Глухі тупік і смутку. і журбы. (69 вершаў)

Глухі тупік і смутку, і журбы. (69 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab42by.narod.ru

 

 

186     ЗАЎЧАСНАЕ «НЕ!»

 

Ужо адплылi лёсу караблi,

Пад цягнiкамi адзвiнелi рэйкi,

Спусцiлася з нябёсаў да зямлi,

Хутчэй каб адшукаўся мне лёс нейкi.

 

Прайшла яшчэ сцюдзёная зiма,

Хоць не гняце бясконцая завея,

Але кахання, як раней, няма,

I нават не з'яўляецца надзея.

 

Не ведаю: бяда або вiна,

Што шчасце маё – нiбы вецер ў полi,

Мiнае хуткi час, ды я адна.

Мо, шчасце не спаткаецца нiколi?

 

Магла ў свой час паплыць на караблi

Цi ў цягнiку мець месца у вагоне,

Ды прапановы вабныя прайшлi:

Стаю у адзiноце на пероне.

 

За лёс няўдалы адчуваю страх,

А час бяжыць няўрымслiвы i скоры,

Другiя к шчасцю едуць ў цягнiках

Цi ў караблях плывуць к яму па моры.

 

Цвiтуць сады, чаруе зноў вясна,

I для шчаслiвых сонца ззяе ясна,

А я стамiлась, бо дасюль адна,

Бо «Не!» казаць iмкнулася заўчасна.

 

28.09.1993

 

File 5     Home Page

 

204     ДАЎНО ЧАКАЮ

 

Даўно чакаю я цябе, жаданы!

Ды лёс мяне чамусьцi абдзялiў,

Не ведала, што прыйдзе час складаны,

Бо дачакацца не хапае сiл.

 

Раней здавалась: пара мне не трэба,

Што маю час яшчэ перабiраць,

Цябе жадаю, як галодны хлеба,

Хачу бязмежна горача кахаць!

 

У кожным штосьцi мне было нямiла,

Бо прыгажосць шукала для душы,

Прырода да кахання абудзiла.

Пазнаць як мне, дзе ты цяпер, скажы?

 

Адчула платанiчнае каханне,

Мацнее надта хутка пачуццё,

Не ведаю цябе, ў душы прызнанне

Гучыць: цябе кахаю, як жыццё!

 

Як не была смяротнай адзiнота,

Магла i не цанiць кахання цуд,

Цяпер сустрэць каханага ахвота,

Змагаюсь, ды стамiлась ад пакут.

 

Знайдзiсь хутчэй, малю цябе, мой мiлы!

Даўно чакаю, буду шанаваць,

Цябе сустрэну, колькi маю сiлы,

Бясконца буду песцiць i кахаць!

 

4.10.1993

 

File 5     Home Page

 

253     ПАКУТЫ КАХАННЯ

 

Калi каханага няма,

Ўраз смутак у душу прыходзiць,

Чакаю доўга, ды дарма,

Мяне каханне не знаходзiць.

 

Сяброўкi замужам даўно,

I толькi я чакаю цуду.

Ну, дзе ж каханне, дзе яно?

Чакаць з надзеяй сцiпла буду.

 

Ды радасцi няма ад спраў,

Рабiць нiчога не жадаю,

Хоць лёс кахання мне не даў,

У марах любага кахаю.

 

Дзе нарачоны мой, чаму

Адзiн ён, як i я, таксама?

Удзячна буду я яму,

Як скончыцца на сэрцы драма.

 

Хутчэй прыходзiць хай вясна,

I мне каханы каб знайшоўся,

Бо цяжка, як заўжды адна,

На любым клiнам свет сышоўся.

 

Нарэшце, каб спаткаў мяне,

З душы зняў муку i трывогу,

Чаго няма, заўжды ў цане.

Знайдзiсь! Вазьмi з сабой ў дарогу!

 

28.10.1993

 

File 5     Home Page

 

327     КАЙДАНЫ АДЗIНОТЫ

 

Калi знiшчае адзiнота

I выйсця добрага няма,

Ў душы ад непарадку слота

Цi студзiць холадам зiма.

 

Ад адзiноты мне пагана,

Пранеслась вабная вясна,

Душа заныла, нiбы рана,

Зноў засталася я адна.

 

Бягуць гады, як ў рэках воды,

Калi мой горкi час мiне?

Нялёгка жыць ад адзiноты,

Яна штодня пячэ мяне.

 

Сумую, быццам у няволi,

Дзе мой каханы дарагi?

Жадаю светлай шчаснай долi,

Ды замiнаюць ланцугi.

 

Хай будуць ямы на дарозе

Або, як горы, валуны,

Прайсцi свой цяжкi шлях у змозе,

Хутчэй каб скiнуць кайданы.

 

Iду, хоць часам горка плачу,

Ўпаду i падымаюсь зноў,

Бо веру: будзе ўсё iначай,

Знайду жаданую любоў!

 

4.12.1993

 

File 5     Home Page

 

497     АДШУКАЮ САМА

 

Як мне каханага знайсцi, не разумею?

Што заляцалiсь, не змагла iх пакахаць,

Бясконца сэрцайка ад хвалявання млее.

Няўжо ў жыццi мне шчасця больш не атрымаць?

 

Шукаю долю, як знайсцi цябе, жаданы?

Дзе мне сустрэць яго, зусiм не знаю я,

Жыву ў пакутах, сэрца ные, як ад раны,

Чаму такая доля горкая мая?

 

Гады мае ляцяць, як бегавыя конi,

I на душы трывожна вельмi, бо адна,

Бягу за шчасцем, ды стамiлась ад пагонi,

Ад слёз душу ссушыла ўжо амаль да дна.

 

Пара прыйшла кахаць, каго я пакахаю?

Каго жадаю, да таго не падыду,

Перажываць сваю бяду як, не ўяўляю,

Хаця па воласу чужую развяду.

 

Нясправядлiва часам доля да жанчыны

Чаму не можам самi пару выбiраць?

