

Мо, прыйдзе лепшая пара?

 

Абрыдла быць заўжды ў пакуце,

Хоць цяжка, але трэба жыць,

Абавязкова змена будзе,

Зiгзагам шлях жыцця бяжыць.

 

Як пройдзе паласа няшчасцяў,

Мiне i чорнай ночы цень,

Гатуе зноўку мора шчасця

Цудоўны новы светлы дзень.

 

Такi звычайны шлях жыццёвы:

Цi чорны, або белы зноў,

Заўжды змяняюцца умовы:

Пячэ нянавiсць цi любоў.

 

Але, калi не будзе ночы,

То не пазнаць i дня красу,

Хто вабнай прыгажосцi хоча,

Хай церпiць гора паласу.

 

12.02.1995

 

File 7     Home Page

 

642     АПОШНI МАНАЛОГ

 

У шлях жалобны ўжо даўно збiраюся,

Рыхтуюся у свой апошнi шлях,

I за грахi свае прад Богам каюся,

Заззялi слёзы радасцi ў вачах.

 

Жыццё пражытае, i шлях сканчаецца,

Развiтваюсь, не трэба сумаваць.

Заўсёды кожны з нас iсцi спяшаецца,

Ды для чаго? Хутчэй каб памiраць?

 

Адзiн закон жыцця, да ўсiх дачычыцца,

Бо запар два жыцця не ўдасца жыць,

Жыццё, якое ёсць, не павялiчыцца,

Адзiны вечны шлях ў нябыт бяжыць.

 

Жыццё мiнула ўраз, iмгненне бы адно,

Благое i цудоўнае было,

Выток жыцця не б'е, амаль сухое дно,

Вады ў нябыт багата адышло.

 

На падыходзе смерць, ўсе справы зроблены,

I страху, нават кволага, няма,

Канец бязрадасны, бядой аздоблены,

Не трэба клiкаць, смерць прыйдзе сама.

 

Да пабачэння ўсiм, бывайце, блiзкiя!

Мне дараваць грахi мае прашу!

Ужо iду ад вас, да смерцi блiзка я,

Хай забярэ Гасподзь маю душу.

 

18.03.1995

 

File 7     Home Page

 

648     СПАДЗЯВАЦЦА НА БОГА

 

Шлях жыццёвы, нялёгкi такi ён заўжды,

Я iду, цягну крыж свой паволi,

Паўз мяне прабягаюць iмклiва гады,

Не было вельмi лёгкiх нiколi.

 

Кожны крыж асабiста павiнен цягнуць,

Ды залежна, якая дарога:

Аднаму ад цяжару спiну трэба гнуць,

А ў каго лёгкi крыж, то нiчога.

 

А чаму вельмi розная доля у iх?

Шчасця выдзелiць мала цi многа,

Быць не можа аднолькавай доля для ўсiх,

Ўсё залежыць ад Госпада Бога.

 

Трэба крыж свой цягнуць, не глядзець на другiх,

Не чакаць, што прыйдзе дапамога,

Кожны спраў мае вельмi багата сваiх,

Лепш звяртацца з малiтвай да Бога.

 

I з падзякай прымаць ўсё, што ёсць у цябе,

Бо i доля ад Госпада Бога,

Хоць ўсе сiлы аддаць, знемагаць ў барацьбе,

Ды змянiць не ўдаецца нiчога.

 

Моўчкi трэба цягнуць крыж, дарма наракаць,

Можа, лепшая пойдзе дарога?

Не спяшацца скiдаць яго, трэба чакаць,

Спадзявацца на шчодрага Бога.

 

20.03.1995

 

File 7     Home Page

 

649     РОЗДУМЫ АБ ДОЛI

 

Намагаюсь знайсцi лепей долю заўжды,

Ды яна толькi жорстка смяецца.

Мо, жартуе таму, што яшчэ малады,

Лёс выдатны яшчэ адгукнецца?

 

Не сустрэць шчасця мне, хоць куды не пайду,

Толькi ў прыцемках доўга блукаю.

Мо, нiколi жаданую я не знайду,

Бо зусiм не там долю шукаю?

 

Можа, ўвогуле долю не трэба шукаць,?

Мо, дарэмна, як ў лесе, гукаю?

Можа, вабны мой час не саспеў пакахаць?

Лепш без шчасця яшчэ пачакаю.

 

Долю, мабыць, зусiм немагчыма знайсцi?

Калi трэба, сама адгукнецца.

Што няшчасцi даруе яна мне ў жыццi,

Можа, збоку так толькi здаецца?

 

Час iдзе, i ляцяць, нiбы птушкi, гады,

А я долю дарэмна чакаю!

Мо, чаканне маё зноўку шлях не туды,

Бо ў жыццi пакуль шчасця не маю?

 

Долi розныя ёсць, i такой трэба быць,

Не аб'ехаць канём сваёй долi,

Намаганне жыве сваю долю здабыць,

Ды яна – нiбы вецер у полi.

 

20.03.1995

 

File 7     Home Page

 

653     ШЛЯХI ЖЫЦЦЯ

 

Шлях да шчасця ў жыццi як хутчэй адшукаць?

Дзе сцяжынка к яму падыходзiць?

Як пазнаць, дзе дабром будзе лёс сустракаць,

А дзе будзе зняважлiва шкодзiць?

 

Вельмi шмат ўецца розных шляхоў у жыццi,

Невядома, як iх выбiраюць,

Па якому з шляхоў трэба сёння iсцi,

I назаўтра якi пакiдаюць?

 

Аптымальны як выбраць шлях з вабных шляхоў,

Каб не мучыла сэрца трывога,

Час шчаслiвы ў душу назаўжды каб прыйшоў?

Невядома наперад нiчога.

 

Памылковы нярэдка сустрэнецца шлях,

Ды iдуць iм упарта без стомы,

Будзе цяжка, i слёзы заззяюць ў вачах,

Не падкiнеш наперад саломы.

 

Iсцi трэба, другiя закрыты шляхi,

Немагчыма ў пачатак вярнуцца,

Каб знайсцi лепшы шлях, для душы дарагi,

Выбраць трэба прыдатны iмкнуцца.

 

Каб з пачатку прайсцi новы шлях у жыццi,

Мо, са шчасцем чакае сустрэча?

Бо, калi былым шляхам паганым iсцi

У душы будзе сталай галеча.

 

21.03.1995

 

File 7     Home Page

 

676     КАХАННЕ ДАПАМОЖА

 

Як чорнай коўдрай ноч душу накрые,

Калi няма амаль зусiм надзей,

I сэрца стала ад бяссiлля ные,

След выйсце да святла шукаць хутчэй.

 

Туга i сум, i цяжкiя пакуты,

Што дапаможа, чым лячыць душу?

Бясконца нiбы закаваны ў путы,

Ды як да шчасця перайсцi мяжу?

 

Душы што ў цяжкiм стане дапаможа,

Растопiць ў ёй цяплом халодны лёд,

Святло каб ззяла ярка i прыгожа,

Каб зноў iмкнуцца ў радасны палёт?

 

Як вельмi цяжка i святла нябачна,

Душу ў бядзе каб трохi палячыць,

I боль не адчуваўся вельмi значна,

Вiно не ў меру пачынаюць пiць.

 

Каб радасць мець жаданую бясконца

I д'яблу каб душу не прадаваць,

Каб зноў ў жыццi заззяла шчасця сонца,

Патрэбна толькi моцна пакахаць.

 

Ад суму i тугi адно лякарства,

Каб шчасце мець i не пакутаваць,

Ў душы было каб весялосцi царства:

Не ненавiдзець трэба, а кахаць!

 

29.03.1995

 

File 7     Home Page

 

679     ЯК ЗАЎЖДЫ

 

Не заўжды ў сэрца радасць прыходзiць,

Вельмi часта спаткае туга,

Каб мог ведаць, дзе моцна нашкодзяць,

У той бок не ступала б нага.

 

Ды наперад зусiм невядома,

Бо няясна, як долю пазнаць?

I дарога жыцця незнаёма,

Як найлепей яе пракладаць?

 

Шчасце любае ўсiм да спадобы,

Непатрэбна нiякай бяды,

Сустрэць лепшае робяцца спробы,

Вынiк сталы: такi, як заўжды.

 

Задае жыццё безлiч загадак,

Невядома, з якой пачынаць?

Як знайсцi iх таемны парадак?

Мо, нiколi яго не пазнаць?

 

Доля крыўду дае i абразу,

Сам на вынiк не ў стане ўплываць,

I загадка не мае адказу,

Ды не ў змозе нiхто падказаць.

 

Шмат пачуццяў ў душы быць павiнна,

Хай бягуць, як струменьчык вады,

Чарадою праходзяць няспынна,

Не змянiць iх парадку заўжды.

 

30.03.1995

 

File 7     Home Page

 

716     ЦУДОЎНЫ БАЛЬ

 

Пачуццяў хор гучыць ў душы заўсёды,

Выразна чуць гук розных галасоў:

Пачуццяў, што прыносяць безлiч шкоды

I ўзнёслых цуд, каб дараваць любоў.

 

Калi пачуццi верх бяруць благiя,

То гнеўным басам у душы гучаць,

А дысканты, для сэрца дарагiя,

Цiхутка ў непрыемны час маўчаць.

 

Надзённага як не хапае хлеба,

I невядома, дзе яго знайсцi,

То дыскантаў душы зусiм не трэба,

Туга гняце бязлiтасна ў жыццi.

 

Каханне будзе жыць ў бясконцым русе,

Цудоўны баль яно ў душы вяршыць,

Калi душа не будзе ў цяжкай скрусе,

Калi яе бядой не заглушыць.

