Анатолій Балуценка
3805 УРАГАН
СПРЭЧАК
Прыгожы стройны лес рос шмат гадоў,
Здаралася: вятры галлё ламалi,
Не гледзячы на раны, зноў i зноў
Вяршынi к небу шлях свой пракладалi.
Вялiкай шкоды не было ад ран,
Лес зелянеў вясноваю парою,
Але падняўся моцны ураган,
I доля лесу стала вельмi злою.
Пападалi магутныя дубы,
I сосны, што стаялi каля рэчкi,
Заўжды душа ў пакутах ад журбы,
Калi, як ураган, бушуюць спрэчкi.
1.05.2000
3834
НЕПРЫМЕТНАЕ
Зусiм ўсе забываюць пра свабоду,
I ўспамiнаюць, як яе няма,
Як кайданы ствараюць перашкоду,
Або трымае, як ланцуг, турма.
Ўсiм непрыметна мiлая Радзiма,
Завошта яе трэба палюбiць?
Калi яна далёка, немагчыма
Нам без яе пяшчотнасцi пражыць.
Кiдаецца у вочы, што адметна,
Як мiлы ёсць, за што яго кахаць?
Ды тое даражэй, што непрыметна,
Яго, як зрэнку, трэба зберагаць.
17.05.2000
3868 СПЁКА
Цяплом ласкава сонца грэе,
Ды, калi вiльгацi няма,
Раслiна ссохне, закарэе,
Абараняць яе дарма.
Прыемна, нiбы цуд, пяшчота,
Ды шмат ў адносiнах абраз,
Бо не затулiш сiлай рота,
Каханне згубiцца праз час.
А ласкi хочацца бясконца,
Бо без яе душа балiць,
Хай у каханнi свецiць сонца,
Ды спёкай каб не спапялiць.
30.05.2000
3920 ШЧАСЦЕ Ў СЯМ'I
Доля суп заўжды гатуе з мясам,
Можна з'есцi мяса, пасля суп,
Ды затым працяглым вельмi часам
Знемагаць ад бульбы або круп.
Шчасце прыдбаць кожнаму ахвота,
Горш вароты адчыняць бядзе,
Iншаму калi аддана цнота,
Ў сям'i шчасце болей не прыйдзе.
Хай нiшчымным будзе суп спачатку,
Кепскi час адыдзе ў забыццё,
Лепш пасля ўсё ў поўным мець парадку,
Есцi мяса ўдосталь ўсё жыццё.
25.06.2000
4028 ЦЯЖАР
Сагнулась яблынька, галлё аж да зямлi,
Яно амаль плакучае зрабiлась,
Але далей чым, тым цяжэй
плады былi,
I яблыня ад цяжару стамiлась.
Нялёгка мацi нарадзiць на свет дзяцей,
Iмкненне мець іх – лепшае у
свеце,
Яна стараецца, каб выраслi хутчэй,
Але цяжар прыносяць часам дзецi.
29.07.2000
4074 СМАК
ПЛАДОЎ
Аднолькавыя кветкi па красе,
Антонаўка квiтнее або дзiчка,
Хаця плады цудоўныя не ўсе,
Але па кветках выбiраць ёсць звычка.
Прад кветкай на каленi стаць гатоў,
Дзяўчаты ззяюць, нiбы ў небе зоркi,
Ды водар кветак лепш, чым смак пладоў,
Бо прысмак можа быць занадта горкi.
12.08.2000
4103
ЯБЛЫНЬКА
Яблынька сустрэла зноў вясну,
Кветкi ззялi вясельным вэлюмам,
Шкадавала усе, як адну,
Ды прыйшла восень з болем i сумам.
Яна песцiла кожны свой плод
I давала цудоўную раду,
Так i дзецi, хаця не штогод,
Пакiдаюць бацькоўскую хату.
19.08.2000
4139 ГРЭЕ
КАХАННЕ
Хай вецер нема вые за акном,
Дождж кроплямi балюча б'е у шыбы,
Твае пяшчоты былi дзiўным сном,
Ў адносiнах загладзiлiсь ўсе хiбы.
Хай непагадзь i сцюжа на двары,
I шум дажджу, i ветру завыванне,
Ды ўтульна нам, бо мы з табой сябры,
I грэе нас пяшчотнае каханне.
