2. Боль прыносяць жыццёвыя буры. (100 вершаў)

2. Боль прыносяць жыццёвыя буры. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

2424     ЦЯЖКI ЧАС

 

Стамiлася душа i сiл няма,

Унiкнуць цяжка ад няшчаснай долi,

Бо намаганнi страчаны дарма,

Ды iх, на жаль, было ў жыццi даволi.

 

Здавалася, адзiн да шчасця крок,

Але зрабiць яго не удаецца,

Бо доля дае жорсткасцi урок,

Жартуе нада мною i смяецца.

 

Чаму такi у долi падыход,

Што ноч, як сажа, у душы бясконца?

Калiсьцi, мабыць, будзе i усход,

Душа заззяе у праменях сонца.

 

Але пакуль нясцерпна цяжкi час,

Ў душы i цемра, i пякучы холад,

Калi прамень надзеi цалкам згас,

Ад роспачы гаруе нават волат.

 

23.02.1998

 

File 7     Home Page

 

2438     СЛУХАЦЦА ДУШУ

 

Калi на сэрца цяжкi камень ляжа,

I невядома, што i як зрабiць,

Душа заўсёды добры шлях падкажа:

Цi страцiць лепей, або лепш набыць?

 

Душа – як компас караблю на моры,

I неабходна слухацца яе,

Яна паможа ў радасцi i ў горы,

Найлепшыя парады выдае.

 

Не трэба слухаць iншыя парады,

Душа заўсёды з iмi ў барацьбе,

Як будуць нават страшныя загады,

Заўсёды лепш прыслухацца к сабе.

 

Паслухаць iншых – будзе ўсё iначай,

Бо зменiцца наканаваны лёс,

Душа на вельмi доўгi час заплача.

Цi хопiць ёй на роспач горкiх слёз?

 

28.02.1998

 

File 7     Home Page

 

2462     ЦЯЖКI ШЛЯХ

 

Як цяжкi i не вельмi зграбны шлях,

На кожны крок збiраць патрэбна сiлы,

I побач спадарожнiк – толькi страх,

Чамусьцi шлях нядобры i нямiлы.

 

Магчыма, ў iншых лёгкiя шляхi,

Здалёк цi збоку часам так здаецца,

У кожным лёсе досыць ёсць тугi,

Шлях не змянiць i нiкуды не дзецца.

 

Не трэба клiкаць роспач у душу,

Не гнуцца ад цяжару i маркоты,

Бо выйдзе з часам сцежка на шашу,

Але пакуль бясконцыя балоты.

 

Няхай цяпер не вельмi лёгкi шлях,

На кожны крок збiраць патрэбна сiлы,

Ды з часам будзе радасць у вачах,

I за спiной, як у анёла, крылы.

 

13.03.1998

 

File 7     Home Page

 

2479     ЯК ЗБЕРАГЧЫ?

 

Шчасце вельмi сцiпла стукае у дзверы,

Кволае бясконца, бачнае амаль,

У няшчасця надта буйныя памеры,

I нахабна лезе ў дом яно, на жаль.

 

Лёс дае заўсёды шчасця вельмi мала,

Непаметна нават, цi наогул ёсць,

Калi ёсць, то дзесьцi ў нетрах заблукала,

А няшчасце побач, нежаданы госць.

 

Можа заблудзiла шчасце ў полi, ў лесе,

Хочацца, прыйшло каб, а яго няма,

Гасцяваць няшчасце безупынна лезе,

Баранiцца нават ад яго дарма.

 

Шчасце зрэдку бачна, яно – толькi мроя,

Але часам ззяе зорачкай ўначы,

Ветлiвае вельмi, сцiплае такое.

Як яго бясконца можна зберагчы?

 

22.03.1998

 

File 7     Home Page

 

2487     ХОЧАЦЦА ДАЙСЦI

 

Сцежка нечакана заблукала,

Мроiлась, што выйдзе на бальшак,

Сэрца яшчэ рану атрымала,

I надзею страцiла душа.

 

Заблудзiла сцежка ў чорным лесе,

Тут калiсьцi бушаваў пажар,

Ўвышынi блакiт у паднябессi,

Па бакам балоты i гушчар.

 

Цяжка шлях знаходзiць, трэба сiлы,

Ды слядоў людскiх не разглядзець,

Хочацца прыдбаць, нарэшце, крылы,

Каб ў блакiт высокi паляцець.

 

Вобмацкам iду, збiваю ногi,

З часам мо знайду жаданы шлях?

Хочацца дайсцi да перамогi,

Выйсця не знаходзiцца нiяк.

 

26.03.1998

 

File 7     Home Page

 

2490     ЯК ДАЙСЦI?

 

Ад пошукаў напрамкустома,

Шляхi ёсць розныя ў жыццi,

Але заўсёды невядома,

Дзе страцiць можна, дзе знайсцi.

 

Сустрэць магчыма перамогу,

Цi паражэння чорны цень,

Шукаеш добрую дарогу,

За днём мiнае хуткi дзень.

 

Цi сцежкай крочыш, цi прасёлкам,

Выходзiш часам на шашу,

Але не вызначыць шлях толкам,

Нiшто не радуе душу.

 

Якiм да шчасця крочыць шляхам?

Не страцiць хочацца – знайсцi,

Iдзеш ў напрамак новы з страхам.

Як да сваёй мэты дайсцi?

 

26.03.1998

 

File 7     Home Page

 

2533     ЖЫЦЦЁ – ГУЛЬНЯ

 

Жыццё – гульня, ды з ёй не жарты,

Няма каму рабiць дакор,

Калi iдуць благiя карты:

Цi недабор, цi перабор.

 

Нiяк ачко не выпадае,

Удачы доўгi час няма,

То карта трапiцца не тая,

Або паснуць прыйшлось дарма.

 

Ды недасяжны банк упарты,

А клiчуць вабныя часы,

Як пойдуць значна лепей карты,

I пападуцца два тузы.

 

Жаданне мучыць, як хвароба,

Але каму рабiць дакор,

Калi iдзе за спробай спроба:

То недабор, то перабор.

 

11.04.1998

 

File 7     Home Page

 

2567     ШЧАСЦЕ I БЯДА

 

Шчасце цяжка здабываць заўсёды,

Толькi завiтала – ўжо няма,

Ды iмгненна i без перашкоды

Ў лёс бяда ўрываецца сама.

 

Каб мець шчасце, трэба намагацца,

Але не адбiцца ад бяды,

Шчасце не жадае адшукацца,

А бяда сустрэнецца заўжды.

 

Шчасце крочыць сцiпла i няўмела,

Вочы апускаючы на дол,

А бяда iдзе нахабна, смела

Запаўняе ўсё сабой вакол.

 

Шчасце проста ў рукi не даецца,

Яго вельмi цяжка здабываць,

Але лёс бязлiтасна смяецца,

I бяду iмкнецца дараваць.

 

24.04.1998

 

File 7     Home Page

 

2598     ЛЯЦЕЦЬ ДА ШЧАСЦЯ

 

Бяда або аб шчасцi мары?

Уважлiвей паназiрай,

Усё напiсана на твары,

Хавай адказ цi не хавай.

 

Бо твар – цудоўнае люстэрка,

I бачна праз яго душа,

Цi шчасця поўная ў ёй мерка,

Цi толькi ад тугi iмжа.

 

Вакол упарта назiраю,

Ды зрэдку бачу твар такi,

Якi усмешка асвятляе,

Больш твараў хмурых ад тугi.

 

Хто робiць нам бясконца шкоду

I не дае чароўных крыл?

Да шчасця каб ляцець народу,

Хто б людзям ўсмешку падарыў?