 

Калi жыццё праходзiць безтурботна,

Кахання цуд магчыма адчуваць,

Яно ў душу ўрываецца ахвотна,

Таму ў юнацтве радасна кахаць.

 

Як радасцi не знойдзецца у долi,

I голасу пяшчоты не чуваць,

Душу каханне не кране нiколi,

Не да таго, каб ёй яшчэ кахаць.

 

12.04.1995

 

File 7     Home Page

 

723     ПРЫМАЦЬ ПА-ФIЛАСОФСКУ

 

Як галаву ссякуць, што па валоссю плакаць?

Нiчога немажлiва ўжо змянiць.

Калi здарылась што, не трэба ў грудзi гакаць,

Лёс здатны i няшчасце падарыць.

 

Усё здараецца, было што неабходна,

На лёс таму бязглузда наракаць,

Хоць стане надта ад бяды душы маркотна,

Ды выйсце трэба вабнае шукаць.

 

Калi ў жыццi заўжды да горшага гатовы,

Яго патрэбна цэлы час чакаць,

Як лёс накiне ланцугi або аковы,

Не след нiколi галаву схiляць.

 

Ад гора воўкам хоць завый, лягчэй не будзе,

Здарылась што – яно павiнна быць,

Бо моцна бедаваць – заклiкаць боль у грудзi,

Ўсё марнае, далей патрэбна жыць.

 

Як нават часам i спаткаецца благое,

Трагедыю не след перажываць,

Заўжды павiнна ўстанаўленне быць такое:

Па-фiласофску ўсё ў жыцці прымаць.

 

Як не было б, не трэба вельмi хвалявацца,

Пакуль жывы, лепш шкадаваць жыццё,

Як ад нягод за моцны панцыр не хавацца,

Раней iсцi патрэбна ў небыццё.

 

14.04.1995

 

File 7     Home Page

 

749     ПАЎНОЧНАЯ ЗОРКА

 

Заўсёды ззяеш ты паўночнай зоркай,

Прыгожа, ды ў душы бясконцы лёд,

З душой халоднай будзе доля горкай,

Нiколi не адбудзецца узлёт.

 

Душа зусiм жыцця не адчувае,

Яно нябачна побач прабяжыць,

Ад халадоў яна не пакахае,

З такой душою вельмi цяжка жыць.

 

Калi душа з каханнем незнаёма,

Ў ёй радасць захавалась за iмжу,

Няспынна ў ёй пануе толькi стома,

I прыйдзецца разаграваць душу.

 

Але чаму душа халоднай стала,

I айсберг хутка ў ёй пачаў расцi?

Раней, напэўна, гора атрымала,

Нiшто бясследна не мiне ў жыццi.

 

Душу касцёр кахання адагрэе,

I мары зноў адправяцца ў палёт,

Калi каханне вабнае саспее,

Растане хутка i таўшчэзны лёд.

 

Ў душы зноў ярка сонейка заззяе,

Каб шчодра шмат цяпла другiм даваць,

Гарачую душу заўжды хто мае,

Пяшчотай здатны iншых саграваць.

 

22.04.1995

 

File 7     Home Page

 

768     ПАЧУЦЦI I СПАКОЙ

 

Няма спакою i не будзе,

Якi спакой, пакуль жывы?

Пачуццi расхвалююць грудзi,

Пад iх уплывам вечна мы.

 

Нянавiсць мучыць цi каханне,

Цi боль, цi радасць без мяжы,

Цi адзiноты адчуванне,

Пачуццяў безлiч у душы.

 

I нiкуды ад iх не дзецца,

Пачуццi ёсць само жыццё,

Ад iх пазбыцца удаецца,

Калi сустрэне небыццё.

 

Пакуль жывы, няма спакою,

Iначай як бы мы жылi?

Бо з неспакойнаю душою

Жыццё адчутна на зямлi.

 

Бо без турбот i хвалявання

Ў душы працяглая зiма,

А без пяшчотнага кахання

На свеце нават жыць дарма.

 

Няма спакою i не трэба,

Не след зусiм яго шукаць,

Душы патрэбна, нiбы хлеба,

I ненавiдзець, i кахаць.

 

27.04.1995

 

File 7     Home Page

 

855     СIЛА ЖЫЦЦЯ

 

Якая сiла у жыцця!

I не падумаў бы нiколi:

На дасе, ў купачцы смецця

Раслi маленькiя таполi.

 

Хаця умоў зусiм няма,

Бо харчавання недаволi,

Але жывуць сабе дарма,

Не праклiнаюць горкай долi.

 

Ў благiх умовах цяжка жыць,

Каб жыць, патрэбна сiла волi,

Жыццём лепш трэба даражыць,

На дасе робяць так таполi.

 

Калi складанае жыццё,

Яно паганым можа здацца,

Адчуць каб шчасця пачуццё,

След ўпарта за жыццё змагацца.

 

Цудоўна ў свеце iснаваць,

Хоць кепскiя ў жыццi умовы,

Жыццё патрэбна больш кахаць,

Не весцi горкiя размовы.

 

Якая сiла у жыцця!

На дасе выраслi таполi,

Хоць цяжка жыць, ды небыцця

Не пажадаў нiхто нiколi.

 

4.06.1995

 

File 7     Home Page

 

884     ШАНАВАЦЬ ДУШУ

 

Калi душа стамiлась, цяжка жыць,

Кудысьцi шчасце ўраз амаль знiкае,

Жыццёвы шлях бязрадасны быжыць,

I невядомасць стала прыгнятае.

 

Як ў моцным целе кволая душа,

I ад нягод баронiцца няўмела,

Руйнуецца бяспечнасцi мяжа,

I месца не знаходзiць сабе цела.

 

I нават, як магутны вельмi дух,

Калi мяжу бяспекi пераходзiць,

Не вытрымаць душы шалёны рух,

I можна моц парушыць цi пашкодзiць.

 

Каб чалавеку пажадаць дабра,

Патрэбна шанаваць душу, не цела,

Спаткае надта цяжкая пара,

Калi душа ад болю пацярпела.

 

Хай цела пакутуе ад бяды,

Але душа боль здыме, як рукою,

З душою моцнай лёгка ў свеце жыць,

I доля нават будзе неблагою.

 

Душа каб не стамiлась ад жыцця,

Пяшчоты ёй удосталь стала трэба,

Не будзе нават болю пачуцця,

Бо ласка для душы каштоўней хлеба.

 

19.06.1995

 

File 7     Home Page

 

967     ШЧАСЦЕ Ў ЖЫЦЦI

 

Так мала трэба лёсу, каб зламацца,

I цяжкi боль у сэрцы адчуваць,

Ды нават i ў жыццi расчаравацца,

Як прыйдзе час каханню памiраць.

 

Каханне радасць у жыццё прыносiць,

Як пройдзе цi зусiм яго няма,

Душа няўцешна цяжка загалосiць,

Жыццё мiнае побач i дарма.

 

Няпроста адшукаць сваё каханне,

Як ёсць яно, няпроста зберагаць,

Калi няма, павiнна быць змаганне,

Каханых каб сабе заваяваць.

 

Бо без каханых вынiкнуць праблемы,

I невядома, выйсце дзе шукаць,

Бясконца утвараюцца дылемы,

Ды iх не вельмi проста вырашаць.

 

Каб зберагчы каханне, трэба згода,

Але, калi зусiм няма яе,

Ў душу прыходзiць стала непагода,

I сэрцу больш спакою не дае.

 

Таму, каб не была няшчаснай доля,

Каханне пiльна трэба зберагаць,

I завiтае вабная патоля,

Бо стала шчасце мець – заўжды кахаць.

 

31.07.1995

 

File 7     Home Page

 

1030     НЕ ЗАБЫВАЦЬ БОГА

 

Калi няма чаго чакаць ў жыццi,

Бо кепска, i патрэбна дапамога,

Ды некуды зусiм за ёй iсцi,

Звяртаюцца у горкi час да Бога.

 

Калi ў жыццi шмат пройдзена дарог,

Ды цяжкая сустрэлася дарога,

Iсцi па ёй нiхто не засцярог,

То помачы прасiць патрэбна ў Бога.

 

Калi пакуты i цяжар ў душы,

Не вабiць ў свеце больш зусiм нiчога,

I смерць з касой чакае на мяжы,

Дапамагчы заўсёды просяць Бога.

 

Калi жыццёвых сiл амаль няма,

Бо гора перажыць прыйшлося многа,

Душа падкажа ў час лiхi сама,

Што ратаванне след чакаць ад Бога.

 

Бо Бог спакой душы у змозе даць,

Хаця Яго не бачылi Самога,

Не будзе у бядзе Ён пакiдаць,

Не трэба забываць нiколi Бога.

 

26.08.1995

 

File 7     Home Page

 

1096     ДАВОЛI  ВОСЕНI

 

Як малако, над поплавам туман,

I восень ужо нават не ў дарозе,

Прырода набыла асеннi стан,

Як гаспадыня, восень на парозе.

 

Хоць лета вабiць, восень ўсё ж прыйшла,

I будзе непадзельна гаспадарыць,

Сумёты з жоўтых лiсцяў намяла,

Марозiк першы хутка ўжо ударыць.

 

Мiж летам i зiмою на мяжы

Хаду спынiла восень залатая,

Хаця туга пануе у душы,

Як вецер з дрэў ў гразь золата скiдае.

 

Але тугу ў душу пускаць дарма,

Хоць восень залатая не заўсёды,

Наперадзе суровая зiма,

Яна падорыць значна болей шкоды.

 

Як вельмi кепскi час сустрэў ў жыццi,

Не трэба надта сумаваць нiколi,

Бо можа яшчэ горшы ўраз прыйсцi,

Зiмы не трэба, восенi даволi.

