3. У палон бярэ спакуса, і ўстаяць няпроста. (100 вершаў)

3. У палон бярэ спакуса, і ўстаяць няпроста. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

4653     КАМЕННЕ САПРАЎДНАСЦI

 

Даюцца людзям крылы светлых мар,

Каб ўвышыню ляцець, гарыць iмкненне,

Але ажыццявiць цудоўны дар

Не хоча даць сапраўднасцi каменне.

 

Таму у марах – жаўранка палёт,

Ды сiл няма, каб ў неба адарвацца,

Ў зямлi патрэбна корпацца, як крот,

З каменнем не ўдаецца пазмагацца.

 

28.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4655     ШЧАСЛIВЫЯ КАХАЮЦЬ

 

Жаночая паэзiя – яна

Аб страчаным каханнi i аб драме,

Якой душа напоўнена спаўна,

Таму радкi са смуткам i слязамi. 

 

Радкоў пра шчасце светлае няма,

Няма пра радасць ад цвiцення вiшань,

Вясна прайшла – пячэ душу зiма,

Шчаслiвыя кахаюць, а не пiшуць.

 

28.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4657     НАТХНЕННЕ

 

Даць здатны зiмнi лес натхненне

Або бярэзнiк малады,

Калi пяе душа, каменне

Стаць могуць любымi заўжды.

 

Але, калi душой нядужы,

Бо гора, як сцяблiнку гне,

Дзiвосны выгляд белай ружы

Душу натхненнем не кране.

 

28.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4670     ПРЫГОЖЫЯ КАВАЛКI

 

Магутны талент, як фужэр,

Ў iм хмельнае вiно iскрыцца,

Як не прымаць бяспекi мер,

Ён можа ў друзачкi разбiцца.

 

Больш не налiць ў яго вiна,

Цудоўны быў i ў справах палкi,

Амаль што нуль цяпер цана,

Хаця прыгожыя кавалкi.

 

30.11.2000

 

File 7     Home Page

 

4680     МАЛЕНЬКI РУЧАЙ

 

У рэчкi было рэчышча з пяску,

Ручай маленькi бег у рудай глiне,

Глядзеў замiлавана на раку,

Зайздросцiў чыстай i шырокай плынi.

 

Ды скончыўся знянацку гэты цуд,

Струмень ракi ўжо больш не быў iскрысты,

Бо злiлi у яе знiшчальны бруд,

Ручай маленькi быў, як шкельца, чысты.

 

1.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4689     ПЕРАБУДОВА

 

З вятрамi дакарэнных перамен

Прыходзiць ураган заўжды, няйначай,

I нельга ўстаць ў натомленых кален,

Лес болей не шумiць, а горка плача.

 

Ляцяць сукi, карэнне жылы рве,

Бо звыклая змяняецца аснова,

Iснуе толькi лес, а не жыве,

Сякеры горш яму перабудова.

 

2.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4693     НАДЗЕЯ

 

Ўспамiнаю бацькоўскую хату,

Адчуваю i боль, i тугу,

Бо нiколi к сямейнаму святу

Да яе завiтаць не змагу.

 

Бо стаiць, сiрацiна, пустая,

Ў ёй ад цiшы нястрыманы жах,

Лебядой летам двор зарастае,

Глядзяць вокны з надзеяй на шлях.

 

2.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4699     УСПАМIН ДАЎНIНЫ

 

Нам вулiца была Айчынай,

Што змейкай прайшла праз сяло,

Мы жылi грамадай адзiнай,

I шчасце, i гора было.

 

Цяпер спарахнелыя хаты,

Як добры ўспамiн даўнiны,

Палеглi суседзi за краты,

На могiлках разам яны.

 

3.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4730     АСЕННI СМУТАК

 

Не пладаносiць болей сад,

Не каласуе болей нiва,

Не вернеш маладосць назад,

Яна пранеслася iмклiва.