 

9.05.1998

 

File 7     Home Page

 

2627     ГОРКI МЁД

 

Адчуваўся водар мёду

Ў час узнёслы залаты,

Ды цяпер даруе шкоду

Палыновы смак бяды.

 

Горкi смак – такую моду

Памяняць няма надзей,

Дапякае год ад году,

Быць не хоча саладзей.

 

Мёду вуснамi крануцца

Раблю спробу не адну,

Ды да мрой не дацягнуцца,

Маю зноў смак палыну.

 

Непрыемна мучыць горыч,

Знемагаю ад нягод,

Хочацца заўжды мець поруч,

Хоць i горкi, але мёд.

 

22.05.1998

 

File 7     Home Page

 

2631     ТУМАН

 

Хоць дзень, вакол туман – як з малака,

Усюды расстаўляе свае гацi,

Раскiнуўся, як моцная рака,

Не бачна нi лясоў, нi сенажацi.

 

Не вызначыць кiрунак ў смутны час,

Знайсцi арыенцiр не здатна вока,

Бо сонечны праменьчык нават згас,

Ў тумане расчынiлась ўсё навокал.

 

Асфальт аж непаметны на шашы,

Хаця туман бялюткi, нiбы вата,

Арыенцiр страчаецца ў душы,

Як смутку набярэцца ў ёй багата.

 

Душа ў знямозе ад няшчадных ран,

Ды з часам пройдзе цяжкi боль сардэчны,

Хаця навокал ўсё схаваў туман,

Сум знiкне хутка, бо туман не вечны.

 

27.05.1998

 

File 7     Home Page

 

2635     ШЛЯХ К ФIНIШУ

 

Надзей на шчасце кожны безлiч мае,

Але амаль заўжды няўдалы лёс:

Як кволую траву на дол згiнае,

I зрэдку падымае да нябёс.

 

Спачатку мары клiчуць толькi ў неба,

Памiж аблокаў хочацца лятаць,

Лёс ведае, што ўзнёслага не трэба,

Пачне патрохi мары забiраць.

 

Знiкаюць без астатку летуценнi,

Жыццё пачне даваць бяды урок,

I скончацца шчаслiвыя iмгненнi,

Сум сустракацца будзе кожны крок.

 

Маленства i юнацтва, сталасць, старасць –

Шлях кожнага, i шмат на iм падзей,

Чым к фiнiшу блiжэй, тым менш засталась

Высокiх мар i казачных надзей.

 

30.05.1998

 

File 7     Home Page

 

2653     ЛЕБЯДЗIНЫ ПАЛЁТ

 

Лябёдкаю вароне цяжка стаць,

Хаця зрабiць ёй крылы трохi болей,

I ў белы колер iх пафарбаваць,

Не будзе ў яе грацыi нiколi.

 

А лебядзей ўсё менш i менш стае,

Вакол гракi i шэрыя вароны,

Высокароднасць годнасць надае,

Ды сродкаў не дае для абароны.

 

Тых лебядзей, што засталiсь, дзяўбуць

Вароны i гракi ўвесь час бясконца,

I распрастаць iм крылы не даюць,

Не засланiлi каб для iншых сонца.

 

Куды не глянь – ўсё шэрае вакол,

А лебядзi хоць ёсць, ды не лятаюць.

Адновiцца палёт iх з часам зноў?

На жаль, ў iх i далей яшчэ страляюць.

 

16.06.1998

 

File 7     Home Page

 

2691     УДАЧА

 

Iдзе за няўдачай няўдача,

Зусiм не шанцуе з жыццi,

Душа то сумуе, то плача.

Як шлях да удачы знайсцi?

 

Нялёгкая вельмi задача,

Бо дзе яго трэба шукаць?

Калi адвярнецца удача,

То лепей ўсяго пачакаць.

 

Упарта калi не шукаеш,

Хавацца ёй сэнсу няма,

Калi вельмi доўга чакаеш,

Яна адгукнецца сама.

 

Удача капрыза такая,

Якую патрэбна чакаць,

Нахабная з тымi i злая,

Хто хоча яе гвалтаваць.

 

21.07.1998

 

File 7     Home Page

 

2727     ЗБОЧЫЎ У НЕРЭАЛЬНАСЦЬ

 

Не вельмi ўсе iмкнуцца да мэты,

Бо значна лепей плыць па цiхай плынi,

Мэта не пакараецца заўжды,

Iмпэт душэўны паступова стыне.

 

Хто год iмкнецца, а хто – дваццаць пяць,

Здаецца, да мэты iдзеш па кроку,

Ды лепш было зусiм не пачынаць,

Бо вынiкаў амаль не бачна воку.

 

Цудоўна, калi лёгка плынь нясе,

Па берагах мiльгае разнастайнасць,

Свет бачыцца у бляску i красе,

Адчуецца прывабная рэальнасць.

 

Калi ў жыццi – вялiкая мэта,

I да яе шмат год упарта крочыў,

Ў душы саўе гняздо сабе бяда,

Бо ад жыцця у нерэальнасць збочыў.

 

11.08.1998

 

File 7     Home Page

 

2808     ТУГА

 

За днямi хутка крочаць днi,

Але ў душы няма спакою,

Гняце абрыдласць мiтуснi,

Ды долю не змянiць другою.

 

Падзей узвышаных – анi,

Штодзённасць выклiкае шкоду,

Хоць вабiць велiч вышынi,

Няма умовы для палёту.

 

Бескаляровыя гады,

Ў iх рэчышчы цяпер плыць мушу.

Прыйшла мо шэрасць назаўжды,

Спакой больш не спатолiць душу?

 

Я па узвышаным тужу,

Што пройдзе мiтусня, чакаю.

Як перайсцi журбы мяжу?

У вышыню ўзляцець жадаю.

 

11.10.1998

 

File 7     Home Page

 

2830     ПУСТАТА

 

Калi спаткае чорная бяда,

Бывае часам доля вельмi злою,

Ў душы пануе толькi пустата,

Няма зусiм патолi i спакою.

 

Прыемнае не здатна радасць даць,

Душа ад болю толькi горка плача,

Бо пустату няма чым запаўняць,

I боль забыць – нялёгкая задача.

 

Душы патрэбны доўгiя гады,

Каб адысцi ад горкага падману,

Пазбавiцца страшэннай пустаты,

I загаiць, хаця б часткова, рану.

 

Душа. Яе, як быццам, i няма,

Пакуль не сустракаемся з бядою,

Што ёсць, яна нагадвае сама,

Калi яе напоўнiць пустатою.

 

31.10.1998

 

File 7     Home Page

 

2847     ЛЁГКIЯ КРОКI

 

Ёсць лёгкiя крокi i цяжкiя крокi,

Каму як шанцуе ў жыццi,

Iснуе шлях блiзкi i надта далёкi,

Што лёс прапануе прайсцi.

 

У кожнага свой шлях i ўласная доля,

Ды зрэдку ёсць радасны шлях,

Яшчэ радзей ў госцi прыходзiць патоля,

Часцей блiшчаць слёзы ў вачах.

 

Чамусьцi упарта ўвесь час не шанцуе

Найлепшую долю спаткаць,

Бо лёс шчодра шчасця нiяк не даруе,

I марна дарунак чакаць.

 

Каб мець у жыццi толькi лёгкiя крокi,

Iх з цяжкiмi трэба звяраць,

Шлях будзе i блiзкi, i надта шырокi,

Як зайздрасць ў душы ўтаймаваць.

 

24.11.1998

 

File 7     Home Page

 

2895     НОВЫ ШЛЯХ

 

Ад будзённасцi ў сэрцы нудота,

Няма iскаркi шчасця ў вачах,

Звыклым шляхам iсцi не ахвота,

Вабiць новы, нязведаны шлях.

