4. Бяда прыйдзе сама, без папытання... (28 вершаў)

4. Бяда прыйдзе сама, без папытання... (28 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

5496     НА МЯЖЫ

 

Што памiж шчасцем i няшчасцем на мяжы,

Памiж нянавiсцю вялiкай i каханнем?

Пустая толькi абыякавасць ў душы,

Нi кроплi нават не кранутая жаданнем.

 

11.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5510     СУМНЫ ПАЛЁТ

 

Лiсце у золаце, радасны стан,

Ўзнёслы, чароўны i шумны,

Ветрык iх кружыць, кладзе у дыван,

Ды палёт горкі і сумны.

 

13.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5511     ЦЯЖКАЯ ЗАГАДКА

 

Жыццё ўяўляе цяжкую загадку,

Якую не рашылi мудрацы.

Чаму яно узнёслае спачатку

I вельмi непрывабнае ў канцы?

 

13.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5532     ГРЭШНЫ БРУД

 

Упасцi надта лёгка ў грэшны бруд,

Раптоўна можа горшае здарыцца,

Ды вельмi цяжка, каб не мець пакут,

З яго падняцца хутка i адмыцца.

 

15.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5549     ЗГАСАЕ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Стамiлася без вiльгацi зямля,

Дажджу няма – няшчасцяў ўсiх прычыны,

I прыгажосць згасае спакваля,

Калi няма кахання у жанчыны.

 

17.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5559     НЕПАГАДЗЬ ДУШЫ

 

Калi ў душу непагадзь ўварвецца,

Дажджы пройдуць, адшумяць вятры,

Але не заўсёды удаецца

Дачакацца радаснай пары.

 

18.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5566     ДУША ЗНЕМАГАЕ

 

Чамусьцi злавацца стаў вецер бясконца,

I хмары прыносiць ў абшар,

Не ззяе ў душы больш ласкавае сонца,

Душа знемагае без мар.

 

19.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5587     ХВАЛI ПЯШЧОТЫ

 

Пачуцце нiяк не пакiнуць на потым,

Бо зменшыцца з часам цана,

Хвалююць цудоўныя хвалi пяшчоты,

Ды хутка праходзiць вясна.

 

20.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5603     ЧАКАЮ ШЧАСЦЯ

 

У кнiзе жыцця за абзацам абзац

Мiнулае з болем чытаю,

Там шчасця няма, толькi кепскi эрзац,

Сапраўднага шчасця чакаю.

 

22.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5607     АБМЕЖАВАННI

 

Кот гуляць у змозе без пагроз,

На душы у мышкi часам горка,

Бо абмежаваннi даў ёй лёс,

Бо абрыдла, аж да болю, норка.

 

23.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5624     ЖАЛОБНАЕ IМГНЕННЕ

 

Змагаўся з ветрам дуб стары,

Прыйшло жалобнае iмгненне,

Упаў яшчэ не да пары:

Ручай падмыў яму карэнне.

 

26.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5631     ВЯСНОВЫЯ ПАТОКI

 

Ручай дзяцiнства чысты, як хрусталь,

Ў яго глядзеўся небасхiл высокi,

Ды высах канчаткова ён, на жаль,

Вясновыя бягуць ў лагу патокi.

 

27.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5632     ГАНЕБНАЯ РОЛЯ

 

Знемагае ад цяжкага болю,

Зямлi трэба маўклiва трываць,

Адвялi ёй ганебную ролю:

Прыгажосць яе ўшчэнт разбураць.

 

27.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5656     IНАКШЫ СIМВАЛ

 

Калiсьцi мак быў сiмвалам красы,

Ды засталiсь ад сiмвала абломкi,

Прыйшлi зусiм iнакшыя часы,

Цяпер ён сiмвал макавай саломкi.

 

1.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5684     ЗIМОВЫЯ ПАКУТЫ

 

Смяялась вясна, усмiхалася лета,

Ды восень заплакала ўраз,

Але душа шчасцем была абагрэта,

Пакуты зiмовы дасць час.

 

4.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5737     ЧАКАННЕ

 

Чакала доўга шчасце i каханне,

Бо ведала, якая iм цана,

Было працяглым, як зiма, чаканне,

Яны мiнулi хутка, як вясна.

 

10.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5740     БОЖЫ ДАР

 

Квiтнеючае дрэва пладаносна,

Ўспрымаецца яно, як божы дар,

У садзе дрэва без пладоў нязносна,

Сячэ яго без жалю гаспадар.

 

11.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5756     ГРЫБЫ

 

Блукаю ў лесе ў пошуках грыбоў,

Хачу баравiкоў нарэзаць зранку,

Але бясконца сустракаю зноў

Падгруздак або белую паганку.

 

14.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5794     ПЫЛ

 

Пыл клубiцца па прасёлку,

Хай бы выбрала шашу,

Пылам замяло вясёлку

I забрудзiла душу.

 

19.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5822     ЧОРНЫ ЦЕНЬ

 

I ў светлы прыветлiвы сонечны дзень

Здараюцца часам мiнуты,

Астудзiць душу, нiбы лёд, чорны цень

I болем кране ад пакуты.

 

24.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5846     ПУСТЫНЯ

 

Ў дуброву мяне думкi завялi,

Як быццам бы я лёсу гаспадыня,

Цудоўных месц ёсць многа на Зямлi.

Чаму ж вакол мяне заўжды пустыня?

 

28.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5847     САЛОДКI ЛЁС

 

I лёс салодкi часам горкi,

Кiдае чорны цень на твар,

Ўдзень сонца свецiць, ноччу зоркi.

Ды як пазбавiцца ад хмар?

 

28.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5852     ПРАРОКI

 

Палёт думкi занадта высокi,

Ды не слухаюць праведных слоў,

Не патрэбны нiколi прарокi,

Iх знiшчалi з бiблейскiх часоў.

 

28.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5855     ЦЕНЬ

 

Калi ў душы бясконцы цень,

Яна то плача, то рыдае,

Хоць поруч сонечны прамень,

Ды ён ў душу не заглядае.

 

29.05.2001

 

File 7     Home Page

 

5924     ПЛАКУЧАЯ ВЯРБА

 

Ўтаймаваць няпрошаныя слёзы

Цяжка, як ў душу прыйшла журба,

Лiчаць, што плакучыя бярозы,

Сапраўды заплакала вярба.

 

5.06.2001

 

File 7     Home Page

 

5989     ТОНКIЯ СТРУНЫ

 

Шчасце гуляе у свеце,

Ў мроях плывуць мiражы,

Змоўклi зусiм ў лiхалецце

Тонкiя струны душы.

 

14.06.2001

 

File 7     Home Page

 

5991     ВЯСНА СМЯЕЦЦА

 

Яшчэ адна пранеслася вясна,

Але душа не зведала спакою,

Не прагучала радасцi струна,

Вясна зноў пасмяялась нада мною.

 

14.06.2001

 

File 7     Home Page

 

5996     ТОНКАЯ ДУША

 

Чым душа пяшчотней i таней,

Тым жыццё дасць большыя пакуты,

Хаця часам радасцю кране,

Ўдосталь дорыць горкiя мiнуты.

 

15.06.2001

 

Апошні верш     File 7     Home Page