1.09.2000
4140 ПАЧАТАК I КАНЕЦ
Заўжды ўрачысты, нiбы гiмн, пачатак,
Душу хвалюе, дзiўна вабiць слых,
I нi аб чым няма паганых згадак,
Цудоўны шлях жыццёвы для дваiх.
Але чаму канец такi паганы?
Чаму заўсёды згадкi пра бяду?
I сэрца ные цяжка, як ад раны,
Канец ў душу прыносiць пустату.
1.09.2000
4164 ПАХВАЛА
Хвалiць магчыма раз, i два, i пяць,
Ды пра тавар паганая уява,
Самому лепш хоць раз паспрабаваць,
Дакладней можа стаць любая справа.
Бязглуздасцi купляць ў мяшку ката,
Бо можна вельмi горка памылiцца,
Ды горшая спаткаецца бяда,
Як прыйдзецца па пахвале жанiцца.
8.09.2000
4313 СУРОВЫ
ЛЁС
Гулялi ў паднябессi аблачыны,
Блакiт навокал iм iшоў да твару,
Але прайшлi цудоўныя часiны,
Яны сабралiсь ў жудасную хмару.
Заўжды малыя дзецi – як анёлы,
Што ўвышынi ляцяць на аблачынцы.
Адкуль да iх прыходзiць лёс суровы?
Адкуль, як хмары чорныя, злачынцы?
14.10.2000
4327 ХОЧАЦЦА
ПЯШЧОТЫ
Замiнаюць хатнiя турботы,
Каб душы падняцца на крыло,
Як паветра, хочацца пяшчоты,
А яе няма i не было.
Кожны дзень раблю адно i тое,
Як вавёрка ў коле, я штодня,
Скончылась дзявоцтва залатое,
I прапала ў марах вышыня.
15.10.2000
4375 СВЯТА
НАЗАЎЖДЫ
Падзей ў жыццi здараецца багата,
Пра ўсе не зберажэцца успамiн,
Але ёсць днi для радаснага свята,
Калi на свет прыйшлi дачка цi сын.
Стваралiсь i знiкалi з часам святы,
Змывалi, нiбы хваляй, iх гады,
Няма салюту, i не б'юць гарматы,
Дзень нараджэння – свята назаўжды.
24.10.2000
4415
ДЗЬМУХАВЕЦ
Нiбы сонца, расцвiталi кветкi,
Але мае кожны час канец,
У лугi, ў далёкiя палеткi
Раздаваў насенне дзьмухавец.
Пладаножка хутка стала голай,
Засталась хоць да яе любоў,
Дзецi развiтаюцца са школай
I ляцяць далёка ад бацькоў.
30.10.2000
4509 АСЕННЯЯ
ЦIШЫНЯ
У вырай птушкi скончылi свой рух,
Лiсты на дол даўно ужо апалi,
Увосень я ад цiшынi аглух,
Дзiвосна гукi лета чаравалi.
Занадта дакучае мiтусня,
I ад душы ёй не заўсёды рады,
Але гняце няўмольна цiшыня,
Як дзецi ў свет iдуць з бацькоўскай хаты.
11.11.2000
4587 ПАЛЯВЫЯ
ДАРОГI
Калi ў адну сальюцца дзве шашы,
То будзе болей небяспека руху,
I выклiкае ў стомленай душы
Не толькi радасць, а часамi скруху.
Цудоўна закаханым разам быць,
Усё ў сям'i змянiцца здатна трохi,
Асфальт у змозе шэрасцю стамiць,
На палявыя хочацца дарогi.
18.11.2000
4646 ЗМЕСТ
Хоць назва ззяла золатам чырвоным,
I вабiлi малюнкi, нiбы цуд,
Але чытанне скончылась праклёнам,
Бо змест у кнiзе – непатрэбны бруд.
Заўжды, каб выбраць годную нявесту,
Каб дружным быў сямейны экiпаж,
Уважлiва лепш прыглядацца к зместу,
I не глядзець зусiм на макiяж.
27.11.2000
4650
СОНЕЧНАЕ СВЯТЛО
Як сонейка прамень свой першы кiне,
Не здатны месяц ззяння зберагчы,
Але яго святло павек не згiне,
Калi адзiн ён ў небе уначы.
Няшчаснымi заўжды бываюць дзецi,
Калi iм патураюць зноў i зноў,
Амаль нябачным можна быць на свеце,
Як жыць бясконца у святле
бацькоў.
27.11.2000
4678 НЯНАВIСЦЬ I ЛЮБОЎ
Душа спакою для сябе шукае,
Не хоча мець пакут ад перуноў,
Нянавiсць хай пяшчотная спаткае,
Чым грубая i жорсткая любоў.