 

Сукi на дрэвах – як крыжы,

Не ззяе золата на пожнi,

Асеннi смутак на душы

Пануе сталы i апошнi.

 

7.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4747     ПОПЕЛ ПАЧУЦЦЯ

 

Наперадзе халодная зiма,

Вятры, снягi i жудасныя сцюжы,

Але прытулку добрага няма,

I церпяць крыўду стомленыя душы.

 

Зруйнуецца каханне, i мароз

Душу скуе няўмольна ланцугамi,

Нiбы iльдзiнкi, стануць кроплi слёз,

Пачуцця попел занясе снягамi.

 

10.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4748     ЗУСIМ ЗАБЫЛI

 

Паздымалi яблыкi з галля,

Ды адно схавалась ў вершалiне,

Халады лютуюць спакваля,

Яблыня ад замаразкаў стыне.

 

Хаця яблык i жывы яшчэ,

Пра яго зусiм усе забылi,

Не мароз, а боль душу пячэ,

Як суседзi ўсе даўно ў магiле.

 

10.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4751     НЯЎЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

 

На гарызонце паўстае туман,

Здалёк ён вельмi велiчны i значны,

Ды зблiзку выяўляецца падман,

Бо ён неадчувальны i нябачны.

 

Шмат на душы пякучых цяжкiх ран

Ў жыццi ствараюць розныя напасцi.

Але чаму заўсёды, як туман,

Няўлоўнае здалёк блукае шчасце?

 

11.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4754     РАЗВIТАННЕ СА ШЧАСЦЕМ

 

Згарэў касцёр i адпалаў другi...

Гуляе вецер поплам на кастрышчы,

Цяпер буяюць толькi быльнягi

На сумным i пачварным папялiшчы.

 

Пачне душа ад роспачы хварэць,

Бо горкае са шчасцем развiтанне,

Пяшчоту даць i радасцю сагрэць

У змозе толькi палкае каханне.

 

13.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4755     IНАКШАЯ МЕРКА

 

Не спадзяваўся, не любiў, не верыў,

Не гаварыў пяшчотных светлых слоў,

Жыццё зусiм iнакшай меркай мерыў,

Пайшлi надзея, вера i любоў.

 

Пайшлi i больш не вернуцца нiколi,

Але без iх ў душы няма цяпла,

Каб не гiбець без шчасця i патолi,

Патрэбна, каб надзея хоць была.

 

14.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4756     ДАРОГА Ў ХРАМ

 

Можа i з нябёс даецца доля,

Ды здаецца, што дарогу ў храм

Ўласная у змозе выбраць воля,

Што яе цярэбiш толькi сам.

 

Як памылка будзе хоць на цалю,

Пачынае доля iншы лiк,

Замест храму паўстае без жалю

На дарозе прорва цi тупiк.

 

14.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4764     ЖОРСТКI СВЕТ

 

Не трэба упiкаць Пiлата

За безлiч кпiнаў i нягод,

Яго душа не вiнавата:

Жадае жорсткасцi народ.

 

I без вiны iшлi за краты,

Бо здрадзiў сябра цi сусед,

Усё не ведалi пiлаты,

Але вакол быў жорсткi свет.

 

16.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4768     СТРОГI ЛЁС

 

Нiчога дараваць не хоча лёс,

I перад iм заўсёды вiнаваты,

Ён за памылкi вымагае слёз,

Дае пакуты цяжкiя за страты.

 

Лёс строгi i амаль заўжды не рад,

Крыл не дае, а малыя падкрылкi,

А з iмi не пражыць нiяк без страт,

Бо кожны дзень здараюцца памылкi.

 

16.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4771     ВЫСОКI ПАЛЁТ

 

Удзень знiкаюць ранiшнiя росы,

Ад спёкi вяне к вечару трава,

Зусім непадуладны мроям лёсы,

Ад суму iдзе кругам галава.

 

Імкнуўся палка у палёт высокi,

За вышынёй была зноў вышыня,

Але ўгару рабiць няпроста крокi:

Спявае вецер рэквiем штодня.