 

Новы шлях расхвалюе заўсёды,

Што ў канцы яго можна чакаць:

Ад нянавiсцi прыйдуць нягоды

Або будуць пяшчотна кахаць?

 

Невядома, ды трэба рашацца,

Бо жыццё прабягае дарма,

Шчасце новае можа спаткацца,

Бо старога нi кроплi няма.

 

Мне будзённасць душу дапякае,

Не ўтапiць яе нават ў вiне,

Новы шлях гарызонт пашырае,

Невядомасцю вабiць мяне.

 

1.01.1999

 

File 7     Home Page

 

2939     ПРЫЦЕМКI

 

Абрыдла ў прыцемках блукаць,

I адчуваць заўжды трывогу,

Бясконца горшага чакаць,

Ды цяжка выйсцi на дарогу.

 

А мо шляхоў зусiм няма,

Не трэба нават намагацца,

Шукаю выйсце, ды дарма,

Хоць не прайшоў запал змагацца.

 

Ўсё перашкоды на шляху:

Кусты, канавы ды балоты,

Iду, пакуль iсцi магу,

Ды непраходны шлях ад слоты.

 

Мо сонца выгляне праз час,

I праяснiцца неба трохi,

Ды знiкнуць прыцемкi ураз,

Знайду цудоўныя дарогi.

 

15.01.1999

 

File 7     Home Page

 

2948     БЕЛАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ

 

Прыемна на шчаслiвых паглядзець,

Цi зрэдку у жыццi, цi на экране,

Бо асабiста шчасце цяжка мець,

Паабяцае лёс, ды кепскiм стане.

 

Амаль што крок здараецца падман,

Бо шчасце заўжды крохкае задужа,

Любоўны пачынаецца раман,

Ды радасцi дарма чакаць ад мужа.

 

Збягаюць нецiкавыя гады,

А шчасце можа зрэдку толькi снiцца,

Яно патрэбна, як глыток вады,

Але у шчасця высахла крынiца.

 

Таму я з белай зайздрасцю гляджу,

На шчасце, што дзе-небудзь прыкмячаю,

I вельмi горка у душы тужу,

Што ўласнага даўно ужо не маю.

 

22.01.1999

 

File 7     Home Page

 

2963     ЦЕПЛЫНЯ

 

Калi ў душу ўрываецца трывога,

Заходзiць смела ў кожны яе кут,

Сяброўская патрэбна дапамога,

Каб лёдам не зрабiлась ад пакут.

 

Душа, як воўк ў пiлiпаўку, галосiць,

Бо цяжка апынуцца у бядзе,

Яна ад болю дапамогi просiць.

Цi збочыць дапамога, цi прыйдзе?

 

А хочацца падтрымкi i спагады,

Прамень надзеi каб зусiм не згас,

Бо чалавек цяплу людскому рады,

Калi душу хвалюе горкi час.

 

Лягчэйшаю становiцца дарога,

З балота знойдзе выйсце на шашу,

Цудоўна, калi прыйдзе дапамога,

Каб цеплынёй яе сагрэць душу.

 

2.02.1999

 

File 7     Home Page

 

2977     ВЕЧНЫЯ ПАКУТЫ

 

Хто з талентам – няшчасныя яны,

Хiтаецца пад iх нагамi глеба,

Трымае талент, нiбы кайданы,

Але нiкому вынiкаў не трэба.

 

Заўсёды талент ў вечнай барацьбе,

Бо звыклую змянiць iмкнецца моду,

Для ўсiх працуе, а не для сябе,

Але ад працы мае толькi шкоду.

 

Праз пекла ўсiм прыходзiцца прайсцi,

Пакут прыняць прынiзлiвых праз меру,

Не вельмi лёгка вынахад знайсцi,

Ды на душы туга ад недаверу.

 

У вынахадзе бачаць шмат маны,

Нiколi шэрасць талент не даруе,

Ён замiнае, нiбы кайданы,

Хто талент мае, вечна пакутуе.

 

9.02.1999

 

File 7     Home Page

 

3036     ВЫРАЙ

 

Восень зноў уступае ў правы,

Птушкi ў вырай далёкi iмкнуцца,

Адлятаюць ў блакiт журавы.

Цi усе на Радзiму вярнуцца?

 

Жыць у выраi – нiбы ў раi,

Ды заўжды на правах пiлiгрыма,

Няма лепш, чым Айчына, зямлi,

Хоць бяднейшая значна Радзiма.

 

Шмат людзей курс бяруць за мяжу,

Каб было надта сытае цела,

Край чужы не ўратуе душу,

Бо Радзiма яе лепей грэла.

 

28.02.1999

 

File 7     Home Page

 

3069     СУРОДЗIЧЫ

 

Калi змяя, што мае страшную атруту,

Сустрэне часам iншую змяю,

Яна нiколi не учынiць ёй пакуту,

Бо ведае суродзiчку сваю.

 

Змяя з змяёй сяброўкай добраю бывае,

I сустракацца хоча кожны дзень,

Але заўжды ад змей з атрутай уцякае

Безабаронны, як дзiця, алень.

 

Ў атрутных змей адмоўных рыс няма i ценю,

Адна другой прыемныя хутчэй.

Але як жыць высокароднаму аленю

Сярод кубла з атрутай страшнай змей?

 

29.03.1999

 

File 7     Home Page

 

3070     ЗАЛАТАЯ ПТУШКА

 

Не выдзяўбе варона iншай вока,

Прыемна вельмi ёй ад чарнаты,

Ды тая птушка не ўзляцiць высока,

Што мае колер пер'яў залаты.

 

Бо замiнае стаць на крылы зграя,

Жадае, каб ўсе чорнымi былi,

Магчымасць мае птушка залатая,

Але сядзiць бясконца на зямлi.

 

Хоць здатна узляцець яна высока,

Ды можа палёт скончыцца бядой,

Бо выдзяўбуць заўжды вароны вока

За смеласць здольнай птушцы залатой.

 

29.03.1999

 

File 7     Home Page

 

3131     ВОКА ЗА ВОКА

 

На свеце кожны мае права жыць,

Ды людзi ёсць драпежныя, як зверы,

Сваё балiць, чужое не балiць:

Яны бяруць у рукi рэвальверы.

 

За вока вока, зуб за зуб аддай,

Такi закон быў у людзей спрадвеку,

Бо небяспека ад бандыцкiх зграй.

Як выжыць у грамадстве чалавеку?

 

За смерць тым самым трэба заплацiць,

Жыццё чужое людзi каб цанiлi,

Не з заклiкам, жыццё каб падарыць,

На ворага ў Айчынную хадзiлi.

 

22.04.1999

 

File 7     Home Page

 

3145     ХУТКI АДКАЗ

 

Жыццё амаль заўжды – гульня ў лато,

Бо без падстаў прымаюцца рашэннi,

I, невядома, выйграць можа хто,

А хто пазнае толькi паражэннi.

 

Бяда, як iнфармацыi няма,

Няма крыл, ёсць маленькiя падкрылкi,

На iх увышыню ўзлятаць дарма,

Таму ў жыццi здараюцца памылкi.

 

Дакладныя адказы дае час,

Было рашэнне добрым цi паганым,

Як вельмi хутка трэба мець адказ,

Здаецца кожны, як ў лато, жаданым.

 

30.04.1999

 

File 7     Home Page

 

3153     РАДАСЦЬ I БЯДА

 

Радасць хутка праходзiць заўжды,

Зберагаць яе вельмi складана.

Ды пазбавiцца як ад бяды?

Яна сэрца руйнуе, як рана.

 

Ад яе толькi плача душа,

I няма для бяды перашкоды,

Згасла сонейка, толькi iмжа

З чорных хмар ападае заўсёды.

 

Даць натхненне ў душу здатны час,

Хмары ў ёй быць няздольны бясконца,

I прамень зiхацець пачне ўраз,

Каб адкрыць шлях для яснага сонца.