 

24.09.1995

 

File 7     Home Page

 

1097     АСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

 

Павольна, нiбы нехаця, ўзыходзiць сонца,

Праз хмары не праходзяць прамянi,

Густы туман кладзецца ранкамi бясконца,

Асеннiя ужо насталi днi.

 

Калi i свецiць сонца, вельмi не сагрэе,

Становiцца халодна, як ўначы,

Ад халадоў ў душы турбота хутка спее,

Але цяпло прыемна зберагчы.

 

Душы зусiм тугi не трэба i турботы,

Заўжды бывае восень залатой,

Хай горкi час мiне, i скончацца маркоты,

Папесцiць суцяшэнне i спакой.

 

Ласкавей значна ў небе сонейка засвецiць,

Дыван пад ногi ляжа залаты,

I стане, як вясной, цудоўна жыць на свеце,

Як ў светлыя юнацкiя гады.

 

Умовы зменяцца, душа да iх звыкае,

Ды пачакаць патрэбна пэўны час,

Яшчэ даць радасць ў змозе восень залатая,

Заўчасна толькi каб запал не згас.

 

24.09.1995

 

File 7     Home Page

 

1104     СУМНАЯ ПАРА

 

Прыемна, калi цiша i спакой,

Нiшто душу занадта не хвалюе,

Бо восенню, вядома, не вясной,

Кроў ў жылах вельмi моцна не вiруе.

 

Ды як пачуццям моцным вiраваць,

Як на вачах жывое памiрае,

Вясной заўжды прыемней назiраць,

Калi прырода радасна кахае.

 

Хоць залаты цуд восень прынясе,

Ды не на доўга: жоўты лiст спадае,

У прадсмяротнай восеньскай красе

Раслiн багата назаўжды знiкае.

 

Лiст залаты пад ногi упадзе,

I на душы ад смутку будзе стома,

Асенняя прырода у бядзе,

Свой настрой як палепшыць, невядома.

 

Бо восень – вельмі сумная пара,

I кожнага яна ў жыццi чакае,

На скронi кiне нiцi серабра,

А потым вецер рэквiем спявае.

 

29.09.1995

 

File 7     Home Page

 

1105     ЖЫЦЬ СПАКОЙНА

 

Каб горшае без страты перажыць,

Не ўразiлi душу каб моцна словы,

Да крыўды лепш падрыхтаваным быць,

Лягчэй, калi да горшага гатовы.

 

Жыццё не толькi радасць i спакой,

Як зменiцца жыццёвая дарога,

Душу напоўнiць сумам i журбой,

Бо вечнага няма ў жыццi нiчога.

 

Ды пройдзе час, i скончыцца бяда,

З душы спадзе i стома, i трывога,

Сплыве, нiбы вясенняя вада,

Ды трэба ведаць: гора будзе многа.

 

I лепшае нялёгка перажыць,

Як доля ўдосталь дасць багата спросiць,

Бо вiр уцех у змозе закружыць,

Не кожны спробу славаю выносiць.

 

Як пройдзе час, i лепшае збяжыць,

Каб не адчуць, што надышла навала,

Спакойна, безтурботна трэба жыць,

Як быццам змен нiколi не бывала.

 

29.09.1995

 

File 7     Home Page

 

1107     МАЛА ЦI МНОГА?

 

Цi мала трэба мець чаго, цi многа?

Усё залежыць колькi, як i дзе,

Здараецца, лепш не прыдбаць нiчога,

Бо, калi маеш, хутка быць бядзе.

 

Адразу нават цяжка разабрацца,

Мець цi не мець, «Так» гаварыць цi «Не»,

Бо невядома: з шчасцем сустракацца

Цi боль душы нiяк не абмiне.

 

Бо кажуць: «Што задужа, то не здрова»,

Палякi гэту формулу знайшлi,

Яна дапамагчы ў жыццi гатова,

Ў душу каб часы смутку не прыйшлi.

 

Ўсяго ў жыццi павiнна быць хоць трохi,

Каб залатую раўнавагу мець,

Лёс не дае наезджанай дарогi,

Няспынна каб душою зiхацець.

 

Але, калi спаткаецца навала,

Становiцца не вельмi добра жыць,

Заўжды хай гора будзе вельмі мала,

Упарта шлях да шчасця хай бяжыць.

 

1.10.1995

 

File 7     Home Page

 

1136     ДЗIЎНЫ КАМЕРТОН

 

Не трэба, каб трывожылась душа,

Ёй дастаткова нават хвалявання,

I гэта небяспечная мяжа.

Мо хопiць толькi простага чакання?

 

Душы не уласцiвы дыскамфорт,

Ўсё кепскае няшчадна прыгнятае,

Жадае, каб бясконцым быў курорт,

Бо мець пачуццяў горкiх не жадае.

 

Ёй падыходзiць радасць больш заўжды,

Яна натхненнем шчодра напаўняе,

Душы прыемна, як няма нуды,

Яна ад шчасця весела спявае.

 

Як радасцi ў жыццi зусiм няма,

Няхай хоць абыякавасць ў iм будзе,

Вясна цудоўней значна, чым зiма,

Ды шчасце не заўжды душа набудзе.

 

Душа пачуццяў дзiўны камертон,

Яна, як скрыпка, тонка адчувае:

Залежна ёсць набытак цi урон,

Яна заплача або заспявае.

 

20.10.1995

 

File 7     Home Page

 

1137     БЯСХМАРНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Як чорнай хмарай доля накрывае,

Не бачна нават слабага святла,

Душа ад змроку плача i рыдае,

Жадае, хмара каб хутчэй прайшла.

 

А хмары ад жаданняў не залежаць,

Адна за воднай жудасна плывуць,

Душу няма сагрэць чым i уцешыць,

Прабiцца сонцу хмары не даюць.

 

Абрыдлi цэлы дзень на небе хмары,

Бо хочацца блакiту i цяпла,

Яны душу змяняюць, нiбы чары,

Не плакаць, а смяяцца каб магла.

 

З адносiнах блакiт мне да спадобы,

Ў душу пускаць я хмары не магу,

А хмары закрыць сонца робяць спробы

I выклiкаць нязваную тугу.

 

Душа у хмарах церпiць ад пакуты,

Мне хочацца бясхмарнага жыцця,

Каб доля не падносiла атруты,

Каб горкага пазбегнуць пачуцця.

 

21.10.1995

 

File 7     Home Page

 

1165     НЕ СПАКУШАЦЬ ДОЛЮ

 

Не трэба сваю долю спакушаць,

Мо лепей ёй даверыцца адразу?

Каб цяжкi боль душы не атрымаць,

I абыходзiць крыўду i абразу.

 

Бо долятой напрамак у жыццi,

Якi павiнен рэалiзавацца,

Па iм ўсё роўна прыйдзецца пайсцi,

Змяняць яго без сэнсу намагацца.

 

Як долю сваю трэба адшукаць,

Зрабiць падман яна не дазваляе,

На шлях адзiны трэба павяртаць,

Бо доля свой кiрунак не страчае.

 

Нязгода з доляй цяжка для душы,

Бязвольна апусцiцца могуць рукi,

Лепш рухацца, бясспрэчна, па шашы,

Пазбегнуць лiшняй каб душэўнай мукi.

 

Якая доля у жыццi дана,

З ёй трэба жыць цi ў радасцi, цi ў скрусе,

Не можа iншай быць нiяк яна,

Не трэба дазваляць прыйсцi спакусе.

 

1.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1177     ЧАС ПРЫЙДЗЕ!

 

Бясконца быць не можа вельмi добра,

Калi прайсцi патрэбна доўгi шлях:

Або уджалiць ўраз знянацку кобра,

Цi заблукаеш часам у гарах.

 

Не можа быць, каб ўсё было цудоўна,

Дзе-небудзь, ды спаткае час бяды,

Чаму бываць, здараецца ўсё роўна,

Няшчасце ў нетрах тоiцца заўжды.

 

Жыццё каб толькi мёдам не здавалась,

Не трэба вельмi многага чакаць:

Каб сонейка за горы не схавалась,

Красуню каб ўдалося пакахаць.

 

Не можа ўсё ў жыццi ажыццяўляцца,

Што адбылося так павiнна быць,

Ды ад няўдач не трэба хвалявацца,

Заўсёды спробу можна паўтарыць.

 

Калi ў жыццi не вельмi шанцавала,

У змозе лёс змянiцца хутка ўраз,

Сканчаецца i цяжкая навала:

Абавязкова прыйдзе ўзнёслы час!

 

9.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1211     ТОЛЬКI ВОЛI

 

Нiколi не здараецца ў жыццi,

Уласная каб доля падабалась,

Каб шлях жыццёвы радасна прайсцi

I горкага асадку не засталась.

 

Бо, незалежна, стан якi прыйдзе,

Каштоўнасцей якiх i колькi маеш,

Спакою не знаходзiцца нiдзе,

Бясконца шчасця лепшага шукаеш.

 

Ды лепшага нiяк не дасягнуць,

Хаця iмкнуцца да яго бясконца,

Калi турботы цяжкiя гнятуць,

Душу сагрэць не ў змозе нават сонца.

 

Сваю каб долю горка не карыць,

Не трэба зайздрыць iншаму нiколi,

Каб радасна жыццё сваё пражыць,

Iмкнуцца лепей да душэўнай волi.

 

Душы, як птушцы, вабна вольнай быць,

Стаць незалежным трэба намагацца,

Нiколi ўсiх багаццяў не здабыць,

Ды доля будзе шчыра усмiхацца.

 

23.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1216     ФАРТУНА ПАВЯРНЕЦЦА

 

Калi навокал для цябе аблога,

Няма чым заспакоiцца душы,

Не бачна выйсце, трэба дапамога,

Крутыя доля робiць вiражы.

