Анатолій Балуценка
5468 ЧОРНАЕ НЕБА
Не заўсёды чорным будзе
неба,
I душу пакiне смутку цень,
Зоркi каб мiгалi ноччу, трэба,
Сонейка душу каб грэла ўдзень.
7.04.2001
5470 МАГНIТ
КАХАННЯ
Шчасце – як iголка ў стозе сена,
Пошук яе з глупствам на мяжы,
Ды яно знаходзіцца
нязменна,
Як магнiт кахання ёсць ў душы.
7.04.2001
5482 МАРА I ЯВА
Адмяжаваць як шчасце ад бяды?
Аб шчасцi вельмi розная уява,
Ды шчасце сустракаецца заўжды,
Калi ажыццяўленне мары – ява.
9.04.2001
5490 ЛЁС
УСМIХАЕЦЦА
Ўсё проста i вельмi складана,
Для шчасця заўжды шмат пагроз,
Але, хто кахае аддана,
Таму усмiхаецца лёс.
10.04.2001
5529 ПОМНЮ
Трывае шчаслiвая доля ў жыццi,
Як чыстыя белыя росы,
Ды помню, што могуць раптоўна прыйсцi
I чорныя долi палосы.
15.04.2001
5579 ВЯСЁЛКА ШЧАСЦЯ
Заўсёды шчасце, хаця кволае, прыйдзе,
Вялiкага чакаць амаль без толку,
Хоць расплывецца, нiбы масла па вадзе,
Ды здатна ў прамянях ствараць вясёлку.
20.04.2001
5583 ШЛЯХ ДА ДОЛI
Шлях вёў да долi не надта салодкай,
Ў сэрцы адвечны быў лёд,
Ды не пабачыла: за павароткай
Доля чакала, як мёд.
20.04.2001
5634 ЖЫВУ
МАРАЮ
Хай не хапае для душы цяпла,
Бо свет вакол не вельмi справядлiвы,
Ды iснасць сэнс цудоўны набыла:
Я мараю жыву i з ёй шчаслiвы.
28.04.2001
5640 БАГАТЫ
Магчымы знаходкi i страты,
Ўсё можа здарыцца ў жыццi,
Ды станеш сапраўды багаты,
Як зможаш каханне знайсцi.
28.04.2001
5654
ЦЯРНIСТЫ ШЛЯХ
Як садзяць – яму
месца на краях
Або стаяць патрэбна пры парозе,
У шчасця цяжкi i цярнiсты шлях,
Хаця яно жаданае у лёсе.
30.04.2001
5659 ПЕРШЫЯ
КРОКI
Зiмовы мароз ужо надта далёкi,
I болей душу не гняце,
Упарта вясна робiць першыя крокi,
Снег сыпле, бо вiшня цвiце.
1.05.2001
5693
ЖЫЦЦЁВАЯ МАРА
Вясной гняздо упарта птушка ўе,
I для кахання знойдзе сабе пару,
Каб птушаняткi выраслi свае,
Жыццёвую ажыццяўляе мару.
5.05.2001
5697 ПЯШЧОТА Ў ДУШЫ
Грушу час знявечыў без мяжы,
Сукi змерзлi, iх паспiлавалi,
Ды жыве пяшчота у душы,
Вясной кветкi снегам запалалi.
6.05.2001
5701 МІЛЬГАЦЯЦЬ СЛУПЫ
Цяжкi кожны шлях ў любой вандроўцы,
Перамог няма без барацьбы,
Ды пры надта добрай падрыхтоўцы
Мільгацяць дарожныя слупы.
6.05.2001
5728 МIРНАЕ
НЕБА
Жыццё, як цуд, пад мiрным небам,
Бо не пануюць боль i страх,
Не ведаем чаргi за хлебам,
Калi iдуць па галавах.
9.05.2001
5776 КАРАНI
КАХАННЯ
Шукаюць вiльгаць ўпарта каранi,
Iначай не пазбегнуць завядання,
Як жораў, ляцiць шчасце ў вышынi,
Калi ссыхаюць каранi кахання.
17.05.2001
5787 ВЯСНОВЫЯ
ГРАХI
Цвет вiшань быў вясной увiшны,
Час для кахання дарагi,
Ды ураджай чырвонай вiшнi,
Схаваў вясновыя грахi.
19.05.2001
5815
ДЗЯКАВАЦЬ
Нясцiплых вельмi многа ёсць патрэб,
Ды мець iх трэба ўтаймаваць жаданне,
А дзякаваць лепш за надзённы хлеб
I, значна больш, яшчэ за iснаванне.
21.05.2001
5841 КРЫЛАТЫ
ВЕРАБЕЙ
Сядзiць у шчыльнай клетцы салавей,
Гаспадару пяе ўвесь час рулады,
А вольны незалежны верабей
Цырыкае, што хоча, бо крылаты.
27.05.2001
5859
НЯЎЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Я шчасця кропелькi шукаў,
Яно няўлоўным мне здавалась,
Памiж дзвюх сосен заблукаў,
Пад трэцяй шчасце адшукалась.
29.05.2001
5874 СПАКОЙ
Спакой – падарак вельмi дарагi,
Душы не да спадобы хвалявацца,
А лепей без турботы i тугi,
Як на паўднёвым пляжы, расслабляцца.
31.05.2001
5914
СКАРБОНКА ДУШЫ
Шчасце шчодрае не звонку,
А схавалася ўнутры,
Расчыняй душы скарбонку,
Шчасце жменямi бяры.
4.06.2001
5930 ЗАЛАТАЯ
КРЫНIЦА
Колькi хочаш навокал вады,
Але ў снах – залатая крынiца,
Чысцiнёй яна вабiць заўжды,
З яе ў марах жадаю напiцца.
6.06.2001
5971 РУЧАЙ
ШЧАСЦЯ
Як доля кепская здарыцца,
Журба пануе i адчай,
Бо згасне радасцi крынiца,
I шчасця
высахне ручай.
12.06.2001