 

3.05.1999

 

File 7     Home Page

 

3190     АДКУЛЬ?

 

Халодныя сэрцы i брудныя рукi

З'явiлiсь ў грамадстве адкуль?

Сустрэнешся з iмi – не будзе парукi,

Што знойдзеш ратунак ад куль.

 

Забойства за грошы – звычайная справа,

Зрабiць можна нават заказ.

Чаму небяспечным жыццё цяпер стала?

Бо кiлеры ёсць i у нас.

 

Не зналi прафесii страшнай нiколi,

Замежных не ведалi слоў.

Адкуль у людзей ў руках бруду даволi?

Чаму холад ў сэрцы прыйшоў?

 

20.05.1999

 

File 7     Home Page

 

3192     ЖЫЦЦЁВАЕ РЭЧЫШЧА

 

Жыццёвы шлях, як рэчышча, заўжды,

Бо нельга ўжо змянiць амаль нiчога,

Здараецца, што мала ў iм вады,

А часам можа быць занадта многа.

 

Але яго кiрунак не змянiць,

Ён нават ўбок няздатны адхiлiцца,

Жыццё, як плынь, у рэчышчы бяжыць,

Вада то з каламуццю, то iскрыцца.

 

Калi у душах холад i снягi,

Паводка хутка будзе ў час вясновы,

Пара пачаць жыццёвы шлях другi,

Бо ў рэчышча напрамак стане новы.

 

21.05.1999

 

File 7     Home Page

 

3206     НАЦЯГНУТЫ КАНАТ

 

Жыццёвы шлях – нацягнуты канат,

А кожны чалавек – канатаходзец,

Складана вельмi павярнуць назад,

Наперад цяжка слушны крок знаходзiць.

 

Бо памылiцца можна незнарок,

Зрабiць адзiны толькi рух нялоўкi,

Ды гэта будзе ўжо фатальны крок,

Няма нiколi у жыццi страхоўкi.

 

Таму не кожны долi сваёй рад,

Смех рэдкi госць, часцей бываюць слёзы,

Жыццёвы шлях – нацягнуты канат,

Бязлiтасна ламае людзям лёсы.

 

30.05.1999

 

File 7     Home Page

 

3219     РАДАСЦЬ I БЯДА

 

Трымаюцца заўсёды вельмi стала,

Як п'яўкi моцна, гора i бяда,

А радасць, хоць яе занадта мала,

Збягае, як праз рэшата вада.

 

Чаму бяда з'яўляецца адданай

I сустракае кожнага ў жыццi,

А радасцi прыемнай i жаданай

I ў ясны дзень са свечкай не знайсцi?

 

А хочацца, каб радасць стала сталай,

Кранае зрэдку толькi хай бяда,

I каб была, як зерне маку, малай,

Трымалась, нiбы ў рэшаце вада.

 

9.06.1999

 

File 7     Home Page

 

3234     ЖУРАЎЛIНЫ КЛIН

 

Хоць восень, але сонца яшчэ ззяе,

У небе павуцiнне з серабра,

Вядома, восень доўга не чакае,

У вырай птушкам адлятаць пара.

 

Але гусей i жураўлёў не бачна,

Здавалась, будзе iхнi клiн павек,

Ды ў iх жыццё ўмяшаўся вельмi значна

Прыроды цар – бяздумны чалавек.

 

Жураўлiкаў я бачыў ў зжатым жыце,

Але не бачыць iх ужо мой сын,

Шкада, ды не ляцiць больш у блакiце,

Як цуд прыроды, жураўлiны клiн.

 

13.06.1999

 

File 7     Home Page

 

3236     ДАЖДЖУ!

 

Дажджу! Дажджу! Дажджу – як хлеба,

Зямля ад прагi хоча пiць,

Хаця глыток вады ёй трэба,

Ўсё, нiбы полымем, гарыць.

 

Вакол грукоча навальнiца,

Маланкi б'юць i перуны,

Ды з хмар вада не хоча лiцца,

Бо бокам ўсе iдуць яны.

 

Хачу, хутчэй каб травы змоклi,

Дажджу прашу, аб iм малю,

Адзiнай жыватворнай кроплi

Яшчэ не ўпала на зямлю.

 

13.06.1999

 

File 7     Home Page

 

3334     ЖЫЦЦЁВЫ ЧАС

 

Гляджу на жнiвеньскае поле,

I толькi суму пачуццё

Мне сэрца абгарнула болем:

Калiсьцi тут было жыццё.

 

А зараз – зблытаная пожня,

Жыццёвы час ужо прайшоў,

Правёў тут колас дзень апошнi,

Вакол магiлы без крыжоў.

 

Прымусiць поле думаць думу

Пра каласы, што зжалi ўраз,

I не пазбавiцца ад суму:

Абмежаны жыццёвы час.

 

20.08.1999

 

File 7     Home Page

 

3398     ЧОРНА Ў ДУШЫ

 

Ноч ў душы чарнюткая, як сажа,

I таму блукаю па жыццi,

Ды нiхто чамусьцi не падкажа,

Шчасце як, хоць кволае, знайсцi.

 

Як дадаць да сажы фарбы белай,

Шчасця каб наблiзiлась мяжа?

Каб спакой знайшло, нарэшце, цела,

I святло пабачыла душа.

 

Ды няма жаданага спакою,

Не прыйшло чаканае святло,

Далей застаецца доля злою,

I ў душы так чорна, як было.

 

29.09.1999

 

File 7     Home Page

 

3399     ДАТЫ

 

I сумныя, i светлыя ёсць даты,

З узростам назбiраецца iх шмат,

Ды толькi дзецi сустракаць iх рады,

Ў дзяцiнстве значна болей светлых дат.

 

Час дадае дат сумных усё болей,

Бо памiраюць блiзкiя, сябры,

Раптоўна сэрца сцiснецца ад болю,

Як прыйдзе чорны дзень ў календары.

 

Дзень, як i ўсе, пахмурны або ветлы,

Ды прыйдзецца яго так успрымаць,

Што будзе ён цi сумны, або светлы,

Пачуццi здатна дата выклiкаць.

 

30.09.1999

 

File 7     Home Page

 

3463     ЮНАЦТВА I СТАРАСЦЬ

 

Прыгожая бярозка маладая,

Краса яе не згасне праз гады,

Зялёная яна цi златая,

Сваёй красою радуе заўжды.

 

А у людзей, калi настане сталасць,

Калi сiвымi стануць валасы,

Прывабнасцi амаль што не засталась,

Ужо няма адзнак былой красы.

 

Юнацтва вабiць дзiўнаю красою,

Ды прыгажосць праз час не адшукаць,

Глядзiш, i сэрца поўнiцца журбою,

Бо старасць здатна смутак выклiкаць.

 

19.11.1999

 

File 7     Home Page

 

3471     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

 

Прыемна вабiць небасхiл высокi,

Але не кожны на вяршыню ўзлез,

Плывуць ўгары свабодныя аблокi,

Стаiць на месцы нерухома лес.

 

I сумны лес, хаця бы на iмгненне,

Ўзляцець угору быў бы вельмi рад,

Ды дрэвы iх магутнае карэнне

Трымае моцна, як стальны канат.

 

Здаецца, ўсiм абвешчана свабода,

Адных увышыню шляхi вялi,

Ды iншым не натрапiлась нагода,

Iх лёс – адвечна кропацца ў зямлi.

 

28.11.1999

 

File 7     Home Page

 

3524     ПАКАРЭННЕ МЭТЫ

 

Ў душы ёсць палкае iмкненне

Дайсцi, нарэшце, да мэты,

Не пакарыць яе ў iмгненне,

Патрэбны доўгiя гады.