 

Хоць на душы трывожна i маркотна,

I холад, як ад снежаньскiх завей,

Хоць вельмi кепска, але не смяротна,

Памерцi час прыйшоў, а жыта сей.

 

Не трэба роспач дапускаць нiколi,

Хоць цяжка, душа стогне ад абраз,

Бо будзе яшчэ радасцi даволi,

Абавязкова прыйдз ўцешны час.

 

Таму, як доля робiць павароты,

Не трэба надта горка шкадаваць,

Пераадольваць трэба перашкоды

Або цярплiва ўпарта пачакаць.

 

Бо перадам фартуна павярнецца,

I явай стануць нават мiражы,

Лёс кепскi замест плачу засмяецца,

Бясконцай будзе радасць на душы.

 

25.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1220     ЦУДЫ Ў ЖЫЦЦI

 

Такое дзiва нават не прыснiцца,

Хоць здатны сны заўсёды цуд стварыць,

Так можа у сапраўднасцi здарыцца,

Што ў думках вельмi цяжка уявiць.

 

Але жыццё упарта робiць рэчы,

Якiя шчасце могуць даць i зло,

Адны з iх да спадобы i дарэчы,

Другiх няхай бы лепей не было.

 

Хаця i добра, як навiн не будзе,

Але жыццё будзённасцю гняце,

Душа пачуццяў моцных не набудзе,

I радасць не знаходзiцца нiдзе.

 

Хоць радасцi няма, няма i гора,

Але душа згасае у цiшы,

Няхай прыходзiць лепш пачуццяў мора,

Каб вiравалi моцна у душы.

 

Калi жыццё бясконца цуд стварае,

Прыемна, горыч можна перажыць,

Без цуду доля шчасцем не заззяе,

На свеце вельмi не цiкава жыць.

 

26.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1230     ВЫСОКАЯ МЭТА

 

Паставiць як не правiльна мэту,

Не дасягнуць яе ў жыццi нiколi,

Наклiкаеш сам на сябе бяду,

Ахвярай станеш па уласнай волi.

 

Нiколi ў жыццi радасцi няма,

Бо за няўдачай крочыць зноў няўдача,

Ў няпэўным стане цяжка нездарма,

Таму душа бясконца горка плача.

 

Галоўнае ў жыццi душэўны стан,

Як добры i на свеце жыць цудоўна,

Высокая мэта ў жыццi падман,

Мэту якую дасягаць ўсё роўна.

 

Нiколi ўсе не здолець рубяжы,

I зорку не дастаць нiколi з неба,

Цудоўна, калi радасць на душы,

Не гора шмат, а шчасця людзям трэба.

 

Таму не след сабе шукаць бяды,

Высокая мэта як ашуканка,

Бо прыйдзе задавольванне тады,

Калi на дасягальным ўзроўнi планка.

 

30.11.1995

 

File 7     Home Page

 

1260     ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ

 

О буры! Жыццёвыя буры!

Ад вас шмат вялiкай бяды,

I выгляд занадта пануры,

I настрой паганы заўжды.

 

Бясконца вы грозна шумiце,

Прыносiце сум у душу,

Шалёны напор сунiмiце,

Не рвiце мне сэрца, прашу.

 

Чаго вельмi вам намагацца?

Хай стомлены вецер спачне,

Як трэба к чамусьцi чапляцца,

То ветрык хай працу пачне.

 

Ён вее занадта ласкава,

Прыемней, чым нават ў цiшы,

Яго б мне даволi хапала,

Мне ветрык такi па душы.

 

Не трэба жыццёвай мне буры,

Нiколi б яе не было!

Каб вецер не пёк маёй скуры,

Каб ветрык даў сэрцу цяпло.

 

12.12.1995

 

File 7     Home Page

 

1280     ЗДАРОВЫ СЭНС

 

Здаровы сэнс. Цi трэба ён заўсёды,

Каб не блукаць бясконца, як ўначы?

Каб ў справах не зазнаць нiколi шкоды,

Ў гульнi сваёй як свечкi зберагчы?

 

Здаровы сэнс. Як лепш яго знаходзiць,

Калi гульню захочацца згуляць?

Бо як здаровы сэнс навокал ходзiць,

Бязглузда свечкi цэлы час гараць.

 

Здаровы сэнс халодны толькi розум,

Пачуцця ў iм нi кропелькi няма,

Паэзii няма, ёсць толькi проза,

Чакаць каханне з iм заўжды дарма.

 

Хто па разлiку, хто заўжды сардэчна

Ў жыццi прымаць свае рашэннi звык,

Пачуццi для душы мiлей, бясспрэчна,

Нiколi шчасця не дае разлiк.

 

Гараць хай свечкi, шкадаваць не трэба!

Бязглузды для жыцця здаровы сэнс,

З iм ад кахання не ўзляцець у неба,

З iм можа быць адзiн халодны секс.

 

18.12.1995

 

File 7     Home Page

 

1297     ШЧАСЛIВЫЯ IМГНЕННI

 

Так шчасця хоча кожны чалавек!

Ды не iдзе яно чамусьцi ў рукi,

Як прыйдзе вельмi малы яго век,

Часцей душу трывожаць боль i мукi.

 

Па твары ўсмешка зрэдку прабяжыць,

Калi крылом кране душу удача,

Ды ад няўдач мацней яна балiць,

Няўцешна часам надта горка плача.

 

Чаму так адбываецца заўжды,

Што радасцi ў жыццi задужа мала?

Чаму даволi гора i бяды,

А шчасце нават i не начавала?

 

I цягне кожны свой жыццвы воз,

Бо ён, як авто, не бяжыць нiколi,

Ў жыццi хапае гора, болю, слёз,

Зусiм бясхмарнай не iснуе долi.

 

Бо шчасце, нiбы сонейка з-за хмар,

Штодня не здатна дараваць праменнi,

Хоць часам хай цяплом сагрэе твар,

Здаралiсь каб шчаслiвыя iмгненнi.

 

26.12.1995

 

File 7     Home Page

 

1332     СУМНЫЯ ДАТЫ

 

Жыццё не суцэльныя святы,

Хоць хочацца ў радасцi жыць,

Прыходзяць i сумныя даты,

I сэрца ад суму балiць.

 

Сумуецца з цяжкай нагоды,

Ў мiнулае думкi бягуць,

Хоць горкая дата заўсёды,

Прыемнае можна адчуць.

 

Паволi ўсё будзе мiнулым,

I пойдзе павек ў небыццё,

Ды ў сэрцы адкрытым i чулым

Прадоўжыцца здатна жыццё.

 

Пакуль блiзкiх мы ўспамiнаем,

Ляглi хоць яны пад крыжы,

Пачуццi да iх зберагаем,

Жывуць яны вечна ў душы.

 

Калi прыйшла сумная дата,

Як снегу ў душу намяло,

Няхай будзе iх небагата,

Каб святаў паболей было.

 

14.01.1996

 

File 7     Home Page

 

1355     НОЧ

 

Спакой душы нялёгка зберагчы,

Як цяжкая i горкая размова,

Хоць цёмна i халодна уначы,

Ды трэба патрываць, бо ноч часова.

 

Ноч хутка, нiбы знiчка, праляцiць,

I прыйдзе зноў жаданы сэрцу ранак,

Душу не будзе цемра верадзiць,

I настрой дасць чароўны спеў заранак.

 

А мо патрэбны цяжкасцi начы,

Каб болей шанаваць прыгожы ранак?

Задачу каб рашыць дапамагчы,

Што лепей: сцюжа цемры цi свiтанак?

 

Так хочацца прыемнага цяпла!

Але заўжды ў жыццё прыходзяць ночы,

Вось i цяпер ноч на душу лягла,

Сустрэцца з ёю не зусiм ахвочы.

 

Хай хутка расплываецца iмгла,

Туман да ранку вочы выядае,

Адзнака ў сэрцы ёсць, што ноч была,

Хоць будзе яна нават залатая.

 

28.01.1996

 

File 7     Home Page

 

1356     ЦЯЖКАСЦI

 

Мiнаюць цалкам цяжкасцi калi,

Сабе сам пачынаеш падабацца,

Бо цяжкасцi, якiя ўжо прайшлi,

Прыемна толькi будуць ўспамiнацца.

 

Каб цяжкасцей нiколi не было,

Жыццё згубiла б цалкам густ i водар,

Ды дрэннае ўсё з часам паплыло,

Засталась толькi радасць ад свабоды.

 

Для гартавання цяжкасцi даны,

Каб мацаваць характары i волю,

Выразна праяўляюцца яны,

Як па жыццёваму праходзiш полю.

 

На цяжкасцi не трэба наракаць,

I цела, i душа ад iх мацнее,

Ды лепей iх, бясспрэчна, абмiнаць,

Але не кожны так рабiць умее.

 

Ад цяжкасцей шмат трапiцца бяды,

Яны ў любой прысутнiчаюць долi,

Але былi i будуць назаўжды,

Ад iх нам не пазбавiцца нiколi.

 

28.01.1996

 

File 7     Home Page

 

1402     ГОРКА ПЛАЧА ДУША

 

Вакол амаль заўжды халодны свет,

Няшчасце толькi стала побач кружыць,

Шчаслiвых не знаходзiцца прыкмет,

Бяда кранае часта нашы душы.

 

Няшчасцi сустракаюцца ў жыццi,

З жыццёвай не зрываюцца арбiты,

Няпроста шчасце вабнае знайсцi,

Блакiт цудоўны хмарамi закрыты.

 

Папесцiць шчасце, але не заўжды,

Як сонейка, заходзiць стала ў хмары,

Сум i тугу прыносяць халады,

I асаблiва як адзiн, без пары.