 

17.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4805     СТАНЦЫЯ

 

Я на жыццёвай станцыi чакаю,

Трымаю рэчы, аж балiць рука,

Збалелаю душою адчуваю:

Не будзе па раскладу цягнiка.

 

А больш няма са станцыi дарогi,

Не удаецца выбрацца нiяк,

Але трываць не маю болей змогi,

Напэўна, папрашусь на таварняк.

 

25.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4819     МIЛЫ ЎСПАМIН

 

Ў жыццi учынак робiм не адзiн

Заўжды сваiмi ўласнымi рукамi,

I добры, i нядобры успамiн

Заўсёды застаецца разам з намi.

 

Ад добрага хвалюецца душа,

Як у анёла, вырастсюць крылы.

А як забыць пакуты спарыша,

Каб успамiн застаўся толькi мiлы?

 

27.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4823     КРУЖЭННЕ Ў ГАЛАВЕ

 

Змятыя i кветкi, i трава,

I бушуе радасць, нiбы мора,

Круцiцца ад шчасця галава,

Але ўзнёслы стан праходзiць скора.

 

Шчасце вельмi доўга не жыве,

Моцна дзьмуць сапраўднасцi вiхоры,

Зноў iдзе кружэнне ў галаве,

Толькi ўжо не ў радасцi, а ў горы.

 

28.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4829     ЖАНОЧЫЯ ШЛЯХI

 

Як выбраць шлях i вызначыць напрамак,

Каб стрэлась магiстральная шаша?

Прынамсi, каб ён быў хаця б без ямак,

Пакуты каб не зведала душа.

 

Ды компаса няма з магнiтнай стрэлкай,

Тужлiвыя жаночыя шляхi,

Здавалась, рэчка гора будзе мелкай,

Яна ж бяжыць паўнюткая тугi.

 

30.12.2000

 

File 7     Home Page

 

4842     ХОРАША!

 

Як хораша спаткаць прыгожы ранак!

Цудоўна, калi ёсць каго кахаць,

Iначай сэрца б'ецца, як падранак,

I цяжкi боль прыходзiцца трываць.

 

Не хораша, як вечар на парозе,

I ад кахання страцiлiсь сляды,

Сустрэцца можа смутак на дарозе,

I толькi горыч ў сэрцы ад бяды.

 

1.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4861     ЯШЧЭ IЛЛIЧ

 

Нiколi не пагодзяцца рабы

Здабыць свой лёс уласнымi рукамi,

Адмовiцца iм лепш ад барацьбы,

Звiнець прыемней значна кайданамi.

 

Бо наступае волi паралiч,

Свабоду аддаюць за лусту хлеба,

Ў душы рабоў жыве яшчэ Iллiч,

Спярша з рабом ў душы змагацца трэба.

 

3.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4875     ВЕРНЕЦЦА ЧАС

 

Зноў сiвер прынёс нечаканы мароз,

Сумёты паклалi завеi,

Трымае ў ляшчотках няўрымслiвы лёс

I даць не жадае надзеi.

 

Але быць адвечна не могуць снягi

I мучыць бясконцай журбою,

Прыйдзе яшчэ час без бяды i тугi,

Бо пахне паветра вясною.

 

5.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4882     МЕДАВУХА

 

Лепш мець жыццё салодкае, як мёд,

Чым кiслае, як быццам журавiны,

Калi яшчэ наперадзе палёт,

А не аб iм цудоўныя ўспамiны.

 

Ды спакваля прыходзiць сумны час,

Калi ў душы лютуе толькi скруха,

I нават кiслы журавiнны квас

Здаецца смачным, нiбы медавуха.

 

7.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4896     НЕ ВЕДАЮ ДАРОГУ

 

Хадзiў я шляхам доўгiм i крутым,

Шашой выдатнай, дзiкай цалiною,

Туман мне вочы выядаў i дым,

Душа бясконца поўнiлась журбою.