 

А час бяжыць, змяншае свечку,

Што ў цемры, як маяк, гарыць,

Ды у скарбонкi шчасця вечку

Не удаецца адчынiць.

 

Жадаў мэту крануць адразу,

Не хоча лёс яе дарыць.

Жыццёвага цi хопiць часу,

Мэту сваю каб пакарыць?

 

3.01.2000

 

File 7     Home Page

 

3623     ПРЫКАЗКI I ПРЫМАЎКI

 

Жыццё – заўжды за шчасце барацьба,

Спакой жаданы нам бясконца снiцца,

Госць рэдкi радасць, цэлы час журба,

У небе жораў, а ў руках сiнiца.

 

Нiколi не дае свабоды лёс,

Патрэбна бегчы, як вавёрцы ў коле,

За кроплю шчасця плата – мора слёз,

Знiкае радасць, нiбы вецер ў полi.

 

Вароты трэба адчыняць бядзе,

Ад лёсу часам, як ад рэдзькi, горка,

Iдзе дакладна аб жыццi людзей

У прыказках i прымаўках гаворка.

 

10.02.2000

 

File 7     Home Page

 

3648     ЗОЛАТА

 

Нялёгка прамываць заўжды

Пясок залатаноснай жылы,

Бо трэба вельмi шмат вады,

Каб вынiк працы быў шчаслiвы.

 

Пяску таксама трэба шмат,

Вада яго iмклiва мые,

Але заўжды бясконца рад

Крупiнкi бачыць залатыя.

 

Ды цяжка золата знайсцi,

Не пападае самародак.

Чаму нiколi у жыццi

Амаль няма такiх знаходак?

 

20.02.2000

 

File 7     Home Page

 

3673     У ТУМАНЕ

 

Будучае скрылася ў тумане,

Ды туман садзiцца ўсё гусцей,

Невядома, шлях якiм мой стане:

Добрым будзе лёс цi лiхадзей?

 

Ды iду навобмацак, блукаю,

Нават добрай сцежкi не знайду,

Можа, сабе шчасце адшукаю

Цi сустрэну горкую бяду.

 

Ды, магчыма, лепей супынiцца,

Трохi каб рассеяўся туман,

Цяжка каб ў жыццi не памылiцца,

Каб душу не прыгнятаў падман.

 

4.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3674     АДВЕЧНЫ КЛIЧ

 

Адтуль, дзе лета доўжыцца бясконца,

Дзе ежа ёсць, каб голад ўтаймаваць,

Ласкавы ветрык дзьме, i грэе сонца,

Нiколi ў вырай птушкi не ляцяць.

 

Але, як лета скончыцца заўчасна,

I будуць надыходзiць халады,

Што жыць зусiм нязносна, стане ясна:

Ляцяць у вырай птушкi ад бяды.

 

Ляцяць, хто здатны, часам назаўсёды,

Хоць вырай добры, ды душа балiць,

Таму, што ёсць адвечны клiч прыроды,

Сваю Радзiму нельга не любiць.

 

4.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3679     НЯГОДЫ

 

Нялёгка ад нягоды адпачыць,

Бо сэрца, як падраненае, б'ецца,

Душа, як захварэлая, балiць,

Як клоун на арэне, лёс смяецца.

 

Калi прыходзiць цяжкi час нягод,

Ад iх не удаецца баранiцца,

Бо надыходзiць цэлы карагод.

Мо лепей скласцi рукi i скарыцца?

 

Але змянiць патрэбна лёсу стан,

Рабiць упарта зноў за спробай спробу,

Каб ў сэрцы не было нiколi ран,

I у душу не дапускаць хваробу.

 

7.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3716     МО АДГУКНЕЦЦА?

 

Здараецца жахлiвы лёс,

Страшней, чым жудасная казка,

Ў якiм звычайна мора слёз,

Зусiм адсутнiчае ласка.

 

Ды лёс вядзе ў жыццёвы шлях,

Дзе горкi сум, няма пяшчоты,

Але надзея ёсць ў вачах,

Па iм ў жыццё iдуць сiроты.

 

Надзея тоiцца на дне,

Сваю пабачыўшы мiзэрнасць.

А мо чыю душу кране,

Мо адгукнецца мiласэрнасць?

 

22.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3717     ДРУГ

 

Цемра, гразь i ямы на дарозе,

Я iду у восеньскай начы,

Але крок далей зрабiць не ў змозе,

Каб сваю душу не абпячы.

 

Хочацца, каб дзень настаў i лета,

Пад нагамi бегла магiсраль,

Ды з атрутнай траўкай цыгарэта

Не жадае лёс змянiць, на жаль.

 

Хто надаць мне здатны дапамогу,

Каб заганны разарваўся круг?

Ёсць цудоўны шлях: звярнуцца к Богу,

Ён сапраўдны i адзiны друг.

 

22.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3724     ЗАЛАТЫ ПЛЯЖ

 

Пустэльны бераг, толькi хваля лiжа,

Як шкло, раўнюткi залаты пясок,

Вакол навiсла жудасная цiша,

У ёй цудоўна чутны кожны крок.

 

Пляж залаты, калiсьцi вельмi людны,

За прыгажосць быў сэрцу дарагi,

Пустэльны бераг стаў для сэрца нудны,

Няма пачуццяў, акрамя тугi.

 

Пляж залаты, у халады забыты,

Калiсьцi любавацца iм прыйшлось,

Красунi ля вады, як Афрадыты,

Дарылі шчодра свету прыгажосць.

 

25.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3725     ПАВЕТРАНЫ ЗАМАК

 

Хоць мроя птушкаю ляцiць,

Паветраны будуе замак,

Ды цяжка лёс перамянiць

I новы даць яму напрамак.

 

Прылiп ён моцна, нiбы клей,

З абдымкаў моцных не пакiне,

Трымае з кожным днём мацней,

Iдзе па звыклай каляiне.

 

Што спроба – ў вынiку кур'ёз,

Бо гразкi шлях i безлiч ямак,

Здабыць не ў сiлах новы лёс,

Не збудаваць з паветра замак.

 

25.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3734     НЯМА МЕСЦА

 

Вялiкае побач не бачна,

Мо бачыць не хочуць знарок,

Ды вельмi становiцца значным,

Калi прыглядзецца здалёк.

 

Нiколi нiхто не жадае

Прыняць ад другога урок,

Парады, як бруд, адкiдае,

Хоць даў iх выдатны прарок.

 

Калi рэчка знiкне ў пустынi,

Ў ёй прагу здавольваць дарма,

Належнага месца ў Айчыне

Нiколi прароку няма.

 

28.03.2000

 

File 7     Home Page

 

3755     ГРЭШНIКI

 

Грэх робiць чалавек, пасля яшчэ,

Ганебны ўчынак з часам будзе звычкай,

Ды сорам душу нават не пячэ,

Для шчасця грэх становiцца адмычкай.

 

Грэх не злачынства, i маўчыць закон,

А грэшнiкi упарта робяць шкоду,

Грахам чамусьцi не прыходзiць скон,

Ды грэшнiк ад iх мае асалоду.

 

Калiсьцi, можа, прыйдзе боскi суд,

Ды доля пры жыццi пакуль не секла,

Не верыць грэшнiк ў добры райскi цуд,

Жыццё другiх ператварае ў пекла.

 

4.04.2000

 

File 7     Home Page

 

3764     ЧОРНЫ ЦI ЗАЛАТЫ?

 

Прайшлi рамантыкi часы,

Як на траву, глядзяць на ружы,

Прагматыкам не да красы,

У iх амаль астылi душы.

 

Духоўнасць. Лёс яе якi?

Спакусы – горшыя пагрозы,

Паэзii ёсць астраўкi,

Вакол бушуе мора прозы.

