Анатолій Балуценка
4788 КРЫЛЫ ДЛЯ НАДЗЕЙ
Ляцiць надзея, нiбы птушка, ў неба,
Няхай не жораў – толькi верабей,
Але ў надзеi ёсць заўжды патрэба,
А мары – крылы моцныя надзей.
Калi складуцца у знямозе крылы,
Надзея, як падранак, упадзе,
Без мары свет становiцца нямiлы,
Няма прытулку для душы нiдзе.
22.12.2000
4797 ЛЮБАТА
Мой шлях – праз штормы i
праз буры,
Цi пад нагамi тонкi лёд,
I замiнаюць мне вiхуры,
Залевы, спёкi цi смурод.
А хочацца, каб ззяла сонца,
Шлях абыходзiла бяда,
I цалкам каб душу, да донца,
Мне напаўняла любата.
24.12.2000
4864 ПРОРВА
Калi справы ў выдатным парадку,
Няма гора i смутку ў жыццi,
Не заўжды лёс праз прорву дасць кладку,
Трэба падаць або абысцi.
На тым боцы – надзея на шчасце,
А на гэтым – бяда ад нягод,
I прыходзiцца ў прорву упасцi,
Бо працяглы страшыў абыход.
4.01.2001
4923 ЦЁПЛЫ
ВЫРАЙ
Снег сумёты намёў, прыйшла ў госцi зiма,
Не знайсцi больш вясновай патолi,
Зусiм корму жывёлам i птушкам няма
На балоце, у лесе, у полi.
Таму ў вырай увосень ляцяць жураўлi,
Бо iначай i быць не павiнна.
Мо калiсьцi
накормяць лугi i палi?
Паляцiць ў цёплы вырай краiна.
13.01.2001
4925 ЦЁМНЫЯ НОЧЫ
Цяжкiя, доўгiя, цёмныя ночы,
Холаду льецца струмень,
Нават не трэба мець позiрк прарочы:
Прыйдзе яшчэ светлы
дзень.
Будзе утульна, прыемна i гожа,
Як ў еўрапейскiх краях,
Цемру працяглую як пераможа
Наша Пагоня i Сцяг.
13.01.2001
4926 ДУШЭЎНЫ ЛЁД
Ўначы прыйшоў мароз
нязваны
I лёдам закаваў душу,
Пад кайданамi ныюць раны,
Аб леце, што прайшло, тужу.
Рамонкi я прыносiў з поля
I пiў лугоў духмяны мёд,
Ёсць вера: вернецца зноў воля,
Каб растапiць душэўны лёд.
13.01.2001
4929
БЫСТРАЦЕЧНАЯ РАЧУЛКА
Плынь свабоду згубiла, на жаль,
А рачулка была быстрацечнай,
Моцны панцыр лядовы, як сталь,
I, здавалась, бяда будзе вечнай.
Ды настала, нарэшце, вясна,
I паводка пайшла, як цунамi,
Крыгi моцныя рвала яна,
Не адвечна нам жыць з кайданамi.
14.01.2001
4930 ПАЎДНЁВЫЯ ВЯТРЫ
Вельмi доўга цягнулась зiма,
Пеклi сцюжы, знiшчалi марозы,
I, здавалась, ратунку няма,
Ад яе не сцiхалi пагрозы.
Лютавала зiма да пары,
Хоць прынесла шмат болю i шкоды,
Ды паўднёвыя крочаць вятры
I нясуць з сабой шчасце свабоды.
14.01.2001
4943 ЛАСКАВЫ
БЕРАГ
Калi лёс хутка панясе па плынi,
То сэрца занямее ад тугi,
Бо ў бурным вiры аднаго пакiне,
Вакол страшаць крутыя берагi.
Ды зберагаць упарта трэба сiлы,
Прамень надзеi каб зусiм не згас,
Ласкавы бераг будзе i пахiлы,
Бяду любую лечыць толькі
час.
16.01.2000
4946 АГЕНЬЧЫК
У жудасную замець уначы,
Калi нябачна i на крок дарогi,
Спакой не вельмi лёгка зберагчы,
Гнятуць няўмольна страхi i трывогi.
Калi зусiм здаецца чорным лёс,
Агеньчык заўжды з'явiцца нязначны.
Як хочацца не мець ў жыццi пагроз!
Агеньчык мне каб быў
бясконца бачны.
17.01.2001
4995 УЛАДА
ТЫРАНА
Калiсьцi жыццё вымагала адвагi,
Бо планы выконваў гулаг,
Ды ззаду цяпер хваляваннi i страхi,
Бо вольным жыццёвы стаў шлях.