 

Не трэба многа, каб шчаслiвым быць,

Каб радасць чыстай адчуваць душою,

Няшчасцi назаўсёды каб забыць,

Кахання трэба i яшчэ – спакою.

 

Нi золата не трэба, нi срэбра,

Ды зрэдку сустракаецца удача.

Чаму у свеце недахоп дабра?

Чаму душа ад болю горка плача?

 

14.02.1996

 

File 7     Home Page

 

1414     ЧАРОЎНАСЦЬ СНОЎ

 

Прыемна i цудоўна бачыць сны,

Калi зiма i на душы маркота,

Адчуць натхненне ад красы вясны,

I прачынацца нават не ахвота.

 

Калi жыццё прыходзiць ў цяжкi стан,

Нiколi радасць ў душах не iскрыцца,

Рассеюцца турботы, як туман,

Бо здатны цуд нябачаны прыснiцца.

 

Пабачыць ў снах магчыма прыгажосць,

Ў красуню нават можна закахацца,

Хаця ў жыццi вакол падман i злосць,

Каб iх не бачыць, лепш не прачынацца.

 

Бо радасна ад каляровых сноў,

Хоць хуткi сон, амаль адно iмгненне,

Але ён здатны лепей добрых слоў

Даць для душы i радасць, i натхненне.

 

Калi маркотна часам на душы,

I небасхiл жыцця закрылi хмары,

Прыемна радасць зведаць без мяжы,

Бо сны душу чаруюць, нiбы мары.

 

17.02.1996

 

File 7     Home Page

 

1470     ЛЁС ПРАВЫ

 

Калi здарылась што, яно павiнна быць,

Ад лёсу нiкуды нiяк не дзецца,

Але, калi душа ад суму забалiць,

То не смяротна, можна прыцярпецца.

 

Як вельмi хочацца, не будзе так заўжды,

Бо сваiм шляхам лёс вядзе упарта,

Не згодны з лёсам – атрымаеш больш бяды,

Не церпiць лес нiколi з сабой жартаў.

 

Здаецца часам, што гатуе пастку лёс,

I не адсунуць ўбок яго пагрозу,

У роспачы душа, i не стрымаць ёй слёз,

Хоць цяжка, пакарыцца трэба лёсу.

 

Як за плячыма надта сталыя гады,

I вопыт назбiраецца нямалы,

То, безумоўна, вiдавочна ўсё тады:

Бясконца лёс свавольны толькi правы.

 

Як цяжка на душы, бо вельмi жорсткi лёс,

Але вядома пра яго прыроду,

Цягнi пакорлiва, як конь, жыццёвы воз,

I не шукай змянiць свой лёс нагоду.

 

12.07.1996

 

File 7     Home Page

 

1550     ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ

 

Чаму як шчасце толькi для сябе,

Самому мёду хочацца напiцца,

А як няшчасце могуць даць табе,

Бо з iншым ёсць патрэба падзялiцца.

 

Аб радасцi не скажа вам нiхто,

Душа яго пяшчотаю сагрэта,

Калi душа сумуе вельмi, то

Iмкнецца iншым расказаць пра гэта.

 

I сум чужы, i цяжкая журба,

Якую выпадкова слухаць мушу,

Хоць спосабаў дапамагчы няма,

Сцякае колкiм болем ў маю душу.

 

Свой боль не здатны хто утаймаваць,

Яго другому перадаць гатовы,

Але не часта прыйдзецца чуваць

Ад iншых надта радасныя словы.

 

Лепш радасцю дзялiцца, не бядой,

У кожнага свая шкрабе за душу,

Бо вельмi некарэктна робiць той,

Чыю бяду дзялiць ў размове мушу.

 

22.08.1996

 

File 7     Home Page

 

1613     ПЕРАМОГА ПРЫЙДЗЕ?

 

Хто хоча поўзаць, хто лятаць?

Iмкненне клiча i умовы,

Але патрэбна вызначаць

Абавязкова шлях жыццёвы.

 

Цi цемру выбраць, цi святло,

Блакiт нябёс, або балоты?

Каб шчасце вабнае прыйшло

I адышлi убок нягоды.

 

Або прыняць за норму бруд

I быць бясконца памяркоўным,

Не памячаць вакол пакут

I лёс лiчыць заўжды цудоўным.

 

Хто хоча вышынi нябёс

I добрай, нiбы ранак, долi,

Тым перашкоды робiць лёс

I не жадае даць патолi.

 

Прайшло жыццё у барацьбе,

Ды з паражэнняў ўся дарога,

Пытанне задаю сабе:

Калiсьцi прыйдзе перамога?

 

23.09.1996

 

File 7     Home Page

 

1619     НЕ СТРАЧАЦЬ ВЕРЫ

 

Чым сэрца супакоiць, як яно

Ад ран сардэчных на кавлкi рвецца?

Гарэлку пiць спрабуюць цi вiно,

Ды не заўжды спынiць боль удаецца.

 

Рэцэпт выкарыстоўваюць усе,

Ды ад яго яшчэ больш будзе болю,

Бо ён атруту у душу нясе,

Асобу разбурае ўшчэнт i волю.

 

Як цяжкасцi здараюцца ў жыццi,

I лёс нахабна проста ў твар смяецца,

Каб мог без страт свой чорны час прайсцi,

Патрэбна помнiць: раз жыццё даецца.

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Хаця нялёгка настрой мець паганы,

Крыўдзiцелям лепш цалкам дараваць,

Чым атрымаць сабе на сэрца раны.

 

Каханне сапсавалась – не бяды,

На лепшае страчаць не трэба веры:

Рамантаваць не варта, а заўжды

Лепш з чыстага пачаць лiста паперы.

 

25.09.1996

 

File 7     Home Page

 

1630     СЫДУ З РАЗДАРОЖЖА?

 

У вабных марах – як ў раю,

Жыцця рэальнасць горай значна,

На ростанях даўно стаю

I выйсця добрага не бачна.

 

Iдуць ва ўсе бакi шляхi:

Шаша, сцяжынкi i дарогi,

Паспрабаваў адзн, другi,

Ды вынiкаў не меў нi трохi.

 

Сцяжынкай бег i па шашы,

Што сiл было, было што змогi,

Асобныя браў рубяжы,

Ды не дамогся перамогi.

 

Мо не саспеў яшчэ мой час

Цi завялi далёка мары?

Але запал душы не згас,

Хоць часам набягаюць хмары.

 

Чакае шмат шляхоў мяне,

Здаецца, верш пiшу прыгожа.

Мо доля ласкаю кране,

Сыду, нарэшце, з раздарожжа?

 

26.09.1996

 

File 7     Home Page

 

1650     АБРЫДЛА БАРАЦЬБА

 

Нялёгка плыць ў жыццёвым моры,

Як ветры грозныя равуць,

Бушуюць хвалi, нiбы горы,

I ветразi на часткi рвуць.

 

А ў штыль не мае човен ходу,

Бясконца трэба веславаць,

Няўмольны лёс дае нагоду

На моцнасць волю паспытаць.

 

То плынь насустач, то завалы,

Здарыцца што-небудзь заўжды,

Як будзе капiтан бывалы,

I той смуткуе ад бяды.

 

Аўральны стан, вакол нягоды,

Напружаны, трывожны час,

Ды добрай хочацца пагоды,

Каб настрой плыць зусiм не згас.

 

Абрыдла барацьба бясконца,

Няма канца, хоць галасi,

Хачу, каб ярка ззяла сонца,

I ветрык дзьмуў у ветразi.

 

1.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1652     ПАВIННЫ ЦЯРПЕЦЬ

 

Прыемна для душы спакой знайсцi,

Калi мiнаюць кпiны i нягоды,

Чароўны час здараецца ў жыццi:

Спаткае стан сапраўднай асалоды.

 

Калi спявае весела душа,

I сэрца болей не пячэ ад болю,

Змываюцца бруд чорны ды iржа,

I адчуваеш шчасце i патолю.

 

Ды не заўжды ў душы чароўны стан,

Час пройдзе бяда стукае у грудзi:

Знявага, крыўда i прамы падман,

Бо бессаромна зло ўчыняюць людзi.

 

Цудоўна, як складаецца жыццё,

Што знешнiх зносiн з iншымi не трэба,

Сустрэнецца натхнення пачуццё,

Ў блакiце вабным толькi будзе неба.

 

Але заўжды такiх умоў няма,

Таму цярпець бруд i ману павiнны,

Не трэба баранiцца, бо дарма:

Абразы будуць, крыўды, боль i кпiны.

 

3.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1684     ПОСПЕХI

 

Поспехi трэба, хоць кволыя,

Цяжка, калi iх няма,

Прыйдуць часiны суровыя,

Абараняцца дарма.

 

Пспехi, хоць вельмi малыя,

Крылы надзеi даюць,

А як няпоспехi сталыя,

Могуць да долу сагнуць.

 

Поспехi зброя цудоўная,

Здолеюць безлiч нягод,

Крылы разгорнуць чароўныя,

Ў дзiўны паклiчуць палёт.

 

Поспехi сiла магутная,

Лёс вядзе ў радасны шлях,

Сэрца, раней ледзьве чутнае,

Стукае гулка ў грудзях.

 

Поспехi стануць падзеяю,

Ды, калi прыйдуць яны?

Я iх чакаю з надзеяю,

Нiбы жаданай вясны.

 

9.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1705     НАДЗЕI НЕ ТРЭБА

 

На шчасце надзея благая,

Чакаць значна лепей бяды,

Надзея – зара залатая,

Ды з медзi рэальнасць заўжды.

 

Начысцiць – як золата ззяе,

У чырванi сонца гарыць,

Надзея, як цуд, ажывае,

Бо лёгка яе абдурыць.

 

Чакаць як благое, пагрозу

Ад болю магчыма стрываць,

Як спраўдзiцца вынiк прагнозу,

Не трэба свой лёс праклiнаць.