 

Адбудзецца духоўны ўздым,

Каб прыгажосцi быў пакорны?

Час стане зноўку залатым,

Цi, нiбы сажа, будзе чорны?

 

7.04.2000

 

File 7     Home Page

 

3793     ВЫСОКАРОДНЫЯ

 

Сасновы лес на розных месцах рос,

Ды вельмi адразнялiся умовы,

Адзiн падняў макушкi да нябёс,

Другi i нiзкарослы быў, i кволы.

 

Лес кволы лёс свой праклiнаў, як мог,

Здавалася яму – жыве у пекле,

Ды пад сякеру жорсткую не лёг,

А добры лес спатрэбiўся, i ссеклi.

 

Заўжды несправядлiвае жыццё,

Жыць застаецца толькi непрыгодны,

Але iдзе заўчасна ў небыццё

За якасцi свае высокародны.

 

25.04.2000

 

File 7     Home Page

 

3797     ХВАЛI

 

Дагнаць не ў стане хваля iншых хваль,

Каб ў зносiнах праводзiць час цiкава,

Яна бяжыць адна ўвесь час, на жаль,

Хваль безлiч, ды нiводнай не спаткала.

 

А хваля ўсё настойлiвей бяжыць,

Ад гарызонта к берагу iмкнецца,

Але шлях цяжкi ў небыццё ляжыць,

Як пройдзе ўвесь, аб скалы разаб'ецца.

 

Наперадзе руйнуючы прыбой,

У адзiноце хвалi на прасторы,

Ды не сустрэцца з роднаю душой,

Хаця людзей, як хваль, у бурным моры.

 

27.04.2000

 

File 7     Home Page

 

3816     ВЕЧНАЯ ЛЮБОЎ

 

Глядзiш на неба або на зямлю,

Цудоўныя адносiны прыроды,

Табе пяшчотна кажа ўсё: «Люблю»,

Каб толькi людзi не рабiлi шкоды.

 

Але жывуць злачынцы памiж нас,

Людзей трывожаць i прыроды цiшу,

Чакаюць з нецярпеннем пэўны час

I дзеяннем абвесцяць: «Ненавiджу».

 

Нянавiсць i любоў былi павек,

I будзе толькi так далей заўсёды,

Хоць часам палка любiць чалавек,

Ды вечная любоў к нам у прыроды.

 

8.05.2000

 

File 7     Home Page

 

3827     ХМАРЫ I ЗОРКI

 

Па небе хмары чорныя блукаюць,

Але зусiм не бачна iх ўначы,

Хоць зорачкi святлом далёкiм ззяюць,

Прысутнасць iм сваю не зберагчы.

 

У чорных хмар iснуе таямнiца,

Ўначы ад iх ў душы пануе страх,

Бо лiўнем яны здатны ўраз пралiцца,

I падарожны не знаходзiць шлях.

 

Як зоркi, думкi светлыя заўсёды,

Намераў кепскiх ў iх не адшукаць,

А чорныя прызначаны для шкоды,

Iх тайны сэнс прыходзiцца хаваць.

 

15.05.2000

 

File 7     Home Page

 

3840     ТРАГЕДЫЯ

 

Калi адзiн ў дарозе заблукае,

Здарыцца можа страшная бяда,

Трагедыя наперадзе чакае,

Калi заблудзiць цалкам грамада.

 

Бо шлях тады, нiбы мiраж, умоўны,

Iдэю вырабляе правадыр,

Здавалась, к шчасцю шлях iдзе чароўны,

Ў сапраўднасцi вядзе ў крывавы вiр.

 

Мы нацярпелiсь страху i нягоды,

Iдэй бясслаўных зведалi цынiзм,

Няшчасныя савецкiя народы,

Якiя будавалi камунiзм.

 

20.05.2000

 

File 7     Home Page

 

3877     ПЕРАМОЖНЫ ФIНIШ

 

Хоць цяжкi шлях, i лёс, нiбы знарок,

Складаныя дае выпрабаваннi,

Заўжды лягчэй апошнi будзе крок,

Бо цяжкасцi знiкаюць, нiбы зданi.

 

Душа пакутавала ад нягод,

Бо вельмi неласкавая дарога,

Але, чым небяспечней пераход,

Тым радасней чакае перамога.

 

Хай шлях ўвесь час на раны сыпаў соль,

Але, як ад знямогi не астынеш,

Не гледзячы, што быў пякельны боль,

Пакуты знiме пераможны фiнiш.

 

3.06.2000

 

File 7     Home Page

 

3941     НЕБЯСПЕКА

 

Мацнейшы хто, заўсёды той правы,

Ад гэтай сiлы iншым вынiк горкi,

Каса, як гiльяцiна, для травы,

А стрэльба небяспечна для вавёркi.

 

На бойнi прапануюць нож быку,

Для рыбы смерць – звычайная таптуха,

Ўсiх нiшчым, пападзе хто пад руку,

Слабым заўжды была ад моцных скруха.

 

Бясследна гiне ў шэразе падзей,

Хто вельмi кволы або чынам малы,

Ствараюць небяспеку для людзей

Мацнейшыя, з iх кожны – толькi правы.

 

5.07.2000

 

File 7     Home Page

 

3944     ВЕРА ПРОДКАЎ

 

Перад сiлай няма абароны,

Малi лiтасцi цi галасi,

Дакарэнна змянiлiсь законы,

Як хрышчэнне прайшло на Русi.

 

Князь-хрысцiцель ўжыў жорсткiя меры,

Чаму выбар яго быў такi?

Адрачыся прымусiў ад веры,

Што праносiў народ праз вякi.

 

Мо дабро князь прынёс, а мо шкоду?

Вера продкаў пайшла ў небыццё,

Зараз губiм iх Бога – Прыроду,

Што дае вiдавочна жыццё.

 

6.07.2000

 

File 7     Home Page

 

3986     УРОКI ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё вучыць, заўжды, што нi крок,

Можа быць сiтуацыя новай,

I дае за урокам урок

Не падману, а праўды суровай.

 

Разаб'е казку дзiўную ў прах,

Прызямлiць хутка ўзнёслыя мары,

Задзьмуць здатна агеньчык ў вачах,

I ружовыя зняць акуляры.

 

У жыццi не павернеш назад,

Калi мары палёт быў высокi,

Яно жорсткiм бывае, як кат,

Лепш давала б пяшчоты урокi.

 

18.07.2000

 

File 7     Home Page

 

4045     ПРОБА ЗОЛАТА

 

Залатое лета красавала,

Шчодра даючы свае дары,

Ды яго, як быццам, не бывала:

Восень прытаiлась на двары.

 

Хаця крочыць восень залатая,

Ды цудоўны настрой цалкам знiк,

Бо ўжо проба золата не тая,

Бо жыццё прабегла, як цягнiк.

 

3.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4063     ЧАС ЧАРНАТЫ

 

Да спадобы спакой мець ў зацiшку,

Ды прыносяць вятры шмат нягод,

Заўжды дзёгцю, хоць малую лыжку,

Дадае лёс i ў травеньскi мёд.

 

Мёд быў жоўты, як яснае сонца,

I, здавалась: не будзе бяды,

Лёс не можа быць добрым бясконца,

Перажыць трэба час чарнаты.

 

9.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4087     СВАЕ ТАЯМНIЦЫ

 

Я ад сябе схаваю таямнiцу,

Хоць толькi асабiстая яна,

Ды ў думках нават хай не паўтарыцца,

З ёй разам згiне i мая вiна.

 

Заўсёды вады ёсць у маладосцi,

Бо п'еш не з чыстых, як сляза, крынiц,

Калi душу хвалюе надта штосьцi,

Сваiх не трэба ведаць таямнiц.