I хочацца, каб ужо болей нiколi
Не змог уладарыць тыран,
Каб зноў не знявечылiсь шчасныя долi,
Не ведаць душэўных каб ран.
24.01.2001
5003 СЛОВА I СПРАВА
Была цудоўнаю размова:
Адкрыўся велiчны абсяг,
Ды справы вымагае слова.
Цi будзе у яе працяг?
25.01.2000
5008 ЗАЦIШАК
Калi студзёны вецер дзьме бясконца,
Бо шчасце не сустрэлася ў жыццi,
Каб трошачкi душу сагрэла сонца,
Зацiшак трэба хоць-якi знайсцi.
26.01.2001
5020 БАЧЫЦЬ
ВЯСЁЛКУ
Не заўжды праз жыццё пракладзеш магiстраль,
Няма часам благога прасёлка,
Толькi хмары i цемра навокал, на жаль,
Ды хачу, каб заззяла вясёлка.
29.01.2001
5021 МАРА АБ ШЧАСЦI
Хай лёс падаруе бяду незнарок
Ці iншыя прыйдуць напасцi,
Апошнi пакуль не зрабiў яшчэ крок,
Жыве ў душы мара аб шчасцi.
30.01.2001
5034 СКРЫЎДЖАНЫЯ БЯРОЗЫ
Упарта дзьме вясновы
вецер,
Капёж не выплакаў ўсiх слёз,
Зялёным хутка стане вецце
Зiмою скрыўджаных бяроз.
1.02.2001
5037 ЦЯЖКА БЕЗ ТУРБОТ
Ўзiмку без снегу зямля зсумавалась,
Цяжка зусiм без турбот,
Хай бы шчаслiвая доля спаткалась:
Дала маленькi сумёт.
1.02.2001
5076 ВЯСНОВЫ IЗУМРУД
Вясною кветкi расцвiлi, як цуд,
Краса натхняла шчодра шчасцем душы,
Ды ўлетку зжоўк вясновы iзумруд,
Хачу, заўжды цвiлi ў душы каб ружы.
7.02.2001
5089 ХАПАЦЦА
ЗА ПАВУЦIНКУ
Згiнае лёс да долу, як травiнку,
Калi часы нядобрыя прыйшлi,
Хапацца трэба i за павуцiнку,
Падняцца каб з забруджанай зямлi.
9.02.2001
5096 АСАЛОДА
ШЧАСЦЕМ
Капёж вясновы i зiмовы лёд,
Яны заўсёды непарыўна разам,
Ад летнiх кветак будзе яшчэ мёд,
I асалода шчасцем прыйдзе з часам.
10.02.2001
5116 ПРАЙСЦI ПА КАНАТУ
Лёс зменлiвы i непадобны ў каханнi,
Кахаць – па канату прайсцi,
Высока ляцiць журавель у чаканнi,
Сiнiца даецца ў жыццi.
15.02.2001
5131 ЧОВЕН ШЧАСЦЯ
Човен шчасця рвецца плысцi,
Ды на рэчцы мелiна,
Не знайсцi пакуль што выйсце.
Мо паводку дасць вясна?
18.02.2001
5138 ДУБОК
Жолуд на зямлю упаў няшчасны,
Мерз пад снегам, пад дажджамi мок,
Але дзень прыйшоў вясновы ясны,
I з яго праклюнуўся дубок.
19.02.2001
5153 ХАЧУ СПАДЗЯВАЦЦА
Бушуюць жыццёвыя хвалi,
Аж часам ад жаху крычу,
Надзей яны шмат пахавалi,
Але спадзявацца хачу.
21.02.2001
5154 САГРЭЕ
ВЯСНА
Душу абпякалi марозы,
Зiма лютавала спаўна,
Ды зноў зелянеюць бярозы,
Сагрэе натхненнем вясна.
21.02.2001
5202 ВЯСНА
АБДОРЫЦЬ
Хай абпякае лёс зiмовай сцюжай,
Праз час без следу прападзе яна,
Бо абдарыць яшчэ у змозе ружай
Цудоўная i цёплая вясна.
28.02.2001
5212 ДУХАТА
Калi вакол моцныя муры,
Ад суму ў душы гарката,
Няхай бы пранеслiся буры,
Каб знiкла хутчэй духата.