А, мо, таму, што Бог стварыў Адама з глiны,

А Еву ўжо з яго рабра пачаў ствараць.

 

Але няма чаго тужыць, хоць ёсць прычыны,

Калi каханне не кране лёс горкi мой,

Самотныя, як я, на свеце ёсць мужчыны,

Мне трэба шчасце адшукаць хутчэй самой.

 

30.12.1994

 

File 5     Home Page

 

522     АДНА

 

Прыйшлося мне цяпер адной застацца,

Вакол цвiце чароўная вясна,

Няма на што занадта спадзявацца,

Бо я адна, цяпер заўжды адна.

 

Душа мая няшчадна пакутуе,

Павысахалi слёзы ў ёй да дна,

Але нiхто мой горкi плач не чуе,

Бо плачу толькi я ў тузе адна.

 

Ўначы павекi нават не змыкаю,

Не сплю, трывожыць любага мана,

Бо долю нежаданую я маю,

Кладуся спаць цяпер заўжды адна.

 

Не трэба мне сукенкi з крэпдэшыну,

Спаднiца трэба з чорнага сукна.

I як знайсцi сваю мне палавiну,

Няўжо павек застануся адна?

 

Калi да ўсiх прыходзiць радасць свята,

Я нават i не прыгублю вiна,

Мне радасцi ад свята небагата,

Бо за сталом сяджу заўжды адна.

 

Хачу, пажар ў душы каб разгарэўся,

Што холад ў ёй, ў тым не мая вiна,

Жадаю, каб каханы мне сустрэўся,

Каб не была, нарэшце, я адна.

 

16.01.1995

 

File 5     Home Page

 

614     ЗНАЮ, ЯК КАХАЦЬ

 

Калi нiшто больш не трымае у жыццi,

Масты як спалены, абсечаны канаты,

Душу падобную удасца як знайсцi,

Ўраз ад яе цяпла становiшся багаты.

 

Бязрадасна на свеце жыць, калi адзiн,

Жыццё кiпiць вакол, але яму не рады,

Ў душы аб шчасцi i аб радасцi ўспамiн,

Ды як лячыць душу, нiхто не дасць парады.

 

Душа другую здатна зразумець душу,

Загоiць раны ўсе, дасць любае натхненне,

Ад адзiноты гiну я, знайдзiсь, прашу,

Заўсёды будзе ў нас з табой паразуменне.

 

Душа ўзлятала, як былi яшчэ масты,

Канаты моцныя надзейна нас трымалi,

Ды разлюбiў мяне цяпер чамусьцi ты.

А як раней салодка хораша кахалi!

 

Людзей вакол багата вельмi, я адна,

Душа крычыць мая, сцiскаецца ад болю,

Бо слёзы ў ёй даўно ўжо высахлi да дна.

Ды хопiць слёз, збяру ў кулак сваю ўсю волю!

 

Абавязкова шчасце вабнае знайду,

I буду лепшай у каханнi, чым другая,

Агонь, ваду i трубы медныя прайду,

Цяпер я знаю як кахаць, бо ўжо не тая.

 

12.03.1995

 

File 5     Home Page

 

1145     ПРАЙШЛА МIМА

 

Адзiнокая нiбы трава пры дарозе,

Непрыемна, ды недзе прытулку шукаць,

Баранiць добра гонар асобы не ў змозе,

Кожны здатны, як хоча, яе растаптаць.

 

Бо адной на душы надзвычайна трывожна,

Час iдзе, сэрца хоча пяшчотна кахаць.

Дзе каханне сустрэць, дзе знайсцi яго можна,

Хто запалку запалiць, кастру каб палаць?

 

Днi мiнаюць бязглузда, турбуе чаканне,

Душа ў смутку, i сэрца бясконца балiць,

Завiтае як сiняю птушкай каханне,

Не пужаць яе трэба, а хутка лавiць.

 

Прылятала не раз, але я не пазвала,

Бо лiчыла, што будуць бясконца лятаць,

Пакуль лепшую з птушак сабе выбiрала,

Выпадкова i iншых прыйшлось адпужаць.

 

Засталася адна i сумую без пары,

Сэрца хоча кахання, жадае цяпла,

Бо цудоўна пазнаць яго тайны i чары,

Магла шчасце знайсцi, але мiма прайшла.

 

25.10.1995

 

File 5     Home Page

 

1217     ДУША КАБ НЕ АСТЫЛА

 

Пара кахання светлая заўжды,

Пяшчотна кожны пакахаць ахвочы,

Але, як марна прабягуць гады,

Яна занадта цёмная, як ночы.

 

Бо цяжка без каханага тужыць,

Маё каханне дзесьцi заблукала,

Ды вельмi кепска бессэнсоўна жыць,

Гняце бесперастанная навала.

 

I радасцi не знойдзецца нiдзе,

Рабiць жаданай справы не цiкава,

Няма каму паспачуваць бядзе,

Не раз ў падушку слёзы ўжо хавала.

 

Як ягадзе, дзяўчыне ёсць свой час,

Зялёная не кiдаецца ў вочы,

Як не сарвалi пераспее ўраз,

I марна прападае лёс дзявочы.

 

Спяшацца трэба, каб не празяваць,

Каб светлаю пара кахання была,

Своечасова лепш заўжды кахаць,

Душа каб ў адзiноце не астыла.

 

25.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1238     АДЗIНОКАЯ ДУША

 

Даўно хачу пяшчоты i дабра,

Ды нешта яны дзесьцi заблукалi,

Мо не прыйшла для iх яшчэ пара,

Маю душу яны не адшукалi.

 

Мая душа у цемры доўгi час,

I не знасцi нiдзе ёй спачування,

Агеньчык запалаў, ды хутка згас,

Не разгарэлась вогнiшча кахання.

 

Няма кахання ў сэрцы неспакой,

Душа нiдзе прытулку не знаходзiць.

Хто зразумее боль нястрымны мой?