 

14.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4093     НЯПРОСТЫ ЛЁС

 

Ўсе тыя, што няпросты лёс спаткалi,

Ўвесь час за шчасце ў цяжкай барацьбе,

I дзень, i ноч аб бераг б'юцца хвалi,

Руйнуючы i бераг, i сябе.

 

Спакою даць не здатны ураганы,

Якiя вецер жудасны прынёс,

Змяняць заўсёды трэба лёс паганы,

Бо скалы не разбурацца ад слёз.

 

16.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4118     ГОРЫЧ

 

Здаецца, будзе бездакроным шлях,

Але няшчасце прытаiлась поруч,

Бо мару цяжка утрымаць ў руках,

Таму ў душу прыходзiць часам горыч.

 

Ад крыўды цяжка, горай ад абраз,

Яны прыносяць боль няшчадны сэрцу,

Ды ад бяды удала лечыць час,

Вытхаецца праз тэрмiн горыч перцу.

 

24.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4121     ДАР К СПЕВАМ

 

Жаўранкi павiслi па-над полем,

Сваёй песняй славяць божы свет,

Iх натхняе дзiўнае прыволле,

I салоўка ў клетцы – не паэт.

 

Загучыць гiмн радасны заўсёды,

Песняю напоўнiцца абшар,

Як хапае для душы свабоды,

Бо у клетцы згасне к спевам дар.

 

24.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4128     ЗАСЕНЬ

 

Не хоча ветрык дзьмуць, як на бяду,

Размораны становiшся i потны,

Заўсёды сабе схованку знайду

У засенi у летнi дзень спякотны.

 

Але, калi пачне душа рыдаць,

Як ўтаймаваць яе, каб не балела?

Дзе засень мне такую адшукаць,

Каб дала палягчэнне, як для цела?

 

27.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4129     ГАДЫ ЖЫЦЦЯ

 

Вецер зрывае з галля лiст абразлiва,

Кiдае ў твар, гонiць прэч каля ног,

Хоць яшчэ жыць мог у кроне ён шчаслiва,

Бо быў зялёны, расцi яшчэ мог.

 

Лiсце упалi, не стаўшы пажоўклымi,

Бег жыцця ў iх супынiўся i згас,

Могуць гады у жыцця быць нядоўгiмi,

Iх абрывае бязлiтасны час.

 

28.08.2000

 

File 7     Home Page

 

4150     ЗВЫЧКА

 

У прорву ад сваiх грахоў ляцiш,

Яны заўсёды побач, нiбы зданi,

На звычках вельмi цяжка ставiць крыж,

Яны жывуць, як першае каханне.

 

Сябе сваёю воляй перамог,

Здавалась, ад грахоў знайшлась адмычка,

Ды выбiраю горшую з дарог,

Бо на яе упарта цягне звычка.

 

4.09.2000

 

File 7     Home Page

 

4175     ГЕРОI ЦI НАРОДЫ?

 

Гiсторыя навука пра разбоi,

I часу, каб вучыць яе, шкада,

Рабаўнiкi i каты ў ёй героi,

Ад iх людзям прыходзiла бяда.

 

Мо лепей ведаць, як жылi народы,

Каб значна больш жыццё людзей цанiць?

Каб выхаванню не прыносiць шкоды,

Лепш значна этнаграфiю вучыць.

 

10.09.2000

 

File 7     Home Page

 

4213     АДМЫСЛОВЫ

 

Ад хвалявання ў сэрцы боль нязгасны,

Пад лыжачкай няспынна цяжка ссе,

Здаешся сам сабе зусім няшчасны,

Бо адмысловы, не такi як ўсе.

 

Падчас таму, што адстаеш ад моды,

Але ад гэтых кпiнаў – не бяды,

Калi здарацца вады ад прыроды

Катуюць. Дзецi жорсткiя заўжды.

 

19.09.2000

 

File 7     Home Page

 

4244     РОЗНЫЯ ДОЛI

 

На шкле ў мароз з'яўляюцца малюнкi,

Узоры ўсе падобны, як радня,

Але ў іх адразняюцца кiрункi,

I розная занадта даўжыня.

 

Нiбы узоры, i людскiя долi

Разбеглiся у розныя бакi,

Адным i ў сто – шмат ад жыцця патолi,

Другiм i ў дваццаць – на труну вянкi.

 

27.09.2000

 

File 7     Home Page

 

4287     ПАКАЛЕННЕ

 

Пападала асенняя лiстота,

Адзiн лiсток вiсiць ў галлi рудым,

Але яго турбуе адзiнота,

I ён жадае ў залаты кiлiм.

 

Пайшло ў нябыт шчаслiвае iмгненне,

I радасць, i натхненне, i любоў,

Калi ўжо пахавана пакаленне,

Калi адзiн жывеш да ста гадоў.

 

7.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4295     АБЫ-ЯК

 

Пагана, як цячэ нядрэнны гляк,

Хаця на iм палiва i арнамент,

Нiяк заўсёды лепш, чым абы-як,

Тым болей, калi робiцца фундамент.

 

Як не чапаць, а паглядзець здалёк,

Здаецца, непаганы ёсць парадак,

А як капнуць, ў фундаменце пясок,

Бо абы-як быў зроблены пачатак.

 

8.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4329     ГАЛОЎНАЯ ДАРОГА

 

Iшла замiнка за замiнкай,

Ад iх душой ужо знямог.

Шашою будзе цi сцяжынкай

Галоўная з маiх дарог?

 

Чакаю радаснага цуду,

Але яго няма, на жаль.

Мо стрэну новую пакуту

Цi ў мора шчасця магiстраль?

 

16.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4371     ЖАЛОБА

 

Светлы i радасны час

Доўжыцца болей не ў змозе,

Трохi папесцiў i згас,

Цёмная ноч на парозе.

 

Белы не трэба вэлюм,

Горкай не была каб спроба,

Душу ахутвае сум,

Чорная ў сэрцы жалоба.

 

23.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4379     ВЕЧНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

Ёсць вечныя каштоўнасцi, каб iмi,

Як скарбам, запаўняць заўжды душу,

Каб днi i ночы былi залатымi,

I хмары каб не сеялi iмжу.

 

Калi ў душу пакласць эрзац часовы,

Здарыцца немiнучая бяда,

Заўсёды з часам час прыходзiць новы,

Тады ў душы заззяе пустата.

 

24.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4385     НЕ ДАЧАКАЎСЯ

 

Не даў лёс нi багацця, анi славы,

Хаця сiвая стала галава,

Не дачакаўся добрай я атавы,

Спачатку была кепская трава.

 

Нарыхтаваць хацеў ў дастатку сена,

Але не скiдаў я свае стагi,

Чамусьцi лёс нядобры быў нязменна,

Даваў уволю смутку i тугi.

 

25.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4399     ПРАМЫ ШЛЯХ

 

Заблытаць можна кожнае пытанне,

Як нiткi, што не змотаны ў клубок,

Iсцi наперад маю намаганне,

А цягне нечакана толькi ўбок.

 

Лепш прыпынiць няўдалую вандроўку,

Вярнуцца з добрым настроем дамоў,

Хадзiць кругамi цэлы час без толку,

Як шлях прамы знайсцi няма умоў.

 

28.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4414     ЗIМОВЫЯ ТУРБОТЫ

 

Асеннi час амаль паволi збег,

Пачалiся зiмовыя турботы,

Пляце свае карункi першы снег,

Наперадзе марозы i сумёты.

 

Калi сустрэне у жыццi зiма,

На спёку недарэчна спадзяванне,

Чакаць пачуцце палкае дарма,

Халодным стане, нібы лёд, каханне.