 

За радасцю iшоў ў спякотны бой,

Жадаў здабыць, нарэшце, перамогу,

Яна схавалась, пэўна, за гарой,

А я туды не ведаю дарогу.

 

9.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4912     ЖАДАННЕ ПЯШЧОТЫ

 

Як пяшчоты душы не хапае,

Толькi жорсткасць ад краю да дна,

Лёд нiколi у ёй не растае,

Хоць навокал буяе вясна.

 

Не прагнаць нi тугi, нi маркоты,

Нават ў спёку – як быццам ў мароз,

Душа хоча бясконцай пяшчоты,

Калi плакаць ад радасных слёз.

 

11.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4921     СХАВАЛАСЬ ГАРА

 

Не радуе сонца i зоркi,

Зацягвае вочы туман,

Калi лёс абрыдлы i горкi,

Душа цяжка стогне ад ран.

 

Аб шчасцi няма i гаворкi,

Ў душы быць зiме не пара,

Навокал прыгоркi, прыгоркi...

Схавалась ў тумане гара.

 

13.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4922     НАЙМЕННЕ ШЧАСЦЯ

 

Бярозы ранняю вясной

Аб шчасцi песнi мне спявалi,

Лёс падарыў чамусьцi гной,

А не цудоўныя каралi.

 

Вясною шчасце – нiбы дым,

Прабегла лета за iмгненне,

Лiст у бяроз стаў залатым,

Ад шчасця ведаю найменне.

 

13.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4928     ЗДАВОЛIЦЦА ЗЯМЛЁЮ

 

Калi агнём абпалена крыло,

Не атрымаць ужо былой патолi,

Ад летуцення застаецца тло,

У неба не падняцца больш нiколi.

 

А хочацца ляцець бясконца мне,

Бо неба не дае дасюль спакою,

Лёс шчодраю рукою не кране,

Прыходзiцца здаволiцца зямлёю.

 

14.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4940     ШЭРАЕ НЕБА

 

Хачу, каб заўсёды мне сонейка ззяла,

Каб крылы я меў, як Iкар,

Ды радасных дзён у жыццi вельмi мала,

Бо шэрае неба ад хмар.

 

Хачу, каб i зоркi свяцiлi ласкава,

I месяц глядзеў з вышынi,

Ды iншая доля чамусьцi спаткала,

Бо шэрыя ночы i днi.

 

16.01.2001

 

File 7     Home Page

 

4980     ТРЫВОЖНЫЯ НОТКI

 

Трывожныя ноткi жаночай прыроды

Агучыць спачатку вясна,

I ўлетку, i восенню ёсць перашкоды,

Бо сумная нота чутна.

 

Жанчынам хапае бяды i маркоты,

Адно не паднiме крыло,

Трывожныя ноткi жаночай прыроды,

Ды лепей, каб iх не было.

 

22.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5007     ПЛАЧ ПА КРАСЕ

 

Плакала чарэшня па красе:

Кветак засталося вельмi мала,

Хоць вэлюм вясновы мелi ўсе,

Вяршалiну бура паламала.

 

26.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5012     ВЯСНОВЫ СОН

 

Пасумую i паплачу

Па былой вясне,

Шчасце толькi часам бачу

У вясновым сне.

 

27.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5014     ЖЫЦЦЁВАЯ СУПЫНКА

 

Ў нетры завяла мяне сцяжынка,

Вецер стогне ў шапках верхавiн,

Тут цяпер жыццёвая супынка,

Поруч толькi зоркi журавiн.

 

27.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5018     ШЛЯХ У БАЛОТА

 

Ззяла сонейка ярка ў жыццi,

А цяпер дождж, туманы i слота,

Па сцяжыначцы трэба iсцi,

Што вядзе немiнуча ў балота.

 

29.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5025     ЛЁС ЗОРАК

 

Ў жыццi згараюць нават зоркi:

Палае вельмi зырка гмах,

I лёс у iх бясконца горкi,

Бо паўтараюць знiчак шлях.