Цяпла няма, а халады прыходзяць.

 

Бо адзiнота дакучае мне,

Душу знiшчаюць цяжкiя маркоты.

Калi яе пяшчотаю кране,

Калi пазбаўлюсь горкай адзiноты?

 

Сумуе адзiнокая душа,

Яна пяшчоты любай захацела,

Ды недаступна вабная мяжа,

Калi каханне мае толькi цела.

 

3.12.1995

 

File 5     Home Page

 

1418     ХАЧУ СПАДЗЯВАЦЦА

 

Стук дажджу, лямант ветру ў камiне,

Адчуванне трывогi ў душы,

Даўно шчасця няма i ў памiне,

Як на могiлках, ў сэрцы крыжы.

 

Дабрынi няма, знiкла пяшчота,

Толькi жорсткi навокал падман,

Нават жыць часам больш не ахвота,

Вельмi цяжкi душэўны мой стан.

 

Ў сэрцы боль, i адчай, i маркота,

Няма радасцi, цяжка тужу,

Адзiнота прыйшла, адзiнота,

I яна разбурае душу.

 

Ды аб шчасцi з'явiлiся мары,

Ратавальны круг кiнулi мне.

Можа пройдуць бясконцыя хмары,

Горкi смутак ў душы прамiне?

 

На надзею хачу спадзявацца,

Пэўна, радасцi вернуцца зноў,

Зноў пяшчотна хачу закахацца,

Каб мой час адзiноты прайшоў.

 

19.02.1996

 

File 5     Home Page

 

1428     ЖАДАЮ ЛЮБIЦЬ

 

Калi радасць я зноўку адчую,

Калi прыйдзе яна з забыцця?

Я без любага зноў пакутую,

Зусiм шчасця няма ад жыцця.

 

Бо хачу, каб душа узлятала,

I каб песнi магла я спяваць,

Мая доля цяпер – спрэс навала.

Няўжо буду павек гараваць?

 

Збеглi поўнасцю горкiя слёзы,

I душа цалкам ссохла да дна,

Сум бясконцы i жах ад пагрозы,

Што застанусь без пары адна.

 

Я не ведаю, дзе мне падзецца,

Не прыдумаю больш, што рабiць,

Ды iмкнуся душою сагрэцца

I жадаю аддана любiць.

 

Я кахання ад лёсу чакала,

Ды яно за каменнай сцяной,

Дзесьцi ў лесе глухiм заблукала,

Вельмi цяжка i горка адной.

 

22.02.1996

 

File 5     Home Page

 

1445     ДЗЯВОЧЫ ЛЁС

 

Бягу за шчасцем, ды яно знiкае,

Хоць ходзiць побач дзесьцi, нiбы цень,

Вясна iдзе, я любага шукаю,

I пакутуе сэрца кожны дзень.

 

А ноччу слёзы напаўняюць вочы,

Бо цяжка шчасце вабнае шукаць,

Такi не вельмi лёгкi лёс дзявочы,

Вясною нават цяжка пакахаць.

 

Хачу, каб у мяне быў сэрцу мiлы,

Ды не магу яго прываражыць,

Падрэзаны калi ў каханнi крылы,

Без радасцi на свеце трэба жыць.

 

Вясна. Пара кахання, шчасця, мары,

Але дзiвосны цуд не для мяне,

Бяда, туга i роспач, я без пары,

Яшчэ вясна без радасцi мiне.

 

Не ведаю, як быць, куды дзявацца,

Ад роспачы стрымаць не ў сiлах слёз,

Каханне не iдзе. Як закахацца?

Чаму няшчасны мой дзявочы лёс?

 

16.03.1996

 

File 5     Home Page

 

1468     ЦЯЖКА АДНОЙ

 

Дзе мая любоў блукае,

Як спаткацца з ёй магу?

Яна хутка адбягае,

Следам я за ёй бягу.

 

Пра любоў пяе гiтара,

Клiча ўсiх кахаць вясна,

Ўсе дзяўчаты ўжо па парах,

Толькi я яшчэ адна.

 

Дзе iголка, там i нiтка,

Ды не так ў мяне цяпер,

На яго глядзець мне брыдка,

Трэба iншы кавалер.

 

Прынца я сабе шукаю,

Але дзе яго знайду?

Хоць i брыдка, пакахаю,

Замуж за яго пайду.

 

З доляй я сваёй не згодна,

Ды прапаў i брыдкi мой,

Быць адной зусiм не модна,

Вельмi цяжка быць адной.

 

29.06.1996

 

File 5     Home Page

 

1598     НЕДАТЫКА

 

Недатыкаю была,

Ды цяпер шкадую,

Ў пару замуж не пайшла

I адна сумую.

 

Адмаўляла сто разоў

Хлопцам закаханым,

Зараз згодна на любоў

Хоць з якiм паганым.

 

Куды мне цяпер пайсцi

I куды падацца,

Каб каханага знайсцi,

Не адной туляцца?

 

Недатыкай люба быць?

Вучыць час не дужа,

Бо няма каго любiць,

Бо не маю мужа.

 

Каб жыццё зноў пачала,

То ужо б нiколi

Нiзавошта не была

Недатыкай болей.

 

15.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1599     КАБ РАЗАМ

 

Не вельмi проста без кахання жыць,

Бадай усё ёсць ды для душы замала,

Мой час прыйшоў, нарэшце, палюбiць,

Прыйшло каханне, ды лягчэй не стала.

 

Нялёгка, як ўзаемнасцi няма,

Бо ад пакуты болей сэрцу болю,

Прыйшло каханне вабнае дарма,

Не атрымала любую патолю.

 

З каханнем цяжкiм горш, чым без яго,

У кайданах яно мяне трымае,

Не чуе сэрца розуму майго,

Хоць без адказу горача кахае.

 

Стамiлася ад роспачы душа,

Я часта ноччу у падушку плачу,

Няхай трыванню скончыцца мяжа,

I сэрца хай застукае iначай.