 

Калi у прагнозах зялёны,

То золатам медзь заблiшчыць,

Ды з часам пачнуцца праклёны,

I кепска становiцца жыць.

 

На шчасце надзеi не трэба,

Памылкi ў прагнозах – бяда,

Бо шчасце – скарыначка хлеба,

Соль, каб прысалiць, i вада.

 

13.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1725     НЕ ВЕДАЕМ ДУШЫ

 

Незразумелы сум ў душы

Турбуе нас заўсёды.

Яе я слухаю ў цiшы,

Каб знаць, з якой нагоды?

 

Багата вельмi ёсць прычын,

Няпроста разабрацца.

Хвалюе мо краса жанчын,

Дзе ад яе схавацца?

 

Не ведаем сваю душу,

Амаль з ёй мы знаёмы,

Таму, напэўна, i тужу,

Душа балiць ад стомы.

 

Здараецца ў жыццi не раз,

Душа аж зарыдае,

Але, мiнае нейкi час,

I зноў яна спявае.

 

Сваёй не ведаем душы,

Ад болю што прызначыць?

Не здатны перайсцi мяжы,

Каб сутнасць ў ёй пабачыць.

 

17.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1745     ПА IНШЫ БОК

 

Ад гора будзе зноў душу пячы,

Заўсёды радасць мець няма нагоды,

Мне цяжкасцi таксама па плячы,

Пераадольваць трэба перашкоды.

 

Не след занадта моцна гараваць,

Бо з часам цалкам боль душы праходзiць,

I ў кепскiм можна добрае шукаць,

Уменне трэба, каб яго знаходзiць.

 

Хоць роспач залiвае грудзi ўраз,

Лепш не дазволiць, каб стварылась мора,

Цудоўны лекар болю толькi час,

Ён вылечыць любое можа гора.

 

Ў жыццi задужа часты госць бяда,

Уплыў яе на настрой надта значны,

Праз тэрмiн боль сцякае, як вада,

Я плынi ачышчаючай удзячны.

 

Хоць кепска часам будзе на душы,

Не трэба праклiнаць нiколi долю,

Бо можна стаць па iншы бок мяжы,

Каб шчасце атрымаць i мець патолю.

 

22.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1749     ПАДТРЫМАЕМ ЛIТАСЦЮ

 

Калi накiне доля кайданы,

З iх кiпцюроў не вырвацца нiколi,

Бо зробяць поплам цуд жыцця яны,

Навокал ёсць пакутлiвыя долi.

 

Нялёгка жыць ў пакутах доўгi час,

Зусiм няма на чым душы сагрэцца,

Хоць радасцi праменьчык цалкам згас,

Жыццё трывае, нiкуды не дзецца.

 

Ад лiтасцi прасi або малi,

Змянiць не удаецца чорнай долi,

I пекла агнём палiць на зямлi,

Гучаць малiтвы, нiбы вецер ў полi.

 

Вакол людзей няшчасных вельмi шмат,

Яны чакаюць помачы ад Бога,

Быў з iх бы кожны невыказна рад,

Калi б прыйшла людская дапамога.

 

Жахлiвыя пакуты у адных,

Iм жыць у кайданах бясконца трэба.

Мо лiтасцю мы падтрымаем iх,

Надзённага дадзiм, хоць трохi, хлеба?

 

25.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1762     ЖЫЦЦЁВАЯ ДАРОГА

 

Чужой бяды амаль не памячаем,

А колькi лёсаў ёсць заўжды благiх!

Сваёй няма i клопату не маем,

Зусiм нас не турбуе лёс другiх.

 

Як цяжкая жыццёвая дарога,

I вымашчана горкаю бядой,

Адкуль прыйдзе няшчасным дапамога?

Дзе iм сваёй душы шукаць спакой?

 

Чаму мы бессардэчныя такiя,

Як быццам мiласэрнасцi няма?

Душа адных, як воўк галодны, вые,

Ды дапамогi iм чакаць дарма.

 

I кожны сам на сам з сваёй бядою,

Куды пякельны шлях ў жыццi вядзе?

Бясконца цяжка ў грамадзе iзгою,

Яму знаходзiць дапамогу дзе?

 

Жыць вельмi кепска, ад пакуты стома,

Хоць кажуць, ў пекла шлях масцяць з надзей,

Шукаць дзе дапамогi невядома.

А мо яна ўсё ж прыйдзе ад людзей?

 

28.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1763     НАРМАЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВАННЕ

 

Чаму прывабны, як краса, падман,

Што, як анёлы, добрыя ўсе людзi?

Такiм яшчэ не быў нiколi стан,

Далей нiколi ўзорным ён не будзе.

 

Сцвярджэнне цалкам вольна ад абраз,

Але ў iм iснасцi адлюстраванне,

Дакладны здатны даць заўжды адказ

Закон нармальнага размеркавання.

 

Мы розныя бясспрэчны цалкам факт:

Для аднаго ў жыццi сцяжынка бегла,

Для iншага ляжаў шырокi тракт,

Хто ў рай iдзе, а нехта крочыць ў пекла.

 

Для кожнага ў жыццi свая мараль:

Адным дабро перапаўняе грудзi,

Другiя толькi робяць зло, на жаль,

Бо розныя па вызначэнню людзi.

 

Падман салодкi: добрыя мы ўсе.

Закон дае iнакшыя умовы,

Бо падарункi ўсё ж жыццё нясе:

I кайданы, i турмы, i аковы.

 

28.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1767     НЕ МАГУ ЗНАЙСЦI

 

Шляхоў ў жыццi бяжыць даволi,

Ды лепшы як пазнаць?

Не сустракаецца нiколi,

I дзе яго шукаць?

 

Як ступiш крок адна маркота,

I трэба уцякаць,

Мне лепшы шлях знайсцi ахвота,

Бо сiл няма чакаць.

 

Майстэрна вельмi захаваны,

Шукаеш i няма,

Вакол ганебныя падманы.

А мо шукаць дарма?

 

Як спроба кепская здарыцца,

Душа агнём гарыць,

Хто не жадае супынiцца,

Няма калi i жыць.

 

Iмкнуся лёс знайсцi цудоўны,

Спяшаючысь бягу,

Ды шлях спаткаць прыгожы роўны

Дасюль я не магу.

 

30.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1779     КЕПСКIЯ IМГНЕННI

 

Бываюць кепскiя iмгненнi,

Працягне д'ябал як руку,

Калi зусiм няма хацення,

Унiкнуць цяжка ад граху.

 

Як Еве, змей ўкладае ў вуха:

«Не сумнявайся i зрабi».

Але пасля прыходзiць скруха,

I не пазбавiцца журбы.

 

Ад успамiну цяжкi сорам

Перапаўняе ўсю душу,

Ён параўнацца можа з горам,

Бяда, як перайшоў мяжу.

 

Ўспамiнаў горкiх не пазбыцца,

Iх несцi трэба ўсё жыццё,

Яны, як ў ручаi вадзiца,

Не хочуць збегцi ў небыццё.

 

Каб не трывожылi ўспамiны,

I ад грахоў каб не знямог,

Клiч д'ябла слухаць не павiнны,

Няхай параду дае Бог.

 

1.11.1996

 

File 7     Home Page

 

1849     ПРАМЕНЬ НАДЗЕI

 

Калi жыве ў душы надзея,

Яе прамень зусiм не згас,

Цяплом душу яна сагрэе,

Прыйшоў не самы горшы час.

 

Як поўнасцю прамень згасае,

Душу гняце няшчадна змрок,

Яна ад холаду змярзае,

Наступны невядомы крок.

 

Надзея цiха памiрае,

I шанцаў к лепшаму няма,

Душа ўжо рэквiем спявае,

Ратунку больш чакаць дарма.

 

Мiнула радасць, морыць гора,

Згарае свечкаю жыццё,

Надзея дала шчасця мора,

Цяпер шлях смутку ў небыццё.

 

Як ёсць надзея, хоць малая,

Апошнi не пагас прамень,

Яна жыццё засцерагае,

Прыйдзе яшчэ наступны дзень.

 

25.11.1996

 

File 7     Home Page

 

1872     ТАК БУДЗЕ

 

Цяжка аж да стогну, аж да болю,

Нельга ўжо жыццё перарабiць,

Немажлiва перайначыць долю,

Што яна дае, так трэба жыць.

 

Ды так жыць зусiм не да спадобы,

Бо заўсёды з стрэсам на мяжы,

Змянiць дзейснасць не паметна спробы,

I таму маркотна на душы.

 

Значна лепей ўжо у нас не будзе,

Адчынiлi дзверы для бяды,

«Лiшнiя» заўсёды будуць людзi,

Злосць заўжды на iх у грамады.

 

Бо нягодны стан яе маралi,

I адносiн вельмi кепскi стан,

Справядлiвасць «лiшнiя» шукалi,

Да вакол знаходзiлi падман.

 

Затхласць надта моцна цiсне грудзi,

Бо агiдна ўсё куды нi кiнь,

Так заўжды было, i далей будзе,

Толькi клiнам выбiваюць клiн.

 

5.12.1996

 

File 7     Home Page

 

1873     ТОЛЬКI ШЧАСЦЕ

 

Якi несправядлiва жорсткi свет!

Для ўсiх ў iм шчасця не было нiколi,

Пiсаў аб горы не адзiн паэт,

Бо ёсць бяды ў жыццi яшчэ даволi.

 

Чаму нястача шчасця на Зямлi?

Чаму яго малая верагоднасць?

Для шчасця людзi на Зямлю прыйшлi,

Ды страцiлi шмат з iх людскую годнасць.