1.03.2001
5236 ЖАДАНАЯ
ВЯСНА
Я крочу зiмовай дарогай,
Дарогаю сцюж i маны,
Чакаю з няяснай трывогай
Прыходу жаданай вясны.
5.03.2001
5251 РОСНЫЯ
ТРАВЫ
Хачу, каб не скончылiсь справы,
I каб на жыццёвым шляху
Мне росныя слалiся травы,
Пакуль i хачу, i магу.
8.03.2001
5255 ВЯСНОВЫ РОГ
Скончылiсь суровыя дарогi,
Ад зiмовых халадоў знямог,
Ззаду i нягоды, i трывогi,
Заклiкае ў шлях вясновы рог.
9.03.2001
5259 МОЦНЫ
ПРЫБОЙ
Бягуць непаметныя днi, нiбы хвалi,
А ў сэрцы пануе спакой,
Хачу, каб пачуццi мяне хвалявалi,
I радасць даў моцны прыбой.
9.03.2001
5263 ПРЫСАК
НАДЗЕI
Хай непагадзь стукае ў шыбы,
Ды прыйдзе яшчэ светлы час,
I скончацца цяжкiя хiбы,
Бо прысак надзеi не згас.
10.03.2001
5272 ПАВОДКА
Ваду падняла у шаленстве паводка,
На жаль, ўсё руйнуе да тла,
Старая была б у мяне хаця лодка,
Ў далёкi абшар паплыла.
12.03.2001
5292 МО
ВЯСНОЮ?
Даўно скончылась лета спякотнае,
Лiстапад адшумеў залаты,
Зiма была занадта халодная.
Мо вясною мне стрэнешся ты?
14.03.2001
5312
СВАВОЛЬНЫ ЛЁС
Свавольны лёс – як кволы
плыт на моры,
Нясуць яго, куды захочуць, хвалi,
Не хочацца ад шторму плакаць ў горы,
Жадаю, штылi каб мой плыт гайдалi.
17.03.2001
5325
ЗНАХОДЗЯЦЬ РЭДКА
Яго шукаюць там, дзе не паклалi,
I не стаiць на вабным
скарбе метка,
Надзейна лёсы цэнны скарб схавалi,
Таму знаходзяць шчасце вельмi рэдка.
18.03.2001
5347 ЗАЛАТАЯ
ДАРОЖКА
Месяц дарожку праклаў залатую
Ў чорнай, як вугаль, вадзе.
Можа пакажа сцяжыначку тую,
К шчасцю якая вядзе?
22.03.2001
5349 ЗОРКА
ШЧАСЦЯ
Хочацца стрэць мне свайго шчасця зорку,
Глянуць ёй ў ветлiвы твар.
Можа зайсцi на высокую горку,
Каб не было вакол хмар?
22.03.2001
5364 АПОШНIЯ
СНЯГI
Мо ўжо апошнiя снягi
Зiма паклала у сумёты?
Душа паўнюткая тугi,
А хоча шчасця i пяшчоты.
25.03.2001
5382 СТУК У ВЕСНIЧКI
Упарты стук у веснiчкi душы,
Не зразумець адразу, гэты хтосьцi
Жадае, каб мы сталi спарышы
Або прыходзiць хоча толькi ў госцi.
28.03.2001
5390 ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ
Заблыталiсь вясновыя сцяжынкi,
Бо гразка, не праехаць, не прайсцi,
Часамi нават сыплюцца сняжынкi,
А хочацца да шчасця шлях знайсцi.
29.03.2001
5392 ЦЯГНIКI
ШЧАСЦЯ
Звiняць рэйкi i грукочуць колы,
Бо бягуць да шчасця цягнiкi,
Лёс мой, нiбы саламiнка, кволы.
Мо яшчэ супынiцца якi?
30.03.2001
5404 ЖАДАННЕ
Снягi сышлi, дажджы сякуць i слота,
Бо дзесьцi затрымалася вясна,
Душы даўно узнёсласцi ахвота,
Каб хмельнаю была, як ад вiна.
31.03.2001
5433 ЦУНАМI
ЛЁСУ
Лёс накацiўся, як цунамi,
Яго напрамак не змянiць,
Пакуль плыву, грабу рукамi.
Як ратавальны круг здабыць?
3.04.2001
5444 ДАНIНА
За крокам крок, за крокам крок,
Як за цаглiнаю цаглiна,
Мэта ўжо бачыцца здалёк,
Ды трэба ёй яшчэ данiна.
4.04.2001
5453
БАРАЦЬБА
Iдзе за шчасце барацьба,
Пад сонцам месца вельмi мала,
Ад чорных хмар ў душы журба,
А хочацца, каб сонца ззяла.