 

Жадаю, каб мой мiлы пакахаў,

Каб шчасце да мяне прыйшло паволi,

I за руку мяне пяшчотна ўзяў,

Каб крочыць разам па жыццёвым полi.

 

16.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1809     ЯК ЗРЭНКУ

 

Знайсцi каханне вельмi актуальна,

Ды зберагчы цяжэй у сто разоў,

Для закаханых мо гучыць банальна,

Праўдзiва тым, дзе скончылась любоў.

 

Душу пячэ журба, а часам гора,

I холад, нiбы ў ёй жыве зiма,

Вакол людзей хвалюючае мора,

А палавiнкi для цябе няма.

 

I на душы ад адзiноты стома,

Бо цяжка спадзявацца i чакаць,

Калi удача прыйдзе, невядома,

А час iдзе, i хочацца кахаць.

 

Хто адчуваў пакуты ад нядолi

I плакаў у падушку уначы,

Адзiн iшоў хто па жыццёвым полi,

Каханне будзе пiльна берагчы.

 

Лепш не сустрэць ў жыццi выпрабаванне,

Прыемней мора шчасця атрымаць,

Калi прыйшло чароўнае каханне,

Як зрэнку вока, трэба зберагаць.

 

10.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1837     ХАДЖУ АДНА

 

Душа балiць, i сэрца цяжка ные,

Утаймаваць не ў змозе больш тугу,

Як ёсць хамут, знаходзiцца i шыя,

Ды свой хамут знайсцi я не магу.

 

Хаджу адна, свой вабны лёс шукаю,

Абрыдла пiльна па баках глядзець,

Хоць шыю, як лябёдка, падстаўляю,

Але хамут няма каму надзець.

 

Хай шыю трэ хамут i ў дол згiбае,

Ды мне не любы адзiноты лёс,

Надзея ёсць, што з часам пакахае,

Хаця пасля чакае цяжкi воз.

 

Цяжэйшым будзе хай мой воз не свеце,

Яго хутчэй мне хочацца прыдбаць,

Бо пасядаюць ў воз вялiкi дзецi,

Таму хамут жадаю атрымаць.

 

Хаджу адна, каханага шукаю,

Хоць шыя лебядзiная мая,

Ды хамута свайго пакуль не маю.

Тугу утаймаваць магу як я?

 

19.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1854     ПРАГА КАХАННЯ

 

Ад суму сэрца як пачне пячы,

То кроў стае адразу гарачэй,

Бо вельмi цяжка для адной ўначы,

Бывае, не стулю зусiм вачэй.

 

Раней давала крылы мне любоў,

Ды многа год жыву ужо адна,

А хочацца палёту зноў i зноў,

Ды слёзы даўно высахлi да дна.

 

Ўжо хутка ранак, не прыходзiць сон,

Здаецца, што трываць больш не змагу.

Дзе мiлы мой, зусiм мо побач ён?

Няхай бы разагнаў маю тугу.

 

Адной i цяжка, i няўтульна жыць,

Як замкнутае кола разарваць?

Ды цягнiком няўмольны час бяжыць,

Як i раней, мне некага кахаць.

 

Далей што будзе, цяжка уявiць,

Ў пакутах цела i душа мая,

Хачу кахання, кроў агнём гарыць.

Мо прагу спаталю, нарэшце, я?

 

28.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1994     ЗНАЙСЦI КАХАННЕ

 

Як горкi у жанчыны лёс,

Адразу паўстае пытанне:

Чаму ён шчасця не прынёс,

Iснуе або не каханне?

 

Чакаць шчаслiвы лёс дарма,

Хаця ёсць кволая надзея,

Калi каханага няма,

Жыццё заўсёды ледзьве тлее.

 

Душу гняце бясконцы сум,

Бо ява не падобна мары,

Яна ўспрымаецца, як глум,

Калi адна без любай пары.

 

Каханне трэба адшукаць,

Упарта за яго змагацца,

Бо шчасце можна атрымаць,

Калi удасца закахацца.

 

Ураз заззяе шчасцем твар,

Жыццё сэнс вабны аднаўляе,

Ў душы запалiцца пажар,

Каханне знойдзе, хто шукае.

 

20.03.1997

 

File 5     Home Page

 

2024     СТУКАЛА КАБ СЭРЦА

 

Мiма прабягае, не даецца ў рукi,

I абрыдла надта без яго трываць,

Хтосьцi ўжо кахае, а мне толькi мукi.

Ох! Няпроста вельмi шчасце адшукаць.

 

Ўсё, здаецца, маю, больш няма патрэбы,

Ды спакой шукаю ў сэрцы нездарма,

Бо душа у скрусе, не ўзлятае ў неба,

Мучыць адзiнота, мiлага няма.

 

Пакуль разбiралась, варты цi няварты,

Зноў пранеслась хутка, як страла, вясна,

Я не паспяшала, ён не быў упарты,

Засталась яшчэ раз ў вынiку адна.

 

Зноў вясны чакаю, знойдзецца мо любы,

Бо душа змярзае, хочацца кахаць,

Стукала каб сэрца, цалавалi губы,

I маглi каб рукi палка абдымаць.

 

1.04.1997

 

File 5     Home Page

 

2038     УДАВА

 

Не вельмi лёгка быць ў жыццi адной,

Тым болей, як жыццё ужо на схiле,

Не жонкай называцца, а ўдавой,

Бо нарачоны доўгi час ў магiле.

 

Не вельмi добра разам нам было,

I спрэчкi, i ад лаянак турбота,

Цяпер ужо ўсё кепскае прайшло,

Ды жыць адной чамусьцi не ахвота.

 

Што ёсць, заўсёды трэба зберагаць,

I кепскiм словам лепей не кiдацца,

Бо добра, калi ёсць каго кахаць,

I ёсць з кiм пасля сварак абдымацца.

 

I цяжка, i няўтульна быць адной,

Як птушцы, у якой зламаны крылы,

Раней здавалась, лёс нядобры мой,

Упэўнена: цяпер лёс стаў нямiлы.