 

Гасподзь стварыў Сабе падобна нас,

Ды сцверджанне падчас крынiца смеху,

Бо людскi выгляд ўжо у многiх згас,

Таму што аддалiсь ва ўладу грэху.

 

Чаму дабра драбок i мора зла?

Чаму не здатны з цяжкiм злом змагацца?

I доля чаму горкая прыйшла,

Каб без прытулку i сям'i бадзяцца?

 

Цi будзе калi праўда на Зямлi?

Цi зло дабро бясконца будзе красцi?

Ўсё ж людзi ў Божы свет таму прыйшлi,

Каб iм ў жыццi спаткалась толькi шчасце.

 

5.12.1996

 

File 7     Home Page

 

1894     ЖЫЦЬ РАДАСНА

 

Звык да бяды, здаецца, так i трэба,

Як быццам так было працяглы час,

Не просiш дапамогi ўжо у неба,

Прамень апошнi у надзеi згас.

 

Бяда прыйшла, ды гэта не смяротна,

Але магло i значна лепей быць,

Хаця ад крыўды часам i маркотна,

Але з бядой усё ж магчыма жыць.

 

Якое б гора не давала доля,

Ды, як вясна, цудоўнае жыццё,

Жывеш, i ўсё здаецца не даволi,

Не хочацца iсцi у небыццё.

 

Няхай бяда, хай нават будзе гора,

Час дапаможа ўсё ператрываць,

Наперадзе чакае шчасця мора,

Бяду патроху трэба забываць.

 

Жыццё любое добрае заўсёды,

Яго патрэбна горача любiць,

Хаця даруе часам боль ад шкоды,

Ды радасна на белым свеце жыць.

 

15.12.1996

 

File 7     Home Page

 

1913     УМОВЫ

 

Здаецца простым ўсё, як мала ведаў,

I месца не знаходзiцца журбе,

Як многае пазнаў i многа зведаў,

Жыць прыйдзецца у цяжкай барацьбе.

 

Здавалась, па плячы любая справа,

Ды калi час рашаць яе прыйшоў,

Для поспеху умення вельмi мала,

Бо вынiкi залежаць ад умоў.

 

Для справы сiлы аддаваць гатовы,

Аддана ёй займацца вельмi рад,

Але, як непрыдатныя умовы,

Бы ў нераце: нi ўперад, нi назад.

 

Чакае гук фанфар тэарэтычна,

Але ў душы пануе сум i боль,

Калi займацца прыйдзецца фактычна,

Выдатна бачна: голы быў кароль.

 

Як нават веды ёсць i будзе змога,

За справу не пужае барацьба,

Ды зрэдку сустракае перамога,

Умоў няма душу гняце журба.

 

24.12.1996

 

File 7     Home Page

 

1976     ПАНУРЫЯ САДЫ

 

Цвiцення час, кахання час,

На крылах шчасце уздымае,

Але вясна мiнае ўраз,

I сум працяглы пакiдае.

 

Цвет вабiў, шмат было надзей,

Не адчувалася пагрозы,

Другой была хада падзей:

Пялёсткi знiшчылi марозы.

 

На дол упаў прыгожы цвет,

На шчасце знiкла спадзяванне,

Стаў шэрым навакольны свет,

Вясёлку здатна даць каханне.

 

Чаму кароткая вясна,

Чаму здараюцца напасцi?

Дзе непапраўная вiна,

Што мара марная аб шчасцi?

 

Лёс болей схiльны да бяды,

Яе не адхiлiць рукамi,

Стаяць панурыя сады.

Калi парадуюць пладамi?

 

11.03.1997

 

File 7     Home Page

 

2032     КОЛЬКI ТРЫВАЦЬ?

 

Як абяцаюць зорачку дастаць,

Ў дзiвосную завесцi нават казку,

Душа пачне надзею адчуваць,

А разам з ёй нябачаную ласку.

 

Ды зорка – вынiк вельмi ўзнёслых мар,

I толк малы ад казкi вiртуальнай,

Усмешка пакiдае хутка твар,

Iначай ўсё ў сапраўднасцi рэальнай.

 

Ажыццявiцца казцы ўжо пара,

Абрыдла ад працяглых абяцанак,

Бо не прыносяць вабнага дабра,

Даўгачаканы не прыходзiць ранак.

 

Чакаць мажлiва год, хай два, хай пяць,

Калi паверыць у спакусы змея,

Ды ўсё цяжэй становiцца трываць,

Выпарваецца кроплямi надзея.

 

6.04.1997

 

File 7     Home Page

 

2056     ХЛУСНЯ I ПРАЎДА

 

Хоць непагадзь працяглая штодня,

I чорныя навокал ходзяць хмары,

Ды вабна клiча неба вышыня,

Дзе сонейка бясконца ззяе ў мары.

 

Святлей ад мар становiцца ў душы,

I цяжка раздзялiць сапраўднасць з марай,

Мiж iмi ўжо амаль няма мяжы,

Яны ва ўзнёслых думках ходзяць парай.

 

Хай доля будзе горкай, як палын,

Iдзе ў жыццi навала за навалай,

Але аб светлай мары успамiн

Ужо здаецца вiртуальнай явай.

 

Калi, як ратавальны круг, хлусня,

Бо больш няма за што ў жыццi трымацца,

Яна хай лашчыць вуха лепш штодня,

Не трэба горкай праўдзе адкрывацца.

 

29.04.1997

 

File 7     Home Page

 

2058     ДУШЭЎНЫ ФАНТОМ

 

Спадзявалась на лiтасць бяроза,

Бо мароз пёк, лiст нiшчыў туман,

Ды прыйшла нечакана пагроза,

Зламаў ўшчэнт яе ствол ураган.

 

Разгулялiся грозныя хвалi,

Застагналi ў бядзе берагi,

Хоць надзею яны не страчалi,

Ды намер мелi хвалi другi.

 

Было ўзнёслым, як цуд, спадзяванне,

Шэраг мар i надзей дарагi,

Ды ад iх не прыходзiць каханне,

Яны – сiмвал бяды i тугi.

 

Не даюць шчасця вабныя мары,

Гэта толькi душэўны фантом,

Праплываюць надзеi, як хмары,

I не здатны пралiцца дажджом.

 

3.05.1997

 

File 7     Home Page

 

2076     САЛОДКI ЛЁС

 

Калi моц маюць крылы для апоры,

Якiя можна распрастраць штодня,

Высокiя бясконца вабяць горы,

I клiча, як каханне, вышыня.

 

Сустрэне перамога на вяршыне,

Здаецца, супакоiцца пара,

Ды неспакой нiколi не пакiне,

Наперадзе вышэйшая гара.

 

Жаданнi пашыраюцца бясконца,

Хаця пара цудоўная прыйшла,

I так занадта ярка свецiць сонца,

Ды значна болей хочацца цяпла.

 

Салодкi лёс – заўжды жыцця украса,

Няма нi ў чым нiякiх перашкод,

Але праходзiць асалода з часам,

Становiцца занадта горкiм мёд.

 

22.05.1997

 

File 7     Home Page

 

2077      ПАМЫЛКI

 

Спадзявалась, што будзе пяшчота,

I пунсовы усход ў ветразi,

Бегла сцежка жыцця праз балота,

Апынулась па грудзi ў гразi.

 

Хоць iду, ды няўпэўнены ногi,

I сумуе душа ад маркот,

Не магу знайсць добрай дарогi,

Бо сцяжынка бяжыць мiж балот.

 

Падмарозiла, сыплюць сняжынкi,

Надыходзiць зiма у жыццi,

Ды разбеглiсь па долi сцяжынкi,

Невядома, якою пайсцi.

 

Першы раз памылiцца мажлiва,

Спадзявалась, што лепшы другi,

Маладосць прабягае iмклiва,

А ў душы толькi боль ад тугi.

 

23.05.1997

 

File 7     Home Page

 

2099     ГОРКАЯ ДОЛЯ

 

Не заўсёды радасць i спакой,

Вельмi часта смутак i трывога,

Часам – хоць ў палонку галавой,

З хiбамi жыццёвая дарога.

 

Як трывалым шчасце збудаваць,

Бо на час будова удаецца,

Як дарогу лепшую шукаць,

Дзе душой бясконца можна грэцца?

 

Хутка для душы праходзiць мёд,

Бо кахання вогнiшча згасае,

I яна становiцца як лёд,

Горкi смак палыну набывае.

 

Вельмi многа ёсць заўжды прычын,

Долю цяжка каб сваю пашкодзiць.

Чаму доля горкая жанчын,

Як яе магчыма падсалодзiць?

 

13.06.1997

 

File 7     Home Page

 

2104     ХТО ПЕРАМОЖА?

 

Ў душы i цела розная прырода,

Знаходзiць вельмi цяжка кампрамiс,

Цудоўна, як мiж iмi будзе згода,

А не глухi, руйнуючы капрыз.

 

Душа i цела. Хто з iх пераможа?

Яны памiж сабою ў барацьбе,

Душа дазволiць целу столькi можа,

Каб не нашкодзiць назаўжды сабе.

 

Каб шчасце, нiбы зорка, зiхацела,

Для цела ёсць у дзеяннях мяжа,

Бо, як здабудзе перамогу цела,

Высокароднасць страцiць i душа.

 

I стане лёс пакутлiвы праклятым,

Агеньчыкi пагаснуць у вачах,

Раней жыццё было цудоўным святам,

Цяпер iдзе цiшком ў ганебны шлях.

 

20.06.1997

 

File 7     Home Page

 

2138     ХТО МАЦНЕЙ?

 

Прыгожае бясхмарнае жыццё

Быць можа толькi ў самай смелай мары,

Яму не уласцiва небыццё,

Ў сапраўднасцi заўжды iснуюць хмары.