Ад жорскасцi нянавiсць узнiкае,
Яе як паўтараюць зноў i зноў,
Але ў душы заўсёды нараджае
Пяшчота толькi палкую любоў.
30.11.2000
4697 ТРЫВОГI
Цяжкiя жыццёвыя дарогi
Кожны сталы чалавек прайшоў,
Бо былi бясконцыя трывогi
За сваiх дзяцей i за бацькоў.
Сумна, што трывогi адгучалi,
Над бацькамi вечны дзёран лёг,
Ўнукi турбаваць цяпер пачалi,
Жыць трывожна вельмi без трывог.
3.12.2000
4753 ЗЯЛЁНЫ
ЛIСТ
Зялёны лiст сарвала з дрэва бура,
Вiхор панёс яго за акiян,
I крона пахiлiлася панура,
Як быццам сук зламаў ёй ураган.
Ўжо хутка лiсце дрэва пажаўцее,
Бо спакваля прыходзяць халады,
Але затое ў дрэва ёсць надзея:
У выраю зялёны лiст заўжды.
12.12.2000
4832 СКАЧОК
БЕЗ ПАРАШУТА
Чаму драбкамi дорыць шчасце лёс?
Яго дарункi – гора i пакута,
I шчокi часам мокрыя ад слёз,
Замужжа – як скачок без парашута.
Хоць нехта пападзе дакладна ў стог,
I болю не прычынiць зусiм сена,
Не кожная уцэлiць нават ў лог,
На скалы хоча кiнуць лёс нязменна.
30.12.2000
4877 БУРА Ў ЖЫЦЦI
Вецер крылы шырэй распраўляе,
Небяспечна на дрэвах галлю,
Лiсце ўпарта без жалю зрывае,
Сыпле цуд залаты на зямлю.
Бура пройдзе, ды вынiкаў шкода,
Мог красу дарыць лiст залаты,
Як ад буры, ў жыццi перашкода,
Прападаюць бязглузда гады.
5.01.2001
4884
МАЛЕНЬКIЯ АНЁЛЫ
Вясной вакол буяла зелянiна,
I не было амаль зусiм трывог,
Здавалась, жыта вырасцi павiнна,
Ды разам з жытам моц набраў быльнёг.
Як на раслiнах адцвiталi
кветкi,
То саспяваў iнакшы ураджай,
Маленькiя ўсе, як анёлы, дзеткi,
Але не ўсiм жыццё гатуе рай.
7.01.2001
4891
ЧЫРВОНЫЯ ГРОНКI
Бэзу куст калiне гаварыў,
Што прыйшло магутнае каханне,
I пылок ёй нават падарыў,
Разам з iм пяшчотнае прызнанне.
Шмат чаго яшчэ дарыць гатоў,
Хоць была калiна весялуха,
Затужыла горка без пладоў,
Без чырвоных гронак прыйшла скруха.
8.01.2001
4945 АСЕННI
ЎРАДЖАЙ
Вясна была халоднай, як iльдзiна,
Яшчэ марозам агрызнуўся май,
А летам спёка мучыла няспынна.
Цi будзе добры восенню ўраджай?
Хоць кажуць: «Дзецi для жыцця – як краскi»,
Як не хапае ім цяпла з вясны,
Калi няма любвi, пяшчоты, ласкi,
То жорсткiя дарослыя яны.
16.01.2001
4988 СПОСАБ
IСНАВАННЯ
Амаль няма або няма кахання,
Сям'я такая звонку, як усе,
Жыццё такое – спосаб iснавання,
Нiколi шчасця ён не прынясе.
Душа ў пакутах корчыцца ад болю,
Як ночы, пачарнелi зусiм днi.
Знаходзiць дзе каханне i патолю?
Засталiся яны ўдалечынi...
23.01.2001
5024 ВЕТРАЗI МАРАЛI
Пунсовыя маралi ветразi
З маленства трэба набываць iмкнуцца,
Прайсцi магчыма з iмi па гразi,
I ў небяспечны час не пакаўзнуцца.
30.01.2001
5027 ХТО ВIНАВАТЫ?
Як мадэлi на экране,
Як бутоны дзiўных руж,
Прыгажосць iх з часам вяне.
Вiнаваты час цi муж?