 

16.04.1997

 

File 5     Home Page

 

2135     МУЖЧЫНСКАЯ РУКА

 

Iснуюць для тугi заўжды прычыны,

Не кожная рашучы зробiць крок,

Калi рука пяшчотная мужчыны

Нясмела, ды кранае за сасок.

 

Прырода часам моцна заклiкае,

Ганебнай не патрэбна ёй iлжы,

Халодная душа хай не кахае,

Ды целу няма справы да душы.

 

Бо разам быць – такi закон прыроды,

Ды вельмi часта чынiць сатана

Тугу ў душы i боль ад адзiноты,

Калi жанчына доўгi час адна.

 

Блукае летуценнае каханне,

Ў рацэ тугi шукае астраўка,

Як цела ў цяжкай стоме ад чакання,

Пяшчоту дасць мужчынская рука.

 

16.07.1997

 

File 5     Home Page

 

2163     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЯГНIК

 

Як кожны дзень адна прачнешся зранку,

Далечынёй нястрымна вабiць пуць,

Стаiш бясконца ў марах на паўстанку,

А мiма цягнiкi ўвесь час бягуць.

 

Бягуць, ды не жадаюць супыняцца,

Пад рэйкамi зямля ад iх дрыжыць,

Ўсе едуць, а табе зноў заставацца,

На сэрцы боль i смутак на душы.

 

Хоць кожны дзень чакаеш цуд чароўны,

Не удаецца выехаць нiяк,

Ад роспачы становiцца ўсё роўна,

Паеду, калi стане таварняк.

 

Паехала, але лягчэй не стала,

Было б мо лепей пехатой iсцi,

Бо свой цягнiк жыццёвы не спаткала,

I шчасця не знаходзiцца ў жыццi.

 

24.07.1997

 

File 5     Home Page

 

2218     САЦЫЯЛЬНЫ НУЛЬ

 

Цудоўная, прыгожая вясна!

Ў вясельны колер паўбiралiсь кветкi,

Любоў ў жыццi для радасцi дана,

Вясна ў душы, калi яшчэ падлеткi.

 

Бо кветкам вельмi лёгка пакахаць,

Заўжды iм дапаможа свежы вецер,

Ды вельмi цяжка пару адшукаць,

Жаданага, адзiнага на свеце.

 

Жанчына, што засталася адна,

Як пры дарозе кволая травiнка.

Але у чым i дзе была вiна,

Чаму здарылась кепская замiнка?

 

На жаль, ды незамужняя пакуль,

А хочацца, як жабраку скарынку,

Хутчэй змянiць свой сацыяльны нуль

Хоць на якую сцiплую адзiнку.

 

12.08.1997

 

File 5     Home Page

 

2384     НЕ СУСТРЭНУ

 

Не сустрэну нiяк я кахання,

Дзе яго заблукалi шляхi?

Прага цела пячэ ад жадання,

Ў цяжкай стоме душа ад тугi.

 

Хоць з'яўляецца часам надзея,

Ды знiкае, як ранкам туман,

Спадабацца мо я не умею,

Што нi спроба – ганебны падман.

 

Ўжо змарнела душа ад маркоты,

Невядома, дзе выйсце шукаць,

Ды чакаю, як цуду, нагоды,

Можа доля дасць шанц пакахаць.

 

Шанц, магчыма, не прыйдзе нiколi,

Адзiнота турбуе мяне,

Вельмi хочацца радаснай долi.

Стрэну шчасце калiсьцi цi не?

 

15.01.1998

 

File 5     Home Page

 

2528     ВЯСНОВЫ ЧАС

 

Навокал толькi чарната,

Няма душою дзе сагрэцца,

Бо крочыць за бядой бяда,

I цяжка з радасцю сустрэцца.

 

Прамень надзеi цалкам згас,

Бо адвяртаецца удача,

Таму ужо трывалы час

Душа смуткуе або плача.

 

Нiчога болей не прашу,

Ды дзесьцi iскарка цяплiцца,

Каханнем ўзрадуе душу,

Каб ўдосталь любасцi напiцца.

 

Душы абрыдла смуткаваць,

I трэба разрываць аковы,

Бязмежна хочацца кахаць,

Бо наступае час вясновы.

 

6.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2560     ТОНКI ЛЁД

 

Iсцi няпроста, як на рэчцы лёд,

Ён пад нагамi небяспечна гнецца.

Мо перайду яе без парашкод,

Нарэшце, можа шчасце усмiхнецца?

 

Але, калi другiх шляхоў няма,

То нават небяспека не пужае,

Нядаўна распачалася зiма,

I надта кепска лёд яшчэ трымае.

 

Хоць цяжка на душы, але iду,

Лёд тонкi, пад iм рэчачка iмчыцца,

Мо шчасце я на тым баку знайду,

Ад страху сэрца моцна стала бiцца.

 

Мо там мяне сустрэне мiлы мой,

Зiмой адказ не здатны даць рамонкi,

Душа балiць, абрыдла быць адной,

Iду праз гнуткi лёд, хаця ён тонкi.

 

23.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2583     ВЯСНОВАЯ ПРАГА

 

Аб чым цяпер гамонiць бор сасновы,

I шэпчуцца аб чым ў лагчынах мхi?

Што лесу трэба першы дождж вясновы,

Ад прагi каб не адчуваць тугi.

 

Здавалась, шчасце недзе недалёка,

Прыходзiла ўжо дастаткова хмар,

Ды, як раней, гняце нясцерпна спёка,

Рэальнасць адразняецца ад мар.

 

I чыстае вакол пакуль што неба,

Пячэ мацней несправядлiвы лёс,

Барам i мхам дажджу занадта трэба,

А ён хмурынкi нават не прынёс.

 

Замучыла бясконцае чаканне,

Не радуе цудоўная вясна,

Бо дапякае прага без кахання,

Няма патолi ў сэрцы, я адна.