 

30.10.2000

 

File 7     Home Page

 

4446     ГОРКI ВЫНIК

 

Шляхi капыты коней бiлi звонка,

Жыццю тады у грош была цана,

Гiсторыi ганебная старонка,

Ёй назва грамадзянская вайна.

 

Час доўгi ганарылiсь перамогай,

Не разумелi жудаснай бяды,

Што крочылi зусiм не той дарогай,

У вынiку прыйшлi у нiкуды.

 

4.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4461     7 ЛIСТАПАДА

 

Здавалась, скiнулi тырана,

Да шчасця адчынiлi шлях,

Ды атрымалi нечакана

Ад разбурэння сум i жах.

 

Чырвоным стаў, як быццам свята,

Жалобны дзень ад той пары,

Са зброяй брат iшоў на брата

Ў чарнейшы дзень ў календары.

 

6.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4483     ПАГАНЫЯ РЭЧЫ

 

Як рэчы iншым iмям называць,

Казаць што добра, дзе ўвесь час пагана,

Ў жыццi адразу можна заблукаць,

Ды з часам выяўляецца загана.

 

Абразу здатны выклiкаць падман,

Хоць i здаваўся плён яго дарэчы,

Душа заные, як ад цяжкiх ран,

А рукi не крануць паганай рэчы.

 

8.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4491     РЭХА СЛОЎ

 

Куды не кiнь вакол прарэха,

Нам абяцалась ўсё не так,

I толькi слоў прыгожых рэха

Цяпер спрабуем мы на смак.

 

Араць хоць цяжка без агрэха,

Лепш жураўля не абяцаць,

Ды вельмi слабая уцеха

Сiнiцу толькi ўсiм даваць.

 

9.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4526     МАРЫ I ЛЁСЫ

 

З дзяцiнства вабяць светлыя вяршынi,

I мара клiча у чароўны цуд,

Ды лёс няўдалы ў дол няўмольна кiне,

Ў бязрадасную цемру, брыдкi бруд.

 

Чаму не супадаюць з марай лёсы?

Чаму к вяршыням надта цяжкi шлях?

Iмкнуцца спадарожнiкам стаць слёзы,

Не свецяцца агеньчыкi ў вачах.

 

13.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4550     КВОЛАЯ НАДЗЕЯ

 

Ачко цудоўны вынiк i жаданы,

Ды спее у душы заўжды дакор,

Як вынiк нават горай, чым паганы:

Жахлiвы недабор цi перабор.

 

Але нялёгка дачакацца хвалi,

Адчуць каб перамогу i уздым,

Бо iншыя сурова пахавалi

Надзею вельмi кволую, як дым.

 

14.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4555     СВАЯ ЧАСТКА

 

Ёсць у прыроды цяжкае заданне

Сярод другiх не меней важных спраў,

Каб падзялiць памiж людзьмi каханне,

Каб кожны сваю частку атрымаў.

 

I кожны атрымае сваю частку,

Ды з часам ў сэрцы боль пачне пячы,

Бо кожны сам завёў каханне ў пастку,

Не змог яго пяшчоту зберагчы.

 

15.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4562     НЕ ЛЯЦIМ

 

Ўзлятаюць птушкi пад аблокi,

Прыродай дан iм дзіўны дар,

Палёт iмклiвы i высокi

Ўсё роўна леў прыроды цар.

 

Хоць дрэнны зрок i чуе слаба,

Ды iклы пагнiлi зусiм,

А ўлада люба для сатрапа,

Таму i ў неба не ляцiм.

 

15.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4585     МАРЫЯНЕТКА

 

Сябе паводзiш – як марыянетка,

I сэрца напаўняецца журбой,

Як быццам бы вакол стальная клетка,

Амаль заўжды нязгодны сам з сабой.

 

З складанай сутыкаешся задачай:

Жадаў на горку, а iдзеш з гары,

Хацелась так, а робiш ўсё iначай,

Няма свабоды звонку i ўнутры.

 

17.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4588     ДАРОСЛЫЯ ДУШЫ

 

Душа дарослай не становiцца нiколi,

Калi у ёй пяшчота добрых слоў,

Даволi ёсць цяпла, спакою i патолi,

Калi святло прыносiць ёй любоў.

 

Аднак, як толькi пералiк такi парушыць,

Зiма прыйдзе ў душу замест вясны,

Ад болю i тугi сталеюць хутка душы,

Дарослымi становяцца яны.

 

18.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4591     НЯМА ВЕРЫ

 

Хоць не украў, няма мне веры,

Не схлусiў веры няма зноў,

Бо ёсць драконаўскiя меры,

Бо страцiў сэнс парадак слоў.

 

Калi папаў да воўчай зграi,

То трэба ведаць яе стан,

Таму ад iснасцi канае

Не злодзей i не хлус баран.

 

18.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4599     СТЫХIЯ ЛЁСУ

 

Не ўтаймаваць мне лёс нiколi,

Яго стыхiя барацьба,

Заўсёды хочацца патолi,

Замест яе ў душы журба.

 

Душа хай часам горка плача,

Не засмяешся ад тугi,

Ды не хачу я жыць iначай,

I мне не трэба лёс другi.

 

19.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4603     ШЛЯХ ДА ЗГУБЫ

 

Калi ёсць талент, веды i жаданне,

Яны заўсёды цяжкая вiна,

Ад iх пакута i расчараванне,

Няма шляху наперадзе сцяна.

 

Заўжды чужыя поспехi нялюбы,

Падрэжуць крылы i закрыюць рот,

Без талентаў адкрыты шлях да згубы,

Без крыл нiколi не ўзляцiць народ.

 

20.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4607     МОРА ПАДМАНУ

 

Страчаць бязглузда любых i сяброў

У бурным моры гнюснага падману,

Паток iх горкiх i хлуслiвых слоў –

Душы пакута, нiбы соль на рану.

 

Адных адкiнуць сэрцу дарагiх,

Не нудзiла ў адносiнах каб гора.

Але дзе можна напаткаць другiх?

Навокал хваляй б'е падману мора.

 

21.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4608     КУБАК ВЕРЫ

 

Нiбы цуд, развiвалiсь падзеi,

Мроi ў нетры мяне завялi,

Каб не страцiць апошняй надзеi,

Лепей кропку не ставiць над i.

 

Але стаўлю яе я таропка,

Бо нястрымны бяжыць хутка час,

Ў кубку веры арошняя кропка

Недавер'ем становiцца ўраз.

 

21.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4618     ДУБЫ

 

Травiнка вырасце у лузе цi у полi,

Увосень шмат мiльёнаў гiне iх,

Дубы i мёртвыя не падаюць нiколi.

А колькi iх панiшчылi жывых!

 

Травiнку вецер без натугi гне да долу,

Ды буру здатны вытрымаць дубы,

Таму i маюць ў жыццi волаты адмову,

Заўжды знiшчалi моцных без журбы.

 

22.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4623     МАГУТНЫ ЛЁС

 

Засталiсь толькi жалкiя абломкi

Ад лёсу, што  адразу быў, як цуд,

Не ведаеш, дзе падаслаць саломкi,

Каб не упасцi у пякельны бруд.

 

Але вакол заўсёды досыць бруду

I нечаканых вельмi шмат пагроз,

Насiць саломку я з сабой не буду,

Ўсё роўна не змянiць магутны лёс.

 

23.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4628     ЗМЯНIЎСЯ ВЕКТАР

 

Хаця быў тэлевiзар чорна-белы,

Вясёлкай ззяла яркая мараль,

Ў шок не прыводзiў план занадта смелы,

Ды час дзiвосны скончыўся, на жаль.

 

Экраны каляровымi ўжо сталi,

Але чамусьцi моцна вабiць дно,

Зусiм змянiўся вектар у маралi,

Бо круцяць толькi чорнае кiно.

 

25.11.2000

 

Апошні верш     File 7     Home Page