31.01.2001
5092 ЖАНОЧАЕ
ШЧАСЦЕ
Жаночае шчасце чамусьцi шчарбатае,
Шэрымi робiць гады,
Мо шчасце пабачыла кожная пятая,
Iншыя ў горы заўжды.
9.02.2001
5241
ШЧАСЛIВАЯ ГЛЕБА
Расце каханне на шчаслiвай глебе,
Ды ёсць такая глеба не заўжды,
Жанчын шчаслiвых – нiбы зорак ў небе.
А колькi яшчэ ў небе чарнаты?
6.03.2001
5252 ЦУДОЎНЫ
ПОСПЕХ
Сякерай не ладзяць гадзiннiк,
Каб поспех цудоўны прыйшоў,
Iнакшы спатрэбiцца чыннiк,
Пяшчоты жадае любоў.
8.03.2001
5315
МАЛЕНЬКАЯ КАМАНДА
Прайграеш сам – то
вiнаваць сябе,
Хоць i гуляў лепш прызнанага гранда.
Вiноўнiк хто ў каманднай барацьбе?
Сям'я – хаця малая, ды каманда.
17.03.2001
5323 НЕ З ПАДОБНЫМ
Насенне дзьмухаўца занесла на граду,
Дзе сярод руж ён – толькi пустазелле,
Ў жыццi заўжды чакаць прыходзiцца бяду,
Як не з падобным спраўлена вяселле.
18.03.2001
5406 ДАРОГI
Пераблыталiсь нашы дарогi,
На iх радасцi шмат i тугi,
То бягуць, а то сцiшацца ногi,
Ды мне шлях не патрэбна другi.
31.03.2001
5426 ЧОРНАЕ
ШКЛО
Выхоўваць нельга у ружовых акулярах,
Тугi каб у каханне не прыйшло,
Няма сапраўднасцi жыцця нiколi ў марах,
Праз чорнае глядзiць сапраўднасць шкло.
2.04.2001
5458 ПЕСТЫ
Параспесцiлiсь нявесты
I капрызяць без канца,
Але цягнуцца ўсе песты
Да вясельнага вянца.
5.04.2001
5533
СТРУМЕНЬЧЫКI ПЯШЧОТЫ
Шмат расчараванняў i турботы,
Бо ад спёкi трэскае зямля.
Як дажджы, струменьчыкi пяшчоты,
Перш яны, а iншае – пасля.
15.04.2001
5574 ВЫХАВАННЕ
Як у выхаваннi патураць,
Доля не становiцца iскрыстай,
Бо, калi без жалю моцна праць,
То заўжды бялiзна будзе чыстай.
19.04.2001
5746 АДЗIНСТВА
Адзiн для аднаго на свет прыйшлi,
Бо быць iначай проста не павiнна,
Iснуюць у адзiнстве на Зямлi
Цудоўная жанчына i мужчына.
12.05.2001
5758 ПЯКУЧЫЯ
МАРОЗЫ
Каб не былi чарвiвымi плады,
I восенню не лiць каб горка слёзы,
То змалада павiнны быць заўжды
Маленькiя пякучыя марозы.
14.05.2001
5778 ЛАСКАВЫ
ВЕТРЫК
Ласкавы ветрык да спадобы мне,
Ён, нiбы душ, ў гарачыню для скуры,
Пяшчотай дзiўнай за душу кране.
А як пазбегнуць нежаданай буры?
17.05.2001
5779 ЛОДКА
ПЯШЧОТЫ
Быць страшнай можа сiла у вады,
Як не стрымаць магутную паводку,
Чакае час няпрошанай бяды,
Калi пусцiць на дно пяшчоты лодку.
17.05.2001
5838 ДОЖДЖ
ПЯШЧОТЫ
Калi дажджу не будзе доўгi час,
Ссыхае i магутная крынiца,
Пяшчоты дождж душу ўратуе ўраз,
Каб радасцю i шчасцем наталiцца.
27.05.2001
5849 ШЧАСЦЕ
АДВЯРНУЛАСЯ
Мужчыны беларускiя, на жаль,
Гарэлку смокчуць, як ваду, бязбожна,
I шчасце адвярнулася амаль.
Адкуль жанчынам быць шчаслiвым можна?
28.05.2001
5921 СРЭБНАЯ
ВАДА
Замуцiцца i чыстая крынiца,
Калi пясок на дне паварушыць,
Лепш шкадаваць яе, каб наталiцца
I срэбную ваду у спёку пiць.
5.06.2001