 

2.05.1998

 

File 5     Home Page

 

2662     ПЕРАБОРЫ

 

Сабе рыцара шукала,

Спадзявалась, што знайду,

Шчасце спакваля праспала,

Маю горкую бяду.

 

Не па густу той i гэты,

То высокi, то малы,

Дасягнуць не ўдалась мэты,

Ўсе – як ў небе журавы.

 

Доўгi час перабiрала,

Можа ў тым мая вiна?

Сваю долю не спаткала

I засталася адна.

 

Быць адной – хапае болю,

Кпiнаў безлiч i абраз,

Каб для сэрца мець патолю,

Марнаваць не трэба час.

 

25.06.1998

 

File 5     Home Page

 

2739     СМУТКУЮ

 

Смуткую часта па тваiх руках,

Што так пяшчотна палка абдымалi,

Але кахання разбурыўся гмах.

Цяпер мяне хто песцiць будзе далей?

 

Успамiнаю аб тваiх губах,

Што так салодка вабна цалавалi,

За долю адчуваю боль i страх.

А як прыгожа мы з табой кахалi!

 

Тужу аб мiлых дарагiх вачах,

Што з ласкай на мяне заўжды глядзелi,

Ды позiрк твой амаль зусiм ачах.

Раней якое мора шчася мелi!

 

Цяпер адна i адчуваю жах,

Бо час iдзе няўмольна ды iмклiва,

Смуткую па руках, губах, вачах.

Цi буду я яшчэ калi шчаслiва?

 

18.08.1998

 

File 5     Home Page

 

2805     БЕЗ РАДАСЦI

 

Здавалась, шчасце сцiплае знайду,

Ды не сустрэла ласкi i пяшчоты,

Спаткала нечаканую бяду,

I ёй прыйшлося адчынiць вароты.

 

Жадала быць каханай i кахаць,

I без аглядкi аддавацца страсцi,

Не ведала, саломкi дзе паслаць,

Каб не разбiцца, ды прыйшлось упасцi.

 

Сумую, бо засталася адна,

I адчуваю боль расчаравання.

Мая цi не мая ў бядзе вiна,

Што нават няма следу ад кахання?

 

Без радасцi ўжо доўгiя гады,

Сама, напэўна, нарабiла шкоды.

Як мне цяпер пазбавiцца бяды,

Каб зачынiць хутчэй за ёй вароты?

 

8.10.1998

 

File 5     Home Page

 

2972     ТОЛЬКI РЭХА

 

Для сэрца вельмi любая уцеха,

Ды у каго яе не папрашу,

Крычу аб ёй, ды з часам толькi рэха

Вяртаецца мне болем у душу.

 

Як хораша, калi ёсць побач мiлы,

Як песцiць ёсць каму i цалаваць!

Калi няма, то дзе знаходзiць сiлы,

Каб дзень за днём боль ў сэрцы адчуваць?

 

Душа гарыць, ад жару высыхае,

I хутка здатна высахнуць да дна,

Нiхто са мной сустрэчы не шукае,

I пакутую я дасюль адна.

 

Абрыдла слухаць водгалас ад рэха,

Няхай трывання скончыцца мяжа,

Хачу, каб да мяне прыйшла уцеха,

Няхай спявае i мая душа.

 

6.02.1999

 

File 5     Home Page

 

2983     МАГУТНАЯ САСНА

 

Ад суму iдзе кругам галава,

Нiхто не пашкадуе i не гляне,

Адна, як пры дарозе мурава,

Бо на яе, хто пажадае, стане.

 

Калi адна – гаротнае жыццё,

Не трэба нi багацце, анi слава,

Мець хочацца у сэрцы пачуццё,

Ад долi горкай каб не гаравала.

 

Калi кахаеш – п'яны без вiна,

Вiруе ў сэрцы толькi асалода,

Пакуль з тугою цэлы час адна,

Жыцця, што крочыць мiма, вельмi шкода.

 

У муравы пахiлае сцябло,

Быць цяжка пры дарозе муравою,

Хачу, каханне каб хутчэй прыйшло,

I ў лесе стаць магутнаю сасною.

 

10.02.1999

 

File 5     Home Page

 

3125     МIЛЫ

 

Месяц ў хмарах заблукаўся

I святло не здатны лiць,

Мiлы мне не адшукаўся,

Таму сэрцайка балiць.

 

А жадаю быць у пары,

Сэрцу будзе гарачэй,

Разыдуцца няхай хмары,

Каб святло прыйшло хутчэй.

 

Але месяц не выходзiць,

Высувае толькi рог,

Мяне мiлы не знаходзiць,

Ды хачу, знайсцi каб змог.

 

20.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3126     НЕ ТАЯМНIЦА

 

Ужо ўсiм не таямнiца

Долю зменiць хто маю,

Аб кiм мару, хто мне снiцца,

Каго ўсёй душой люблю.

 

Разышлiся пагалоскi,

Ды якая iх цана?

Адчуваю гумар плоскi,

Ды дагэтуль я адна.

 

Спадзяваннi як падманы,

Здатны толькi лёс псаваць,

Не жадае мой каханы

Таямнiцу разгадаць.

 

20.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3138     БЯРЭЗIНКА

 

Часы не вельмi лёгкiя прыйшлi,

Чакае небяспека або згуба,

Сагнуў бярозку вецер да зямлi,

Няма нi клёна побач, анi дуба.

 

Калi зусiм няма у iх сяброў,

Смуткуюць цяжка белыя бярозы,

Бо вецер можа паўтарыцца зноў,

Прынесцi яшчэ горшыя пагрозы.

 

Стаiць бярозка на гары адна,

Прыгожая, ствол белы, лiст зялёны.

Але у чым бярэзiнкi вiна,

Што выраслi здалёк дубы i клёны?

 

26.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3281     ЧАС КАХАЦЬ

 

Заные моцна сэрца ад тугi,

Да шчасця не ўдаецца дакрануцца,

Бо цiснуць адзiноты ланцугi,

Няма к каму душою прыгарнуцца.