5.04.2001
5461 ДРУГI
БОК
У адной рачулкi берагi,
Як браты, ды бераг мой ў пакуце,
Ўброд хачу прайсцi на бок другi,
Так, каб не ўтварылась каламуцi.
6.04.2001
5464
СОНЕЧНАЕ СВЯТЛО
У цеменi па сцежачцы iду
I не магу пакуль што супынiцца.
Мо з часам шлях з прысадамi знайду?
Святло мне будзе сонечнае лiцца.
6.04.2001
5484 ДАЛЁКI
ГАРЫЗОНТ
Цяжкiя i змучаныя крокi,
Ды iду, каб лёс сустрэць другi,
Вабiць сэрца гарызонт далёкi.
Мо за iм зусiм няма тугi?
9.04.2001
5516 ГРОНКА
ВIНАГРАДУ
Як вiшаняк на старай вiшнi, дзён
Было шчаслiвых, ды яны ўсе ззаду,
Не трэба мне, каб iх было мiльён,
Прынамсi, хаця б гронка вiнаграду.
13.04.2001
5520 ЧАКАЕ
ШЧАСЦЕ
Чаруюць малюнкi мiнулага лета,
Ды з часам iх меней цана,
Што шчасце чакае, iснуе прыкмета,
Бо стукае ў сэрца вясна.
14.04.2001
5542
ЖЫЦЦЁВАЕ ПОЛЕ
Якiм маё будзе жыццёвае поле,
I з кiм мне яго перайсцi?
Хачу, каб на iм пустазелле нiколi
Расцi не магло i цвiсцi.
16.04.2001
5554 СВАБОДА
ПЛЫНI
Мароз скаваў раку таўшчэзным лёдам,
Ды плынь бяжыць, жыве яшчэ яна,
Таму душа замроiлась палётам,
Свабоду плынi хутка дасць вясна.
17.04.2001
5580 ХОЛАД У СЭРЦЫ
Здабыць шчасце няўдалыя спробы
Час ад часу бясконца раблю,
Хачу ўзор адшукаць да спадобы,
Ў сэрцы холад: яшчэ не
люблю.
20.04.2001
5582
ШЧАСЛIВЫ ЦЯГНIК
Стукаюць колы па рэйках упарта,
Хутка бягуць цягнiкi,
Але на кожны садзiцца не варта.
Ды з iх шчаслiвы якi?
20.04.2001
5608
СПАТКАЦЬ ВЯСНУ
Пазнаў зiмовых халадоў цану,
Калi было у шэрых хмарах неба,
Сустрэць сваю чароўную вясну,
Каб шчасце мець, абавязкова трэба.
23.04.2001
5658
БЯЛЮТКIЯ КВЕТКI
Раскiнула вiшня бялюткiя кветкi,
Iх вецер псуе i мароз,
Ў каханнi шчаслiвы канец
вельмi рэдкi,
Руйнуе яго жорсткi лёс.
1.05.2001
5669
ЛЮСТРАНАЯ ВАДА
Гляджу ў люстраную ваду,
Прыняць рашэнне не умею.
Калi ў яе ужо ўвайду,
З пяску дно будзе або з глею?
2.05.2001
5696 СТОМА
Гады крочаць ўслед адзiн другому,
I не адразняюцца нiчым,
Дораць абыякавасць i стому,
Хочацца, прынеслi каб уздым.
6.05.2001
5700 МЕДНЫЯ ТРУБЫ
Агонь няшчадны i халодную ваду
Пакiнуў ззаду i не зведаў згубы,
Ды ўсё ж галоўнае, каб не спаткаць бяду,
Як медныя прайсцi час прыйдзе
трубы.
6.05.2001
5717 ВЫСОКI
СЭНС
Ўзляцела мара пад аблокi,
Каб для душы спакой здабыць,
Ў імклівым русе сэнс высокi,
Бо ён дае надзеi жыць.
8.05.2001
5720 КВЕТКI
РУЖ
У жыцця шляхоў занадта многа,
Але дзе найлепшы лёг для душ?
Каб не сустракалася трывога,
Лепш iсцi, дзе ззяюць кветкi руж.
9.05.2001
5734
НАВАЛЬНIЦА
Часта бура асвяжаючая снiцца,
Абрыдла затхласць, нiбы рэдзька, мне,
Хутчэй няхай пачнецца навальнiца,
Маю душу надзеяю кране.