 

31.01.2001

 

File 7     Home Page

 

5041     ГЛЫТОК ВОЛI

 

Лёс трымае моцна абцугамi,

Горка ад няволi i тугi.

Чаму лёс заўсёды з ланцугамi?

Глыток волi сэрцу дарагi.

 

2.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5048     ДАПАМАГЧЫ МАРЫ

 

Заўсёды ява значна горай мары,

Ўдзень ў мары сонца, зорачкi ўначы,

Наяве неба зацягнулi хмары.

Як мары явай стаць дапамагчы?

 

3.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5054     МАРНЫ ШАНС

 

Жыццё – як у гульнях рулетка,

Надзея дасць пэўны аванс,

Ды выйгрыш здараецца рэдка,

Бо, нiбы мiраж, марны шанс.

 

4.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5055     ВЫНIК

 

Выхоўваць iмкненне да мары

Як лашчыць i песцiць вужа,

Хоць вабяць цудоўныя чары,

Ды ў вынiку стогне душа.

 

4.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5057     СЯЛЯНСКАЯ ДАРОГА

 

Не вабяць чамусьцi нiкога

Свае i палi, i лугi,

Сялянская клiча дарога,

Ды шлях выбiраем другi.

 

4.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5075     ШЛЯХ ПА ПРАСЁЛКУ

 

Пяшчынкi скрыпяць на зубах,

Iду, знемагаю душою,

Пайшоў па прасёлку мой шлях,

Раней ён бег добрай шашою.

 

7.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5080     ПАКУТНIКI

 

Несправядлiва дзелiць долi лёс,

Не развязаць абрыдлiвыя путы,

Пакутнiкам ён шчасця не прынёс,

А дорыць толькi новыя пакуты.

 

8.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5081     ГОРАЙ АГНЯ

 

Доля выпала горай агня,

Душу абпякае i крылы,

I прыносiць пакуты штодня.

Каб вытрымаць, дзе знайсцi сiлы?

 

8.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5095     САЛОДКАЯ ВОЛЯ

 

Iду па жыццёваму полю,

Раблю, як у лесе, кругi,

Салодкую знiшчылi волю,

I далей гнятуць ланцугi.

 

9.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5101     САПРАЎДЫ

 

Спачатку мне здаваўся лёс салодкiм,

Бо ззяў ў праменях сонца, як рубiн,

Ды шчасце апынулася кароткiм,

Бо лёс сапраўды горкi, як палын.

 

11.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5102     ЭРОЗIЯ

 

Эрозiя пачуццяў дарагiх,

Душу што сагравалi i прайшлi,

Цяпер я ўспамiнаю толькi iх,

Янынiбы эрозiя зямлi.

 

11.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5113     УГОДЛIВЫ РУЧАЙ

 

Ручай iмкнуўся у далiну,

Не ведаў, што прыйдзе бяда,

Ён з рэчышча выносiў глiну,

Ды ссох, бо скончылась вада.

 

14.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5119     ПУСТАЗЕЛЛЕ

 

Знiшчалi заўжды пустазелле упарта,

Каб чыстаю стала ралля,

Ды спёка пачала пячы не на жарты:

Без вiльгацi ссохла зямля.

 

15.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5139     КАЧКА I ВЕРАБЕЙ

 

Тлустай качцы верабей зайздросцiў,

Ды пранеслась хуткая вясна,

Ўвосень засталiся з яе косцi,

Мае ў паляваннi кошт яна.

 

19.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5143     ГОРКI СУМ

 

Лёс апынуўся жорсткiм i нямiлым,

Праклалi бiты шлях праз мураву,

I стала мурава дарожным пылам,

Глядзiць пыл з горкiм сумам на траву.

 

20.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5144    ПРЫВАБНАЯ СЦЯЖЫНКА

 

Прыгожай была i прывабнай сцяжынка,

Адзiн я па ёй хадзiць мог,

Здарылась бяда, i прапала замiнка

Для iншых спакуслiвых ног.