 

Што крок вакол абраза i мана,

Бо сталасць трэба мне, а не уцеха,

Дагэтуль застаюся я адна,

Лунае ад майго кахання рэха.

 

Не ведаю, дзе выйсце адшукаць,

Бягуць гады пустыя, мне iх шкода,

Саспеў цудоўны час ў жыццi кахаць,

Але не дазваляе адзiнота.

 

2.07.1999

 

File 5     Home Page

 

3685     СЦЕЖКА КАХАННЯ

 

Калiсьцi хлопцы i мяне кахалi,

Ды з iмi я нядобраю была,

Што пакахаю, доўгi час чакалi,

Цяпер травою сцежка зарасла.

 

Траву я зараз з корнем вырываю,

Ды намагаюсь доўгi час дарма,

Старанна сваю сцежку ачышчаю,

Але, каму хадзiць па ёй, няма.

 

Пускаць ў сваю душу каханне трэба,

Ад шчасця каб круцiлась галава,

Каб крылы паднiмалi стромка ў неба,

На сцежцы к сэрцу не расла трава.

 

8.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3695     ВЯНКI

 

Я каханага чакаю,

Бо пакуль яго няма,

I вянкi ў ваду кiдаю,

Насплятала iх сама.

 

Па рацэ плывуць вяночкi,

Ды не зведаць, ў чым вiна,

Што трывожаць сэрца ночкi,

Прабаўляю iх адна.

 

Мо туга мяне пакiне

I каханага знайду?

Хай вянкi плывуць па плынi,

Прэч нясуць маю бяду.

 

12.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3907     ДОЖДЖ ДЛЯ ДУШЫ

 

Ад спёкi жоўкнуць дрэвы i трава,

Уся прырода у знямозе плача,

Чакае, хмара каб хутчэй прыйшла,

Бо ўдзень пясок, як печ, стае гарачы.

 

Цярпенню ёсць бяспечная мяжа,

Бо без дажджу амаль усё згарэла,

Хай бы прыйшла кароткая iмжа,

Ды яшчэ лепш – працяглая залева.

 

Калi душа згарае ад тугi,

I небяспечна доўгае чаканне,

Патрэбны моцны дождж, пасля другi,

Дождж для душы – пяшчотнае каханне.

 

18.06.2000

 

File 5     Home Page

 

4119     ХОЧАЦЦА ЛЮБIЦЬ

 

Дзявочая доля суровая часам,

Ды цяжка знайсцi ў чым вiна,

Даўно быць пара з палавiнкаю разам,

Але ўсё адна i адна.

 

Таму за саломiнку трэба хапацца,

Каб лёс свой зусiм не згубiць,

На плынi жыцця на ёй цяжка трымацца,

Ды хочацца палка любiць.

 

24.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4470     ЗАВIРУХА I ЗАВЕЯ

 

Закруцiла завiруха,

Замарозiла зiма,

На душы туга i скруха,

Бо каханага няма.

 

Снегам хай сячэ завея,

Ды не страшная яна,

Як каханы сэрца грэе,

А ў душы пяе вясна.

 

7.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4594     АДЗIНЫ ШЛЯХ

 

Ёсць вельмi розная маркота,

Ды з часам скончыцца яна,

Як сталь, трывалая самота

Душу напоўнiла да дна,

 

Яна бясконца горка плача.

Дзе выйсце добрае шукаць?

Адзiны шлях, дзе ёсць удача:

Ўдваiх быць можна, як кахаць.

 

18.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4600     ТОЛЬКI Ў СНЕ

 

Палала полымем надзея,

Але запал, нарэшце, згас,

Агонь душу зусiм не грэе,

Працяглы, як бясконцасць, час.

 

Хачу да шчасця дакрануцца,

Свайго не дасталося мне,

Хачу шчаслiваю прачнуцца,

Ды шчасце бачу толькi ў сне.

 

19.11.2000

 

File 5     Home Page

 

4770     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

 

У вырай адляцелi жураўлi,

Адвесцi каб зiмовую пагрозу,

Ды сцюжы i ў маю душу прыйшлi.

А як уратавацца ад марозу?

 

У чым i дзе знаходзiць супакой?

Складанае i цяжкае пытанне,

Хай жураўлi ўзялi б мяне з сабой.

Мо ў выраю знайшла б сваё каханне?

 

17.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4772     ГЛУХI КУТ

 

Калi надта пераспее слiва,

Як не з'есцi – ў смецце пападзе,

Падмануць прыроду немажлiва,

Не зрабiў яшчэ нiхто нiдзе.

 

Як праспала час свайго кахання,

То жыццё загонiць ў глухi кут,

Бо няма ратунку ад жадання,

А пасля ад жудасных пакут.

 

17.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4775     ЗАЎЖДЫ АДНА

 

Ноччу вые завiруха

За маiм акном,

Разрывае душу скруха,

Не забыцца сном.

 

Паднялiсь ужо сумёты

Ўгору да акна,

Ды не ведаю пяшчоты,

Бо заўжды адна.

 

18.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4799     НАЧНАЯ ЗАВIРУХА

 

За шыбамi злуецца завiруха

Сяброўка доўгiх снежаньскiх начэй,

Як рана, у душы вiруе скруха,

Бяссонне не дае стулiць вачэй.

 

Бо думкi завялi ў часы кахання:

Квiтнелi вiшнi i была вясна...

Мне завiруха сыпле снег да рання,

Ад дум зусiм стамiлася адна.

 

24.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4836     ТУМАН ШЧАСЦЯ

 

Для каго мне сябе зберагаць?

Шмат гадоў я была недатыкай,

Ды не бачу, каго пакахаць.

Якi толк ад ахвяры вялiкай?

 

Мараль часам – ганебны падман,

Недаступнаю была пяшчота,

Расплываецца шчасця туман,

Але ёсць непатрэбная цнота.