10.05.2001
5757 СУМНАЯ
ВОСЕНЬ
Вясной квiтнела яблынька, як цуд,
Налiць улетку яблыкi iмкнулась,
Увосень яны падалi у бруд,
Бо кожнае чарвiвым апынулась.
14.05.2001
5780 ПАЖАР
КАХАННЯ
Ўраз прагарае вязанка лаўжу,
Хутка згасае пажар,
Лепш выбiраць для кахання душу,
Шчасця не дасць толькi твар.
17.05.2001
5786
НАЎЗДАГОН
Я аб дзiвосным шчасцi бачу сон,
Хай за душу пяшчотаю кране,
Крычу чакаць, iмчуся наўздагон,
Але яно не слухае мяне.
19.05.2001
5813 ТРАВА I ВЕРАСЫ
Цвiла трава i марыла аб шчасцi,
Ды на зямлю упала ад касы.
Чаму зусiм не ведаюць напасцi,
Квiтнеюць нават ўвосень верасы?
21.05.2001
5824 ЧАРОЎНЫ
ШЛЯХ
Калi на душы цяжкi боль ад тугi,
Жыццёвы шлях слiзкi ад слоты,
Iснуе заўжды шлях чароўны другi,
Дзе ўдосталь любвi i пяшчоты.
24.05.2001
5848 ШЛЯХ
ЛЁСУ
Чакала лёс я залаты,
Ды пад нагамi толькi слота,
Завёў шлях лёсу ў нiкуды,
I выйсця не знайду з балота.
28.05.2001
5857 ХАЧУ
СОНЕЙКА
Хай хмары ходзяць над зямлёй,
I моцны вецер дзьме iмклiва,
Хачу, каб у душы маёй
Бясконца сонейка свяцiла.
29.05.2001
5911 ВЯСНОВЫ
ЦВЕТ
Вясновы цвет даў вельмi шмат падстаў,
Што шчасце надыходзiць без замiнкi,
Ды аблятаць ён паступова стаў,
I засталiся завязi адзiнкi.
4.06.2001
5913 УСЁ
ЗМЯНЯЕЦЦА
Хай мочыць дождж, гне к долу вецер,
Ды з часам высахне вада,
Усё змяняецца на свеце,
Калiсьцi скончыцца бяда.
4.06.2001
5932 КВЕТКI
Кветкi – радасць i бяда,
Шчасце абяцалi,
Яно збегла, як вада,
Кветкi хутка звялi.
7.06.2001
5933
СIНЯВОКАЕ ШЧАСЦЕ
Чакала лёс цудоўны без замiнкi,
Бо шчасце сiнявокае у мар,
Ды хутка хмарай сталi аблачынкi
I паказалi свой счарнелы твар.
7.06.2001
5935 РЭХА
Як мроя, вабiла уцеха,
Яе гукала спакваля,
Ды адгукалась толькi рэха,
Бо ўсе маўчалi, як зямля.
7.06.2001
5940
СЦЯЖЫНАЧКI
Бягуць сцяжыначкi па долi,
Але куды бягуць, куды?
Якая крочыць да патолi,
Імчыць якая да бяды?
8.06.2001
5949 НОНСЭНС
Няма нi акiяна, анi мора,
Каб к шчасцю плыць на белым караблi,
Неспадзявана сустракае гора,
Бо карабель – як нонсэнс на зямлi.
10.06.2001
5950 ВЁСНЫ
Прайшла яшчэ чароўная вясна,
Даўно чакаю шчасця я ад вёсен,
Ды не прынесла радасцi яна,
Усё нязменна, як карона сосен.
10.06.2001
5959 АСКОМА
ЖУРАВIН
Як ад сунiц духмяных, нiбы п'яны,
Прыемней, чым аскома журавiн,
Ды восенню пустынныя паляны,
Аб шчасцi толькi ў марах успамiн.
11.06.2001
5965
ПРАМЕНЬЧЫК СОНЦА
Няма чароўных светлых мар,
Бо хмары затулiлi неба,
Праменьчык сонца каб на твар
Хоць зрэдку клаўся, надта трэба.
11.06.2001
5972
НЯШЧАСЦЕ
Рабiць да шчасця намагаюсь крок,
Ды на маёй дарозе слота,
Таму няшчасце, нiбы незнарок,
Бясконца цягне у балота.
12.06.2001
5993 НАДЗЕЯ
Была надзея на усход,
Бо сэрца поступ шчасця чула,
Але у плынi цiхiх вод
Яна паволi патанула.
15.06.2001