 

20.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5146     АСЕННЯЯ СЛОТА

 

Прабегла вясна, i асенняя слота

Сустрэлася мне на шляху,

Сцяжыначка лёсу забегла ў балота,

I выйсця знайсцi не магу.

 

20.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5149     IНШЫ КУМIР

 

Спявае аб пачуццях ўзнёслых лiра

I знемагае цяжка ад нягод,

Прыйшла любоў да iншага кумiра:

Гарэлку выбраў для сябе народ.

 

21.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5151     АКНО ГIСТОРЫI

 

Я гляджу ў гiсторыi акно,

На душы разгубленасць i скруха,

Бачу вельмi сумнае кiно,

Бо мяце бясконца завiруха.

 

21.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5170     МЯЖА ТРЫВАННЯ

 

Бура бушуе, аж гнецца да долу

Ў цяжкiх пакутах душа,

Простую ведаць не хоча умову:

Ёсць для трывання мяжа.

 

23.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5177     ЖЫЦЦЯЗДОЛЬНАСЦЬ

 

Чаму каханне гiне, як трава?

Бо зберагаць не ўмеў або не ўмела,

Яно павiнна жыць не год, не два,

Такiм быць жыццяздольным, нiбы дрэва.

 

24.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5193     НАВАЛА

 

Бег цiхi, чысты, нiбы шкло, ручай,

Хацеў дажджу, вады здавалась мала,

Пранесся лiвень, i прыйшоў адчай,

Бо бруд прынесла страшная навала.

 

26.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5195     КУСТ РУЖЫ

 

Зрывалi кветкi, гараваў куст ад пакут,

Здавалась, што канца няма абразам,

Ды назаўсёды знiк чырвонай ружы цуд,

Бо плуг рашыў усе праблемы разам.

 

26.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5203     АСЕННЯЯ ЦАНА

 

Плыла ў блакiтным небе аблачынка,

I сонца ззяла, бо была вясна,

Ды стала з яе шэрая хмурынка,

Iнакшая асенняя цана.

 

28.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5204     ВЯСНОВЫ РУЧАЙ

 

Ручай вясновы бег у рэчку жвава,

Глыбокi быў i замiнаў прайсцi,

Бо часам i вясенняя навала

Здарыцца можа ў сонечным жыццi.

 

28.02.2001

 

File 7     Home Page

 

5225     АБЯЦАНКА

 

Увесну лёс мне крылы абяцаў,

Ляцець увышыню была ахвота,

Ўжо восень, але iх яшчэ не даў,

А дасць – палёту замiнае слота.

 

3.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5232     ПЕСНЯ АБ ГОРЫ

 

Заўсёды шмат надзей дае прадвесне,

Надзей няма, калi ў снягах зямля,

Падобная ва ўсiх аб шчасцi песня,

Але аб горы ў кожнага свая.

 

5.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5242     ЗЯМНОЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ

 

Няшчасце – як зямное прыцяжэнне,

Нiяк не выйсцi за яго мяжу,

Трымае моцна кожнае iмгненне.

Як ў космас скiраваць сваю душу?

 

6.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5249     НЯЛЮБЫЯ ШЛЯХI

 

Хай вецер часам моцна ў шыбы б'е,

Ды не звязаць жаданне ланцугамi,

Лёс зрэдку любы сэрцу шлях дае,

Iду ў жыццi нялюбымi шляхамi.

 

8.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5253     НЕПРЫСТУПНАЯ КРЭПАСЦЬ

 

Непрыступных крэпасцей няма,

З каменю, бетону, нават сталi,

Бакi сiлы трацiлi дарма,

Будавалi, потым разбуралi.

 

8.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5256     ЧОРНЫЯ ДНI

 

Душа ляцiць галубкай шызакрылай

Ў блакiце ў ззяннi сонца ўвышыынi,

А цела iдзе сцежкаю нямiлай

I чорныя, як ночы, лiчыць днi.