 

31.12.2000

 

File 5     Home Page

 

4845     ШЛЯХ ЛЮБВI

 

Я даўно прыйшла на раздарожжа,

Шмат з яго выходзiць пуцявiн.

Хто мне у каханнi дапаможа?

Не кахае нешта не адзiн.

 

Ёсць шляхi з каханнем толькi ў пекла

Або сцiплы шлях ў цудоўны рай,

Замець доўгi час зiмою секла,

Клiча ў шлях любвi зялёны май.

 

1.01.2001

 

File 5     Home Page

 

4869     ПЕСНЯ КАХАННЯ

 

Прабегла ў трывожнай надзеi вясна,

Спякотнае скончылась лета,

Ўжо восень iдзе, я дагэтуль адна,

I песня кахання не спета.

 

Бясконца матыў яе ў сэрцы гучыць,

Ды доля са мной была злою,

А вогнiшча ў грудзях, як ўвесну, гарыць.

Знайду мо каханне зiмою?

 

4.01.2001

 

File 5     Home Page

 

4948     НЯЎТУЛЬНА

 

Абляцелi пялёсткi вясной,

Ды пладоў не пабачылi летам,

Бо няўтульна жыць вiшнi адной,

Бо квiтнее яна пустацветам.

 

Бо самотны бязрадасны лёс,

Бо ад сцюжы душа моцна стыне,

Лепш каб пару ён вiшнi прынёс,

I, як вiшнi, даў шчасце жанчыне.

 

17.01.2001

 

File 5     Home Page

 

4963     ЖОРСТКIЯ ЗАКОНЫ

 

Трывожны i бясконца цяжкi час,

Калi гнятуць сардэчныя праблемы,

Прамень надзеi замiгаў i згас,

Апошнiя квiтнеюць хрызантэмы.

 

Шчаслiваю запомнiлась вясна,

Не ведала, хто больш ў мяне ўлюбёны,

Быў цяжкi выбар i таму адна,

Каханне мае жорсткiя законы.

 

19.01.2001

 

File 5     Home Page

 

5065     РАДАСНЫ ЗОЛАК

 

Iшла я шашой, перайшла на прасёлак,

Цяпер па сцяжынцы iду.

Спаткаецца зноўку мне радасны золак,

Цi вечар падорыць бяду?

 

5.02.2001

 

File 5     Home Page

 

5172     КВЕТКА КАХАННЯ

 

Хадзiла лясамi, палямi, лугамi,

Каб кветку кахання знайсцi,

Шмат кветак стаптала ў шляху пад нагамi,

Здараецца так у жыццi.

 

23.02.2001

 

File 5     Home Page

 

5235     СВАЁ ШЧАСЦЕ

 

П'ю шчасце я кроплямi часам,

Але пакутуе душа,

Заўсёды быць хочацца разам,

Каб пiць сваё шчасце з каўша.

 

5.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5299     НЕЖАДАНЫ ВЫНIК

 

Я на рамонках варажу штогод,

Цi знойдзецца мне мой наканаваны,

Хоць выпадае i шчаслiвы лот,

Але на справе вынiк нежаданы.

 

15.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5302     ЗАЛАТЫЯ ПЯСЧЫНКI

 

Плынь пясчыначкi гонiць па дну ручая,

Iм спакою няма i супынкi,

Ды для кожнай знаходзiцца пара свая.

Мо таму залатыя пясчынкi?

 

16.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5353     НЕ ДАЧАКАЛIСЯ

 

Шмат бабак паднялось ў беразняку,

Дзябёлыя, як маладзiцы, былi,

Чакалi яны моцную руку,

Але не дачакалiся, пагнiлi.

 

23.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5360     ПЛАКАЛI БЯРОЗЫ

 

Ад буры плакалi бярозы,

Дубоў няма, каб баранiць,

Бо вецер шморгае за косы

I хоча да зямлi схiлiць.

 

25.03.2001

 

File 5     Home Page

 

5418     НУЛЬ

 

Жанчына без мужчыны – проста нуль,

Нулей, калi красуня, значна болей,

Няма адзiнкi перад ёй пакуль,

Шлях к шчасцю не спаткаецца нiколi.

 

1.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5434     ГАЛОДНАЯ КУМА

 

Заўжды шчаслiвы – нiбы сыты,

Iмкненняў у яго няма,

Шляхi для пошукаў адкрыты,

Калi галодная кума.

 

3.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5457     ТРЫВОЖНЫЯ ГУКI

 

Спачатку, як ў казцы, было разам з iм,

Мiнуў час цудоўнай пяшчоты,

Трывожныя гукi у сэрцы маiм,

Жахлiвыя гукi самоты.

 

5.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5481     ГОРКIЯ ЎРОКI

 

Жыцця урокi горкiя вучу:

Той непрыгожы быў, той надта грубы.

Кахання, нават сцiплага, хачу,

Цяпер любы жаданы мне i любы.

 

9.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5623     ГОРКА

 

Хай будзе цiкаваю праца,

Шмат добрых, адданых сяброў,

Ды горка адной заставацца,

Нiчым не заменiш любоў.

 

26.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5652     СЦIПЛАСЦЬ

 

Сцiпласць – не заўжды украса лёсу,

Бо iдзе за шчасце жорсткi бой,

А яна прыхоўвае пагрозу,

Каб быць без каханага адной.

 

30.04.2001

 

File 5     Home Page

 

5707     ЗВIНЕЛI РЭЙКI

 

Звiнелi рэйкi, беглi цягнiкi,

Маршруты больш не стануць паўтарацца,

Бо я ўсё выбiрала, з iх якi

Сваiм камфортам будзе падабацца.

 

7.05.2001

 

File 5     Home Page

 

5827     ВЁСНЫ

 

Праходзяць вёсны чарадою,

Абрыдла мне iх сустракаць,

Бо цяжка са сваёй бядою,

Вясна, а некага кахаць.

 

24.05.2001

 

Апошні верш     File 5     Home Page