 

А хмары выклiкаюць ураган,

Адзiн перанясе выпрабаванне,

Другi ў знямозе ад няшчадных ран,

Змагаецца заўжды за выжыванне.

 

У кожнага свой асабiсты лёс,

Спакой цудоўны толькi часам снiцца,

Зноў вецер хмары чорныя прынёс,

Маланкамi пужае навальнiца.

 

Вярба гнiлая жаласна рыпiць,

Але стаiць бясконца пры дарозе,

А волат-дуб ужо даўно ляжыць,

Бо перад бурай устаяць не ў змозе.

 

16.07.1997

 

File 7     Home Page

 

2198     БЯЗВIННЫЯ ГАЛОВЫ

 

Не шкодзiць, што невiнаваты,

Ды ў буру падаюць дубы,

Вятры, як жудасныя каты,

Прычына болю i журбы.

 

Мог быць ласкавым дужы вецер,

Ды адчуванне сiл прыйшло,

Руйнуе запар ўсё на свеце,

Рабiць яму прыемна зло.

 

Заўжды той атрымае шкоду,

Хто з ветрам ў жорсткай барацьбе,

Хоць смела баранiць свабоду,

Але шукае скон сабе.

 

Меч не сячэ галоў бязвiнных,

Ды часам ўсё iнакш iдзе,

Рабiць хоць гвалту не павiнны,

Але на плаху iх кладзе.

 

3.08.1997

 

File 7     Home Page

 

2199     ХАНДРА

 

Калi больш не цiкавiць нiчога,

I душу разбурае хандра,

Ёсць на свеце адна дапамога:

Закахацца настала пара.

 

Бо хандра у душы – не хвароба,

I лякарства не трэба шукаць,

Вынiк дасць ужо першая спроба,

Радасць прыйдзе, калi пакахаць.

 

Бо душа танчэй тленнага цела,

Неабходна яе зразумець,

Ад хандры як яна ашалела,

Трэба выйсце ёй добрае мець.

 

Душы шкоду дае прызямленне,

Яе доля – быць стала ўгары,

Бо прыземленасць дасць толькi тленне,

I душа пакутуе ў хандры.

 

3.08.1997

 

File 7     Home Page

 

2217     МАГЧЫМАСЦI

 

Любоўны час, прыйшоў яго пачатак,

У будучыню сцеляцца шляхi.

Якi прыярытэтны ў iх парадак,

Дзе шчасця шлях, дзе горкi шлях тугi?

 

Няпроста вельмi сэрцу растлумачыць,

Што золатам яму здаецца медзь,

Складаней значна будучае бачыць,

Чым потым у мiнулае глядзець.

 

Здаецца, што памылка ёсць заўсёды,

Юнацтва ўспамiнаецца нектар,

З другiм было б, бясспрэчна, болей згоды,

Няма спакою ўсё жыццё ад мар.

 

Магчымасцi жанчыны ўспамiнаюць,

Памылак не жадаюць дараваць,

Бязлiтасна сябе ўвесь час караюць,

Што кепска лёс умелi выбiраць.

 

12.08.1997

 

File 7     Home Page

 

2252     НЯМА ШЧАСЦЯ

 

Ў жыццi будзённых дзён багата,

Бягуць, як шэрая шаша,

Ды зрэдку сустракалась свята,

Каб весялiлася душа.

 

Для шчасця кожны нарадзiўся,

Ды мае шчасце не заўжды,

Мо лёс сурова памылiўся,

Даў меней шчасця, больш бяды.

 

Бяда iдзе ў любыя лёсы,

А шчасце – зрэдку i на час,

Таму часцей туга i слёзы,

А весялосць мiнае ўраз.

 

Хоць кожны i жадае многа,

Ды спадзявацца так дарма,

Бо ў шчасце – вузкая дарога,

Таму яго амаль няма.

 

14.09.1997

 

File 7     Home Page

 

2295     ДАНЕСЦI КРЫЖ

 

У кожнага ў жыццi асобны лёс,

I добры можа быць ён, i паганы,

Камусьцi шчасце сцiплае прынёс,

А iншаму – ад гора ў сэрца раны.

 

Лёс моцныя накiнуў ланцугi,

На цалю не жадае ён змянiцца,

Хоць вабiць, нiбы казка, лёс другi,

Ды з тым, што ёсць, патрэбна прымiрыцца.

 

Нязручны надта з цяжкiм лёсам шлях,

Бо кепскiя здараюцца падзеi,

Бо гаснуць шчасця зорачкi ў вачах,

I запалiць iх больш няма надзеi.

 

Крычы цi цiха памiрай, як мыш,

Свет любы для цябе або нямiлы,

Але данесцi свой патрэбна крыж,

Хаця i вельмi цяжка, да магiлы.

 

10.10.1997

 

File 7     Home Page

 

2302     IНШЫМ I САБЕ

 

Лес дачакаўся радаснай пары,

Скiдаў са снегу паступова шубу,

Ручай падмыў карэнне у сасны,

Яна дакладна адчувала згубу.

 

А побач дуб вялiкi моцны рос,

Казаў сасне, што шкоды вельмi мала,

I у яе зусiм нядрэнны лёс,

Але сасна няшчасная упала.

 

Ды наляцеў знянацку ураган,

Сукi ламаў, час надышоў трывожны,

Дуб знемагаў ад жорсткiх цяжкiх ран,

Але быў, як сасна, бездапаможны.

 

Для iншых, як спакой свой зберагаць,

Парады можна даць або загады,

Ды выйсце для сябе не адшукаць,

Прыдатнай даць не удаецца рады.

 

14.10.1997

 

File 7     Home Page

 

2317     УЯВА I РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Абрыдла ў смеццi корпацца i ў глебе,

Мець крылы, але крочыць па зямлi,

Аддалась марам курыца аб небе,

Ўгары ёй падабалiсь жураўлi.

 

I курыца пачала рабiць спробы,

Ды толькi удалось ўзляцець на плот,

Блакiт у небе быў ёй да спадобы,

Ды вельмi нiзкiм быў заўжды палёт.

 

I курасадня ёй здавалась бруднай,

I певень былой ўцехi не прынёс,

Ад мары доля стала шматпакутнай,

Хаця ў уяве быў блiскучы лёс.

 

Жыццё такiм, як ёсць, прымаць патрэбна,

Каб лёс быў, безумоўна, залаты,

Бо з тымi лёс паводзiцца ганебна,

Хто марамi сiлкуецца заўжды.

 

22.10.1997

 

File 7     Home Page

 

2361     ГОРКI ХЛЕБ

 

Заўжды ў жыццi пазнаць ўсё трэба,

Каб ведаў шмат аб iм здабыць,

Паспрабаваць любога хлеба,

I нават горкi хлеб любiць.

 

Звычайна, лепей хлеб салодкi,

Хто мае ўдосталь, добра iм,

Ядуць старэйшыя, пагодкi,

Ды не хапае яго ўсiм.

 

Як зведаў цяжкасцi i гора,

Пазнаў занадта горкi смак,

То будзе па калена мора,

Ва ўсiм тады ў жыццi мастак.

 

Як прыйдзецца ў любой быць скуры,

Трываць працягла ад бяды,

Жыццёвыя не схiляць буры,

Хаця прыемней штыль заўжды.

 

27.11.1997

 

File 7     Home Page

 

2372     УРОКI ЖЫЦЦЯ

 

Рабiць у невядомасць трэба крокi,

Не здольны ўсё прадуглядзець статут,

Жыццё дае цудоўныя урокi,

Не здатны даць такiя iнстытут.

 

Бо не адно пытанне цяжка мучыць,

Як ў нераце, нi ўперад, нi назад,

Жыццё усё жыццё бясконца вучыць,

I не жадае выдаць атэстат.

 

Не выдае, бо мы памылкi робiм,

Экзамены нiяк не можам здаць,

Бо лёс заўжды такое мае хобi,

Каб ў кут глухi няспынна заганяць.

 

Чужых памылак мы не вывучаем,

А вучымся бясконца на сваiх,

Таму нiяк вучобу не сканчаем,

Бо выправiць не вельмi проста iх.

 

4.12.1997

 

File 7     Home Page

 

2408     ПУЦЯВОДНЫ МАЯК

 

Жыццёвы шлях згубiў, нiяк

Цяпер яго не адшукаю,

Бо пуцяводны згас маяк,

Працяглы час ужо блукаю.

 

Няма нi сцежкi, нi шашы,

Iду, раблю за колам кола,

Туга i смутак на душы,

Пяшчотнага не чую слова.

 

Але чаму здрылась так,

Што не сканчаецца блуканне?

Бо пуцяводны згас маяк,

Бо разбурылася каханне.

 

Каб шлях прыдатны зноў знайсцi,

Пустое скончылась шуканне,

Не заблукаць каб у жыццi,

Заўсёды трэба мець каханне.

 

14.02.1998

 

File 7     Home Page

 

2409     МАЛЯЎНIЧЫ СВЕТ

 

Ад поспеху прыемна i красы,

Ды не заўжды сустрэнецца удача,

Здараюцца i цяжкiя часы,

Калi душа ад болю горка плача.

 

Ды скончыцца калiсьцi мора слёз,

I кане ў вечнасць жорсткi час паганы,

Бо не бывае вечна кепскi лёс,

Загойваюцца з часам ў сэрцы раны.

 

Але бяду нялёгка перажыць,

Яна не пройдзе за адно iмгненне,

Час, як цягнiк кур'ерскi, прабяжыць,

I верне душы радасць i натхненне.

 

Свет шэры маляўнiчым стане зноў,

Хаця абраза скрыўдзiла сурова,

Калi кране пяшчотаю любоў,

Боль пойдзе у нябыт абавязкава.

 

14.02.1998

 

Апошні верш     File 7     Home Page