 

9.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5260     ЛЁСЫ

 

Здаралiся вельмi цудоўныя лёсы,

Аж крылы ад шчасця раслi,

Ляцець каб бясконца ў блакiт пад нябёсы.

Мой крочыць ўвесь час па зямлi...

 

9.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5264     ДЫСГАРМОНIЯ

 

Заўсёды чыннай дысгармонiя была:

Хацелась цiшы – бухаў цяжкi молат,

Душы жадалася паўднёвага цяпла –

Жыццё давала ёй паўночны холад.

 

10.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5266     АРЭЛI ЛЁСУ

 

Лёс разгойдвае арэлi,

Незалежны ён заўжды,

Хоць жадала ўдосталь белi,

Маю болей чарнаты.

 

10.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5280     ПЕРШАЯ ПРАЛЕСКА

 

Iду праз нетры i па ўзлеску,

Але вакол яшчэ зiма,

Шукаю першую пралеску,

Не ў час: праталiны няма.

 

13.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5282     ВЯСНОВЫ ДОЖДЖ

 

Дождж вясновы пралiваўся з хмары,

Сонца ззяла, не было тугi,

Халады змянiлi цалкам мары,

Сум ў душы, калi iдуць снягi.

 

13.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5287     АХВЯРА

 

Ляцiць увышынi каршук

I без вiны гатуе кару,

Ад крыл зусiм не чутны гук,

Шукае сцiплую ахвяру.

 

14.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5298     ПРАЗ БАЛОТА

 

Сцяжыначку лёс мне праклаў праз балота,

Абапал дрыгва, шмат вады.

Цi вернуцца зноў i любоў, i пяшчота,

Цi будзе пакута заўжды?

 

15.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5330     ЖЫЦЦЁВЫ ЎРОК

 

Памылкi i выдатныя рашэннi

Ў жыццi заўсёды робiм незнарок,

Вяртаюцца няўдалыя iмгненнi,

Жыццёвы паўтараецца урок.

 

19.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5335     КРЭПАСЦI

 

Як крэпасцi упарта не здавалiсь,

Iх доля па благiм шляху вяла,

Вароты усё роўна адчынялiсь,

Няшчадна ўсё знiшчалася да тла.

 

20.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5337     ЖАРТЫ З АГНЁМ

 

Хто жартаваць з агнём заўсёды звык,

У полыме яго праз час згарае,

Не здатны супынiцца ўраз цягнiк,

Ён на шляху, на жаль, ўсё разбурае.

 

20.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5341     ДРУГI ЛЁС

 

Здавалась, што вясна надзейна гаспадарыць,

Ды зноў ляглi бялюткiя снягi,

Хаця душа даўно аб светлым шчасцi марыць,

Ды лёс сустрэўся мне зусiм другi.

 

20.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5343     МАРА I САПРАЎДНАСЦЬ

 

Зусiм някепскi, нават добры лёс,

Але незадаволенасць на твары,

Бо мара уздымала да нябёс,

Але сапраўднасць значна горай мары.

 

21.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5352     КАЛЮЧКI

 

Вiшня пыталася не для забаўкi

Ў цёрну, што рос на мяжы:

«Смак тваiх ягад i кепскi, i даўкi,

Дзе ўзяць калючкi, скажы

 

22.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5355     КАПЕЙКА ЦАНА

 

Пакалення сучаснага шкода,

Бо наркотыкi горш, чым вайна,

Гiне моладзь – надзея народа,

У жыцця зноў капейка цана.

 

23.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5356     IНШАЯ СПРАВА

 

Сталi нiзкiмi, бруднымi мары,

Бо вакол непраглядны падман,

Не звiняць у пад'ездах гiтары,

Iншай справай жыве наркаман.

 

23.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5361     ЯШЧЭ ЗIМА

 

Вясна з ракi зрывае панцыр лёду,

Хоць цяжкi ён i моцны, нiбы сталь,

Нясе вясна жаданую свабоду,

Але ў душы яшчэ зiма, на жаль.

 

25.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5365     ЛЁС СМЯЕЦЦА

 

Жадала сонейка, а лёс даваў iмжу,

Чакала шчасця сцiплага вясною,

Але снег лёг неспадзявана на душу,

Напэўна, лёс смяецца нада мною.

 

25.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5379     НЕ ЎДАЕЦЦА

 

Бяжыць сцяжыначка, не ведае, куды,

Ля перашкод яна упарта ўецца,

Стралой iмчацца хуткаплынныя гады,

Ды выйсцi на бальшак не удаецца.

 

28.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5389     ЦАНА СПАКОЮ

 

Вясновы гром, а потым навальнiца,

А грэла спадзяванне на вясну,

Спакой у марах або часам снiцца,

Каштуе ён вялiкую цану.

 

29.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5396     НАДЗЕI

 

Сiнусоiды хваль, нiбы змеi,

Шмат прынеслi жыццёвых пагроз,

Разбiвалiсь аб скалы надзеi,

Не жадаў дараваць шчасця лёс.

 

30.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5397     МУХАМОР

 

Квяцiсты, нiбы клоун, мухамор,

I шапачка нагадвае вясёлку,

Ён свецiцца ярчэй вясновых зор,

Атрута ў iм, краса яго без толку.

 

30.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5409     КРУТЫЯ ПАВАРОТЫ

 

Як лёс крутыя робiць павароты,

То нечакана прыйдзе шмат турбот,

Хаця ад лёсу не чакаюць шкоды,

Ды можа не ўпiсацца ў паварот.

 

31.03.2001

 

File 7     Home Page

 

5416     ЗМУЧАНАЯ ДУША

 

Нiкiм не запатрабаваны,

Нiбы былiнка на мяжы,

Крыватачаць у сэрцы раны,

Крыжы у змучанай душы.

 

1.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5419     ДРАМА

 

Не дапамогуць рэкi горкiх слёз,

I аргументы кволыя таксама,

Хоць разбурыць самой уласны лёс –

Трагедыя або хаця бы драма.

 

1.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5432     ДРАБIНКА ШЧАСЦЯ

 

Да шчасця я цягну руку даўно,

Каб ухапiць сабе хаця б драбiнку,

Ды лёс смяецца горка нада мной,

Не выцягнуць свой лот за павуцiнку.

 

3.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5436     БОЛЬ ГАЛОДНЫХ

 

Што аднаго невыказна хвалюе,

Другiх не ў змозе нават турбаваць,

Бо сыты боль галодных не адчуе,

Пакуль лёс боль не дасць паспрабаваць.

 

3.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5445     ДЖАЛА

 

Калi адзiн спявае салавей,

Вядома, для натхнення вельмi мала,

Ды калi ўецца побач кубло змей,

Заўжды ўваткне якая-небудзь джала.

 

4.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5448     НЯМА ШЧАСЦЯ

 

Сумна ад думак, тужлiва ад спраў,

Горай жыццё год ад года,

Лёс нежаданы краiну спаткаў,

Шчасця няма у народа.

 

4.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5463     БОСКIЯ ЖАДАННI

 

Зямныя мы, ды рвемся да нябёс,

Жадаем палка, нiбы ў казцы, цуду,

За боскiя жаданнi грозны лёс

Дае душы няўхiльную пакуту.

 

6.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5491     ПЕРАБЛЫТАЛIСЬ ШЛЯХI

 

Пераблыталiсь шчасця шляхi

Са шляхамi пакуты i болю,

Што нi спроба – шлях горкай тугi,

Лёс напоiць ёй шчодра i ўволю.

 

10.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5492     НЕПРЫМЕТНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Здароўе непрыметнае заўжды,

Маленькая хвароба – нiбы драма,

Душа ў пакутах цяжкiх ад бяды.

А шчасце непрыметнае таксама.

 

10.04.2001

 

Апошні верш     File 7     Home Page